radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Газпром» спыняе пастаўкі газу ў Малдову. У краіне абмежавалі спажываньне электраэнэргіі

З 1 студзеня 2025 году «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Малдову з прычыны запазычанасьці з боку «Малдовагаза». «Расея выкарыстоўвае энэргію як палітычную зброю, ператвараючы людзей у закладнікаў прыднястроўскага рэгіёну, які яна кантралюе праз незаконна разьмешчанае войска», — заявіў на гэта прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан.

У Малдове тым часам ужо ўвялі абмежаваньні на спажываньне электраэнэргіі на фоне энэргакрызісу, віну за які Кішынёў ускладае на Маскву:

https://smarturl.click/kjMEO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарства

Гішпанцы — рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях»:

https://youtu.be/E8Hb0DypPxY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін папрасіў прабачэньня ў Аліева за крушэньне самалёта авіякампаніі AZAL

Пуцін прынёс прабачэньні ў сувязі «трагічным інцыдэнтам» у паветранай прасторы Расеі і выказаў спачуваньні сем’ям загінулых, паведаміла прэс-служба Крамля:

https://smarturl.click/l5lg6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі забаранілі званкі праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны

Сьцьвярджаецца, што часьцей за ўсё такімі тэхналёгіямі карысталіся ашуканцы, паколькі гэта дазваляла падмяняць нумары. Званкі з мэсэнджараў на мэсэнджары пад забарону пакуль ня трапілі.

Абмеркаваньне забароны пачалося пасьля сэрыі падпалаў ваенкаматаў і машын у Расеі. Расейскія ўлады абвінавачваюць у арганізацыі кампаніі падпалаў украінскія спэцслужбы:

https://smarturl.click/w9MXy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Самае складанае было — расстаньне зь дзецьмі», — былая палітзьняволеная Вольга Філатчанкава ў праекце «Скрадзеная маладосьць»

«Гэта мая радзіма. Я перастала б сябе паважаць, калі б не далучылася», — Вольга Філатчанкава, фігурантка «справы студэнтаў», у фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» расказала пра разлуку зь дзецьмі, пра тое, што падтрымлівала яе ў турме, і пра жыцьцё ў Варшаве: https://smarturl.click/opMzB

Праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць: справа студэнтаў» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=fmlilhDu8vI&t=267s

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ўлады кажуць пра беларусаў як пра насельніцтва, а не пра нацыю?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта наўмыснае прыніжэньне статусу. Лукашэнка і Пуцін — «русские люди». То бок ніякіх беларусаў ці ўкраінцаў як нацыяў не існуе, яны «младшие братья». Яны ня могуць і не павінны быць суб’ектамі жыцьця, нацыяй, а толькі насельніцтвам, якое Лукашэнка яшчэ абразьліва называе «народцем», а Пуцін і ўвогуле забівае ўкраінцаў. Тое, што беларусы і ўкраінцы — старыя эўрапейскія нацыі са сваімі асобнымі мовамі, самабытнай культурай і сваім гістарычным лёсам, пад увагу не бярэцца, бо ўлады «так бачаць».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне
. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 111-я гадавіна выхаду ў сьвет «Вянка» Багдановіча

28 сьнежня 1913 году ў віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка клясыка беларускай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча «Вянок». Яе наклад складаў 2000 экзэмпляраў.

Болей пра падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце тут. https://smarturl.click/jk6yd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі 27 сьнежня

Новыя імёны, адкрыцьці і расчараваньні. Якім быў 2024 год для беларускай музыкі

Галоўныя вынікі 2024-га і прагнозы на 2025-ты ад Валера Карбалевіча

Ці можа над Гомлем адбыцца тое ж, што адбылося з лайнэрам AZAL над Грозным. Меркаваньне авіяцыйнага экспэрта

Пашыньян адкрыта выказвае пагарду да Лукашэнкі, — Аляксандар Фрыдман

У 2024 годзе сьпіс «экстрэмістаў» павялічыўся на 1154 пазыцыі

97% членаў выбаркамаў працавала на папярэдніх выбарах, — даклад BelPol

«Беларусь пасьля 26 студзеня». «Уплыў Ціханоўскай у асяродзьдзі дэмсілаў будзе зьніжацца, а на Захадзе — не», — палітоляг Роза Турарбекава

Новы кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы дэмсіл Беларусі

Арлета Бойкэ. Гэта ёй Лукашэнка прапаноўваў чай з малінавым варэньнем

Ва Ўкраіне ўдакладнілі, што нормы Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моў будуць распаўсюджвацца і на беларускую

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя вынікі 2024-га і прагнозы на 2025-ты ад Валера Карбалевіча

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падсумоўвае грамадзка-палітычныя вынікі 2024 і году і дае свой прагноз на 2025. https://www.youtube.com/watch?v=QQFjgh4TK-E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Росавиация»: падчас заходу на пасадку самалёта AZAL аэрапорт Грознага атакавалі дроны. Azerbaijan Airlines заявіла пра «зьнешняе ўмяшаньне»

Кіраўнік «Росавиации» Дзьмітрый Ядраў упершыню пракамэнтаваў крушэньне самалёту Azerbaijan Airlines. Па яго словах, «становішча каля Грознага ў часе авіякатастрофы было складаным», з прычыны нападаў беспілётнікаў уводзіўся плян «Дыван».

Ядраў таксама заявіў, што ў аэрапорце Грознага быў густы туман, камандзір судна распачаў дзьве няўдалыя спробы пасадзіць самалёт, пасьля спробаў яму прапаноўвалі іншыя аэрапорты, але ён вырашыў ляцець ў Актаў.

Авіякампанія Azerbaijan Airlines, у сваю чаргу, заявіла, што, па дадзеных папярэдняга расьсьледаваньня, яе рэйс Баку — Грозны перад крушэньнем зазнаў «зьнешняе фізычнае і тэхнічнае ўмяшаньне». https://smarturl.click/71xe7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кубракаў прапанаваў Іраку рыхтаваць для іх краіны супрацоўнікаў спэцпадразьдзелаў

Як паведамляе МУС Беларусі, дэлегацыя МУС Іраку наведала матэрыяльна-тэхнічную базу і азнаёмілася з тэхнікай і ўзбраеньнем унутраных войскаў Беларусі, а таксама спэцыяльных падразьдзелаў «Алмаз» і АМАП,

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў прапанаваў Іраку рыхтаваць для іх краіны супрацоўнікаў спэцпадразьдзелаў і перадаць досьвед па ахове грамадзкага парадку.

Згодна з дасьледаваньнем «Індэкс дэмакратыі», Ірак, як і Беларусь, уваходзіць у групу аўтарытарных краін разам з Расеяй, Буркіна-Фасо, Сальвадорам, Гаіці, Тунісам, Ярданіяй і Мэксыкай.

У часе мігранцкага крызісу ў Беларусь масава перавозілі грамадзян Іраку, а таксама іншых краін Усходу і Афрыкі, а далей арганізавана перавозілі да межаў з краінамі Эўразьвязу — Польшчай, Літвой і Латвіяй. https://smarturl.click/5Ov2J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белавескай пушчы забаранілі паляваньне на ваўка да 2027 году і згадалі аб дэнансаванай Бэрнскай канвэнцыі

Пакуль невядома, ці распаўсюджваецца забарона паляваньня на ваўка на тэрыторыю Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка. Як адзначаецца на сайце нацпарку, забарона распаўсюджваецца на больш за 82 тысячы гектараў пушчы.

Чаму гэта важна? Чытайце тут https://smarturl.click/ZyMWY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры рэйтынгаў — Molchat Doma і «Пятля прыхільнасьці». Якім быў 2024-ы для беларускай музыкі

«Гэта цяпер гурт усясьветнага маштабу, які зьбірае гіганцкія пляцоўкі ва ўсім сьвеце. Яскравы, якасны альбом бяз слабых месцаў, зроблены на найвышэйшым узроўні, які ўздымае да статусу сусьветных зорак». Пра тое, што новага і цікавага сёлета зьявілася ў беларускай музыцы, Свабодзе расказаў заўзяты музычны аматар Вячаслаў Радзівонаў.

https://smarturl.click/Ad3BO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Belavia працягвае продаж квіткоў у Екацярынбург, Казань і Самару, хоць іншыя кампаніі скасавалі палёты

✈️ Авіякампанія Belavia працягвае ажыцьцяўляць рэйсы ў расейскія гарады, у якія замежныя авіякампаніі скасавалі або абмежавалі палёты.

https://smarturl.click/Q150R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пашыньян адкрыта выказвае пагарду да Лукашэнкі, – Аляксандар Фрыдман

Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман тлумачыць, ад чаго адбыўся абмен рэзкімі рэплікамі паміж Лукашэнкам і Пашыньянам, і зьвяртае ўвагу на тое, як беларускі кіраўнік імкнецца спадабацца Пуціну і расейскім журналістам.

https://smarturl.click/opMoW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📸 «Ланцуг адзінства». Як па ўсёй Грузіі сёньня прайшла маштабная акцыя пратэсту

Роўна празь месяц пасьля заявы грузінскага прэм’ера Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненьні эўраінтэграцыі да 2028 году, па ўсёй Грузіі прайшла маштабная антыўрадавая акцыя пратэсту пад назвай «Ланцуг адзінства». Людзі сабраліся ва ўсіх буйных гарадах Грузіі. Самая працяглы «ланцуг» у Тбілісі злучыў правую і левую набярэжныя і сем мастоў грузінскай сталіцы.

Да акцыі далучыліся ўсе асноўныя апазыцыйныя партыі Грузіі, а таксама студэнты, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, бізнэсоўцы, прадстаўнікі сфэры культуры, а таксама прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі:

https://smarturl.click/1dOVe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея выкарыстоўвала танкер «ценявага флёту» як шпіёнскае судна, — СМІ

Зьвязаны з Расеяй танкер Eagle S так званага «ценявога флёту», затрыманы берагавой аховай Фінляндыі 25 сьнежня, меў абсталяваньне для шпіянажу за караблямі і самалётамі NATO, паведамляе выданьне Lloydʼs List. Паводле крыніцы, абсталяваньне выкарыстоўвалі для запісу эфіру на мностве радыёчастотаў, па прыбыцьці ў Расею яго выгружалі для аналізу:

https://smarturl.click/RApdl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Авіякампаніі скасавалі ўжо больш за сотню рэйсаў у Расею і зь яе пасьля крушэньня самалёта ў Актаў. Белавія працягвае палёты

Авіякампанія з Туркмэністану Turkmenistan Airlines паведаміла пра адмену рэгулярных рэйсаў па маршруце Ашхабад — Масква — Ашхабад з 30 сьнежня па 31 студзеня 2025 году. Да гэтага палёты ў некаторыя гарады Расеі прыпынілі азэрбайджанская Azerbaijan Airlines, казахстанская Qazaq Air, ізраільская El Al і авіякампанія ААЭ Flydubai. Агулам адмененыя больш за сотню рэйсаў.

Тым часам беларуская Белавія працягвае палёты ў Расею:

https://smarturl.click/G61Jg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У двух абласьцях Беларусі часова адмянілі збор за перасячэньне мяжы

У Берасьцейскай вобласьці спагнаньне мясцовага збору за перасячэньне мяжы часова спынілі на пэрыяд з 1 па 31 студзеня, у Горадзенскай — збор адмянілі з 1 студзеня, але абяцаюць вярнуць у 1-ым квартале 2025 году.

Мясцовы збор на выезд зь Беларусі ў краіны ЭЗ ўвялі ў 2021 годзе ў якасьці часовай меры для барацьбы з каранавірусам. У сьнежні абласныя саветы дэпутатаў атрымалі права зацьвярджаць збор на пастаяннай аснове. Цяпер збор на тэрыторыі Віцебскай, Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцей для транспарту да 5 тон складае 40 рублёў:

https://smarturl.click/z2WwJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памілавалі яшчэ 20 палітвязьняў

Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаваньні 20 чалавек, асудзаных за «экстрэмісцкія» злачынствы. З памілаваных 11 — жанчыны, 14 маюць хранічныя захворваньні, у 10 асуджаных ёсьць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей.

Да гэтага Лукашэнка сёлета агулам памілаваў 207 палітвязьняў:

https://smarturl.click/kjMvk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвет у 2025 годзе: што зьменіцца, а што застанецца па-ранейшаму?

Журналісты Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода разважаюць пра 2024 год і дзеляцца сваімі думкамі пра тое, што можа стацца ў 2025 годзе.

У іх прагнозах паўтараюцца некалькі тэмаў:

• Вайна ва Ўкраіне ператварылася ў глябальны канфлікт, у цэлым сутыкнуўшы Захад з новым блёкам дзяржаў, якія кідаюць выклік сучаснаму сусьветнаму парадку.
• Папулісцкія рухі і аўтарытарныя лідэры набіраюць моц ва ўсім сьвеце і чыняць ціск на дэмакратыю і дэмакратычныя інстытуты.
• Вельмі шмат будзе залежаць ад Дональда Трампа. Вяртаньне абранага прэзыдэнта ў Белы дом у студзені 2025 году ўжо зьмяняе міжнародную дынаміку — ад трансатлянтычнага гандлю да палітыкі на Балканах.

Пра ўсё гэта і шмат што іншае чытайце тут. https://smarturl.click/kjMG4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе «карту паляка» атрымалі каля дзевяці тысячаў беларусаў

Пра гэта паведамляе «Мэдыязона» са спасылкай на прэсавую службу польскага МЗС.

Паводле розных дадзеных, «карты паляка» сёньня маюць ня менш за 160 тысячаў грамадзян Беларусі. Па дадзеных уладаў Польшчы, у 2008-2021 гадах заяўкі на атрыманьне гэтага дакумэнта падалі больш за 350 тысяч чалавек, больш за 46% заявак ( больш за 161 тысяча чалавек) было пададзена з Беларусі. https://smarturl.click/opMGB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба дачакацца прыходу адміністрацыі Трампа і зьмены ўрадаў у найбуйнейшых эўрапейскіх краінах, найперш у Нямеччыне», — Турарбекава пра магчымую зьмену палітыкі Захаду пасьля 26 студзеня

Якія існуюць шанцы на новую палітычную адлігу? На гэтае ды іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае паліталягіня Роза Турарбекава.

— Праблема палягае ў тым, ці зможа Беларусь трапіць у фокус увагі адміністрацыі Трампа. Калі зможа, тады магчымая зьмена акцэнтаў. ЗША будуць задаваць тон, і гэта можа паўплываць на курс як Эўразьвязу ў цэлым, гэтак і асобных эўрапейскіх краінаў. Магчымае таксама прыцягненьне ўвагі да Беларусі ў сувязі зь перамоўным працэсам па Ўкраіне, калі гэтыя перамовы стануць маштабным працэсам дасягненьня доўгатэрміновага міру... Калі Беларусь і Лукашэнка трапяць у фокус увагі адміністрацыі Трампа, то магчымае вяртаньне амбасадараў і пачатак нейкага дыялёгу. https://smarturl.click/B6nG5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пасьля 26 студзеня». Ці будзе ў дэмісілах зьмена лідэраў?

Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме « Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.
https://youtu.be/qHBettkPkxA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці можа над Гомлем адбыцца тое ж, што адбылося з лайнэрам AZAL над Грозным

Авіяэкспэрт патлумачыў Свабодзе, як можна пераблытаць дрон і пасажырскі самалёт, ці варта закрываць аэрапорт у Гомлі і ці бясьпечна самалётам Belavia цяпер лятаць у Расею.

Вось што адказаў экспэрт: https://smarturl.click/RAp78

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы павялічаць дапамогу для іншаземцаў, якія маюць міжнародную абарону

У Польшчы з 1 студзеня 2025 году павялічаць дапамогу для іншаземцаў, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную дапамогу і ўдзельнічаюць у індывідуальнай праграме інтэграцыі (IPI).

Як паведаміла выданьне MOST, мінімальная выплата павялічваецца з 721 да 950 злотых на месяц, максымальная — з 1450 да 1679 злотых.

Удзельнічаць у IPI могуць іншаземцы, якія ў Польшчы атрымалі статус уцекача, дадатковую абарону, а таксама чальцы сямей гэтых асобаў.

Што трэба зрабіць беларусам, каб узяць удзел у праграме, чытайце тут. https://smarturl.click/2q9eZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа і інфаграфікі на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Зьбіраем вобраз на калядаваньне (гл. вышэй👆🏻). radio_svaboda/video/7451252370840849669">Як зрабіць калядную маску сваімі рукамі, глядзіце тут

👉🏻 Зіма ў мастацтве. radio_svaboda/photo/7450937912264346886">Якой бачылі зіму беларускія мастакі

👉🏻 Самыя цікавыя выданьні 2024-га. radio_svaboda/photo/7452309244411448582">Расказваем, што варта пачытаць

👉🏻 Як пазбыцца хранічнай стомы: radio_svaboda/video/7452384743783402757">сабралі карысныя парады

👉🏻 Глядзім, radio_svaboda/video/7452753119445798150">як у Беларусі за год зьмяніліся цэны на прадукты

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На дырэктара школы Streamline завялі крымінальную справу

Дзяржаўная тэлевізія Беларусі расказала аб прычынах закрыцьця школы замежных моваў Streamline. Цяпер арганізацыя знаходзіцца ў статусе ліквідацыі.

https://smarturl.click/3kLWG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі ў некалькіх аэрапортах пасьля авіякатастрофы ў Казахстане ўводзілі часовыя абмежаваньні на палёты

Вядома, прынамсі, пра 7 аэрапортаў, у якіх абмяжоўвалі палёты. Расейскі бок заяўляе, што гэта рабілася дзеля бясьпекі цывільнай авіяцыі.

https://smarturl.click/jk6ol

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

97% членаў выбаркамаў працавала на папярэдніх выбарах, — даклад BelPol

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ўсе выбарчыя кампаніі ў Беларусі праводзіліся з грубымі парушэньнямі заканадаўства, іх вынікі істотна фальсыфікаваліся.

Як вынікае з дакладу, улады падрыхтавалі ўсё неабходнае, каб забясьпечыць спакойную выбарчую кампанію, без канкурэнцыі і загадзя вядомым вынікам.

https://smarturl.click/9zaq4

Архіўнае фота

Читать полностью…
Подписаться на канал