radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Дэкаратыўныя зьмены». Якія праблемы застаюцца ў беларусаў ва Ўкраіне праз амаль тры гады пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны

«Цяпер беларускім ваярам ва Ўкраіне спрасьцілі атрыманьне грамадзянства. Але ёсьць нюанс. Для гэтага яны мусяць тры гады адваяваць, прычым без разрыву кантакту. Але разрывы здараюцца вельмі часта — калі пераходзяць у іншае падразьдзяленьне ці едуць у Эўропу сустрэцца з блізкімі. Дый паўнавартасная вайна яшчэ не ідзе тры гады! Так што такі закон унёс дэкаратыўныя зьмены». Беларусы расказваюць, зь якімі праблемамі працягваюць сутыкацца, жывучы ва Ўкраіне.

https://smarturl.click/EeVQJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія ўладальнікі заводу ў ЭЗ пастаўляюць Расеі тавары падвойнага прызначэньня, — расьсьледаваньне

У 2016 годзе беларус Сяргей Хвалько разам з партнэрамі Максімам Богушам, Сяргеем Саяўцом і Дзьмітрыйсам Радкевічсам запусьцілі завод SMD Baltic па вытворчасці мікрасхемаў у Латвіі. Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну кампанія публічна асудзіла ваенную агрэсію і заявіла, што перастала прымаць замовы з Расеі і Беларусі. Але расьсьледнікі «Бюро» высьветлілі, што беларускія ўладальнікі завода наладзілі таемныя пастаўкі мікрасхемаў у Расею:

https://smarturl.click/z27xo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 1,2 тысячы адміністрацыйна асуджаных: перад выбарамі ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі, — праваабаронцы

За апошнія 2,5 месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсіяў у Беларусі (затрыманьні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г.д.). За гэты час беларускія судзьдзі разгледзелі сама меней 1 213 спраў паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне): 488 спраў — у верасьні, 537 — у кастрычніку, 188 — за першыя два тыдні лістапада.

Для параўнаньня: за тры летнія месяцы беларускія суды разгледзелі 975 адміністрацыйных палітычных спраў:

https://smarturl.click/M1wWb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праект Свабоды «Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз палітоляга Рыгора Астапені

Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам? — На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/9z_kk5Rlc-E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскага дэпутата, які езьдзіў у Беларусь, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

«У рамках дасудовага расьсьледаваньня атрыманыя зьвесткі, якія сьведчаць, што на працягу 2020-2023 гадоў народны дэпутат неаднойчы наведваў Беларусь, дзе меў зносіны з кіраўніцтвам гэтай краіны і наладжваў „схемы“ закупкі электраэнэргіі і аміячных угнаеньняў па льготным кошце для падкантрольных яму кампаніяў», — паведамляе СБУ.

У паведамленьнях праваахоўнікаў не названае імя падазраванага, але украінскія СМІ пішуць, што гэта дэпутат Яўген Шаўчэнка. Беларусам Шаўчэнка вядомы тым, што падтрымаў Лукашэнку на выбарах-2020, у лютым 2021 году браў удзел ва «Ўсебеларускім народным сходзе», а 20 красавіка прыяжджаў у Менск на сустрэчу з Лукашэнкам:

https://smarturl.click/z273J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы перад МУС Грузіі пратэставалі супраць адмовы ў палітычным прытулку

Акцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў у Грузіі, у прыватнасьці адмовы ў палітычным прытулку, прайшла пад канцылярыяй ураду ў Тбілісі. Адзін з арганізатараў праваабаронца Раман Кісьляк кажа, што пікеты плянуюць ладзіцца штотыднёва, «пакуль дыскрымінацыя ня спыніцца і сытуацыя ня будзе вырашаная».

«Было шмат паліцыянтаў, яны цікавіліся, супраць чаго мы пратэстуем. Але не перашкаджалі», — распавёў Кісьляк:

https://smarturl.click/baep6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі зьнізіліся на 10%, але доля Расеі павялічылася, — Белстат

Асноўнымі ўкладальнікамі сёлета былі рэзыдэнты Расеі, Кіпру і ААЭ.

https://smarturl.click/z27bJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сакрэтны палігон ва Ўсходняй Нямеччыне, на якім «Штазі» ўдасканальвала Бэрлініскі мур

Фота зь нямецкага архіву паказваюць, як выпрабоўвалі бар’еры, якія павінны былі не дазволіць грамадзянам Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі зьбегчы ў Заходні Бэрлін — нават калі для таго, каб прадухіліць уцёкі, людзей трэба было забіць.

https://smarturl.click/0e1q7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька палітзьняволенай Калесьнікавай заявіў, што яна разглядае магчымасьць напісаньня прашэньня аб памілаваньні

Калесьнікава больш за чатыры гады знаходзіцца за кратамі і напярэдадні ўпершыню за 21 месяц ад яе зьявіліся навіны — рэжым Лукашэнкі паказаў ейную сустрэчу з бацькам.

https://smarturl.click/pp966

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Традыцыйныя каштоўнасьці і прынцыпы «русского мира»: пакінуць дзіця ў прытулку, а не аддаць у больш гуманную краіну

Чаму расейцы пачалі забараняць браць пад апеку ці ўсынаўляць дзяцей грамадзянам і грамадзянкам тых краін, дзе дазволены трансгендэрны пераход (сярод іх і Беларусь), разважае блогерка Наста Захарэвіч:

https://smarturl.click/4kBW1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пачаў працу Зьезд Случчыны, які абвясьціў у рэгіёне ўладу БНР

14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку прынялі дакумэнт, які абвяшчаў у рэгіёне ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказваў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Таксама зьезд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

Больш падзей гэтага дня пад спасылкай: https://smarturl.click/z271E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто зь бізнэсоўцаў, блізкіх да Лукашэнкі, стаў ганаровым консулам у экзатычных краінах, і што насамрэч дае гэта званьне? Расказваем у відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СК завяршыў расьследаваньне справы пра напад дрона на базу менскага АМАПу ў 2021 годзе

Фігурантамі расьсьледаваньня сталі ўдзельнікі ініцыятывы «Супраціў» Павал Кулажанка і былы вайсковец Віталь Пацехін — яны цяпер знаходзяцца за мяжой, іх будуць судзіць завочна:

https://smarturl.click/aJ9qJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 лістапада

🇱🇹 Літва і Рада Эўропы падпісалі дамову аб стварэньні Інфармацыйнага цэнтру для народу Беларусі ў Вільні

🧑🏻‍🏫 Прыпыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасьцейшчыне

🙍🏻‍♂️ «Каторы месяц не магу дазнацца, дзе мой пашпарт». Беларускі журналіст ня можа легалізавацца ў Эўропе

🙎🏻Сястра Калесьнікавай пацьвердзіла, што тая знаходзіцца ў мэдчастцы калёніі. Бацька на відэа расказаў пра сустрэчу

👫 Аўстрыя і Швэцыя выдалі грамадзянам Беларусі першыя пашпарты іншаземца

🏥 Расьсьледнікі дазналіся, што ў Менску былую дзіцячую паліклініку перадалі КДБ

🇺🇦 Ва Ўкраіне на 15 гадоў турмы асудзілі ўраджэнца Магілёва, які ваяваў на баку Расеі і трапіў ва ўкраінскі палон

✍🏻 Каб пазьбегнуць «дваякіх думак». Чаму зьняліся з выбараў Бобрыкаў і Чамаданава

🙍🏻‍♂️«Гісторыя на Свабодзе». Расея ня зможа русыфікаваць беларусаў і ўкраінцаў, — Алег Латышонак

🎥 «ПіК Свабоды». «Марыя Калесьнікава — у экстранным сьпісе палітвязьняў», — прадстаўніца АПК Зазулінская

🇰🇵 Тлумачым з Гурневічам. Ці будзе Кім Чэн Ын канкурэнтам Лукашэнкі за любоў Пуціна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне на 15 гадоў турмы асудзілі ўраджэнца Магілёва, які ваяваў на баку Расеі і трапіў ва ўкраінскі палон

Ураджэнец Магілёва меў украінскае грамадзянства і жыў у Крыме. Там ён застаўся і пасьля анэксіі паўвострава Расеяй. Ён разрываў кантракт з расейскай арміяй за нявыплату грошай, але потым зноў вяртаўся на службу і ваяваў супраць Украіны, паверыўшы прапагандзе. Ён удзельнічаў у баях у Данецкай, Херсонскай і Запароскай абласьцях Украіны.

Гісторыя беларуса: https://smarturl.click/Q12xq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі

15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні.

Штогод, пачынаючы з 1981 году, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя выказвае салідарнасьць зь пісьменьнікамі, журналістамі і выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед альбо загінулі.

У часе выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітык Павал Севярынец і палітоляг Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі.

З 2013 году традыцыйна ў гэты дзень Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.

Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3gEZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хакеры заявілі пра ўзлом сеткі Нацыянальнага банку Беларусі з базамі карыстальнікаў

Праўкраінская хакерская групоўка DumpForums 14 лістапада заявіла, што ўзламала сетку Нацбанка Беларусі і атрымала доступ да базы дадзеных карыстальнікаў. У якасьці доказу ўзлому хакеры прадставілі некалькі файлаў з зьмесьцівам базы дадзеных, у якіх утрымліваюцца 43 562 адрасы электроннай пошты і 30 798 нумароў тэлефонаў.

Некалькі дзён таму хакеры DumpForums распавялі, што зьдзейсьнілі атаку на інфраструктуру беларускага дзяржаўнага парталу vat.gov.by:

https://smarturl.click/W3gVZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 лістапада

📉 Замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі зьнізіліся на 10%, але доля Расеі павялічылася, — Белстат

💰 Курс даляра ў Беларусі ўстанавіў новы гістарычны максымум

👮🏻‍♂️ Хроніка перасьледу 14 лістапада: завочную справу блогера Матолькі перадалі ў суд, затрыманьні на Гарадзеншчыне

🚌 У Польшчы аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю. Ёсьць пацярпелыя

🙍🏻‍♂️ «Публікацыя фатаздымка Марыі Калесьнікавай з турмы — гэта роўна тое, чаго жадае рэжым, — Вадзім Мажэйка

🎥 «Беларусь пасьля 26 студзеня». Каму патрэбен Лукашэнка на мірных перамовах па Ўкраіне? Адказвае палітоляг Астапеня

🇺🇸 Трамп можа заплаціць Лукашэнку за адыход ад Расеі, — амэрыканскі палітоляг Карабкоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новым сьпікерам літоўскага Сейму стаў Саўлюс Сквярняліс. Якое ягонае стаўленьне да Беларусі

14 лістапада Сейм Літвы прагаласаваў за абраньне сьпікерам парлямэнту лідэра Дэмакратычнага зьвязу «У імя Літвы» Саўлюса Сквярняліса. Расказваем, што вядома пра новага сьпікера літоўскага Сейму і што ён раней казаў пра Беларусь:

https://smarturl.click/EeVvJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Няма падставаў верыць»,— праваабаронцы пра збор подпісаў за Лукашэнку: за тыдзень сабралі ў 7 разоў больш, чым трэба

Праз тыдзень ад пачатку збору подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку сабралі больш за 700 тысяч подпісаў, пры гэтым для рэгістрацыі дастаткова 100 тысяч. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

«Якая б там не была намаляваная колькасьць, подпісы зьбіраліся шляхам адпрацаванай гадамі практыкі прымусу выбарнікаў, з прыцягненьнем адміністрацыйнага рэсурсу і мэтадаў запалохваньня», — камэнтуюць юрысты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»:

https://smarturl.click/dp9Oz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лісты Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой. 17 актывістаў незалежных прафсаюзаў застаюцца за кратамі

Больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў страйкамаў на прадпрыемствах затрымалі зь верасьня 2020 году, шмат хто зь іх за сваю дзейнасьць у абароне працоўных правоў зазнаў крымінальны перасьлед. 17 актывістаў застаюцца за кратамі, некаторыя зь іх у цяжкім стане здароўя.

Сярод тых, за каго асабліва непакояцца сваякі і калегі, 69-гадовы актывіст прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка (на фота). «На жаль, няма добрых навінаў аб здароўі. У яго расслаеньне сеткавіцы вока, катаракта і гляўкома. Пісаць дамоў яму цяпер дапамагаюць іншыя вязьні», — кажа сваячка палітвязьня:

https://smarturl.click/kj9kk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп можа заплаціць Лукашэнку за адыход ад Расеі, — амэрыканскі палітоляг Карабкоў

Якія гарантыі бясьпекі можа атрымаць Украіна ад Трампа, ці пагодзіцца новы амэрыканскі прэзыдэнт, каб Лукашэнка заняў месца за сталом мірных перамоваў, адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.

https://smarturl.click/RAB98

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьбіраюцца скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў

У Беларусі плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў. Пра гэта расказаў міністар фінансаў Юры Селіверстаў у этэры дзяржаўнай тэлевізіі. Размова ідзе аб паніжаных стаўках падаткаабкладаньня, якія прымяняюцца, калі дывідэнды не разьмяркоўваюцца некалькі гадоў.

https://smarturl.click/AdmyO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Літвы ўхваліў дэнансацыю дамовы зь Беларусьсю аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня

Раней Літва дэнансавала пагадненьні аб мытным супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй.

https://smarturl.click/4kBlW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Публікацыя фатаздымка Марыі Калесьнікавай з турмы — гэта роўна тое, чаго жадае рэжым, — Мажэйка

Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць, як улада стварае карцінку для Захаду на тэму «ня ўсё так адназначна», і заяўляе, што ўсе кандыдаты ў прэзыдэнцкай кампаніі — гэта розныя гатункі Лукашэнкі.

https://smarturl.click/mp9m5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп намінаваў Марка Рубіё на пасаду дзяржсакратара ЗША

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара. А на пасаду дырэктара Нацыянальнай выведкі Трамп намінаваў былую кангрэсмэнку ад Дэмакратычнай партыі Талсі Габард.

Рубіё вядомы рэзкай крытыкай аўтарытарных рэжымаў — кітайскага, іранскага, кубінскага. Падчас першага прэзыдэнцкага тэрміна Дональда Трампа Рубіё быў адным з ініцыятараў законапраекту, які ўскладняе працэдуру адмовы ЗША ад сяброўства ў NATO. Гэта быў адказ на скептычнае стаўленьне прэзыдэнта Трампа да NATO.

Габард у 2020 годзе спрабавала вылучацца ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Але пазьней яна перайшла ў Рэспубліканскую партыю і ўдзельнічала ў кампаніі Трампа. https://smarturl.click/vw9yG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кожны пяты з бацькоў хацеў бы, каб дзеці працавалі ў сілавых структурах, — апытаньне

На пытаньне «Чым бы вы хацелі, каб займалася ў будучыні ваша дзіця?» 22,9% апытаных дасьледчыкамі BEROC жыхароў Беларусі адказалі, што хацелі б, каб у будучыні іх дзіця працавала ў сілавых структурах.

Большасьць бацькоў (69,2%) ў адказ на гэта пытаньне выбралі варыянт «вялі ўласны бізнэс, былі прадпрымальнікамі / фрылансэрамі», на трэцім паводле папулярнасьці месцы — праца на дзяржаўнай службе, такой будучыні для сваіх дзяцей хацелі б 16,1% апытаных:

https://smarturl.click/VD4qb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Ці будзе Кім Чэн Ын канкурэнтам Лукашэнкі за любоў Пуціна

Выглядае, што ў Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся сур’ёзны канкурэнт на званьне галоўнага саюзьніка Ўладзімера Пуціна ў вайне супраць Украіны. Хто ён? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:

🎥ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=XI4z5TC3uCE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўстрыя таксама пачала выдаваць грамадзянам Беларусі пашпарты іншаземца

13 лістапада стала вядома, што два першыя «пашпарты іншаземца» беларусам выдалі ў Аўстрыі. Паводле зьвестак «Народных амбасадаў Беларусі», раней такая практыка ў дачыненьні да беларусаў у Аўстрыі не прымянялася.

https://smarturl.click/W3goA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Марыя Калесьнікава — у экстранным сьпісе палітвязьняў»

У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым хто ўжо выйшаў, і што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году? — Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях расказвае, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга (і ня толькі пра гэта):

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Na-LVNE9FZ8

Читать полностью…
Подписаться на канал