30 гадоў таму ў газэце «Свабода» выйшла паэма «Лука Мудзішчаў — прэзыдэнт»
27 сьнежня 1994 году найбуйнейшай на той момант апазыцыйная газэта «Свабода» выйшла з паэмай, якая стала знакамітай на ўсю Беларусь. Твор дагэтуль лічыцца ананімным, ягоны аўтар невядомы.
Больш падзей гэтага дня — у адмысловым матэрыяле: https://smarturl.click/RApg9
Галоўнае за 26 сьнежня:
✈️ Крыніцы ў Азэрбайджане сьцьвярджаюць, што самалёт Azerbaijan Airlines быў зьбіты расейскай сыстэмай СПА
🇫🇮 Абарваны кабэль электраперадачы паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. Падазраюць сабатаж
🎁 Збор на калядныя падарункі дзецям палітвязьняў пасьпяхова закрыўся
🏛 «Гэты год паказаў рост цікавасьці да беларускай гісторыі». Гісторыкі пра вынікі 2024 году
❗️ «Перасьлед выйшаў за межы Беларусі». Праваабаронцы паведамілі, як у 2024 годзе рэжым рэпрэсаваў людзей у выгнаньні
Адзін з найлепшых беларускіх тэатраў паставіць п'есу на падставе даносаў
Як выжывае адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні? Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе?
Пра гэта пагаварылі з акторам Алегам Гарбузам і лідэрам гурту «J: MORS» Уладзімерам Пугачам, якія разам з акторам Сяргеем Чубам прадставілі ў Празе спэктакль «Зэкамэрон» паводле кнігі палітвязьня Максіма Знака.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/ulhrLbbNnjM
У Казахстане на 10 дзён арыштавалі блогера, які здымаў месца крушэньня самалёта ў Актаў
Згодна з пастановай Тупкараганскага раённага суду Мангістаўскай вобласьці, Сарсэнбаеў быў прызнаны вінаватым у непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню супрацоўніка праваахоўных органаў.
Аб гэтым ён напісаў у сваіх сацыяльных сетках.
https://smarturl.click/LY86M
Ток-шоў «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — і музычны крытык Саша Чарнуха
«Гутаркі» з Ідракам і Міхасём — у гасьцях музычны крытык Саша Чарнуха. Ён распавядае, хто такі Шыр, чаму пакрыўдзіўся Макс Корж і як Сьвятлана Лабада спрычынілася да эміграцыі журналіста.
Гэтыя і іншыя скандалы беларускага шоу-бізнеса (так, ён існуе) — у новым выпуску «Гутарак»!
https://smarturl.click/yqM8d
На пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Мазамбіку загінуў ужо 121 чалавек
Праз два дні пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў у Мазамбіку сытуацыя ў паўднёва-ўсходняй афрыканскай краіне абвастраецца. З турмы строгага рэжыму ўцяклі зьняволеныя.
https://smarturl.click/z2WE8
«Гэты год паказаў рост цікавасьці да беларускай гісторыі». Гісторыкі пра вынікі 2024 году
2024 год стаў багатым на падзеі ў сфэры беларускай гістарычнай навукі і адукацыі. У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце была заснаваная праграма «Гісторыя», выйшлі дзясяткі гістарычных кніг ня толькі ў Беларусі і эўрапейскіх краінах, але і за акіянам, у Злучаных Штатах Амэрыкі.
https://smarturl.click/O04Ae
Тлумачым з Гурневічам. Адкуль узялася фраза «чай з малінавым варэньнем»? Відэа
Многія беларусы ведаюць мэм пра «чай з малінавым варэньнем». Гэта была рэпліка Лукашэнкі на анонс жорсткага пытаньня ад польскага журналіста ў 2015 годзе. На той сустрэчы прысутнічала і Арлета Бойкэ, тагачасная карэспандэнтка польскай грамадзкай тэлевізіі TVP. У інтэрвію «Свабодзе» яна разважае пра прапаганду Лукашэнкі і Пуціна і тое, як зь ёй змагацца.
ВІДЭА: https://youtu.be/3dwMna0Y7FY
Дзень памяці Баляслава Пачопкі, Язэпа Германовіча, Міколы Касьпяровіча і Антона Ждановіча
26 сьнежня 1937 году ў Менску бальшавікі расстралялі актора Антона Ждановіча (Антука Крыніцу) і этнографа і мовазнаўцу, галоўнага завадатара краязнаўчага руху Мікалая Касьпяровіча. У гэты ж дзень у 1940 году памёр пад сьледзтвам НКВД Баляслаў Пачопка (на выяве) — уніяцкі сьвятар, сталы аўтар «Нашай Нівы», рэдактар-выдавец першай каталіцкай газэты «Biełarus».
У 1978 годзе пайшоў у іншы сьвет Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), сьвятар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3Mme
Легендарны беларускі футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Баўгарыі
Сяргей Алейнікаў падпісаў кантракт на 2 гады зь «Лякаматываў» з гораду Плоўдзіў. Ён будзе працаваць у гэтым клюбе спартовым дырэктарам.
🇧🇬 Што яшчэ вядома?
https://smarturl.click/YzM5m
Арцём Шрайбман: Сёлетні год быў паваротным
Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/cPKOmvWWNtY
У хвасьце самалёту, які разьбіўся ў Казахстане, знайшлі шмат дзірак
Азэрбайджанскія Telegram-каналы апублікавалі відэа задняй часткі пасажырскага самалёту, які разьбіўся пад Актаў. У хвасьце шмат дзірак. Пра іх паходжаньне спрачаюцца, але дакладнай інфармацыі няма.
На борце было 67 чалавек, загінуў увесь экіпаж, 29 пасажыраў выжылі, але частка ў цяжкім стане ў шпіталях.
Падрабязнасьці тут, матэрыял абнаўляецца: https://smarturl.click/4kWGY
Здымак зь відэа азэрбайджанскіх тэлеграм-каналаў, зьнятага на месцы крушэньня
Вугорскі архіў апублікаваў невядомыя раней здымкі Румынскай рэвалюцыі, якая зрынула дыктатара Чаўшэску
Падзеі, якія паклалі канец камуністычнай дыктатуры ў Румыніі, пачаліся 35 гадоў таму ў Тымішаары. Менавіта ім прысьвечаныя знойдзеныя здымкі.
Іншыя здымкі тут: https://smarturl.click/EejMg
У пракуратуру зноў выклікаюць беларусаў, якія раней заплацілі за свае данаты
Дэталі новага перасьледу пакуль невядомыя. Раней людзей прымушалі «добраахвотна» выплаціць суму, якая ў некалькі разоў перавышала іхныя ахвяраваньні на розныя пратэставыя ініцыятывы.
https://smarturl.click/w9M6n
«Я б хацеў вярнуцца ў Беларусь і рабіць нашыя гарады лепшымі» — былы палітзьняволены Ільля Трахтэнберг у праекце «Скрадзеная маладосьць»
«Мне зь дзяцінства была цікавая архітэктура. У Савецкай Беларусі мой прадзед Навум Яфімавіч Трахтэнберг быў вядомым архітэктарам. Ён будаваў Менск пасьля вайны. Архітэктарам быў і мой дзед», — кажа Ільля.
У фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» ён расказаў пра затрыманьне, час у калёніі, а таксама пра тое, чым займаецца цяпер і пра што марыць.
ТЭКСТ: https://smarturl.click/l5lD1
ВІДЭА: https://youtu.be/fmlilhDu8vI
БАЖ: У 2024 годзе 35 мэдыя прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»
У 2024 годзе 35 мэдыя былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», вынікае з агляду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якая падсумавала сёлетнюю статыстыку рэпрэсій у сваёй сфэры.
Адметнасьцю году, адзначае арганізацыя, стала вялікая колькасьць «схаваных рэпрэсій» — выпадкаў, калі сілавікі патрабуюць ад ахвяр рэпрэсій не раскрываць інфармацыю пра перасьлед.
https://smarturl.click/aJMx0
Каму на сьвяты сапраўды трэба ўвага
Магчыма, варта было б напісаць вынікі году — і натхняльныя, і страшныя, але мне здаецца, што цяпер ёсьць рэч больш важная за рэфлексію. У гэтыя сьвяты дзясяткі тысяч людзей працягваюць чакаць на волі сваіх палітзьняволеных блізкіх. І ўсім ім вельмі трэба падтрымка. Піша Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/3kL78
Крыніцы ў Азэрбайджане сьцвярджаюць, што самалёт Azerbaijan Airlines быў зьбіты расейскай сыстэмай СПА
Аб тым, што борт падбіла расейская ракета, са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе пішуць Euronews і Anadolu Agency. Агэнцыя Reuters спасылаецца на чатыры крыніцы ў Азэрбайджане, знаёмыя з ходам расьсьледаваньня. Таксама пра гэта паведамляе выданьне Caliber.Az, якое зьвязваюць з азэрбайджанскімі ўладамі.
Прычыны трагедыі высьвятляюцца.
https://smarturl.click/gpMQA
З новага году ў Беларусі зьменяцца ўмовы дапамогі на дзяцей
Зьмены пераважна закрануць дапамогу па цяжарнасьці і родах. Асноўныя навацыі закону пачнуць працаваць ужо з 1 студзеня.
https://smarturl.click/Ad3J3
Збор на калядныя падарункі дзецям палітвязьняў пасьпяхова закрыўся
Фонду ўдалося сабраць 25 125 эўра з патрабаваных € 24 800, то бок перавысіць плянаваную суму збору.
https://smarturl.click/G61vd
«Перасьлед выйшаў за межы Беларусі». Праваабаронцы паведамілі, як у 2024 годзе рэжым рэпрэсаваў людзей у выгнаньні
На фоне падрыхтоўкі да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў беларускія ўлады узмацняюць рэпрэсіі супраць грамадзян ня толькі ўнутры краіны, але і тых, хто быў вымушаны зьехаць за мяжу празь перасьлед.
https://smarturl.click/Q15QY
Байдэн даручыў Пэнтагону нарошчваць пастаўкі ўзбраеньняў Украіне паскоранымі тэмпамі
Заява прагучала пасьля вестак аб нанясеньні Расеяй масіраваных удараў па ўкраінскай энэргасыстэме.
https://smarturl.click/B6nwj
Засакрэчаныя прысуды, запалоханыя адвакаты. Як у Беларусі праходзяць суды над тымі, хто пасьпеў зьехаць за мяжу
Падсудныя ня ведаюць сутнасьці абвінавачваньняў. Прызначаныя адвакаты баяцца кантактаваць са сваімі падабароннымі. Юрысты патлумачылі Свабодзе, што ня так з завочнымі судамі.
https://smarturl.click/l5lwq
Галоўнае за 25 сьнежня
🛩 У Казахстане разьбіўся пасажырскі самалёт азэрбайджанскіх авіяліній
🚨 У пракуратуру зноў выклікаюць беларусаў, якія раней заплацілі за свае данаты
⛓️ Кіраўніку зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Зьмітру Кучуку прысудзілі 6 гадоў калёніі
🎄 Як сустрэлі Каляды ў Беларусі і іншых краінах. ФОТА
🏍 Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі апублікавалі дэклярацыі. У Гайдукевіча два матацыклы і машына, а Лукашэнка маёмасьці не пазначыў зусім
🇨🇿 «Хацелася б ведаць, што некалі мы зможам паказаць свае працы». Беларус у Чэхіі дапамагае мастакам на эміграцыі і зьбірае калекцыю іх твораў
📜 «Гісторыя на Свабодзе». Абруселыя літоўскія князі былі носьбітамі культуры, на падставе якой ўзьнікла беларуская нацыя — Аляксандар Груша
🏗 «Я б хацеў вярнуцца ў Беларусь і рабіць нашыя гарады лепшымі» — былы палітзьняволены Ільля Трахтэнберг у праекце «Скрадзеная маладосьць»
Як сустрэлі Каляды ў Беларусі і іншых краінах. ФОТА
✝️ 25 сьнежня каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Прыход Ісуса Хрыста (Езуса Хрыстуса) на сьвет у Бэтлееме лічыцца адным з асноўных сьвятаў хрысьціянскага сьвету. Свабода паглядзела, як сёлета сустрэлі вялікі дзень хрысьціяне на плянэце.
📸 Больш здымкаў у нашай галерэі: https://smarturl.click/5Ovjp
Асыміляцыя балтаў славянамі — ключ да разуменьня ВКЛ?
Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=-c1r7RRdYFA
У Амстэрдаме агучылі прысуды ў справе нападаў на ізраільцянаў пасьля футбольнага матчу
Суд у Амстэрдаме прызначыў турэмныя тэрміны да паўгода чатыром абвінавачаным у справе аб нападах на заўзятараў ізраільскага футбольнага клюбу «Макабі», які адбыўся ў горадзе ў пачатку лістапада. Яшчэ адзін падсудны, якому 19 гадоў, атрымаў 100 гадзінаў грамадзкіх працаў.
Ёсьць тыя, хто палічыў вырак занадта лагодным.
https://smarturl.click/nyMJ4
Кіраўніку зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Зьмітру Кучуку прысудзілі 6 гадоў калёніі
Таксама яму прызначылі 500 базавых велічыняў штрафу. З улікам яе павелічэньня ад 1 студзеня, гэта 21 тысяча рублёў.
https://smarturl.click/4kWVX
Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі апублікавалі дэклярацыі. У Гайдукевіча два матацыклы і машына, а Лукашэнка маёмасьці не пазначыў зусім
Лукашэнка традыцыйна паказаў у дэклярацыі, што нібыта не валодае ніякай маёмасьцю: ні нерухомасьцю, ні транспартнымі сродкамі. А побач зь ім пазначаная жонка, зь якой, паводле ранейшай інфармацыі, ён не жыве ўжо шмат гадоў.
⚠️ Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
https://smarturl.click/z2WZZ
У Казахстане разьбіўся пасажырскі самалёт азэрбайджанскіх авіяліній
Азэрбайджанскі авіяляйнэр разьбіўся ў горадзе Актаў у Казахстане. Міністэрства надзвычайных сытуацый Казахстану паведамляе, што 42 чалавекі, праўдападобна, загінулі. Колькасьць ахвяр, як і агульную колькасьць пасажыраў, якая была на борце, яшчэ будзе ўдакладняцца.
❗️ Інфармацыя абнаўляецца тут: https://smarturl.click/4kWGY