radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Канцлер Нямеччыны: Пуцін лічыць Украіну і Беларусь часткамі Расеі

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц расказаў аб зьмесьце сваёй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным за тыдзень да пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Шольц заявіў, што Ўладзімір Пуцін прадэманстраваў на сустрэчы свае імпэрскія ўяўленьні датычна Ўкраіны і Беларусі. Як паведаміла нямецкае выданьне n-tv.de, канцлер Нямеччыны ў часе выступу перад грамадзянамі ў межах Фэстывалю дэмакратыі 26 траўня сказаў, што «Пуцін разглядае і Ўкраіну, і Беларусь часткамі Расеі, таму і парушыў прынцып непарушнасьці межаў, які дзейнічаў дзесяцігодзьдзі».

Паводле публікацыі ўкраінскага выданьня «Укрінформ», Шольц таксама сказаў, што «Лукашэнка гэта ўсьведамляе і ня мае ілюзій».

https://smarturl.click/dpzd4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад Алены Гнаўк з пачатку году прыйшла адна паштоўка

«Паштоўка была, але адзіная ад пачатку году. Пра сябе толькі паведаміла, што зь ёй нібыта ўсё добра. Але вядома, што ў яе застаецца праблема са здароўем, ёй патрэбна апэрацыя. Зрабілі ці будуць рабіць, зьвестак няма», — паведаміў праваабаронца «Вясны» Ўладзімер Вялічкін.

У сакавіку 2024 году пэнсіянэрцы, былой юрыстцы з Пружанаў Алене Гнаўк споўнілася 67 гадоў. Зь іх ужо больш за 3 гады яна адбывае пакараньне — спачатку «хатнюю хімію», а потым зьняволеньне ў папраўчай калёніі.

https://smarturl.click/z2EJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнікі «Талібану» прыедуць на міжнародны форум у Расею, Пуціну прапанавалі выключыць яго са сьпісу забароненых

Міністэрствы замежных спраў і юстыцыі Расеі далажылі Ўладзіміру Пуціну, што забаронены ў Расеі рух «Талібан» можна выключыць са сьпісу забароненых арганізацый.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара другога дэпартамэнту Азіі МЗС Расеі Заміра Кабулава.
У камэнтары агенцтву Кабулаў зазначыў, што МЗС Расеі «пазытыўна» ацаніў магчымае выключэньне «Талібану» са сьпісу забароненых арганізацый.

Акрамя таго, Кабулаў паведаміў, што Расея выказала жаданьне бачыць талібаў сярод удзельнікаў Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму.

https://smarturl.click/jkVej

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менчука судзяць за «заклікі да санкцый», яму пагражае да 12 гадоў калёніі

У Менскім гарадзкім судзе 27 траўня пачынаецца суд над палітзьняволеным Дзьмітрыем Цікуновым, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавачваюць у «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК).

Сутнасьць абвінавачваньня праваабаронцам невядомая.
Падсуднаму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Справу разглядае судзьдзя Алена Ананіч, на рахунку якой ня менш за 17 асуджаных палітзьняволеных па крымінальных артыкулах.

Агулам у Беларусі за «заклікі да санкцый» асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па-беларуску ці па-расейску? Чаму пытаньне выбару мовы з публічнай дыскусіі ператварылася ў палеміку саміх з сабой

«Пра выбар мовы — беларуская ці расейская — цяпер не спрачаюцца так, як раней. З аднаго боку, ужо ледзь не 99 адсоткаў мірных украінцаў у тэлевізары гавораць ці стараюцца гаварыць па-свойму. З другога, агрэсіўная прапаганда — што ў Маскве, што ў Менску — «страляе» выключна па-расейску. Беларускі чалавек адчувае, што ўскосна пастаўлены перад уласным пэрсанальным выбарам», — піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/M1ayE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог дзейны прэзыдэнт Гітанас Наўседа

60-гадовы Гітанас Наўседа ўзначальвае краіну зь ліпеня 2019 года. Гэты тэрмін стане для яго другім і апошнім. Згодна з Канстытуцыяй Літвы, прэзыдэнт ня можа абірацца больш за два разы запар.

Наўседа падзякаваў літоўскаму народу за аказаны яму «вялікі мандат даверу».

Наўседа паабяцаў прадоўжыць цяперашні зьнешнепалітычны курс Літвы і выказаў спадзяваньне, што краіна атрымае яшчэ больш карысьці ад супрацоўніцтва з Эўразьвязам і NATO.

Інгрыда Шыманіце павіншавала Гітанаса Наўседу зь перамогай.

Яны ўжо выходзілі ў другі тур галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2019 года. Абодва кандыдаты выступаюць за ўсебаковую падтрымку Украіны ў вайне з Расеяй і ўмацаваньне NATO.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Нарадзіўся заснавальнік ЭГУ Анатоль Міхайлаў

27 траўня 1939 году нарадзіўся Анатоль Міхайлаў, беларускі філёзаф, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснавальнік Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Больш падзеяў 27 траўня з гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYzDR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандра Семянюк — дачка палітзьняволенай Алены Гнаўк — пакінула Беларусь разам з трыма дзецьмі праз палітычны перасьлед. На яе завялі справу пасьля так званага «прадуктовага» рэйду 23 студзеня.

Цяпер сям’я знаходзіцца ў Польшчы, для яе падтрымкі фонд салідарнасьці BySol абвясьціў збор сродкаў. https://smarturl.click/opX6M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 траўня

📌 Міністэрства здароўя прызнала перабоі з пастаўкамі некаторых лекаў у Беларусь і расказала, калі яны зьявяцца

📌 Больш за 3 тысячы галасоў, DDoS-атака і праблемы з VPN у Беларусі: як праходзяць выбары ў Каардынацыйную раду

📌 Што паказаў першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду. Аналітыка Юрыя Дракахруста

📌 Латушка абвясьціў, што ягоная каманда ўзяла пад кантроль Дзяржаўны каталёг Музэйнага фонду Беларусі

📌 Праваабаронцы: на тэрыторыі бабруйскай калёніі адбыўся пажар, які спрабавалі схаваць

📌 Каля амбасады Беларусі ў Вільні зноў апаганілі мэмарыял памяці ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі. Валянтэры яго аднавілі

📌 Колькі словаў па-беларуску вы ўжываеце. Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валянтэры дапамаглі аднавіць мэмарыял памяці ахвяраў рэпрэсіяў каля амбасады Беларусі ў Вільні (фота чытача Свабоды)

З раніцы 26 траўня стала вядома, што мэмарыял апаганены — там перакулілі некаторыя партрэты, разьбілі сьвечкі.
Паводле інфармацыі дзяжурнага Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мэмарыял апаганіў чалавек зь «неадэкватнымі паводзінамі». Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленьне. Праводзіцца расьсьледаваньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Грузіі выказаў надзею на вяртаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі да 2030 году

Прэмʼер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ ў віншаваньнях грамадзянам на Дзень незалежнасьці краіны выказаў спадзяваньне, што да 2030 году абʼяднаная Грузія далучыцца да Эўразьвязу.

Кабахідзэ ўзначальвае ўрадавую партыю «Грузінская мара», якую апазыцыя абвінавачвае ў прарасейскасьці. Два рэгіёны Грузіі (Абхазія і Паўднёвая Асэтыя) знаходзяцца пад фактычнай расейскай акупацыяй. Расея прызнала іх незалежнымі дзяржавамі пасьля пяцідзённай вайны з Грузіяй у 2008 годзе. https://smarturl.click/z2EwZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што паказаў першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду

Першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду прадэманстраваў даволі сьціплую яўку. Адносна нізкая цікавасьць да выбараў была спароджаная ў тым ліку агульнай палітычнай апатыяй у Беларусі і ў дыяспары. Акрамя гэтага, улада чыніла вялікі ціск супраць гэтых выбараў, каб зьнізіць іх рэпрэзэнтатыўнасьць.

Аналітык Юры Дракахруст — пра першы дзень выбараў:

https://smarturl.click/71AYR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінздароўя прызнала праблемы з пастаўкамі некаторых лекаў у Беларусь і расказала, калі яны зьявяцца

Як паведаміла Мінздароўя, пасьля некаторага часу адсутнасьці з наступнага тыдня зьявяцца ў продажы 4 прэпараты (нямецкія і фінскія таблеткі, амэрыканская і расейская вакцыны), пастаўкі яшчэ трох прэпаратаў, цяпер недаступных у Беларусі, чакаюцца ўлетку, паведаміла Мінздароўя. Пра якія прэпараты гаворка:

https://smarturl.click/ZykGj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць загінулых у выніку абстрэлаў Харкава вырасла да 12, параненыя 68 мірных жыхароў

Днём 25 траўня расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, сярод іншага, пад абстрэл трапіў будаўнічы гіпэрмаркет. Паводле апошніх зьвестак, у выніку абстрэлаў загінулі 12 чалавек, пацярпелі 43 чалавекі. Колькасьць пацярпелых ад ракетнага абстрэлу цэнтру Харкава вырасла да 25 чалавек, сярод іх — 14-гадовы хлопчык:

https://smarturl.click/YzG7l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра мову творчасьці

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачваньне ў «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі»

Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачваньне ў «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі», па 411 артыкуле КК і зьмясьцілі яе ў СІЗА на 2 месяцы. Пра гэта стала вядома мужу зьняволенай актывісткі Андрэю Шарэнду пасьля таго, як з Палінай адбыліся пэўныя дзеяньні ў межах яе крымінальнай справы.

«Цяпер мне дакладна вядома, што яшчэ 19 траўня, перад тым, як вывезьці яе з калёніі, туды паклікалі дзяжурнага адваката і ў ягонай прысутнасьці зачыталі новае абвінавачаньне. І вось ужо тыдзень яна ў гомельскім СІЗА», — сказаў Свабодзе Андрэй Шарэнда. Крыніцу інфармацыі ён не назваў, каб ёй не нашкодзіць.

Папярэдні тэрмін зьняволеньня Паліны Шарэнда-Панасюк мусіў скончыцца 21 траўня.

https://smarturl.click/1dv0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла

Заяўкі на стыпэндыю прымаюцца да 1 чэрвеня 2024 году ад журналістаў з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расеі.

Стыпэндыятамі прэміі імя Вацлава Гавэла ад Беларусі раней былі Франак Вячорка, Ганна Любакова, Ігар Лосік, Вітаўт Сіўчык ды іншыя.

Мэта стыпэндыі — дапамагчы журналістам-пачаткоўцам з рэгіёну займацца сваёй прафэсіяй у рэчышчы плюралізму і незалежнасьці СМІ.

https://smarturl.click/AdG79

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне назвалі лік ахвяр расейскай вайны сярод дзяцей. Сьпіс павялічыўся пасьля новай атакі на Харкаў

У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што з пачатку поўнамаштабнай расейскай вайны ва Ўкраіны загінулі 548 дзяцей і больш за 1351 дзіця атрымала раненьні рознай ступені цяжкасьці.

«Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай (532), Харкаўскай (378), Херсонскай (152), Днепрапятроўскай (139), Кіеўскай (130), Запароскай (108), Мікалаеўскай (105)», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Толькі за апошнія два дні ў выніку расейскіх абстрэлаў загінула адна 12-гадовая дзяўчынка і яшчэ тры хлопчыкі атрымалі раненьні ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці.

27 траўня ў Харкаве абвясьцілі дзень жалобы пасьля падзеньня дзьвюх кіраваных авіябомбаў у будаўнічы супэрмаркет «Эпіцэнтар». Улады пакуль ня могуць назваць дакладных лічбаў ахвяр.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне закрылі крымінальныя справы супраць сілавікоў, якія жорстка разагналі акцыі пратэсту ў 2013 годзе

Шаўчэнкаўскі суд Кіева закрыў справу аб разгоне мірных удзельнікаў пратэсту 30 лістапада і 1 сьнежня 2013 году ў Кіеве ў сувязі з заканчэньнем тэрмінаў даўнасьці.

Як паведаміла выданьне ўкраінскае выданьне censor.net, з падазраваных зьнялі ўсе абвінавачаньні і скасавалі арышт на іхную маёмасьць.

Справу аб забойстве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага пакуль расьсьледуюць.

https://smarturl.click/aJvnb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагаварылі зь беларусамі, якія, нягледзячы ні на што, застаюцца жыць ва Ўкраіне

«Я зразумела, што калі мы ня будзем паказваць, што ёсьць рэжым Лукашэнкі, а ёсьць нармальныя беларусы, мы назаўсёды страцім сувязь».

https://smarturl.click/LYzJR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра абавязак творцы

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паводле першых вынікаў Наўседа перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у Літве

У другім туры прэзыэнцкіх выбараў у Літве, як і 5 гадоў таму, сустрэліся цяперашні прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа і кандыдатка ад кансэрватараў, прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце. Паводле зьвестак з 1450 участкаў (усяго ў Літве іх 1895), за Наўседу прагаласавалі 78.87% выбарнікаў, а за Шыманіце — 19.59%, паведамляе літоўскі партал Delfi. Паводле Delfi, Шыманіце ўжо павіншавала Наўседу зь пераабраньнем. https://smarturl.click/O0AX8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

46 грамадзян Беларусі пазбавілі ў Літве права на захоўваньне зброі

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва BNS. Пасьля таго як у Літве пачаў дзейнічаць абноўлены закон, тыя беларускія і расейскія грамадзяне, у каго ўжо ёсьць зброя, мусілі цягам году адмовіцца ад яе — прадаць, перарабіць у небаявую або здаць у паліцыю. У адваротным выпадку зброя падлягае канфіскацыі. https://smarturl.click/gpA4a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тбілісі ў Дзень незалежнасьці Грузіі тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць палітыкі цяперашняга ўраду (відэа чытача Свабоды)

Раней Эўракамісія заклікала грузінскія ўлады адмовіцца ад закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», які крытыкі называюць аналягам рэпрэсіўнага расейскага закона аб «іншаземных агентах». Эўракамісія зазначыла, што рашэньне «нэгатыўна паўплывае на эўрапейскія пэрспэктывы Грузіі», бо закон падрывае грамадзянскую супольнасьць і пагражае свабодзе СМІ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка абвясьціў, што ягоная каманда ўзяла пад кантроль Дзяржаўны каталёг Музэйнага фонду Беларусі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка ў відэазвароце паведаміў, што ягоная каманда атрымала кантроль над Дзяржаўным каталёгам Музэйнага фонду Беларусі.

«Мы заяўляем, што гэты кантроль атрыманы без выкарыстаньня дапамогі асобаў унутры Беларусі. Таму, мы не ствараем ніякай рызыкі ніводнаму супрацоўніку беларускіх музэяў», — гаворыцца на сайце каталёгу.

У каталёг сёньня ўжо дадалі некалькі новых рэчаў, у тым ліку сукенку «БЧБ-нявесты» (аўтарка — Іна Зайцава) і пратакол выбарчай камісіі нумар 35 (г. Ліда), у якім зафіксавана абсалютная перамога Сьвятланы Ціханоўскай на выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе. https://smarturl.click/3kxqp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: на тэрыторыі бабруйскай калёніі адбыўся пажар, які хацелі схаваць

На тэрыторыі папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску адбыўся пажар, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Адзначаецца, што інцыдэнт здарыўся 23 траўня ў «будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама (так званая „атаварка“ для асуджаных)». Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што адміністрацыя калёніі «хацела схаваць факт, але давялося выклікаць пажарны разьлік, і інфармацыя выйшла за сьцены ўстановы». https://smarturl.click/vwOn2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ля амбасады Беларусі ў Вільні зноў апаганілі мэмарыял памяці ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі

26 траўня на імправізаваным мэмарыяле памяці загінулых пасьля 2020 году беларусаў «Вахта сьвятла» перакулілі некаторыя партрэты, разьбілі сьвечкі, піша Lrt.lt. Паводле інфармацыі дзяжурнага Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мэмарыял апаганіў чалавек зь «неадэкватнымі паводзінамі». Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленьне. Праводзіцца расьсьледаваньне:

https://smarturl.click/dpz7k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі словаў па-беларуску вы ўжываеце? ТЭСТ

Правілы тэсту простыя: на адказ даецца 15 сэкундаў. Калі не пасьпелі, балы не налічваюцца. Мы абралі словы з розных сфэраў і рознага ўзроўню складанасьці. У выніку гульні праграма падлічыць ваш прыблізны слоўнікавы запас.

Праверце сябе: https://smarturl.click/67mpE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выглядаюць занадта дорага для бюджэту небагатай краіны. Адкуль грошы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Відавочная справа: гэта не беларускія, зь якога боку ні вазьмі, а расейскія ўва ўсіх сэнсах рэпрэсіі. Затраты на губазікі, КГБ, аналітычныя цэнтры, прапаганду, сьледчых, пракурораў, суды, турмы, іх забесьпячэньне і інфраструктуру, мабыць, сувымерныя з усім бюджэтам РБ, а паводле сутнасьці — варожыя для прабеларускіх і антываенных настрояў. Шмат сьведчаньняў таго, што ўся гэтая армія службоўцаў адданая нават не Лукашэнку, а напрасткі Пуціну. Таму, як кажуць аматары шансону, плаціць той, хто заказвае музыку.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

29 гадоў таму зьнялі мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй

26 траўня 1995 году адбылася цырымонія зьняцьця мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй. Ля беларускай вёскі Рэчка Аляксандар Лукашэнка і расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін прыбралі сымбалічны памежны слуп. За грамадзянамі абедзьвюх краін прызналі права на ўезд у аблегчаным парадку — бязь візы, замежнага пашпарта і рэгістрацыі.

Пра іншыя памятныя даты і падзеі 26 траўня — па спасылцы >>

Читать полностью…
Подписаться на канал