radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь разам з «кадыраўцамі» нажываецца на акупацыі Ўкраіны

Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць сельгаспрадукцыю, вырашчаную на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца? Расказвае кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/DfEX3N6-fm8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці адбываецца ўзмацненьне беларускіх вайсковых сілаў на мяжы з Украінай? Аналіз Свабоды

25 жніўня МЗС Украіны паведаміла пра актывізацыю беларускага войска каля ўкраінскай мяжы. Аднак ужо 26 жніўня Дзяржаўны памежны камітэт Украіны адзначыў, што не заўважае на мяжы ніякай падазронай актыўнасьці, а Рада нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны — што «паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі немагчымы». Сытуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы выклікае шмат пытаньняў і ў розных вайсковых экспэртаў.

Скарыстаўшы спадарожнікавыя здымкі і прааналізаваўшы інфармацыю з адкрытых крыніц, Свабода разабралася, што насамрэч там адбываецца:

https://smarturl.click/e5wo5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папулярны распрацоўнік мабільных гульняў SayGames пакідае беларускі рынак

З 19 чэрвеня ў стадыі ліквідацыі знаходзіцца кампанія «Кажыгульні» — беларуская юрыдычная асоба папулярнага распрацоўніка мабільных гульняў SayGames.

https://smarturl.click/67XgB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Парыжы стартуюць Паралімпійскія гульні, сярод «нэўтральных атлетаў» ёсьць і беларусы

Восем беларусаў, якія выступяць на Паралімпійскіх гульнях як «нэўтральныя атлеты», прымуць удзел у двух відах спорту. Шасьцёра ў плаваньні, двое ў лёгкай атлетыцы.

https://smarturl.click/Q1kg0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску пачынаецца першы суд у справе «Кадравай рэзэрвы»

Судзяць былога чыноўніка зь Верхнядзьвінску Аляксея Кісялёва.

https://smarturl.click/yqy8v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жодзінская мэблевая фабрыка блізкая да банкруцтва

Жодзінскую мэблевую фабрыку спрабуюць зьліквідаваць ужо шэсьць гадоў, і цяпер адкрылі справу аб банкруцтве. Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай у Адзіным дзяржаўным рэестры зьвестак аб банкруцтве.

https://smarturl.click/z2jOp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

150 гадоў таму нарадзіўся палітык, першы рэдактар «Нашай Нівы» Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 году нарадзіўся Аляксандар Уласаў, палітык, заснавальнік-выдавец і першы рэдактар газэты «Наша Ніва», сэнатар польскага Сэйму і заснавальнік Радашкавіцкай беларускай гімназіі.

У 1918 годзе Ўласаў уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛАГу.

Больш падзей 28 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baXEl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня менш за 181,5 рубля ў месяц. Рамесьнікаў абавяжуць плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Рамесьнікі, якія выплачваюць рамесны збор, з 1 кастрычніка будуць абавязаныя плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамілі ў Мінпрацы. Сума ўнёскаў будзе вылічвацца ад сумы заяўленых даходаў, «але не ніжэй, чым з памеру мінімальнага заробку».

«Калі ў лічбах, гэта ў месяц 626 рублёў, памнажаем на 29%, штомесячная сума плацяжу — 181 рубель 54 капейкі», — патлумачылі ў Мінпрацы:

https://smarturl.click/mpz3o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь замяшаная ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторый Украіны, — расьсьледаваньне

Сельскагаспадарчую прадукцыю, вывезеную з акупаваных тэрыторый Украіны, перапрацоўваюць у Беларусі, высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар дзякуючы выцеку дакумэнтаў. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/67XD5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія ВНУ сёлета недабралі 870 студэнтаў

Сёлета беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы недабралі 870 студэнтаў, пры гэтым каля 500 зь іх — на сельскагаспадарчыя спэцыяльнасьці і каля 120 — на спэцыяльнасці інжынэрнага-тэхнічнага профілю, паведаміў міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец:

https://smarturl.click/AdzD3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі назваў апэрацыю ў Курскай вобласьці часткай пляну перамогі Ўкраіны і заявіў пра выпрабаваньне першай украінскай балістычнай ракеты

«Куршчына ўваходзіць у наш плян перамогі Ўкраіны... Адзін з кірункаў, частка якога ўжо зроблена — гэта Куршчына. Другі напрамак — стратэгічнае месца Ўкраіны ў інфраструктуры бясьпекі сьвету. Трэці напрамак — пакет прымусу, магутны пакет прымусу Расеі да заканчэньня вайны дыпляматычным шляхам», — заявіў Зяленскі.

Таксама на прэс-канфэрэнцыі Зяленскі, сярод іншага, заявіў пра выпрабаваньне новай украінскай балістычнай ракеты, назваўшы яе першай у краіне:

https://smarturl.click/71yaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разгляд апэляцыйнай скаргі Андрэя Гнёта завершаны

У Бялградзе скончыўся разгляд апэляцыі, якую падрыхтавалі беларускі рэжысэр і ягоныя адвакаты. Рашэньне пакуль невядомае. Як спадзяецца абарона беларуса, яго абвесьцяць у наступныя 3-4 тыдні.

«Маім галоўным пасланьнем было прасіць суд падумаць, маючы вялікія абавязкі, пра тое, што кепскае рашэньне можа зьнішчыць ня толькі жыцьцё адной асобы, маё, але й жыцьцё маіх сваякоў і сяброў»

, — сказаў Андрэй Гнёт пасьля паседжаньня.

На здымку балканскай службы Свабоды Гнёт перад будынкам суду 27 жніўня 2024 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад разглядам справы Андрэя Гнёта каля суду у Бялградзе адбыўся пікет

Ад 5 чэрвеня беларускі рэжысэр знаходзіцца пад хатнім арыштам, да гэтага ён 7 месяцаў знаходзіўся ў ізалятары. Як паведаміла балканская служба Радыё Свабода, Гнёт ужо прыбыў у Апэляцыйны суд.

https://smarturl.click/9zwGj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства энэргетыкі рыхтуе справаздачу пра мэтазгоднасьць пабудовы ў Беларусі другой АЭС

Дакумэнт маюць падрыхтаваць у 2025 годзе.

Цяпер пытаньне канкрэтнага месца разьмяшчэньня не абмяркоўваецца. Ідуць дыскусіі пра тое, якой магутнасьці блёк можа быць інтэграваны ў беларускую энэргасыстэму і ў які пэрыяд.

https://smarturl.click/AdzA9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы зноў абстраляла Ўкраіну: ёсьць ахвяры і пацярпелыя

У прыватнасьці, у Крывым Розе часткова разбураны гатэль, пад заваламі загінулі людзі. Ёсьць ахвяры і пасьля абстрэлу Запарожжа.

https://smarturl.click/kjEmy

Здымак з сацыяльных сетак кіраўніка Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Чаму Лукашэнка не дапамагае Пуціну ў Курскай вобласьці

Наступ украінскай арміі ў Курскай вобласьці Расеі паставіў у ступар Лукашэнку і ягоных прапагандыстаў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праглядзеў за вас беларускую прапаганду (калі ў вас няма такой звычкі) і расказвае, што ня так:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=rRL0Zmai1hc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Брат крыху супраціўляўся, на маці надзелі кайданкі». Падрабязнасьці гісторыі дэпартацыі беларусаў са Швэцыі

Паводле інфармацыі Свабоды, пакуль трое чальцоў беларускай сям’і чакалі палітычнага прытулку ў Швэцыі, чацьвёрты іх родны, якога абвінавацілі па палітычных артыкулах, памёр за кратамі ў Беларусі. Аднак гэта не паўплывала на рашэньне Швэцыі дэпартаваць дваіх беларусаў на радзіму. Цяпер з адным з дэпартаваных няма сувязі.

Падрабязнасьці ў публікацыі Свабоды:

https://smarturl.click/VDxz7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Жыцьцё падштурхоўвае Менск і Кіеў да прагматычных дамоўленасьцяў «аб ненападзеньні», — украінскі палітоляг Фясенка

Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка аналізуе апошняе абвастрэньне беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў, заяўляе пра імавернасьць існаваньня паміж Менскам і Кіевам нефармальнай дамовы «аб ненападзеньні» і лічыць, што Лукашэнка яшчэ мае пэўную аўтаномію ў прыняцьці рашэньняў.

https://smarturl.click/RAZg8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуса, якому Швэцыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме

Мужчыну зь Беларусі, якому міграцыйная служба Швэцыі адмовіла ў прытулку, затрымалі з палітычных матываў па вяртаньні на радзіму.

https://smarturl.click/mpz5B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэрмін замест дапамогі. Як караюць беларускіх падлеткаў

15-гадовую беларуску адправілі на два гады ў спэцвучэльню, бо яна абразіла міліцыянта. Я прачытала гэтую навіну некалькі разоў, бо нешта ўсё ж не дазваляла паверыць, што гэта праўда — дзіцяці даюць два гады аналягу дарослай «хіміі» за негвалтоўныя дзеяньні. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/jkvll

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Заробак — асноўная падстава для звальненьня»

«Каб у школы ламануўся народ — трэба значна больш грошай». Напярэдадні навучальнага году не хапае больш за 900 настаўнікаў. Паглядзелі, колькі ім плацяць і чаму кадравы голад закрануў адукацыю.

https://smarturl.click/ql0yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У справе клінікі «Новы зрок» разам зь яе заснавальнікам будуць судзіць яшчэ 4 чалавек

23 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачнуць завочна судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна. Разам зь ім па справе будуць судзіць яшчэ 4 супрацоўнікаў кампаніі. Іх абвінавачваюць паводле 2 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ім пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.

«Судзіць будуць Марыну Баярчук — гэта галоўны бухгальтар, Алену Варашкевіч — фінансавы дырэктар. Аляксандар Салаўёў — гэта дырэктар прадпрыемства. Ён стаў ім ужо ў пэрыяд ліквідацыі „Новага зроку“. Нават галоўную мэдсястру Тацяну Ярмольчык абвінавацілі», — распавёў Каўрыгін @zerkalo_io:

https://smarturl.click/RAZv9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 жніўня

👫 Беларусь за год страціла больш за 32 тысячы работнікаў

👨🏻‍⚖️ У Бялградзе скончылі разгляд апэляцыі Андрэя Гнёта на рашэньне суду аб дэпартацыі ў Беларусь

🛩 Расея другі дзень запар атакуе з паветра Ўкраіну, ёсьць ахвяры. Адзін дрон паляцеў у Беларусь

🇺🇦 Зяленскі назваў апэрацыю на Куршчыне часткай пляну перамогі Ўкраіны і заявіў пра выпрабаваньне балістычнай ракеты

❌ «Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасьці палітычных уцекачоў

🙍🏻‍♂️«Нагамі дрыгаць, на фоне гвалту граць камэдыі?». Актор Дзьмітры Есяневіч расказаў пра звальненьне ў 2020-м і ад’езд зь Беларусі

🎥 Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў

🌾Беларусь замяшаная ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторый Украіны, — расьсьледаваньне БРЦ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і Краўцова

Эскаляцыя ці дээскаляцыя — які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны досьвед? — Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/TRfQffeKADk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пісьменьніца Сьвятлана Курс: «Расея — гэта самае вялікае расчараваньне сусьвету»

У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — пісьменьніца Сьвятлана Курс. Яна ўзгадвае пачатак 1990-х як час, калі тварылі і кахалі, адказвае на пытаньне, чаму разышлася з прыхільнікамі Пазьняка, і заяўляе, што Лукашэнка помсьціць беларускім жанчынам «за тое, што яны яго не захацелі»:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=rvp-0knPBXs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія ўлады заявілі, што ўкраінскае войска спрабуе ісьці на прарыў у Белгарадзкай вобласьці

У Белгарадзе настойваюць, што сытуацыя «складаная, але кантраляваная».

https://smarturl.click/1dVQw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нагамі дрыгаць, на фоне гвалту граць камэдыі?». Актор Дзьмітры Есяневіч расказаў пра звальненьне ў 2020-м і ад’езд зь Беларусі

«Мяне „херачыла“ вельмі моцна тады. Я страціў працу, страціў жытло. Бо сям’я жыла ў арэнднай кватэры ў „Магістры“, дзе цяпер жывуць кадэбісты, міліцыянты. Жонка была цяжарная двайнятамі, чакаліся „дзеці рэвалюцыі“».


Вялікая размова з акторам Дзьмітрыем Есяневічам.

https://smarturl.click/z2jqw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь страціла больш за 32 тысячы работнікаў за год

За студзень-чэрвень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 13,33% работнікаў больш, чым нанялі — 317 182 супраць 279 859.

https://smarturl.click/w9n6A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW пра становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы: Лукашэнку ня выгаднае ўварваньне

🔸Свабода правяла сваю ўласную ацэнку колькасьці беларускіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай з дапамогай спажарожнікавых здымкаў. Мы ня бачым значнага павелічэньня колькасьці асабовага складу і тэхнікі на прымежных тэрыторыях, якое магло б казаць пра падрыхтоўку наступу ці несьці пагрозу Ўзброеным сілам Украіны.

https://smarturl.click/ZyA1q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасьці палітычных уцекачоў

«Пакупнікі кватэры былі задаволеныя, бо набылі яе за невялікую цану. І раптам такое — кватэру ў іх хоча „адціснуць“ дзяржава, прызнаўшы ўгоду несапраўднай. Рыэлтар плача ў слухаўку, бо яна пэрсанальна адказвае за чысьціню ўгоды. Там жа кватэра была „чыстая“ — ні даўгоў, ні абцяжараньняў».


Расказваем пра выпадкі прызнаньня несапраўднымі ўгодаў аб продажы нерухомасьці «экстрэмістаў».

https://smarturl.click/z2j4w

Читать полностью…
Подписаться на канал