radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У першыя дні паўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну Лукашэнка выбачыўся за пуск ракет з тэрыторыі Беларусі, заявіў Уладзімер Зяленскі ў інтэрвію амэрканскаму падкастэру Лэксу Фрыдману.

Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што адказаў Лукашэнку, назваўшы яго «такім жа забойцам, як і Пуцін».

Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што «няможна ваяваць з расейцамі» і, па словах Зяленскага, нават прапанаваў нанесьці ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе, які «шмат што для яго значыць».

Гаворка нібыта ішла пра Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя навіны і публікацыі за 5 студзеня:

📚 «У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры

🪙 Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ

🇵🇱 Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%

🇩🇪 У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў

🇺🇦 Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі

🥬 7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі

Пра маланкавы наступ паведаміў кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяньня дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Каваленка, які ў сваім твітэры 5 студзеня напісаў, што расейскія войскі ў Курску «былі нечакана атакаваныя ў некалькіх кірунках».

https://smarturl.click/mpwBn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе

Мэдыцына і навука пра чалавека ўвесь час мяняюцца, у сьвеце робяцца новыя адкрыцьці, лекары ўсё лепш і лепш разумеюць цела чалавека і яго фізіялёгію.

Вось сем парадаў аб здаровым харчаваньні, якія апублікавала журналістка The New York Times Эліс Кэлаган, якая спэцыялізуецца на здаровым ладзе жыцьця і дыеталёгіі. Высновы журналісткі грунтуюцца на навуковых публікацыях апошняга году.

https://smarturl.click/1dpdW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арына Сабаленка перамагла ў прэстыжным турніры ў Брысбэне

Першая ракетка сьвету беларуска Арына Сабаленка ў трох сэтах перагуляла Паліну Кудэрметаву з Расеі, якая займае 107-ы радок усясьветнага рэйтынгу — 4:6, 6:3, 6:2.

Такім чынам, Сабаленка здабыла перамогу на першым турніры 2025 году.

Праз тыдзень пачынаецца Australian Open — адзін з турніраў «Вялікага шлему», найбольш прэстыжных у тэнісным сьвеце. Беларуска на ім будзе бараніць свой тытул.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Беларусі ідзе «пяцігодка якасьці», але ніякага паляпшэньня ні ў чым не відаць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Пасьля 2020 году ў кадравай палітыцы рэжыму паміж дасьведчанасьцю і ляяльнасьцю стаўка робіцца выключна на ляяльнасьць. І пачынаецца заняпад ва ўсіх галінах дзейнасьці. У турмах сядзяць найлепшыя спэцыялісты, на волі — росквіт карупцыі, а ў прэзыдэнта-аграрыя многімі тысячамі дохнуць каровы і бульба не ўрадзіла. Тым часам 2025-ы абвешчаны годам добраўпарадкаваньня, то бок годам «прыборкі ў хаце», што звычайна мусіць рабіцца штодня і не выстаўляцца як нейкае выключна важнае мерапрыемства.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 студзеня 1104 году нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая

Эўфрасіньня Полацкая— полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.

Эўфрасіньня Полацкая спрыяла ўзьвядзеньню храмаў, замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.

Пра іншыя падзеі ў гісторыі з датай 5 студзеня - у публікацыі Ужо сёньня.
https://smarturl.click/dpQ66

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі

«Мы ня спынім патрабаваць поўнай адказнасьці».
https://smarturl.click/RA4Ll

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...»

Бацька Ганны Канапацкай расказаў тэлеграм-каналу «Кулуары», што думае пра выбары.
https://smarturl.click/Eenm0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Грэнляндыі заявіў аб жаданьні незалежнасьці ад Даніі

«Гісторыя і сучасныя ўмовы паказалі, што наша супрацоўніцтва з Каралеўствам Данія не прывяло да стварэньня поўнай роўнасьці».
https://smarturl.click/ppMQ6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колер надзеі: Фотагісторыя ўкраінскай Аранжавай рэвалюцыі

Фатаздымкі паказваюць хаду палітычнага крызісу ва Ўкраіне, які прыцягнуў увагу сьвету 20 гадоў таму.
https://smarturl.click/opMAB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі

Чым большую лічбу «ўсенароднай падтрымкі» агучвае дыктатура падчас чарговых «выбараў», тым бліжэйшым можа быць крах шматгадовай тыраніі, піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/qlMRB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прысуд Трампу абвесьцяць за 10 дзён да інаўгурацыі

Справа тычыцца выплаты грошай порназорцы. Судзьдзя ўжо абвясьціў, да якога пакараньня схіляецца.
https://smarturl.click/xBMJm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Галоўнае за тыдзень у рассылцы Свабоды

У новым выпуску дзелімся з вамі прагнозамі экспэртаў пра тое, што чакае Беларусь у 2025 годзе і ці скончыцца вайна Расеі з Украінай, расказваем пра важныя для беларусаў даты году ды аналізуем першыя навіны 2025-га.

Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Легалізацыя 6-дзённага працоўнага тыдня»

Намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях доктар Станіслаў Салавей пракамэнтаваў для Свабоды рашэньне ўраду дазволіць усім дзяржаўным мэдустановам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выходныя. https://smarturl.click/Ad3pO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памежнікі Латвіі летась «зь меркаваньняў бясьпекі» не пусьцілі ў краіну 137 беларусаў

Агулам за год ва ўезьдзе адмовілі 1269 грамадзянам трэціх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз і Эўрапейскую эканамічную зону. Але былі і грамадзяне ЭЗ, каго не пусьцілі ў Латвію.

https://smarturl.click/RA4el

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Армэніі арыштавалі генэрала за «халатнасьць» у час вайны ў Нагорным Карабаху

Паводле праваахоўнікаў, афіцэр, які зьяўляўся падчас ваеннага становішча 2020 году камандзірам паўднёвай групоўкай войскаў, праявіў халатнае стаўленьне да выкананьня службовых абавязкаў, не стварыў пункту кіраваньня войскамі паўднёвай групоўкі з усімі яе элемэнтамі, непаўнавартасна ўдзельнічаў у вядзеньні баявых дзеяньняў, ажыцьцявіў шэраг захадаў, якія па неасьцярожнасьці пацягнулі цяжкія наступствы.

https://smarturl.click/VDoR4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў

Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй краіне.

https://smarturl.click/67bWY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%

Пракуратура Гайнаўскага павету летась перадала ў суд 82 крымінальныя справы, якія «скончыліся альбо абвінавачваньнем, альбо хадайніцтвам аб вынясеньні прысуду без правядзеньня слуханьняў».

https://smarturl.click/9zEoG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ

Гісторыя грошай у Вялікім Княстве Літоўскім, якую вывучае дапаможная гістарычная дысцыпліна нумізматыка, такая багатая і разнастайная, што можна зрабіць дзясятак тэстаў і ўсё роўна не ахапіць яе цалкам. Вось адзін з варыянтаў. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/W3OD4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры

Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.

Пагаварылі зь ёй пра любоў да беларускіх кніг і жаданьне заахвоціць да іх чытачоў, страту адчуваньня літаратурнага працэсу ўнутры Беларусі і шляхі кніжных навінак па абодва бакі мяжы, самацэнзуру літаратараў, а таксама пра фаварытаў мінулага году.

https://smarturl.click/RA4L8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеі ў Беларусі 4 студзеня, а таксама цікавае для чытаньня

▪️Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады

▪️«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...» Бацька Канапацкай пра выбары

▪️Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі

▪️Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі

▪️Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі

▪️Запытайся ў Дубаўца. Пра расейскую мову, флэшмоб «надо» і лёс прыхільнікаў Лукашэнкі пасьля яго сыходу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аэрапорт «Менск» пахваліўся новымі авіярэйсамі 2024 году

Акрамя гэтага — сэртыфікатам «Халяль» і крамай мэрча «Першы».
https://smarturl.click/AdVE0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі

На наступны дзень пасьля перамогі над камандай Лукашэнкі трэнэр даведаўся пра сваё звальненьне.
https://smarturl.click/71WM7
Фота: БЕЛТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады

Пералічваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці».
https://smarturl.click/9zagp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуса з савецкай сымболікай не пусьцілі ў Літву

Тут дзейнічае забарона на публічнае выкарыстаньне нацысцкай і савецкай сымболікі.
https://smarturl.click/4kWwW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад сёньня ў Беларусі забаранілі продаж піратэхнікі

Новы год паказаў, што ня ўмеюць карыстацца і калечацца.
https://smarturl.click/RApb8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❓ Запытайся ў Дубаўца. Чаму сёлета прэмію «За духоўнае адраджэньне» Лукашэнка ўручыў не канкрэтным людзям, а «калектывам»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Сапраўды, канкрэтных асобаў-ляўрэатаў менш, чым пальцаў на адной руцэ. Відавочна, прычына ў тым, што ўшанаваныя людзі часам аказваліся пасьля асобамі «з другога боку барыкад». А таму можна сказаць, што сьледам за выбарамі ў Беларусі цяпер і прэмія «за адраджэньне» вырадзілася, цяпер і яна ня будзе адчувальнай падтрымкай для крэатыўных людзей, а ператворыцца ў імітацыю.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне.
Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў Юрыя Захаранкі

4 студзеня 1952 году нарадзіўся Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі. Ён зьнік у 1999 годзе. Пазьней зьявіліся сьведчаньні пра датычнасьць ўладаў да яго выкраданьня і забойства.

Пра іншыя падзеі 4 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/dpMOE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усім дзяржаўным мэдустановам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выходныя — для альтэрнатывы прыватным цэнтрам

Урад «удасканаліў парадак аказаньня платных мэдычных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя», паведамляе прэс-служба Саўміну. Ім далі права аказваць асобныя мэдычныя паслугі ў выходныя і сьвяточныя дні. https://smarturl.click/mpMO5

Читать полностью…
Подписаться на канал