Як сустрэлі Каляды ў Беларусі і іншых краінах. ФОТА
✝️ 25 сьнежня каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Прыход Ісуса Хрыста (Езуса Хрыстуса) на сьвет у Бэтлееме лічыцца адным з асноўных сьвятаў хрысьціянскага сьвету. Свабода паглядзела, як сёлета сустрэлі вялікі дзень хрысьціяне на плянэце.
📸 Больш здымкаў у нашай галерэі: https://smarturl.click/5Ovjp
Асыміляцыя балтаў славянамі — ключ да разуменьня ВКЛ?
Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=-c1r7RRdYFA
У Амстэрдаме агучылі прысуды ў справе нападаў на ізраільцянаў пасьля футбольнага матчу
Суд у Амстэрдаме прызначыў турэмныя тэрміны да паўгода чатыром абвінавачаным у справе аб нападах на заўзятараў ізраільскага футбольнага клюбу «Макабі», які адбыўся ў горадзе ў пачатку лістапада. Яшчэ адзін падсудны, якому 19 гадоў, атрымаў 100 гадзінаў грамадзкіх працаў.
Ёсьць тыя, хто палічыў вырак занадта лагодным.
https://smarturl.click/nyMJ4
Кіраўніку зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Зьмітру Кучуку прысудзілі 6 гадоў калёніі
Таксама яму прызначылі 500 базавых велічыняў штрафу. З улікам яе павелічэньня ад 1 студзеня, гэта 21 тысяча рублёў.
https://smarturl.click/4kWVX
Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі апублікавалі дэклярацыі. У Гайдукевіча два матацыклы і машына, а Лукашэнка маёмасьці не пазначыў зусім
Лукашэнка традыцыйна паказаў у дэклярацыі, што нібыта не валодае ніякай маёмасьцю: ні нерухомасьцю, ні транспартнымі сродкамі. А побач зь ім пазначаная жонка, зь якой, паводле ранейшай інфармацыі, ён не жыве ўжо шмат гадоў.
⚠️ Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
https://smarturl.click/z2WZZ
У Казахстане разьбіўся пасажырскі самалёт азэрбайджанскіх авіяліній
Азэрбайджанскі авіяляйнэр разьбіўся ў горадзе Актаў у Казахстане. Міністэрства надзвычайных сытуацый Казахстану паведамляе, што 42 чалавекі, праўдападобна, загінулі. Колькасьць ахвяр, як і агульную колькасьць пасажыраў, якая была на борце, яшчэ будзе ўдакладняцца.
❗️ Інфармацыя абнаўляецца тут: https://smarturl.click/4kWGY
Ужо сёньня: 25 сьнежня вернікі бальшыні хрысьціянскіх цэркваў сьвяткуюць Божае Нараджэньне
Каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.
Іншыя падзеі гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/O04xo
«Чым больш хісткая пазыцыя аўтакрата, тым мацнейшая ў яго патрэба імітаваць народную падтрымку», — Рудкоўскі
Палітоляг Пётра Рудкоўскі адказвае на пытаньне, навошта ўладзе ажно 5 кандыдатаў у гэтай выбарчай кампаніі, разважае пра ролю Ганны Канапацкай і прагназуе, якія зьмены ў Беларусі адбудуцца пасьля 26 студзеня.
https://smarturl.click/kjM86
У Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі грамадзяніна, які 11 гадоў таму запусьціў кампанію віншаваньня вэтэранаў
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі ўраджэнца Валожына Нікадзіма Бельскага, які 11 гадоў таму натхніў моладзь адпраўляць паштоўкі вэтэранам да 9 траўня.
Праваабаронцы мяркуюць, што днямі ён ехаў у госьці ў Беларусь і на літоўска-беларускай мяжы трапіў пад пільную ўвагу сілавікоў — яго імя зьявілася 24 сьнежня ў судзе Верхнядзьвінскага раёну з абвінавачаньнем у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).
https://smarturl.click/l5lBg
Урад Украіны прапанаваў выключыць беларускую мову зь пераліку тых, якія патрабуюць абароны і падтрымкі
Урад Украіны на пасяджэньні 24 сьнежня ўхваліў законапраект аб унясеньні зьменаў у некаторыя законы ў сувязі з абнаўленьнем афіцыйнага перакладу Эўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў.
Цяпер беларуская мова ня будудзе лічыцца мовай меншасьцяў, якая патрабуе асобнай абароны і падтрымкі ва Ўкраіне.
Беларуская мова — адзіная сярод тытульных моваў дзяржаваў постсавецкай прасторы, якой пагражае зьнікненьне.
https://smarturl.click/dpM5o
Касьмічны карабель NASA спрабуе наблізіцца да Сонца на найкарацейшую адлегласьць у гісторыі
Зонд быў па-за сувязьзю на працягу некалькіх дзён, і навукоўцы будуць чакаць сыгналу, які чакаецца, а 5:00 па Грынвічы 28 сьнежня, каб даведацца, ці выжыў ён. Зонд можа дапамагчы лепш зразумець, як працуе Сонца.
https://smarturl.click/vwMYE
Літва прапаноўвае працягнуць абмежаваньні супраць грамадзян Беларусі да 2 траўня 2026 году
Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтавала і накіравала на разгляд у парлямэнт праект закону аб працягу дзеяньня абмежавальных мераў датычна грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеных у 2023 годзе.
https://smarturl.click/kjM26
Што мы бачылі: як фатографы Радыё Свабода зрабілі найлепшыя здымкі 2024 году
Ад ледзяных украінскіх акопаў да рынкаў Цэнтральнай Азіі — фатографы Радыё Свабода расказваюць, як ім удалося захаваць гісторыю 2024 году ў фатаздымках.
https://smarturl.click/71xda
Урад Беларусі падоўжыў забарону на шэраг замежных тавараў
Да канца 2025 году ў Беларусі забаронены гандаль таварамі груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8×4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).
Разам з тым урад сваёй апошняй пастановай увёў шэраг выключэньняў. На працягу наступнага году забарона ня будзе распаўсюджвацца на тавары гэтых кампаній, якія ўвозяць фізычныя асобы, што перасяліліся ў Беларусь для сталага пражываньня або маюць намер гэта зрабіць, а таксама асобы, якія атрымалі статус уцекача.
Забарона менавіта гэтых марак у Беларусі — «контрадказ» названым вытворцам за настойлівыя патрабаваньні забраць у Менску права правесьці хакейнае першынство сьвету 2021 году.
https://smarturl.click/G61gm
Бэстсэлеры, клясыка і фотаальбом 1928 году. Расказваем пра самыя цікавыя беларускія выданьні 2024-га
Усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах — у беларускіх выдавецтвах сёлета выйшла каля сотні новых кніг. Расказваем пра некаторыя зь іх:
https://smarturl.click/nyMyX
Арцём Шрайбман: Сёлетні год быў паваротным
Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/cPKOmvWWNtY
У хвасьце самалёту, які разьбіўся ў Казахстане, знайшлі шмат дзірак
Азэрбайджанскія Telegram-каналы апублікавалі відэа задняй часткі пасажырскага самалёту, які разьбіўся пад Актаў. У хвасьце шмат дзірак. Пра іх паходжаньне спрачаюцца, але дакладнай інфармацыі няма.
На борце было 67 чалавек, загінуў увесь экіпаж, 29 пасажыраў выжылі, але частка ў цяжкім стане ў шпіталях.
Падрабязнасьці тут, матэрыял абнаўляецца: https://smarturl.click/4kWGY
Здымак зь відэа азэрбайджанскіх тэлеграм-каналаў, зьнятага на месцы крушэньня
Вугорскі архіў апублікаваў невядомыя раней здымкі Румынскай рэвалюцыі, якая зрынула дыктатара Чаўшэску
Падзеі, якія паклалі канец камуністычнай дыктатуры ў Румыніі, пачаліся 35 гадоў таму ў Тымішаары. Менавіта ім прысьвечаныя знойдзеныя здымкі.
Іншыя здымкі тут: https://smarturl.click/EejMg
У пракуратуру зноў выклікаюць беларусаў, якія раней заплацілі за свае данаты
Дэталі новага перасьледу пакуль невядомыя. Раней людзей прымушалі «добраахвотна» выплаціць суму, якая ў некалькі разоў перавышала іхныя ахвяраваньні на розныя пратэставыя ініцыятывы.
https://smarturl.click/w9M6n
«Я б хацеў вярнуцца ў Беларусь і рабіць нашыя гарады лепшымі» — былы палітзьняволены Ільля Трахтэнберг у праекце «Скрадзеная маладосьць»
«Мне зь дзяцінства была цікавая архітэктура. У Савецкай Беларусі мой прадзед Навум Яфімавіч Трахтэнберг быў вядомым архітэктарам. Ён будаваў Менск пасьля вайны. Архітэктарам быў і мой дзед», — кажа Ільля.
У фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» ён расказаў пра затрыманьне, час у калёніі, а таксама пра тое, чым займаецца цяпер і пра што марыць.
ТЭКСТ: https://smarturl.click/l5lD1
ВІДЭА: https://youtu.be/fmlilhDu8vI
«Хацелася б ведаць, што некалі мы зможам паказаць свае працы». Беларус у Чэхіі дапамагае мастакам на эміграцыі і зьбірае калекцыю іх твораў
«Мы з жонкай жывем на зарплату. Таму ня можам шмат грошай выдаткоўваць. Але па магчымасьці набываем карціны беларускіх мастакоў на выгнаньні. Тым самым мы даём ім працу — бо за гэтыя грошы яны набудуць пэндзлі, фарбы, паперу. Мы ня хочам, каб гэтыя імёны таленавітых людзей зьніклі. Маем надзею, што з часам гэтая калекцыя вернецца ў Беларусь». Беларус — пра збор калекцыі карцін мастакоў на выгнаньні.
https://smarturl.click/qlMO9
Расейская армія нанесла ўдар па Крывым Рогу. Ракета трапіла ў жылы дом
Паводле мясцовых уладаў пацярпелі мінімум 13 жыхароў, загінуў адзін чалавек. Ратавальныя работы працягваюцца.
Раней Паветранаыя сілы УСУ абвяшчалі паветраную трывогу, зьвязаную з імаверным выкарыстаньнем расейскімі вайскамі балістычнай зброі і набліжэньнем хуткаснай цэлі да Крывога Рогу.
Фота наступстваў удару: Reuters
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Калядамі
«Не пакідайце веры ў будучыню! Толькі вера, што кашмар ня вечны, што прыйдзе час, калі і яму прыйдзе канец, дазволіць нам дачакацца нашай вольнай дзяржавы, у якой і нам будзе дадзена „людзьмі звацца“! Прыгожа кажа пра гэта наш Васіль Быкаў: без спадзеву на сьвятло і цяпло, на свой дом і сваю сям’ю — у гэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня будзе жыцьця. А мне ўжо восемдзесят гадоў гэты спадзеў памагае жыць», — адзначаецца ў віншаваньні Івонкі Сурвілы.
https://smarturl.click/mpM79
270$ на лячэньне аднаго чалавека ў год. Што хаваюць улады пра праблемы ў мэдыцыне
Вэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэн на мэдычныя паслугі, эміграцыя мэдыкаў. Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай.
Глядзіце гутарку цалкам: https://youtu.be/DJRj9m25F2Y
Кандыдаты на выбарах-2025
23 сьнежня Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала пяцёх кандыдатаў у прэзыдэнты: Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка. Расказваем, хто яны.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Урад Беларусі ўдвая скараціў фінансаваньне навуковых дасьледаваньняў для аграрнага сэктару
Фінансаваньне навуковай дзейнасьці дзяржаўных органаў у 2023 годзе на скарацілася на 4,6%, а ў 2024-ым — больш чым на 5 %.
https://smarturl.click/W3M69
Дзяніса Івашына напярэдадні Калядаў адправілі ў ШЫЗА
Пра тое, што палітвязьняволенага журналіста зноў адправілі ў штрафны ізалятар, напісала ягоная жонка Вольга Івашына. Яна падзялілася апошнімі навінамі пра мужа.
https://smarturl.click/yqM5L
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» новы генэральны дырэктар
З 24 сьнежня пасаду займае Ўладзімер Чаравухін. Раней ён быў начальнікам Гомельскай філіі ГП «Белаэранавігацыя».
https://smarturl.click/0eojg
«Я пасівела пасьля затрыманьня — у 22 гады», — былая палітзьняволеная Марыя Каленік у праекце «Скрадзеная маладосьць»
Марыі Каленік 26 гадоў. У 2020-м яна вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Менску. 12 лістапада 2020 году яе затрымалі ў «справе студэнтаў». Марыі прысудзілі два з паловай гады турмы. Яна цалкам адбыла тэрмін.
У фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» Каленік расказала пра тое, які сьлед пакінула турма на яе зьнешнасьці.
ВІДЭА: https://youtu.be/fmlilhDu8vI
Сёньня — 120 гадоў з дня нараджэньня Алеся Дудара
24 сьнежня 1904 году нарадзіўся Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч) — беларускі паэт, крытык, перакладчык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Ён быў aдным з caмыx пaпyляpныx бeлapycкix пaэтaў свайго чacy, стаў адным з зacнaвaльнiкaў менскай, віцебскай і полацкай філій лiтapaтypнaгa aб’яднaньня «Maлaдняк».
У 1937 гoду paccтpaляны, як мяpкyюць, вa ўpoчышчы Kypaпaты пaд Mенcкaм. Ямy тaды было 32 гaды.
Пра іншыя падзеі 24 сьнежня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Dayao