radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка загаварыў пра Нобэлеўскую прэмію для Трампа?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Нобэлеўская прэмія — гэта найвышэйшая ступень легітымацыі асобы, якую прызнае ўвесь сьвет. Такая, як перамога на выбарах прэзыдэнта ЗША, якая дасягаецца надзвычайнымі высілкамі. Такім чынам Лукашэнка прызнаў тры рэчы: ён усьведамляе вагу Нобэлеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, якога трымае за кратамі; ён разумее сваю нелегітымнасьць як прэзыдэнта; ён разглядае Бяляцкага ў турме — як пэўную «адваротную легітымацыю» для самога сябе. То бок, вярнуць давер народу ён ня можа, але маючы набіліянта ў турме, ён быццам становіцца на адзін узровень з Трампам.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.


Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапаганда выкарыстоўвае дзяцей у флэшмобе для падтрымкі заўзятаркі з чырвона-зялёнай сымболікай на матчы ў Польшчы

Які піша «Позірк», мова ідзе аб удзельніках спартовых сэкцый або дзіцяча-юнацкіх школ. Відэаролікі зь іх удзелам 9 лістапада распаўсюдзіла ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства спорту і турызму. На запісах дзеці ў суправаджэнні дарослых у спартовых залях хорам дзякуюць заўзятарцы па імені Тацяна.

7 лістапада на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый UEFA, у якім сталічная польская «Легія» разграміла мtнскае «Дынама» зь лікам 4:0. На трыбуне для віп-гасьцей была заўважана адзінокая жанчына зь дзяржаўным чырвона-зялёным сьцягам і ў адзеньні ў яго колерах.

https://smarturl.click/z27Ao

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп можа прапанаваць буфэрную зону паміж Расеяй і Ўкраінай — The Telegraph

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.

Аб гэтым піша брытанская газэта The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі Трампа. Па словах суразмоўцаў выданьня, плян прадугледжвае, што цяперашняя лінія фронту будзе замарожаная, а Ўкраіна пагодзіцца не дабівацца ўступленьня ў NATO на працягу 20 гадоў.

https://smarturl.click/xB7ae

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белсат»: Італьянец, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, аказаўся махляром з даўгамі на 370 тысяч даляраў

Тэлеканал «Белсат» апублікаваў расьсьледаваньне пра італьянца Давідэ Карбанара, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь. Журналісты каналу высьветлілі, што ўцёкі былі зьвязаныя не з рэпрэсіямі, а з пагрозай трапіць за краты на 20 год.

Акрамя таго, Карбанара пад выглядам сьвятара лёгка ўваходзіў у давер і пазычаў у людзей буйныя сумы. Польшча мае намер аб’явіць яго ў нацыянальны і міжнародны вышук.

Больш пра гэта чытайце тут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разьдзелены Бэрлін: фотаздымкі «тады і цяпер» паказваюць, дзе стаяў мур

Трыццаць пяць гадоў пасьля таго, як быў разбураны Бэрлінскі мур, выявы 2024 году ў кантрасьце з архіўнымі фотаздымкамі паказваюць «шнары», якія засталіся ад найбольш вядомай мяжы халоднай вайны.

На працягу дзесяцігодзьдзяў, пакуль сьцяна існавала, тысячы людзей здолелі ўцячы з Усходняга Бэрліну, але прынамсі 140 загінулі падчас спробаў, многіх зь іх застрэлілі ўсходненямецкія памежнікі.

https://smarturl.click/5O8g3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Навошта шэсьць кандыдатаў у прэзыдэнты, якія самі за Лукашэнку?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, гэта «пацешныя гульні» дыктатара. Яны пачаліся зь мінулай тайнай інаўгурацыі, калі ён упэўніўся, што канчаткова страціў давер «народца». Вядома, ніхто добраахвотна ня хоча ў турму (а канкурэнт на выбарах у нас — шлях за краты), ніхто ў цьвярозым розуме не наважыцца паставіць подпіс за такога канкурэнта, ніхто ня будзе лічыць галасы. Таму выглядае ўсё на пацеху старшыні калгасу, які прымусіў сялян граць ролю ягоных канкурэнтаў, за што (яны гэта ведаюць) будуць бітыя ці забітыя, і маюць адзіны спадзеў — на ягоную літасьць.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 «Гісторыі тыдня» — самае цікавае ў адным лісьце!

Самыя важныя падзеі тыдня, эксклюзіўныя інтэрвію, цікавыя гісторыі, унікальныя відэа Свабоды і ня толькі — у нашай рассылцы. Чаго беларусам чакаць ад Трампа і «бязвыбараў» у Беларусі, пра творцаў «пад плінтусам» і ня толькі — чытайце тут.

👉🏻 Падпішыцеся, так вы нічога не прапусьціце!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прайшла сустрэча ўкраінскага і расейскага амбудсмэнаў

На сустрэчы бакі абмяняліся сьпісамі ваеннапалонных, таксама «адбылася рэпатрыяцыя целаў загінуўшых».

https://smarturl.click/JDXkw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае ў пятніцу, 8 лістапада

«Беларусь пасьля 26 студзеня». «Я выключаю, што Лукашэнка пасьля выбараў пачне транзыт улады»,— гісторык Пашкевіч

Лукашэнка лічыць, што вырошчваць збожжа паўночней за Полацак — «авантура». Але ці так гэта

Лукашэнка прапанаваў зьнізіць здабычу калію. Канадзкія вытворцы зьбіраюцца яе павялічыць

«Эміграцыя — гэта таксама школа сьмеласьці». Вялікая размова з Максімам Жбанковым

Чаму Лукашэнка хваравіта ўспрыняў зьяўленьне войскаў КНДР на расейска-ўкраінскім фронце

Што беларусам чакаць ад выбараў у ЗША. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

«Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы расьці». Што імаверны будучы прэм’ер Літвы думае пра беларускую дыяспару

Падрабязнасьці антыізраільскай атакі ў Амстэрдаме: пяцёра шпіталізаваныя, трое зьніклі бязь вестак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што беларусам чакаць ад выбараў у ЗША. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Што афіцыйнаму Менску і дэмакратычным сілам Беларусі можна чакаць ад новай амэрыканскай адміністрацы. І чым адметны першы этап прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі. Вынікі тыдня ад палітычнага аглядальніка Свабода Валера Карбалевіча

https://www.youtube.com/watch?v=if5EHmXJxAE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першае інтэрвію праекту Свабоды «Беларусь пасьля 26 студзеня». Гісторык Пашкевіч

Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандар Пашкевіч.

https://youtu.be/ipSMFjI0nmg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларуская мова гучала ў Палацы Эўропы». 22-гадовы беларус перамог у праваабарончым конкурсе Рады Эўропы

22-гадовы беларус Арцём Вашкевіч стаў пераможцам у конкурсе Рады Эўропы «Human Rights. Camera. Action!». Узнагарода была ўручаная падчас Сусьветнага форуму за дэмакратыю, які прайшоў 6–8 лістапада ў Палацы Эўропы ў Страсбуры.

https://smarturl.click/vw9zQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Кожныя выбары Лукашэнка абяцае беларусам большыя заробкі. radio_svaboda/video/7433476533878000902">Глядзім, наколькі яны вырасьлі за 30 гадоў

👉🏻 Жыве Беларусь! radio_svaboda/video/7432363630932331781">Узгадваем, адкуль зьявіўся гэты лёзунг

👉🏻 Дзяды:radio_svaboda/video/7432758263025880326"> як у Беларусі рыхтуюць рытуальную вячэру

👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7433114474107702534">Як сказаць «пир во время чумы» па-беларуску і на іншых мовах

👉🏻 Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, radio_svaboda/video/7433849922882915590">распавядае пра сваё жыцьцё

👉🏻 На якія ўчынкі з адчаю ідуць людзі, каб выказаць пратэст і адстаяць свае перакананьні: radio_svaboda/video/7434242294817115448">глядзім на канкрэтных прыкладах

👉🏻 Мова са Свабодай. radio_svaboda/video/7434585021538749751">Слоўнічак: хвароба

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камітэт у замежных справах парлямэнту Чэхіі прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Чэскія дэпутаты заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязьняў. Таксама яны ня бачаць перадумоў для празрыстых і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

https://smarturl.click/jk9ml

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Амстэрдаме адбылася сэрыя нападаў на ізраільцянаў

У ізраільскай прэсе ўспамінаюць «Крыштальную ноч» і адзначаюць поўную бязьдзейнасьць паліцыі. Вядома ўжо пра тузін параненых фанатаў «Макабі» з Тэль-Авіву. Многія прапалестынскія нападнікі былі ўзброеныя нажамі.

https://smarturl.click/baey7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 лістапада 1906 году ў Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе.

Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадах яе фактычным рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў Якуб Колас. Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля дэбютавалі ў «Нашай Ніве». Славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 году стаў рэдактарам газэты і кіраваў ёй да восені 1915 году.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў нашым матэрыяле:
https://smarturl.click/4kBvm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская і прэзыдэнт Нямеччыны абмеркавалі будучыню Эўропы пасьля зьмены ўлады ў ЗША

Будучыню Эўропы пасьля зьмены ўлады ў ЗША абмеркавалі ў Бэрліне дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Сустрэча адбылася 9 лістапада ў рамках сьвяткаваньня 35-й гадавіны падзеньня Бэрлінскай сьцяны.

https://smarturl.click/RABXl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Настаўнікі ў Расеі зноў паверылі ў хітрыкі пранкера-беларуса

На гэты раз настаўнікі ў расейскіх школах рабілі «шаломы, якія абараняюць ад вонкавых ворагаў» з фольгі і фатаграфаваліся зь імі на галаве.

Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы ўва ўстановы адукацыі Варонескай вобласьці Расеі разаслаў беларускі пранкер і мастак Уладзіслаў Бохан. У выніку пэдагогі некалькіх школ вобласьці зрабілі справаздачу аб правядзеньні майстар-клясаў «Шалом Айчыны».

https://smarturl.click/M1wVV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогера Паўла Сьпірына, які меўся выйсьці на волю ў сьнежні, зноў будуць судзіць

Суд над Паўлам, піша праваабарончы цэнтар «Вясна», пройдзе 20 лістапада ў Бабруйску. Па падліках праваабаронцаў, у сьнежні 2024 году Павел меўся выйсьці на волю па заканчэньні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калёні № 2 супраць палітвязьня завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі). Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зьняволеньня. Рашэньне будзе прымаць судзьдзя Дзьмітрый Сьвірыдаў.

Вядома, што вязьням бабруйскай калёніі «забаронена» размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязьнем караюць «суткамі» ў штрафным ізалятары.

https://smarturl.click/3k2og

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Незалежнасьць цаной страты пятай часткі тэрыторыі. Ці застаецца надзея на тое, што Ўкраіна верне акупаваныя землі

Усё больш прыкметаў таго, што вайна ва Ўкраіне неўзабаве можа спыніцца. Ня так, як марылі ўкраінцы. І ня так, як разьлічвалі расейцы.

Украіна адстаяла незалежнасьць, але дарагой цаной — хутчэй за ўсё, стратай значнай часткай тэрыторый, якія кантралюе Расея. Ці ўдасца ў пэрспэктыве вярнуць страчанае? І якія ўрокі можа вынесьці з гэтай драматычнай гісторыі Беларусь?

https://smarturl.click/ny7pO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 лістапада 1963 году ў Менску нарадзіўся палітык, бізнэсовец, удзельнік прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2020 году Віктар Бабарыка.

Віктар Бабарыка цягам 20 гадоў кіраваў «Белгазпрамбанкам», падтрымліваў культурны хаб «ОК16» у Менску. Пры яго спрыяньні ў Беларусь вярнуліся карціны мастакоў Парыскай школы. 12 траўня 2020 году Віктар Бабарыка публічна заявіў пра свой намер вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. 18 чэрвеня 2020 году Віктара Бабарыку затрымалі разам з сынам Эдуардам, які быў кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы. Палітвязень Віктар Бабарыка 6 ліпеня 2021 году асуджаны Вярхоўным судом на 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. З красавіка 2023 году зь ім няма ніякай сувязі.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/VD4g4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінюст ЗША паведаміў пра падрыхтоўку замаху на Трампа на замову Ірану

Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла завочныя абвінавачаньні агенту іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Фархаду Шакеры.

Ведамства паведамляе, што іранскаму агенту 51 год. Ён прыехаў у ЗША ў дзяцінстве і правёў 14 год у турме за рабаваньне. У 2008 годзе Шакеры дэпартавалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Іране.

https://smarturl.click/op7qB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка хваравіта ўспрыняў зьяўленьне войскаў КНДР на расейска-ўкраінскім фронце

Ужо больш за два тыдні адной з галоўных тэмаў расейска-ўкраінскай вайны застаецца прысутнасьць у зоне баявых дзеяньняў войскаў КНДР.

Зьяўленьне іх там стала поўнай нечаканасьцю для Аляксандра Лукашэнкі. Удзел у вайне паўночнакарэйскіх вайскоўцаў мае шэраг нэгатыўных наступстваў для афіцыйнага Менску, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/G6DR4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ледзяная дама». Каго Трамп паставіць на чале адміністрацыі Белага дому

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер абвясьціў, што Сьюзэн Уайлс, адна з двух мэнэджэраў яго перадвыбарнай кампаніі, стане кіраўніцай адміністрацыі Белага дому.

Уайлс стане першай у гісторыі жанчынай на чале адміністрацыі прэзыдэнта ЗША.

https://smarturl.click/Xy5wQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы расьці». Што імаверны будучы прэм’ер Літвы думае пра беларускую дыяспару

Гінтаўтас Палуцкас — кандыдат на кіраўніка ўраду Літвы ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая атрымала перамогу на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах.

«Я нагадаю, што беларусаў мы, як дзяржава, запрасілі самі. Запрасілі, імкнучыся стварыць для іх дэмакратычныя і бясьпечныя ўмовы для жыцьця, працы і адкрыцьця бізнэсу, пасьля таго, як спадар Лукашэнка ў чарговы раз — у двукосьсі — перамог на выбарах у Беларусі. Казаць, што беларусы, якія прыехалі сюды, робяць нешта дрэннае, у мяне асабіста язык не павернецца. Тым больш, што яны сапраўды робяць свой унёсак у нашую эканоміку і зьяўляюцца ўдзельнікамі рынку працы», — сказаў палітык.

Паводле Палуцкаса, ніхто зь беларусаў не стаіць на біржы працы з працягнутай рукой, просячы сацыяльную дапамогу. Беларусы, на яго думку, дапамагаюць эканоміцы Літвы расьці.

https://smarturl.click/ql9qB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка лічыць, што вырошчваць збожжа паўночней Полацка — «авантура»

Але ці так гэта? Свабода праверыла, а колькі ж збожжа зьбіраюць краіны паўночней Беларусі.

https://smarturl.click/Q12Q0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Футбол пад нацыянальным сьцягам у Варшаве. Відэа

7 лістапада ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый паміж мясцовай «Легіяй» і беларускім «Дынама» зь Менску. Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі тэкставыя транспаранты з «пасланьнямі» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў. На трыбуне фанатаў «Легіі» зьявіліся словы ў падтрымку беларускага палітвязьня, прыхільніка менскага «Тарпэда».

Гульня скончылася зь лікам 4:0 на карысьць «Легіі». На яе прадалі 22 722 білеты. На беларускай дзяржаўнай тэлевізіі паказу матчу не было. Пры гэтым канал СТВ паказваў папярэднія гульні менскага «Дынама» ў асноўным раўндзе Лігі канфэрэнцый з шатляндзкім «Гартсам» (1:2) і фінскім ХІК (0:1).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падрабязнасьці антыізраільскай атакі ў Амстэрдаме: пяцёра чалавек шпіталізаваныя, трое зьніклі бязь вестак

За ўдзел у нападах на ізраільцянаў паліцыя арыштавала 62 чалавекі. У Францыі задаліся пытаньнем, ці не адкласьці паядынак Лігі нацый з Ізраілем, які адбудзецца праз тыдзень.

У Ізраілі заяўляюць, што некалькіх чалавек дагэтуль ня могуць знайсьці.

https://smarturl.click/l590m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вырасла колькасьць ахвяраў расейскага ўдару па Запарожжы. Расея правяла новыя ракетныя атакі на Ўкраіну

Позьнім вечарам 7 лістапада расейскія войскі правялі масіраваную атаку дронамі па Адэскім раёне. Мясцовыя ўлады паведамілі аб пашкоджаньнях прыватных дамоў, навучальнай установы і разгэрмэтызацыі газавых труб.

Ёсьць загінулыя і параненыя.

https://smarturl.click/RAB59

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Буйная ізраільская кампанія ў галіне рашэньняў па кібэрбясьпецы ліквідуе беларускі офіс

Інфармацыя аб ліквідацыі юрыдычнай асобы ёсьць на сайце часопісу «Юстыцыя Беларусі» і ў Адзіным дзяржаўным рэестры.

https://smarturl.click/9z6GO

Читать полностью…
Подписаться на канал