Ніякага NATO для Ўкраіны і страта тэрыторый: Лаўроў назваў умовы для завяршэньня вайны
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што мір ва Ўкраіне магчымы толькі ў выпадку адмовы ад сяброўства ў NATO і страты Ўкраінай часткі тэрыторый.
Пра гэта Сяргей Лаўроў сказаў у інтэрвію амэрыканскаму блогеру і вядоўцу Такеру Карлсану, апублікаванаму ў ноч на 6 сьнежня ў сетцы Х.
https://smarturl.click/e5Do1
На труне і на вакне. Цікавінкі пра беларускую выцінанку, якую ўключылі ў сьпіс UNESCO
«Імі палілі печ. Іх не лічылі каштоўнасьцю». Днямі беларускую выцінанку ўнесьлі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESСO. Майстрыха Вольга Palunisa расказала Свабодзе, якую ролю выконвалі папяровыя ўзоры ў часы Вялікага Княства Літоўскага, чаму імі аздаблялі хаты продкі беларусаў і як гадоў 30 таму гэтае мастацтва адрадзілі.
https://smarturl.click/VDpzx
Ужо сёньня: дзень народзінаў Барбары Радзівіл
6 сьнежня 1520 году нарадзілася Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Брат Барбары, Мікалай Радзівіл Чорны, быў ня супраць скарыстаць шлюб сястры з Жыгімонтам Аўгустам, каб палепшыць сваё становішча. А Жыгімонтава маці, каралева Бона Сфорца, ненавідзела Радзівілаў. Жыгімонт парушыў сваё слова болей ня бачыцца з Барбарай і пабраўся зь ёю таемным шлюбам.
Бона Сфорца зрабіла ўсё магчымае, каб перашкодзіць каранаваньню Барбары. Калі Сэйм усё ж каранаваў Барбару, Бона Сфорца пакінула Кракаў і зьехала на радзіму, у Італію. Існуе вэрсія, што патаемна яна пакінула агентаў, каб атруціць ненавісную нявестку. Барбару каранавалі ў сьнежні 1550 году, а праз шэсьць месяцаў яе ня стала.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/mpkDG
Большасьць журналістаў, якія працуюць за межамі Беларусі, асьцерагаюцца перасьледу з боку рэжыму Лукашэнкі, — вынікі апытаньня
67,3% апытаных Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якія пасьля падзеяў 2020 году апынуліся за мяжой і працягваюць працу, асьцерагаюцца перасьледу іх саміх або іх родных. 62% сутыкнуліся зь недахопам сродкаў.
Паводле падлікаў БАЖ, з больш як 5 тысяч супрацоўнікаў беларускіх мэдыя, якія дзейнічалі ў краіне ў 2020 годзе, за мяжой цяпер знаходзяцца каля 500 чалавек:
https://smarturl.click/xBobY
Галоўнае за 5 сьнежня
👨🏻⚖️ Сталі вядомыя дэталі працэсу «Беларуськалію» супраць Літвы, які прыпынялі, бо Менск ня мог заплаціць арбітражу
👫 Двойчы за кратамі. Расказваем пра палітвязьняў, якія зноў трапілі ў турму пасьля вызваленьня
✍🏻 Беларускае слова 2024 году — інкамунікада
👮🏻♂️ Праваабаронцы зафіксавалі 671 выпадак рэпрэсіяў у Беларусі ў лістападзе — амаль удвая больш, чым у кастрычніку
🏠 У Менску ў межах рэканструкцыі зьнесьлі будынак Гістарычнай майстэрні Левіна, дзе ў 1943-м хаваліся габрэі зь Менскага гета
🎥 «ПіК Свабоды». Ордэр на арышт Лукашэнкі можа быць выдадзены ў наступным годзе, — Латушка
📂 Мэмарандум, які ня здолеў абараніць ад вайны. Чаму не працуюць гарантыі ядзерных дзяржаў
❌Фэстываль касплэю, канцэрт рок-гурту «Псыхея», выстава жывапісу. Якія імпрэзы сёлета адмянялі ў Беларусі і што на гэта ўплывала
Беларус пераклаў гульню S.T.A.L.K.E.R. 2 на беларускую мову
Беларус з выдавецтва «Трасянкус» выклаў у агульны доступ поўны пераклад на беларускую мову гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Сэрца Чарнобыля. На беларускай мове цяпер усе тэксты гульні: субтытры дыялёгаў, мэню, падказкі, мапа і г.д. Пераклад ужо можна спампаваць:
https://smarturl.click/dpRLQ
У Менску зьнесьлі будынак Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна, дзе ў 1943-м хаваліся габрэі зь Менскага гета
Як стала вядома Свабодзе, у Менску зьнесьлі будынак на вуліцы Сухой, 25, дзе з 2003 году знаходзілася Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна пры Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Цяпер там абгароджаная будаўнічая пляцоўка, на ёй стаяць бытоўкі, відаць экскаватар, жоўты пясок, нейкае ламачча — ані знаку, што раней тут знаходзіўся будынак.
Дом на вул. Сухой, 25 быў пабудаваны ў пачатку XX ст. Падчас вайны ён знаходзіўся ў межах Менскага гета. У гэтым доме каля могілак быў таемны схрон, дзе габрэі маглі схавацца. Калі 23 кастрычніка 1943 году нямецкія акупанты абвясьцілі Менск свабодным ад габрэяў, у будынку схаваліся 26 габрэяў з гета, і 13 зь іх дажылі да вызваленьня.
https://smarturl.click/aJ0gD
Сэрбія ўсьлед за Расеяй і Грузіяй блізкая да прыняцьця закону аб «іншаземных агентах»
Падобны законапраект можа стварыць яшчэ адну праблему ў інтэграцыі Бялграду з Эўразьвязам, у дадатак да косаўскай.
https://smarturl.click/yqOAk
Беларускае слова 2024 году — інкамунікада
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца «Слова году». Сёлета гэта ІНКАМУНІКАДА.
https://smarturl.click/Q1JW3
19-гадовага палітвязьня за здымкі вайсковых аб’ектаў пакаралі 10 гадамі калёніі
Даніілу Гарасіму пагражала да 15 гадоў зьняволеньня.
https://smarturl.click/2q4OW
Польшча западозрыла беларускае прадпрыемства ў продажы прадукцыі «Гродна Азоту» і наклала на яго санкцыі
У сьпіс прадпрыемстваў і арганізацый, на якія Польшча наклала санкцыі, трапіла маладое прадпрыемства «НФТ». Гэта кампанія прадавала ў Эўразьвяз карбамід і аміячную салетру. Яе зарэгістравала крыху больш за год таму ў Капцееўцы пад Горадняй.
https://smarturl.click/e5Dve
Двойчы за кратамі. Расказваем пра палітвязьняў, якія зноў трапілі ў турму пасьля вызваленьня
«На палітвязьняў не распаўсюджваецца выраз „На свабоду з чыстым сумленьнем“. Іх уносяць у экстрэмісцкія сьпісы, яны ня могуць адкрыць рахунак у банку, уладкавацца на працу, знаходзяцца пад татальным кантролем міліцыі. Рызыка зноў трапіць за краты высокая».
Расказваем пра палітвязьняў, якія зноў трапілі ў турму пасьля вызваленьня.
https://smarturl.click/RAG5l
Амэрыканская зорка Тэйлар Сьвіфт зноў стала самай папулярнай на музычнай плятформе Spotify
Другі год запар амэрыканская сьпявачка Тэйлар Сьвіфт названая першай паводле колькасьці праслухоўваньняў артысткай на папулярнай музычнай плятформе Spotify.
Расказваем, хто сёлета апынуўся ў сьпісе найбольш папулярных па колькасьці праслухоўваньняў сьпевакоў, альбомаў і кампазыцыяў у ЗША і сьвеце паводле Spotify:
https://smarturl.click/VDpX4
«У мяне скралі маладосьць». Гісторыі студэнтаў, якія прайшлі праз турму
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе. Яны расказалі нам, які сьлед пакідае турма на маладосьці, аб чым шкадуюць і аб чым не, і як надалужыць скрадзеныя гады:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=fmlilhDu8vI
Галоўнае за 4 сьнежня
🇺🇸 Падчас другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху абмяркоўвалі, як наблізіць зьмены ў Беларусі і быць гатовымі да іх. Пра вынікі Дыялёгу
✍🏻 Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO
👨🏻⚖️ У Варшаве пачаўся суд у справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве. Абвінавачаны прызнаў віну часткова
🗣 У Кангрэсе ЗША на 5 сьнежня заплянавалі слуханьні аб перамяшчэньні ў Беларусь украінскіх дзяцей
🧑🏻🎨 Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаў
👫 «Працу знайшоў праз абвестку, яшчэ калі быў у Беларусі». Як беларускія эмігранты шукаюць працу і колькі зь іх хочуць вярнуцца на радзіму
🎥 «ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі
🇷🇺 Чаго можна чакаць ад візыту Пуціна ў Менск, разважае аналітык Юры Дракахруст
У Румыніі перад другім турам выбараў прэзыдэнта тысячы грамадзян выйшлі на праэўрапейскі марш
У другім туры выбараў, які адбудзецца 8 сьнежня, вызначыцца, ці стане ўльтраправы прарасейскі кандыдат прэзыдэнтам краіны.
https://smarturl.click/B6Vgn
У Літве адной з вонкавых пагрозаў назвалі рост ўплыву Кітаю ў Беларусі
Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас выклаў у літоўскім парлямэнце праграму дзейнасьці свайго ўраду.
Сярод вонкавых выклікаў кіраўнік літоўскага ўраду Гінтаўтас Палуцкас назваў Кітай і яго ўплыў на Беларусь.
https://smarturl.click/Q1Je6
У Кангрэсе ЗША праходзяць слуханьні аб перамяшчэньні ў Беларусь украінскіх дзяцей
У Кангрэсе ЗША 5 сьнежня праходзяць слуханьні аб саўдзеле Беларусі ў прымусовым перамяшчэньні і перавыхаваньні ўкраінскіх дзяцей. Таксама падчас слуханьняў разглядаюць пытаньні вайсковага супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй, а таксама іх ухіленьне ад санкцыяў:
https://smarturl.click/DaDMo
Гэта выбарчы фарс, і ўлада гэтага ўжо нават не саромеецца, — палітоляг Котаў
«Гэта „ідэальныя“ з гледзішча інтарэсаў рэжыму выбары, бо выбарнікі ім увогуле не патрэбныя на ўсіх этапах гэтага фарсу. Сабраць сто тысячаў подпісаў — гэта вельмі складана. Можна сьцьвярджаць, што мала каму гэта сапраўды ўдавалася зрабіць падчас усіх ранейшых прэзыдэнцкіх выбараў», — камэнтуе цяперашнюю выбарчую кампанію Анатоль Котаў, палітоляг, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.
Беларусь — у лідэрах па нарошчваньні прамых інвэстыцыяў у эканоміку Польшчы ў 2023 годзе
Аб’ём прамых інвэстыцыяў Беларусі ў польскую эканоміку склаў на канец 2023 году 3141,4 млн эўра. Прырост за 2023 год склаў амаль 1,6 млрд эўра. Лепшая дынаміка па прыросьце назіралася толькі па прамых інвэстыцыях з Ірляндыі.
Па назапашаных прамых інвэстыцыях у эканоміку Польшчы Беларусь апярэджвае Літву, Латвію, Эстонію, Славаччыну, Вугоршчыну, Партугалію і іншыя краіны:
https://smarturl.click/Ee3Z1
«Ордэр на арышт Лукашэнкі можа быць выдадзены ў наступным годзе», — Латушка
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным Крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Якія зьмены ў стратэгічным дыялёгу беларускіх дэмсілаў з ЗША могуць адбыцца пасьля ўступленьня на пасаду Дональда Трампа? — Адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/1bTHhsuykDY
Фэстываль касплэю, канцэрт рок-гурту «Псыхея», выстава жывапісу. Якія імпрэзы сёлета адмянялі ў Беларусі і што на гэта ўплывала
«Адсутнасьць нейкіх умоваў, правілаў гульні. Незразумела, як сябе паводзіць і што рабіць, каб тваю імпрэзу на 100% не адмянілі». Якія культурныя падзеі адмяняюць у Беларусі і што на гэта ўплывае.
https://smarturl.click/gpnAB
Сталі вядомыя дэталі працэсу «Беларуськалію» супраць Літвы, які прыпынялі, бо Менск ня мог заплаціць арбітражу
Пазоў «Беларуськалію» супраць Літвы будзе разглядаць Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі (Permanent Court of Arbitration, PCA), які раней спыніў працэс, бо беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду яго пазову.
https://smarturl.click/VDpMn
Мэмарандум, які ня здолеў абараніць ад вайны. Чаму не працуюць гарантыі ядзерных дзяржаў
Гарантыі з боку Расеі ня дзейнічаюць, РФ нічога гарантаваць ня можа. Таму дамова паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі, якую мяркуецца падпісаць падчас плянаванага візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск, з самага пачатку выглядае сумнеўнай, піша Валер Карбалевіч з нагоды 30-годзьдзя падпісаньня Будапэшцкага мэмарандуму.
https://smarturl.click/l510Y
Беларуса Сяргея Ерамеева, якога вінавацяць у тэрактах на БАМе, пакінулі пад арыштам
У матэрыялах сьледзтва гаворыцца, што міны ён браў са схованкі ў Наваполацку.
https://smarturl.click/aJ07q
У Нью-Ёрку забілі гендырэктара найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША
Забойства адбылося прыкладна ў 6:40 каля гатэлю на Шостай авэню на Мангэтэне ў Нью-Ёрку. Браян Томпсан ішоў на сход інвэстараў UnitedHealth.
https://smarturl.click/8EWm0
5 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі. Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс, цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.
5 сьнежня 1947 году нарадзіўся Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык (памёр 26 жніўня 2021 году).
5 сьнежня 1994 году на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/W3o8X
Камітэт па правах чалавека ААН абавязаў улады Беларусі выплаціць кампэнсацыю Сяргею Ціханоўскаму
Камітэт ААН па правах чалавека пацьвердзіў парушэньне правоў Сяргея Ціханоўскага на свабоднае выказваньне меркаваньня з выкарыстаньнем мірнага сходу, гарантаваных кожнаму артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Хаця рэжым Лукашэнкі ў 2023 годзе дэнансаваў Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, гэта не вызваляе афіцыйны Менск ад абавязацельстваў па выкананьні прынятых у ААН рашэньняў, кажа праваабаронца Леанід Судаленка. Паводле яго, цяпер дзяржава абавязаная прадаставіць Ціханоўскаму сродкі кампэнсацыі шкоды ў сувязі з парушэньнямі ягоных правоў:
https://smarturl.click/0eJm8
Тлумачым з Гурневічам. Граў нацыста і НКВДэшніка, танчыў у Тайляндзе: чым вядомы новы міністар культуры Чарнецкі
У Беларусі новы міністар культуры — Руслан Чарнецкі. Ён — актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў, а яшчэ танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак.
2 сьнежня, прызначаючы Чарнецкага на пасаду міністра культуры, Лукашэнка засумняваўся: «Адзінае пытаньне: ці зможаце Вы ўсім кіраваць?» — спытаў ён. Зрэшты, сумневы ёсьць і ў новага міністра — прынамсі, былі год таму, калі Чарнецкі казаў, што ён «не адміністратар». Але ў адным Лукашэнка можа быць упэўнены. У чым? — Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ounobiKku4g
Чаго можна чакаць ад візыту Пуціна ў Менск
Найбольш імаверныя тэмы чарговай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна — увод на тэрыторыю Беларусі новых відаў расейскіх узбраеньняў і роля Беларусі ў гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне, якія мае намер ініцыяваць абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, піша аналітык Юры Дракахруст. Падрабязьней:
https://smarturl.click/O0Baa