Каго Беларусь страціла ў 2024 годзе
Успамінаем тых, хто ў 2024 годзе адышоў у вечнасьць і пакінуў па сабе памяць у беларускай гісторыі і ў нашых сэрцах.
https://smarturl.click/VDLmx
У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд Славу Камісаранку — 6 гадоў калёніі. Справу завочна разглядала судзьдзя Анастасія Папко.
Камісаранку абвінавачвалі ў «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальваньні варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Казахстан адправіў «чорныя скрыні» самалёта Azerbaijan Airlines на экспэртызу ў Бразылію
29 сьнежня Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі». Паводле яго, паветранае судна AZAL зьбілі «не спэцыяльна», але некаторыя колы ў Расеі хацелі «замяць пытаньне».
https://smarturl.click/W3Mxk
Азэрбайджан зрабіў больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расейцаў
Правілы пачнуць дзейнічаць з 2025 году. Зьмены адбыліся на фоне катастрофы з самалётам азэрбайджанскіх авіяліній.
https://smarturl.click/2q9Am
Ужо сёньня: дзень нараджэньня Паўла Севярынца і Ніны Багінскай
30 сьнежня 1946-га нарадзілася Ніна Багінская, актывістка беларускага руху. Жанчына стала адным з сымбаляў беларускіх пратэстаў ня толькі 2020 году, але і ўсяго дзесяцігодзьдзя.
30 сьнежня 1976-га нарадзіўся Павал Севярынец, палітык, літаратар, палітвязень. 7 чэрвеня 2020 году Паўла Севярынца арыштавалі і пазьней абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 25 траўня 2021 году яго асудзілі на 7 гадоў калёніі строгага рэжыму. Спачатку Севярынец адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі. Затым яго перавялі ў Горадзенскую турму № 1, прызначыўшы 3 гады турэмнага рэжыму.
Пра іншыя падзеі 30 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyMom
Кіраўнік групоўкі, якая кантралюе Сырыю, паабяцаў правесьці выбары за 4 гады
Фактычны лідэр Сырыі Ахмед аш-Шараа паабяцаў распрацаваць новую канстытуцыю краіны на працягу трох гадоў, а на працягу чатырох правесьці выбары.
У пачатку сьнежня сілы, якія ён кантраляваў, падчас імгненнага наступу ўзялі Дамаск, спыніўшы 53-гадовае кіраваньне сям’і дыктатара Башара Асада. Паводле яго слоў, выбары ў краіне могуць прайсьці пасьля перапісу насельніцтва, які яшчэ трэба правесьці. https://smarturl.click/dpM0Q
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю будзе каштаваць Польшчы 610 млн даляраў — намесьнік кіраўніка МУС Душчык
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю ў рамках процідзеяньня нелегальнай міграцыі абыйдзецца Польшчы ў 2,5 млрд злотых (каля 610 млн даляраў), паведаміў брытанскаму выданьню Financial Times намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
У публікацыі гаворыцца, што Варшава «мае намер завяршыць будаўніцтва памежнай загароды і закрыць мяжу зь Беларусьсю да наступнага лета», гэта дазволіць «спыніць прыток мігрантаў».
Паводле слоў Душчыка, гэта адбудзецца ў сярэдзіне 2025 года, пасля чаго сытуацыя на мяжы будзе «будзе максымальна набліжаная да 100-адсоткавай бясьпекі». https://smarturl.click/gpMRB
Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 29 сьнежня
«Пытаньне аб вяртаньні дыпляматаў ЗША абмяркоўваецца, пакуль прагрэсу ня бачна», — Кавалеўскі пра заяву Лукашэнкі пра амбасаду ў Менску
Зурабішвілі назвала «пародыяй» інаўгурацыю Кавелашвілі. Яна пакідае прэзыдэнцкі палац
Аліеў: Прызнаць віну, своечасова папрасіць прабачэньня перад дружалюбным Азэрбайджанам — крокі, якія трэба было зрабіць
Авіякатастрофа ў Паўднёвай Карэі: Колькасьць загінулых вырасла да 179 чалавек
Якім будзе надвор’е ў Беларусі тры апошнія дні 2024 году
Ці шмат вы ведаеце пра пазытыўныя падзеі 2024 году? ТЭСТ
«Паўтарай мне, што ўсё будзе добра». Тацяна Нядбай пра паэзію ў часе рэпрэсій
Як усталяваць асабістыя межы падчас сьвятаў
Авіякатастрофа ў Паўднёвай Карэі: Колькасьць загінулых вырасла да 179 чалавек
Як найменей 179 чалавек, паводле апошніх дадзеных, загінулі пры крушэньні ў Паўднёвай Карэі пасажырскага самалёта авіякампаніі Jeju Air.
У нядзелю ў міжнародным аэрапорце горада Муан «Боінг 737-800», які ляцеў з Бангкока, пры прызямленьні на вялікай хуткасьці выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Урэзаўшыся ў агароджу, ляйнэр загарэўся, ператварыўшыся ў агністы шар, адзначае агенцтва Reuters. Полымя тушылі каля чатырох гадзін.
Паведамляецца аб двух выжылых членах экіпажа. Іх выратавалі з хваставой часткі. Усе астатнія, як мяркуецца, загінулі. Усяго на борце ляйнэра быў 181 чалавек, з іх 175 пасажыры. Па папярэдніх дадзеных, двое пасажыраў былі грамадзянамі Тайлянда, астатнія — паўднёвакарэйцы. https://smarturl.click/0eoLm
«Пытаньне аб вяртаньні дыпляматаў ЗША абмяркоўваецца, пакуль прагрэсу ня бачна», — Кавалеўскі пра заяву Лукашэнкі пра амбасаду ў Менску
Кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы прадстаўнік у міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі на просьбу Свабоды пракамэнтаваў заяву Лукашэнку пра тое, што ЗША просяць пашырыць штат сваёй амбасады ў Менску.
Кавалеўскі нагадвае, што амбасадара ЗША ў Беларусі няма з 2008 году, гэтаксама як і беларускага амбасадара ў Вашынгтоне.
«Амбасада працавала ў скарочаным выглядзе на ўзроўні часовага паверанага, але гэтая сытуацыя скончылася ў лютым 2022 году, калі было прынятае рашэньне вывезьці амбасаду зь Менску напярэдадні пачатку вайны. Нягледзячы на тое, што няма дыпляматычнага штату ў Менску, амбасада фармальна не закрытая. Вядома, што абмяркоўваецца пытаньне аб вяртаньні амэрыканскіх дыпляматаў у Менск, аднак пакуль прагрэсу ня бачна», — кажа Валер Кавалеўскі. https://smarturl.click/VDLAQ
Зурабішвілі назвала «пародыяй» інаўгурацыю Кавелашвілі
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што добраахвотна пакіне прэзыдэнцкі палац. Яна заклікала грамадзян і апазыцыйныя палітычныя сілы быць гатовымі да пазачарговых парлямэнцкіх выбараў.
29 сьнежня ў будынку парлямэнту Грузіі прайшла цырымонія інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта былога футбаліста і дэпутата Міхаіла Кавелашвілі, абранага калегіям выбаршчыкаў 14 сьнежня. Ён прынёс прысягу ў якасьці шостага кіраўніка дзяржавы.
Пятая прэзыдэнтка Саламэ Зурабішвілі, апазыцыя і значная частка міжнародных партнэраў краіны не прызнаюць абраньне Кавелашвілі. https://smarturl.click/ZyMR5
Ці шмат вы ведаеце пра пазытыўныя падзеі 2024 году?
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе, прайдзіце наш ТЭСТ:
https://smarturl.click/vwMDg
«Паўтарай мне, што ўсё будзе добра». Тацяна Нядбай пра паэзію ў часе рэпрэсій
Тацяна Нядбай — старшыня Беларускага ПЭНу, праваабаронца, мэнэджарка культурніцкіх праектаў, літаратарка. У канцы году пагаварылі пра яе новую кнігу «Там, за сьцяной» і паэзію ў часе рэпрэсій, вершы як працяг праваабарончай дзейнасьці і асабістую самацэнзуру, уцёкі з роднага гораду і пракладваньне нябачных лябірынтаў для вяртаньня на радзіму:
https://smarturl.click/W3MJ4
У Эўропе заблякавалі Тэлеграм-каналы шэрагу расейскіх дзяржаўных мэдыя
Вядома пра блякаваньне Тэлеграм-каналу расейскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» ў Латвіі, Нямеччыне, Літве, Нідэрляндах, Францыі, Польшчы, Бэльгіі, Швайцарыі, Грэцыі, Чэхіі і Італіі. Таксама паведамляюць, што ў Эўропе заблякавалі тэлеграм-каналы расейскіх «Известий», «Первого канала», НТВ, РЕН ТВ, «Россия 1», «Россия 24/7» і «Российская газета»:
https://smarturl.click/ZyMA5
«Газпром» спыняе пастаўкі газу ў Малдову. У краіне абмежавалі спажываньне электраэнэргіі
З 1 студзеня 2025 году «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Малдову з прычыны запазычанасьці з боку «Малдовагаза». «Расея выкарыстоўвае энэргію як палітычную зброю, ператвараючы людзей у закладнікаў прыднястроўскага рэгіёну, які яна кантралюе праз незаконна разьмешчанае войска», — заявіў на гэта прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан.
У Малдове тым часам ужо ўвялі абмежаваньні на спажываньне электраэнэргіі на фоне энэргакрызісу, віну за які Кішынёў ускладае на Маскву:
https://smarturl.click/kjMEO
Беларускі суд прызнаў вінаватым у генацыдзе яшчэ аднаго нябожчыка
Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў камандзіра 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Канстанціна Смоўскага вінаватым у зьдзяйсьненьні генацыду — злачынстве, прадугледжаным арт.127 КК.
https://smarturl.click/xBMDL
Мінімум 30 сем'яў за кратамі. «Вясна» паказала ў лічбах, як за 2024 год зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі
2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаваньняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзьняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманьні дзясяткаў чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
https://smarturl.click/ZyMmv
У «Беларуснафце» заявілі аб рэкордным за апошнія 29 гадоў аб’ёме здабычы нафты
У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўкі гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.
https://smarturl.click/LY813
«Аднарог», грошы на лекі, перамога ў маратоне. 10 найлепшых беларускіх навінаў 2024 году
Траім дзецям сабралі грошы на самыя дарагія ў сьвеце лекі. Беларуска выйграла маратон у ЗША. У Горадзенскай вобласьці знайшлі чырвонакніжную кветку, якую лічылі зьніклай. Свабода ўспомніла добрыя навіны 2024 году. https://smarturl.click/jk6ny
Памёр 39-ы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр
39-ы прэзыдэнт ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Джымі Картэр памёр у сваім доме ў Джорджыі, паведаміў заснаваны ім фонд. Яму было 100 гадоў.
Картэр — былы афіцэр ВМС, сэнатар штата Джорджыя і губэрнатар штата.
Ён кіраваў Злучанымі Штатамі з 1977 па 1981 год. Пры Картэры ЗША дамовіліся аб перадачы Панамскага канала пад кантроль Панамы, значна палепшыўшы адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі (рэспубліканская партыя крытыкуе гэтыя пагадненьні нават праз 50 гадоў). Ён падпісаў дамову з СССР аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў. У 1978 годзе ён дамогся гістарычнай дамовы аб міры паміж Ізраілем і Эгіптам. https://smarturl.click/baMdM
У маскоўскім СІЗА знайшлі мёртвым уладальніка турфірмы, якога абвінавачвалі ў арганізацыі вандровак для ЛГБТ
У СІЗА знайшлі мёртвым дырэктара турфірмы «Мэн Трэвэл» Андрэя Котава, якога абвінавачвалі ў арганізацыі вандровак для ЛГБТ. Раней у нядзелю аб гібелі Котава ў маскоўскім сьледчым ізалятары паведамілі блізкія да сілавых структур расейскія тэлеграм-каналы Baza, Shot і Mash. Па іх зьвестках, цела 48-гадовага Котава знайшлі ноччу ў СІЗА «Водник». Па вэрсіі тэлеграм-каналаў, ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Аб затрыманьні Котава стала вядома 30 лістапада. На паседжаньні суда па абраньні меры стрыманьня ён расказаў, што падчас ператрусу яго зьбілі і ўжылі электрашокер. https://smarturl.click/9zaLv
У 2024 годзе BySol сабраў для беларускіх добраахвотнікаў амаль 83 тысяч эўра
Усяго на гэтыя мэты быў адкрыты 21 збор сродкаў, за кошт ахвяраваньняў было назапашана 58.827 эўра. «Гэта зборы на лячэньне і рэабілітацыю, а таксама на куплю тэхнікі, якая ратуе жыцьці», — паведамляе BySol.
Акрамя гэтага, «аказаная дапамога ў наўпроставых закупках» для добраахвотнікаў, для гэтага была атрымана «падтрымка партнэраў» на суму 24 тыс. эўра, адзначылі ў BySol. https://smarturl.click/4kWLd
Якім будзе надвор’е ў Беларусі тры апошнія дні 2024 году
Белгідрамет зрабіў прагноз на тры апошнія дні года. Паводле сыноптыкаў чакаецца дастаткова цёплае надвор’е — да +6 градусаў, аднак месцамі могуць быць слабыя туманы і галалёдзіца.
29 сьнежня надвор’е чакаецца воблачнае надвор’е. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе −1 +4 °С.
30 сьнежня чакаецца воблачнае з праясьненьнямі надвор’е. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу −2 +3°С, максымальная днём +1 +5°С.
31 сьнежня будзе пераважна воблачна. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу −2 +4°С, максымальная днём +1 +6°С. https://smarturl.click/e5M2e
Аліеў: Прызнаць віну, своечасова папрасіць прабачэньня перад дружалюбным Азэрбайджанам — крокі, якія трэба было зрабіць
Самалёт «Азэрбайджанскіх авіяліній», які разьбіўся ў Казахстане, атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі», заявіў у нядзелю прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў.
Аліеў выказаў упэўненасьць, што самалёт AZAL быў зьбіты не спэцыяльна. Але адначасова ён выказаў меркаваньне, што некаторыя колы ў Расеі хацелі замяць пытаньне.
«Прызнаньне віны, своечасовае прынясеньне прабачэньня Азербайджану, які лічыцца дружалюбнай краінай, інфармаваньне аб гэтым грамадзкасьці — усё гэта меры і крокі, якія трэба было зрабіць», — дадаў прэзыдэнт Азэрбайджана. Аліеў выказаў шкадаваньне, што першыя тры дні ў Баку «ня чулі ад Расеі нічога, акрамя вар’яцкіх вэрсій». https://smarturl.click/Dayo0
Як усталяваць асабістыя межы падчас сьвятаў
Каляды і Новы год — сямейныя сьвяты. Гэта час, калі людзі зьбіраюцца вялікімі сямейнымі кампаніямі. На старонках газэты The New York Times экспэрты падзяліліся парадамі, як мінімізаваць раздражненьне і пазьбегчы дакучлівых пытаньняў ад сваякоў і сяброў. https://smarturl.click/baM11
У Паўднёвай Карэі пры пасадцы разьбіўся самалёт, больш за 100 загінулых
Дакладная колькасьць загінулых пакуль невядомая, паводле апошніх зьвестак, іх ня менш за 120. Агенцтва «Ронхап» паведамляе пра двух выжылых і мяркуе, што ўсе астатнія пасажыры і чальцы экіпажа могуць быць мёртвыя.
«Боінг 737» авіякампаніі Jeju Air здзяйсьняў рэйс Бангкок — Муан. На яго борце быў 181 чалавек. Па словах відавочцаў, пры пасадцы самалёт не выпусьціў шасі, стукнуўся аб пасадачную паласу і загарэўся. Прычыны катастрофы высьвятляюцца, прадстаўнікі пажарнай службы аэрапорта выказалі здагадку, што самалёт мог сутыкнуцца з птушкамі. https://smarturl.click/JD29k
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што значыць гэты флэшмоб, калі ў тэлевізары нейкія людзі крычаць «надо»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Для імітацыі прэзыдэнцкіх выбараў нават праграму кандыдату прыдумаць паленаваліся ці проста не змаглі. Вось і засталося адно слова «надо», якое мае адзіны сэнс: «мне надо власть!» І больш нічога, ні аднаго кірунку ў эканоміцы, палітыцы, сацыяльнай сфэры... Уся прэзыдэнцкая праграма. Бо насамрэч праграма Лукашэнкі — ў Расеі, таму і «надо», па-расейску. Маўляў, мы ж адзін «русский мир». Калі б было па-беларуску «трэба» — трэба было б канкрэтна задумацца, як шмат усяго ўсім нам трэба зрабіць для нармальнага жыцьця, а не для імітацыі.
Сёньня — 140 гадоў з дня сьмерці Дуніна-Марцінкевіча
29 сьнежня 1884 году памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гг царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць яго ўдзел у паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі, ён больш за год правёў у турме.
Пра іншыя падзеі 29 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDL87
У Беларусі ў разы павысілі тарыфы на паслугі аэрапортаў
Згодна з пастановай МАРГ, якая набывае сілу з 1 студзеня, тарыфы на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыі вырастуць амаль у 4 разы.
Пасьля прымусовай пасадкі самалёта Rynair у Менску ў траўні 2021 году краіны ЭЗ закрылі сваё неба для палётаў беларускіх самалётаў — так «Белавія» страціла магчымасьць выконваць вялікую частку ранейшых рэйсаў. Самалёты заходніх авіякампаній спынілі палёты над Беларусьсю:
https://smarturl.click/JD23k
📸 «Ланцуг адзінства». Як па ўсёй Грузіі сёньня прайшла маштабная акцыя пратэсту
Роўна празь месяц пасьля заявы грузінскага прэм’ера Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненьні эўраінтэграцыі да 2028 году, па ўсёй Грузіі прайшла маштабная антыўрадавая акцыя пратэсту пад назвай «Ланцуг адзінства». Людзі сабраліся ва ўсіх буйных гарадах Грузіі. Самая працяглы «ланцуг» у Тбілісі злучыў правую і левую набярэжныя і сем мастоў грузінскай сталіцы.
Да акцыі далучыліся ўсе асноўныя апазыцыйныя партыі Грузіі, а таксама студэнты, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, бізнэсоўцы, прадстаўнікі сфэры культуры, а таксама прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі:
https://smarturl.click/1dOVe