Урад Беларусі падоўжыў забарону на шэраг замежных тавараў
Да канца 2025 году ў Беларусі забаронены гандаль таварамі груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8×4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).
Разам з тым урад сваёй апошняй пастановай увёў шэраг выключэньняў. На працягу наступнага году забарона ня будзе распаўсюджвацца на тавары гэтых кампаній, якія ўвозяць фізычныя асобы, што перасяліліся ў Беларусь для сталага пражываньня або маюць намер гэта зрабіць, а таксама асобы, якія атрымалі статус уцекача.
Забарона менавіта гэтых марак у Беларусі — «контрадказ» названым вытворцам за настойлівыя патрабаваньні забраць у Менску права правесьці хакейнае першынство сьвету 2021 году.
https://smarturl.click/G61gm
Бэстсэлеры, клясыка і фотаальбом 1928 году. Расказваем пра самыя цікавыя беларускія выданьні 2024-га
Усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах — у беларускіх выдавецтвах сёлета выйшла каля сотні новых кніг. Расказваем пра некаторыя зь іх:
https://smarturl.click/nyMyX
Запрацаваў новы гістарычны партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах — беларускай, ангельскай і польскай
Акрамя невялікіх артыкулаў з ілюстрацыямі (ёсьць і 3D-мадэлі), на партале ёсьць AI-асыстэнт — гістарычны гід, які адказвае на пытаньні па тэматыцы сайту, падбірае зразумелую мову для дзяцей і дарослых, каб вывучэньне гісторыі было займальным і даступным для кожнага.
На партале 18 разьдзелаў — ад Полацкага княства да заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Яго стварылі ў межах ініцыятывы «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі»:
https://smarturl.click/Q1516
Лукашэнка і яшчэ чацьвёра. Пра што сьведчаць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты
«Вонкава выбары зь пяцьцю кандыдатамі выглядаюць для далёкага ад палітыкі абывацеля звыкла: нібыта ўсё як і ў ранейшыя гады. На гэта і разьлік. У рэальнасьці памянялася многае. Найперш тое, што ўпершыню Лукашэнка ня мае рэальных апанэнтаў: ніхто не крытыкуе яго і ягоную палітыку», — вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на выбарах-2025 аналізуе Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/2q9MR
Украіна выдварае грамадзянку Беларусі, якая з 2022 году нелегальна знаходзілася ў краіне
Беларуска жыла ў горадзе Залатаноша Чаркаскай вобласьці. Яна прыехала ва Ўкраіну да вайны і з траўня 2022 году жыла ў краіне нелегальна. Яе аштрафавалі і прынялі рашэньне аб «прымусовым вяртаньні ў краіну паходжаньня або трэцюю краіну» да 18 студзеня 2025 году:
https://smarturl.click/W3M3k
14 амбасадаў краінаў Захаду перад Калядамі выказалі салідарнасьць з затрыманымі беларускімі вернікамі і прадстаўнікамі духавенства
«Кожны заслугоўвае права выказваць сваё меркаваньне бяз страху. Мы патрабуем свабоды і справядлівасьці для ўсіх», — гаворыцца ў сумеснай заяве, якую падпісалі
амбасады Аўстрыі, Баўгарыі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Чэхіі, Швэцыі ў Менску і амбасада Нідэрляндаў у Польшчы:
https://smarturl.click/vwMww
Улады запатрабавалі амаль 150 тысяч рублёў ад парафіі закрытага Чырвонага касьцёла ў Менску
Ад парафіі закрытага ўжо больш за два гады касьцёла Сьвятога Сымона і Алены патрабуюць пагасіць запазычанасьць у 148 тысяч рублёў перад дзяржаўным прадпрыемствам «Спадчына», якое зьяўляецца ўласьнікам касьцёла. Рахунак парафіі арыштаваны паводле рашэньня суда, калі там зьяўляюцца нейкія сродкі, іх адразу забіраюць на выплату доўгу:
https://smarturl.click/ppMw9
Швайцарыя далучылася да 15-га пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі і Расеі
Абмежаваньні датычацца 26 фізычных асобаў і 2 арганізацый зь Беларусі, актывы якіх будуць замарожаныя. Таксама ім забаронена надаваць фінансавыя і эканамічныя рэсурсы, а таксама тэхнічныя паслугі. У санкцыйны сьпіс трапілі судзьдзі і шэраг начальнікаў беларускіх калёній:
https://smarturl.click/l5pvM
Бульба падаражэла ў 2,2 разы, морква — ўдвая, сьвініна — на траціну. Як за год зьмяніліся кошты на прадукты
«Недахоп бульбы выклікаў рост цэнаў, дагэтуль яе актыўна скуплялі расейцы». Што ў Беларусі найбольш падаражэла з пачатку году і якія фактары на гэта паўплывалі.
https://smarturl.click/9z3gv
Саламэ Зурабішвілі запатрабавала прызначыць новыя парлямэнцкія выбары ў Грузіі і яшчэ раз адмовілася пакінуць пасаду
🇬🇪 Прэзыдэнтка Грузіі настойвае, што новыя выбары маюць быць прызначаныя на 29 сьнежня, апошні дзень ейнай кадэнцыі. Раней прэм'ер-міністар Кабахідзэ сказаў, што Зурабішвілі можа адправіцца ў турму, калі не пакіне пасаду.
Прамаўляць Зурабішвілі заміналі невядомыя людзі ў чорным.
https://smarturl.click/9z32D
Вынікі году. Беларусь — Захад: калідор для магчымай нармалізацыі вельмі вузкі
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ня бачыць падставаў для перагляду палітыкі адносна Беларусі з боку заходніх краінаў і разважае пра тое, на якім узроўні знаходзіцца беларускае пытаньне ў Вашынгтоне.
https://smarturl.click/XyVRL
У Буэнас-Айрэсе школьнік напісаў па-беларуску пра напад на школу са зброяй, але ягоны плян выкрылі
12-гадовы падлетак прыходзіў у школу зь пісталетам. У ягоным сьпісе плянаваных ахвяр былі 14 чалавек.
Тэкст у нататках напісаны граматнай беларускай мовай.
https://smarturl.click/67V4j
Дзень памяці Эміліі Плятэр
23 сьнежня 1831 памерла Эмілія Плятэр, беларуская паэтка і фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзірам вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/op9Ea
На выяве: Эмілія Плятэр, карціна Яна Багуміла Розэна
Беларускае кіно. Моўны ТЭСТ
Споўнілася 100 гадоў ад заснаваньня „Белдзяржкіно“ (з 1946 году „Беларусьфільм“). Пра назвы беларускіх фільмаў розных эпох і запамінальныя фразы ў іх — нескладаны тэст.
https://smarturl.click/jkgxz
Мінімум 94 чалавекі сталі ахвярамі цыклёну «Чыда» ў Мазамбіку
Цыклён «Чыда» набраў сілы ў Індыйскім акіяне на мінулым тыдні. Цяпер ён бушуе ўжо ў Малаві.
https://smarturl.click/gpJyw
«Я пасівела пасьля затрыманьня — у 22 гады», — былая палітзьняволеная Марыя Каленік у праекце «Скрадзеная маладосьць»
Марыі Каленік 26 гадоў. У 2020-м яна вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Менску. 12 лістапада 2020 году яе затрымалі ў «справе студэнтаў». Марыі прысудзілі два з паловай гады турмы. Яна цалкам адбыла тэрмін.
У фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» Каленік расказала пра тое, які сьлед пакінула турма на яе зьнешнасьці.
ВІДЭА: https://youtu.be/fmlilhDu8vI
Сёньня — 120 гадоў з дня нараджэньня Алеся Дудара
24 сьнежня 1904 году нарадзіўся Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч) — беларускі паэт, крытык, перакладчык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Ён быў aдным з caмыx пaпyляpныx бeлapycкix пaэтaў свайго чacy, стаў адным з зacнaвaльнiкaў менскай, віцебскай і полацкай філій лiтapaтypнaгa aб’яднaньня «Maлaдняк».
У 1937 гoду paccтpaляны, як мяpкyюць, вa ўpoчышчы Kypaпaты пaд Mенcкaм. Ямy тaды было 32 гaды.
Пра іншыя падзеі 24 сьнежня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Dayao
Дзе вернікам за мяжой адсьвяткаваць Каляды па-беларуску: расклад сьвяточных набажэнстваў у розных краінах
25 сьнежня беларускія хрысьціянскія вернікі розных канфэсіяў — рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя — будуць сьвяткаваць Божае Нараджэньне. Калі ў Беларусі знайсьці беларускамоўныя калядныя службы няцяжка, за мяжой гэта ня так проста. @belsat сабраў сьпіс месцаў, дзе па-за межамі Беларусі можна адсьвяткаваць Каляды па-беларуску:
https://smarturl.click/Ad3dY
Галоўнае за 23 сьнежня
👫 У выбарах прэзыдэнта Беларусі возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Апазыцыя і Захад папярэдзілі аб іх непрызнаньні
✍🏻 Лукашэнка і яшчэ чацьвёра. Пра што сьведчаць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты
🥔 Бульба падаражэла ў 2,2 разы, морква — ўдвая, сьвініна — на траціну. Як за год зьмяніліся цэны на прадукты
⛪️ Улады запатрабавалі амаль 150 тысяч рублёў ад парафіі закрытага Чырвонага касьцёла ў Менску
📩 «Для нас у Беларусі гэта небясьпечна». Беларусы скардзяцца на рассылку ад «Честных людей». Як ад яе адпісацца
🙍🏻♀️ «Я пасівела пасьля затрыманьня — у 22 гады», — былая палітзьняволеная Марыя Каленік у праекце «Скрадзеная маладосьць»
🗣 Беларусь — Захад: калідор для магчымай нармалізацыі вельмі вузкі, — Андрэй Казакевіч
📚 Ліст кітайскаму сябру, праслаўленьне Радзімы. Што напісана ў праграме новага школьнага факультатыву аб карыстаньні інтэрнэтам
🇷🇺 Разбуральнікі цывілізацыі. Што пакідаюць пасьля сябе расейцы на занятых тэрыторыях
🎥 Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў, — рэдактарка Belarus-Analysen
🇸🇰 Прэм’ер-міністар Славаччыны Фіца прыляцеў у Маскву і правёў перамовы з Пуціным
«Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў»
Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ў гутарцы на канале «Свабода Premium» расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка сайту Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/DslXQM67ieA
Гары Потэр па-беларуску вяртаецца! Выдавецтва «Кнігаўка» анансавала выхад чацьвёртай кнігі сэрыі
Беларускаму выдавецтву «Кнігаўка» ўдалося заключыць новы кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі сэрыі кніг пра Гары Потэра. 8 лютага 2025 году пабачыць сьвет 4-ая кніга са знакамітай сэрыі кніг Джоан Роўлінг па-беларуску — «Гары Потэр і Келіх агню». Новы кантракт заключылі «на даволі жорсткіх умовах», іх забаронена прадаваць у Беларусі і Расеі.
У ліпені стала вядома, што брытанскі праваўладальнік «Гары Потэра» адмовіўся супрацоўнічаць з выдавецтвам. Прычынай стала тое, што Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Захаду:
https://smarturl.click/M16Ep
«Для нас у Беларусі гэта небясьпечна». Беларусы скардзяцца на рассылку ад «Честных людей». Як ад яе адпісацца
«Я пэрыядычна выдаляю з Telegram бота „Честные люди“, але ён як той цмок — зьяўляецца ў мяне зноў і зноў», — расказвае беларус Максім, які падпісаўся на чат-бот «Голос» яшчэ ў 2020-ым, каб пацьвердзіць свой голас за Сьвятлану Ціханоўскую на прэзыдэнцкіх выбарах.
Як выдаліць чат-бот «Голос», каб захаваць бясьпеку, тлумачыць кіраўніца «Честных людей»:
https://smarturl.click/z2Wp6
🇦🇷 Стала вядома, што з падлеткам у школе Флярэнсіё Варэла ў Буэнас-Айрэсе працуе група псыхолягаў з муніцыпальнага сакратарыяту асьветы, а справу будзе разглядаць суд у справах непаўналетніх, піша аргентынскае выданьне TN.
Пры гэтым усе іншыя аргентынскія выданьні, якія спасылаюцца адно на другое, працягваюць пісаць, што гэта дзяўчынка, а ня хлопчык. Выданьне El Tribuno піша, што маці падлетка можа пагражаць крымінальны перасьлед за тое, што пакінула сваю зброю бяз догляду.
Нататкі ў запячатай капэрце даставілі ў судовы штаб. Бліжэйшымі днямі адмыслоўцы іх прааналізуюць.
Выява школы з Google Street View
Разбуральнікі цывілізацыі. Што пакідаюць пасьля сябе расейцы на занятых тэрыторыях
Калега Андрэй Мальгін піша пра «русский мир» як місію разбурэньня цывілізацыі. Захапіўшы чужую тэрыторыю і чужыя дамы, многія расейскія акупанты чамусьці лічаць патрэбным пакінуць пасьля сябе ганебныя сьляды ў выглядзе загаджанага жытла.
У выбарах прэзыдэнта Беларусі возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Апазыцыя і Захад папярэдзілі аб іх непрызнаньні
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбараў прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка.
⚠️ Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
https://smarturl.click/vwml5
Стала вядома аб расстрэле расейцамі яшчэ адной групы ваеннапалонных украінцаў
Праваахоўныя органы Ўкраіны маюць інфармацыю аб забойстве ня менш як 93 украінскіх ваеннапалонных — 80% выпадкаў расстрэлаў зафіксавалі ў 2024 годзе, але тэндэнцыя пачала зьяўляцца ў лістападзе 2023 году.
https://smarturl.click/VD0wQ
Ліст кітайскаму сябру, праслаўленьне Радзімы. Што напісана ў праграме новага школьнага факультатыву аб карыстаньні інтэрнэтам
«Папулярызаваць сваю краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы», «напісаць ліст кітайскаму сябру». У Беларусі ўвялі факультатыў, дзе будуць вучыць юных блогераў. Пачыталі праграму і распыталі пра гэта бацькоў і пэдагогаў.
https://smarturl.click/O0vRX
Галоўныя матэрыялы 22 сьнежня:
🔸У Менску на коўзанцы памёр мужчына
🔸У Тбілісі пасьля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka
🔸У Менску зьвіліся трамваі зь нізкай падлогай. Падобную мадэль раней адправілі ў Мазыр
🔸Прэм’ер-міністар Грузіі пагражае прэзыдэнту турмой, калі тая не пакіне пасаду
🔸Далёка ад радзімы, але блізка да яе гісторыі. Натальля Гардзіенка пра Янку Запрудніка і новую кнігу пра яго
🔸Вынікі году. Беларусь — Расея: Лукашэнка пачаў адчуваць дыскамфорт ад сваёй ролі суагрэсара, — Аркадзь Мошэс
🔸Беларускае кіно. Моўны ТЭСТ
У Тбілісі пасьля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka
21 сьнежня там адбылося агульнае разьвітальнае мерапрыемства, 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-кляс «Калядная зорка»). Апошні дзень працы — 10 студзеня.
У прасторы назвалі прычыны закрыцьця.
https://smarturl.click/dp23z
Фота Позірк
У Менску на коўзанцы памёр мужчына
Паводле некаторых сьведчаньняў, мужчына ўрэзаўся ў борт і яму нейкі час аказвалі дапамогу. Нібыта ён быў на коўзанцы з жонкай і сынам. Сэанс спынілі, а грошы людзям вярнулі.
https://smarturl.click/ZyDE2