radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

WSJ: Эгіпет і Ярданія прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сырыю

Пасьля імклівага наступу ў Сырыі антыўрадавых груповак некаторыя эгіпецкія чыноўнікі заклікалі прэзыдэнта Башара Асада пакінуць краіну. Яго жонка і дзеці ўжо зьехалі ў Расею, а зяці — у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, паведамляе The Wall Street Journal з спасылкай на сырыйскіх службоўцаў. Паводле іх, сам Асад па-ранейшаму ў Сырыі. Афіцыйнага пацьверджання гэтым паведамленьням няма.

Паводле апошніх зьвестак, сырыйскія групоўкі на чале з «Хаят Тахрыр аш-Шам», прызнанай тэрарыстычнаю у ЗША і шэрагу іншых краінаў, наблізіліся да гораду Хомс, захоп якога адкрые шлях на Дамаск. https://smarturl.click/RAGdW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: «Арэшнік» у Беларусі істотна не павялічыць пагрозу Ўкраіне і NATO

«Разьмяшчэнне ракет „Арэшнік“ у Беларусі істотна не павялічвае непасрэдныя рызыкі ўдараў балістычнымі ракетамі сярэдняй далёкасьці па Ўкраіне або дзяржавам NATO, нягледзячы на ўзмацненьне бразгату ядзернай зброі Крамля», — такое меркаваньне выказваецца ў зводцы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) ад 6 сьнежня.

ISW паўтарае сваю ацэнку, што «пастаяннае выстаўленне Крамлём напаказ» сыстэмы «Арэшнік» наўрад ці сьведчыць пра зьяўленне прынцыпова новых расейскіх магчымасьцяў нанясеньня ўдараў далёкага дзеяньня. https://smarturl.click/mpkaO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча. Ён паабяцаў не ўхіляцца ад юрыдычнай і палітычнай адказнасьці за свой крок і падкрэсьліў, што другога ваеннага становішча «дакладна ня будзе».

Сёньня ўвечары парлямэнт мае прымаць закон аб імпічмэнце прэзыдэнту, праект якога раней унесла апазыцыя. У кіроўнай партыі адстаўку прэзыдэнта назвалі непазьбежнай. https://smarturl.click/LYkDA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самая пажылая птушка ў сьвеце адклала яйка ў 74 гады.

74-гадовая альбатросіха Ўіздам — адклала яйка на Гаваях. Уіздам вярнулася на атол з партнэрам Акеакамаем, якога да гэтага ня бачылі некалькі гадоў і баяліся, што ён загінуў. Цёмнасьпінныя альбатросы ўтвараюць пару на ўсё жыцьцё — Уіздам з Акеакамаем выседжваюць яйкі з 2006 году. https://smarturl.click/nyZzb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дарэмна мы не рызыкнулі адмяніць прамыя выбары». Чым Лукашэнку вабіць досьвед Брэжнева

«Лукашэнка загадзя прадбачыў, ува што могуць ператварыцца прэзыдэнцкія выбары пасьля поўнага зьнішчэньня палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці. І шкадуе, што ў свой час не вярнуў савецкай выбарчай сыстэмы», — піша Віктар Багдзевіч.

Паводле яго, мэта «сувэрэннай дэмакратыі», якую стварае Лукашэнка — ліквідацыя прамых выбараў першай асобы. Калі гэта здарыцца, у грамадзян не застанецца нават тэарэтычнай магчымасьці ўплываць на зьмену ўлады ва ўласнай краіне. https://smarturl.click/DaDze

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў таму ў Менску адбылася масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй

7 сьнежня 2019 году ў Менску адбылася масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй. Сотні людзей цягам 5 гадзінаў выстрайваліся ў жывы ланцуг, хадзілі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтры гораду і нават бегалі навыперадкі з супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Тады ніхто ня быў затрыманы.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/ql8WW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» прызнаны працай году на Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» расказвае пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. На фота: Аўтарка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» Ганна Соўсь з дыплёмам пераможцы https://smarturl.click/W3o79

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ісламісцкія групоўкі ў Сырыі падыходзяць да гораду Хомс

Гэты горад у цэнтральнай частцы краіны адчыняе шлях на сталіцу краіны, Дамаск.

У сваю чаргу Сырыйскія дэмакратычныя сілы — фармаваньні, якія падтрымліваюцца міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША, — узялі пад кантроль горад Дэйр-эз-Зор на ўсходзе Сырыі, паведамляе Reuters. https://smarturl.click/Q1J7J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну

Плянаванае разьмяшчэньне ў Беларусі найноўшай расейскай сыстэмы «Арэшнік» у другой палове 2025 году можа рэзка абвастрыць ваенна-палітычную сытуацыю ў рэгіёне, піша аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/YzW7e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падобная да грыпу невядомая хвароба забіла ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга як найменш 79 чалавек

Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляе, што большасьць памерлых — ва ўзросьце ад 15 да 18 гадоў.

Больш за 300 чалавек былі інфікаваныя, у пацыентаў назіраліся такія сымптомы, як ліхаманка, галаўныя болі, насмарк і кашаль, абцяжаранае дыханьне і анэмія. Сусьветная арганізацыя здароўя адправіла групу «для збору ўзораў для лябараторных дасьледаваньняў». https://smarturl.click/2q4J0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў

Рада нацыянальнай абароны Румыні 4 сьнежня рассакрэціла дакумэнты, паводле якіх, краіна падчас першага туру выбараў была мішэньню «агрэсіўных гібрыдных дзеяньняў Расеі». https://smarturl.click/Q1J0J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Доўгія навагоднія вакацыі — адзін са спосабаў скараціць выдаткі для вытворчасьці. Аднак гэта вядзе да росту цэнаў»

Чаму ў Беларусі ня хочуць рабіць доўгія сьвяточныя выходныя і колькі будуць адпачываць у суседніх краінах.
https://smarturl.click/ZyvWy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

👆🏻Моўная хвілінка: як правільна — аказацца ці апынуцца? Нагадваем (гл. відэа вышэй)

👉🏻 Адкуль у Беларусі бульба? radio_svaboda/video/7442731412307840312">Глядзім, ці сапраўды гэта «заслуга» Лукашэнкі, як расказвае прапаганда

👉🏻 Як французы перанялі ў сваю мову беларускую назву:radio_svaboda/video/7443134141782150455"> што значыць «Бярэзіна» ў францускай мове

👉🏻 Разьбіраемся, radio_svaboda/video/7443508175040466231">чаму жанчыны жывуць даўжэй за мужчын

👉🏻 Адвэнт-каляндар: radio_svaboda/video/7444284579772517688">расказваем пра яго паходжаньне і чаму ён так называецца

👉🏻 Жывыя ды штучныя: radio_svaboda/video/7444610174024830263">паглядзелі, колькі цяпер каштуюць калядныя ялінкі ў Беларусі

👉🏻 Расказваем пра беларускія пісанкі — radio_svaboda/video/7444978636127489335">традыцыйны спосаб дэкараваньня велікодных яек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дар’я Зарыўная на паседжаньні АНН заявіла аб вышуку амаль 20 тысяч дзяцей, якія сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовага перамяшчэньня ў Расею, але рэальная колькасьць такіх дзяцей можа перавышаць гэтую лічбу ў некалькі сотняў разоў.

Расьсьледаваньне пра тое, як Расея вывозіць з акупаваных тэрыторый украінскіх дзяцей, і пра ролю ў гэтым уладаў Беларусі, глядзіце пад спасылкай: https://youtu.be/WmyJwBwzrMg?si=I8qNB7VLEL8LJuQy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт 5 сьнежня завёў завочныя справы на Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і іншых актывістаў


Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што супраць Андрэя Стрыжака завялі завочную справу паводле 15 артыкулаў за «дзеяньні ў складзе арганізаванай групы», сярод якіх «прапаганда тэрарызму» і «фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці». Андрэй Стрыжак кіруе дабрачынным фондам BySol.

Аналягічную завочную справу завялі на кіраўніка гуманітарнага фонду ByHelp Аляксея Лявончыка.
Спэцыяльнае вядзеньне таксама распачалі ў дачыненьні Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук, Аляксандра Падгорнага.

https://smarturl.click/Q1JnJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла на 15%

Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Сёлета 17 чэрвеня пасля даклада Аляксандру Лукашэнку прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што лічба адмоўнага сальда ў зьнешнім гандлі «не выклікае нейкіх турботаў», і яна «будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў». https://smarturl.click/z2MgZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, зьехаў у Літву

Грамадзянін Беларусі Яўген Муравіцкі, якога затрымалі ў канцы лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, але пасьля вызвалілі, 7 сьнежня вылецеў з грузінскай сталіцы ў Вільню, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк, які суправаджаў маладога чалавека.

25-гадовага Яўгена Муравіцкага затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі ранкам 30 лістапада. Два дні ён правёў у ізалятары. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта «абразу паліцэйскага». https://smarturl.click/dpR4k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Румыніі прайшлі ператрусы ў справе аб незаконным фінансаваньні выбараў

У суботу ў румынскім горадзе Брашоў прайшлі тры ператрусы. Расьсьледуюць злачынствы, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі, паведамляе румынскае агенцтва навінаў Agerpres.

«Ператрус праводзіцца для выяўленьня магчымага ўдзелу фізычнай асобы ў незаконным фінансаваньні выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі з выкарыстаньнем грашовых сумаў, якія, як паказваюць прыкметы, маглі паступаць з прыбытку ад пэўных злачынстваў і ўключацца ў працэс адмываньня грошай», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры.

Паводле Agerpres, у расьследаваньні фігуруе Багдан Пэшкір, вядомы ў Румыніі як «кароль TikTok». https://smarturl.click/gpn44

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Навошта перад прыездам Пуціна цэнтар Менску ператвараюць у мёртвы горад?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тут, апроч іншага, ёсьць псыхалягічная прычына. Празьмерныя захады бясьпекі робяцца ад няўпэўненасьці ў сабе. Звычайна прыезд кіраўніка іншай краіны вітаюць радасныя натоўпы людзей, ствараецца атмасфэра сьвята. Але тут адваротны выпадак, Пуціну людзі не патрэбныя, ні свае, ні чужыя. І мы гэта не аднойчы бачылі. Яму падабаецца пустата. Ён пачувае сябе гаспадаром тэрыторыяў, пустых гарадоў, дзе няма жыцьця. Мабыць, у немалой ступені гэтая няўпэўненасьць стала прычынай яго бессэнсоўнага нападу на Ўкраіну.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як «Кароль TikTok» Румыніі зьвязаны са схемай прасоўваньня правага кандыдата ў прэзыдэнты

У Румыніі Багдан Пэшчыр быў вядомы як «кароль TikTok», таямнічы чалавек, уцягнуты ў крыптавалютныя апэрацыі, які рабіў шчодрыя ахвяраваньні карыстальнікам плятформы.

Але цяпер Пэшчыр, 36-гадовы праграміст, які, як паведамляецца, вядзе раскошны лад жыцьця, стаў цэнтральнай фігурай у паведамленьнях аб тым, што краіне правы кандыдат у прэзыдэнты Кэлін Джаржэску атрымаў выгаду з таемных кампаній уплыву, у тым ліку з Расеі. https://smarturl.click/yqOXR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне СМІ: Спэцслужбы Вугоршчыны сачылі за чыноўнікамі ЭЗ

Да такіх высноў прыйшло расьсьледаваньне, якое сумесна правялі журналісты бэльгійскай газэты De Tijd і вугорскі расьсьледніцкі цэнтар Direkt36. Паводле расьсьледнікаў, вугорскае Інфармацыйнае бюро — аналяг службаў вонкавай выведкі — вяло назіраньне за супрацоўнікамі Эўрапейскага бюро па барацьбе з махлярствам. Бюро тады цікавілася дзейнасьцю вугорскай кампаніі Elios, уладальнікам якой зьяўляецца Іштван Тыбарц, зяць прэм’ер-міністра краіны Віктара Орбана. https://smarturl.click/RAG8m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 сьнежня

📌 Беларусь падпісала з Расеяй пагадненьне аб гарантыях бясьпекі, а Пуцін паабяцаў разьмясьціць у Беларусі «Арэшнік»

📌 Куды Лукашэнка ўцягвае краіну. Аналітыка Валера Карбалевіча

📌 «ПіК Свабоды». Пуцін і гарантыі небясьпекі для Беларусі — камэнтар былога дыплямата Кавалеўскага

📌 Вальфовіч заявіў, што Лукашэнка мае «ядзерны чамаданчык» і «чырвоную кнопку». Раней Расея гэта абвяргала

📌 Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» прызнаны працай году на Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

📌 У Польшчы выйшла новая кніга пра зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага

📌 «Людзі могуць убачыць зьмяншэньне даходаў». Чаму ўрад вырашыў не рабіць у Беларусі доўгіх выходных

📌 Сьледчы камітэт завёў завочныя справы на Стрыжака і Лявончыка

📌 У Беларусі спрасьцілі працэдуру скасаваньня дзяржрэгістрацыі маёмасьці пры ануляваньні ўгоды судом

📌 Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў

📌 На труне і на вакне. Цікавосткі пра беларускую выцінанку, якую ўключылі ў сьпіс UNESCO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам»

Якое значэньне мае падпісаная ў Менску дамова аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі? Ці атрымае Лукашэнка магчымасьць ужываць ракеты «Арэшнік»? Ці пашлюць беларускае войска ваяваць з украінцамі? Вынікі візыту ў Беларусь Уладзіміра Пуціна камэнтуе кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы дыплямат Валер Кавалеўскі.
https://youtu.be/TAxoAGoINfY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя падрабязнасьці тарыфаў роўмінгу паміж Беларусьсю і Расеяй

Напрыклад, калі тарыфны плян уключае бясплатныя 300 хвілін для званкоў у іншыя сеткі, то гэтыя ж хвіліны выкарыстоўваюцца і ў роўмінгу. Калі такіх хвілін не прадугледжана, кошт званка ў роўмінгу — 11 капеек за хвіліну. Новыя тарыфы маюць уступіць ў сілу ад 1 сакавіка 2025 году. https://smarturl.click/op2GO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь падпісала з Расеяй пагадненьне аб гарантыях бясьпекі. Што яно прадугледжвае

«Размова ў тым ліку ідзе і пра расейскую тактычную ядзерную зброю, разьмешчаную на прапанову прэзыдэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі», — цытуе БелТА Пуціна. Агенцтва таксама паведамляе, што Лукашэнка папрасіў Пуціна разьмясьціць на тэрыторыі Беларуіс «новыя сыстэмы ўзбраення, і перш за ўсё „Орешник“», а Пуцін паабяцаў, што гэтыя запыты будуць задаволеныя. https://smarturl.click/1dGqD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вальфовіч заявіў, што Лукашэнка мае «ядзерны чамаданчык» і «чырвоную кнопку». Раней Расея гэта абвяргала

Да таго ж, заходнія дасьледчыкі і ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў BelPol у сваіх расьсьледаваньнях выказвалі сумневы наконт таго, што ядзерная зброя ўжо завезеная ў Беларусь. https://smarturl.click/aJ0AY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аналітыкі спрагназавалі, чым скончыцца вайна ў Сырыі: падзе рэжым Асада ці Расея зноў яго ўратуе

Захоп антыўрадавымі баевікамі Хамы, стратэгічнага горада ў Сырыі, зьмяніў расклад у дзесяцігадовай грамадзянскай вайне ў гэтай блізкаўсходняй краіне.
Адказны за Цэнтральную Азію і Блізкі Ўсход рэдактар Радыё Свабода Фруд Бэжан сабраў думкі экспэртаў пра сытуацыю ў Сырыі.
#rfe_rl

https://smarturl.click/ql8mW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Associated Press: Беларусь капіюе рэпрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненьні да ЛГБТК+

Калі міліцыя ўварвалася ў дом гей-пары ў беларускай сталіцы Менску і жорстка пабіла мужчынаў, сілавікі ня ўтойвалі, што іхныя дзеяньні былі зьвязаныя з падобнымі дзеяньнямі ў суседняй Расеі, піша Associated Press. Студэнты Андрэй і Саша расказалі, што сілавікі патрабавалі ад іх разблякаваць смартфоны і назваць імёны «геяў Менску і Масквы».

Нам адкрыта сказалі, што калі гэта забаронена ў Расеі, то трэба забараніць і ў Беларусі.


https://smarturl.click/vw5xE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Расеі ў ААН усьміхаўся ў часе дакладу аб ваенных злачынствах супраць украінскіх дзяцей

Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Дар‘я Зарыўная расказала пра гібель амаль усёй сям‘і Базылевіч у Львове падчас расейскай атакі. Прадстаўнік Расеі ў ААН Раман Кашаеў на словах Зарыўнай пра тое, што гэта было „халаднакроўнае забойства”, пачаў усьміхацца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💸 У 2025 годзе ў Беларусі вырастуць падаткі для фізычных асобаў

Як паведамляе рэсурс „Смартпресс“, які змог азнаёміцца з праектам бюджэту на 2025 год, у цэлым на кожнага беларуса падатковы прэс павялічыцца на 5-7 рублёў.

Рост падаткаў закране практычна ўсіх грамадзян.

https://smarturl.click/mpkLG

Читать полностью…
Подписаться на канал