radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла дасьледаваньне пра рэпрэсіі супраць адвакатаў у Беларусі пасьля 2020 году, 7 адвакатаў — за кратамі

Паводле аўтараў дасьледаваньня «Беларусь. Крызіс адвакатуры, працяг рэпрэсій 2022–2023», з восені 2020 году

➖ пад затрыманьні і арышты на розныя тэрміны падпалі ня меней за 30 адвакатаў, зь іх 10 зазналі крымінальны перасьлед, сямёра абаронцаў дагэтуль за кратамі.

➖больш за 140 адвакатаў страцілі ліцэнзіі і амаль тры сотні былі вымушаныя самі сысьці з прафэсіі, дзясяткі беларускіх абаронцаў мусілі зьехаць з краіны, асьцерагаючыся рэпрэсій.

Падрабязьней: https://smarturl.click/5OBgG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскія дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах

Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене паведаміла пра візыт групы эўрапейскіх дыпляматаў у месца масавых расстрэлаў грамадзян савецкім НКВД.

ФОТА: https://smarturl.click/aJYWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ідэальна пасуе пад маю ідэю». Навошта ўлады польскай вёскі бясплатна аддалі беларусам старую школу

Польскія ўлады аддалі групе беларусаў будынак драўлянай школы 1942 году пабудовы. У ёй хочуць адкрыць творчую рэзыдэнцыю, куды змогуць прыяжджаць беларускія ўцекачы, а таксама хадзіць польскія дзеці. Пагаварылі з натхняльніцай праекту Аксанай Гатальскай.

https://smarturl.click/ZyYgd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ганна Канапацкая зноў зьбіраецца балятавацца ў прэзыдэнты

ЦВК атрымаў дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбарнікаў у падтрымку вылучэньня Ганны Канапацкай кандыдаткай у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя СМІ.

Канапацкая асабіста прыйшла ў ЦВК падаваць дакумэнты. Раней яна ўжо балятавалася ў прэзыдэнты.

❗️Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Здымак дзяржаўнай прэсы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Санкт-Пецярбургу трэці раз зьнесьлі помнік рэпрэсаваным у СССР палякам

Помнік у выглядзе сымбалічнага крыжа быў устаноўлены ў пачатку 1990-х гадоў на Левашоўскіх мэмарыяльных могілках, якія выкарыстоўваліся як месца пахаваньня загінулых у турмах Ленінграду.

https://smarturl.click/4k2yd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Абяцаю, што ня буду захопліваць уладу неканстытуцыйным шляхам». Пра што асуджаных за «палітыку» беларусаў папярэджваюць перад выбарамі

«Гэта ня новае. Перад кожнымі выбарамі, пасьля ўсіх затрыманьняў ці вобшукаў мне падсоўвалі такія паперкі — «афіцыйнае папярэджаньне», што «ня буду займацца экстрэмісцкай дзейнасьцю». Я ўжо маю набор такіх папярэджаньняў з 2021 году». Беларусаў, асуджаных за «палітыку», запалохваюць перад выбарамі.

https://smarturl.click/RAMVb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

98-гадовая Ніна Васільеўна праз вайну ва Ўкраіне страціла свой дом. Жанчына з Канстантынаўкі, якая перажыла Другую Ўсясьветную вайну, зьвярнулася ў сацыяльныя службы з просьбай дапамагчы ёй пераехаць у прытулак у Дніпры. Прычынай сталі пастаянныя расейскія абстрэлы і пагроза набліжэньня фронту. Баі ідуць усяго за 10 км ад яе гораду.

Ўкраінская служба Радыё Свабода паразмаўляла зь ёй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Штучна напампоўваць заробкі пад выбары няма ні магчымасьці, ні патрэбы, — эканаміст Крук

«Цяперашні эканамічны рост грунтуецца на вельмі хісткім падмурку — фактычна яго забясьпечвае міграцыя зь Беларусі», — лічыць старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук.


У інтэрвію Свабодзе ён канстатуе, што эканамічны рост адбываецца насуперак доўгатэрміновай эканамічнай лёгіцы, і заяўляе, што эканамічныя матывы — адзін з тых чыньнікаў, якія паўплывалі на дату прызначэньня выбараў:

https://smarturl.click/Eep4J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як Расея ўмешваецца ў выбары ў Беларусі і рэгіёне

Зараз сэзон выбараў у краінах Усходняй Эўропы. Для Крамля, які трэці год буксуе ва Ўкраіне і адчайна мае патрэбу ў саюзьніках, стаўкі высокія як ніколі. Стратэгія ў Масквы нязьменная — умешваньне ў выбары.

Як гэта адбываецца, тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:

https://www.youtube.com/watch?v=hxxraYmlpDk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У прэзыдэнты ідзе і Вольга Чамаданава

У ЦВК прадставілі дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Вольгі Чамаданавай, старшыні «Беларускага саюзу жанчын», начальніцы галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы і ў справах моладзі Менгарвыканкаму, былой прэс-сакратаркі МУС Беларусі.

Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Ці маюць яны балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне прыйшлі ў Беларусь? І ці прыходзілі аднекуль наогул? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэтут ў Польшчы Алегам Латышонкам:

ВІДЭА: https://youtu.be/bqs5YNdUOus

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука будуць судзіць паводле 2 крымінальных артыкулаў

Імя былога старшыні дэ-юрэ зьліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука, затрыманага 16 лютага каля расейскай амбасады, зьявілася ў раскладзе судоў. Разглядаць ягоную справу пачнуць 22 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе.

Як вынікае з раскладу судовых паседжаньняў, Кучука абвінавачваюць паводле 2 крымінальных артыкулаў: «заклікі да санкцыяў» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ці актыўны ўдзел у іх»:

https://smarturl.click/678zY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Данія будзе выдаваць беларускім уцекачам «пашпарты іншаземцаў»

Скандынаўская дзяржава пагадзілася прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты Рэспублікі Беларусь, якія многія зь беларусаў ня могуць абмяняць на радзіме празь небясьпеку палітычнага перасьледу там.

https://smarturl.click/dpYXz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугорская фортка ў глухой сьцяне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Аналітык Алена Кудзько пра адносіны паміж Менскам і Будапэштам

У Менск на канфэрэнцыю ў эўразійскай бясьпецы днямі прыбудзе міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта.

Пра цяперашні стан беларуска-вугорскіх адносінаў Свабодзе расказала віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.

https://smarturl.click/vwvjg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея зноў атакавала Кіеў. СМІ пішуць аб перамовах паміж Украінай і Масквой аб эмбарга на абстрэлы энэргетыкі

Расейскія войскі зноў атакавалі Кіеў — гэта 19 атака толькі за кастрычнік 2024 году. У рэгіёнах Расеі заявілі аб зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў.

https://smarturl.click/dpYl6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК Беларусі зарэгістравала ініцыятыўныя групы Вольгі Чамаданавай, Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта

Першай ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ двум прэтэндэнтам — кіраўніку зьліквідаванага ўладамі Беларусі руху «За свабоду» Юрыю Губарэвічу і Аляксандру Драздову ў рэгістрацыі адмовілі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/VD9zx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць ахвяраў паводкі ў Гішпаніі дасягнула 95 чалавек. ФОТА

Расьце колькасьць чалавек, якія загінулі ў выніку разбуральных раптоўных паводак на поўдні і ўсходзе Гішпаніі.

https://smarturl.click/Eepy1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі з 31 кастрычніка пачала дзейнічаць забарона на рух аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі

У канцы кастрычніка Саэйма Латвіі ўнесла зьмены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасьць перарэгістраваць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй.

https://smarturl.click/w9Ebm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомы аўтамабільны рынак «Малінаўка» выставілі на продаж

Цана рынку невядомая. Раней яго ўжо выстаўлялі на продаж, каб сплаціць пазыкі перад крэдыторамі, але безвынікова.

https://smarturl.click/O0Yg3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьмены ў працы таксі, новае рэгуляваньне тарыфаў. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 лістапада

Паглядзелі, якія зьмены чакаюць беларусаў у лістападзе.

https://smarturl.click/Q1pwB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Яўгена Куліка, аднаго з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба «Пагоня»

31 кастрычніка 1937 году нарадзіўся мастак Яўген Кулік, адзін з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусі «Пагоня», які ў верасьні 1991 году быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам. Тады ў фае перад Авальнай заляй разгарнулі выставу, якая адлюстроўвала гісторыю нацыянальных сымбаляў. На просьбу Зянона Пазьняка яе зрабілі мастакі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлаў ды іншыя.

Партрэт. Яўген Кулік. Аўтар Леанід Шчамялёў


Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1pQ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адмянілі канцэрт на Дзяды ў менскім клюбе «Рэактар»

У легендарным менскім клюбе «Рэактар» 3 лістапада меў адбыцца канцэрт з нагоды Дзядоў. Сярод выступоўцаў — легендарны музыка Іван Кірчук, сьпявачка Іва Саціва, акапэльны фолк-гурт Guda. 30 кастрычніка стала вядома, што канцэрт адменены. Інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі менчукі, якія зьвярталіся ў касу клюбу па квіткі. Прычыны невядомыя:

https://smarturl.click/M1MAb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 кастрычніка

✍🏻 Яшчэ тры чалавекі падалі ў ЦВК дакумэнты для ўдзелу ў выбарах 2025 году ў Беларусі

🇪🇺 У Эўрапарлямэнце заявілі, што няма ніякіх перадумоў чакаць празрыстых выбараў прэзыдэнта Беларусі

👥 Адразу некалькі вучэньняў АДКБ пройдуць у Беларусі ў верасьні 2025 году

🇩🇰 Данія будзе выдаваць беларускім уцекачам «пашпарты іншаземцаў»

👮🏻‍♂️ За два дні кастрычніка ў краінах СНД на запыт Беларусі затрымалі больш за 300 чалавек

🎥 Тлумачым з Гурневічам. Як Расея ўмешваецца ў выбары ў Беларусі і рэгіёне

🙍🏻‍♂️ «Гісторыя на Свабодзе». ДНК паказвае, што беларусы бліжэйшыя да палякаў, украінцаў і нават расейцаў, чым да літоўцаў, — Алег Латышонак

👫 «Я ўсё ж такі беларус». Гісторыі прынцыпова расейскамоўных людзей, якія перайшлі на беларускую

🇭🇺 Вугорская фортка ў глухой сьцяне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Аналітык пра адносіны паміж Менскам і Будапэштам

🇺🇸 «ПіК Свабоды». Чаму беларусаў павінны хваляваць выбары ў ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ўсё ж такі беларус». Гісторыі прынцыпова расейскамоўных людзей, якія перайшлі на беларускую

Чаму беларусы, якія ўсё сьвядомае жыцьцё карысталіся выключна расейскай мовай, апынуўшыся ў эміграцыі, цалкам перайшлі на беларускую? Даведаліся пра некалькі такіх гісторый.

«Калі б я сказаў, што гэта было сьвядомым выбарам — перайсьці на беларускую мову ў публічных камунікацыях — гэта было б хлусьнёй. Не было гэта сьвядомым выбарам»:


https://smarturl.click/XyYpM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларусаў павінны хваляваць выбары ў ЗША

Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі тлумачыць, чаму беларусам варта сачыць за выбарамі ў ЗША. Ужо праз тыдзень амэрыканцы абяруць новага прэзыдэнта. Якімі інструмэнтамі ўплыву на сытуацыю ў Беларусі валодае Амэрыка і чым адрозьніваюцца стратэгіі Камалы Гарыс і Дональда Трампа:

ВІДЭА: https://youtu.be/nxO-hUH5-_o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ два чалавекі падалі дакумэнты ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2025 у Беларусі

Дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў падалі старшыня праўладнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч і старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, дырэктар «БелНДІПгорадабудаўніцтва» і заадно дэпутат Менгарсавету Аляксандар Хіжняк.

Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар:

https://smarturl.click/Ad7D0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гішпаніі ад наступстваў раптоўнай паводкі пасьля моцных даджоў загінулі больш за 60 грамадзян

Ва ўсходнім гішпанскім рэгіёне Валенсія загінулі прынамсі 62 чалавекі ў выніку раптоўнай паводкі, якая пачалася пасьля моцных дажджоў 29 кастрычніка. Пад вадой апынуліся дарогі і цэлыя гарады, скасавалі чыгуначныя зносіны з Мадрыдам і Барсэлёнай, спынілі заняткі ў школах і іншую сацыяльную дзейнасьць. Многія людзі дагэтуль застаюцца ізаляванымі ў месцах, да якіх дабрацца абсалютна немагчыма:

/channel/NA_STRAGE/16562

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Плян Трампа» спыненьня вайны ва Ўкраіне: што ён прадугледжвае і ўвогуле — ці існуе ён?

Менш за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. Вайна ва Ўкраіне і палітыка Злучаных Штатаў адносна яе — адзін з гарачых момантаў для абодвух кандыдатаў.

https://smarturl.click/yqzRp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Астравецкім раёне, дзе знаходзіцца АЭС, пачаліся антытэрарыстычныя вучэньні

На інтэрнэт-старонцы мясцовай раённай газэты «Астравецкая праўда» паведамленьня з адпаведным папярэджаньнем пра абмежаваньні для мясцовых жыхароў няма.

https://smarturl.click/Eepd4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрыст «Вясны» Сапелка расказаў як праваабаронцы будуць сачыць за выбарамі

Выбары прэзыдэнта ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» у сваю чаргу абвясьціла пра пачатак працы экспэртнай місіі. Юрыст «Вясны» Павал Сапелка расказаў падрабязьней пра ролю маніторынгу праваабаронцаў.

https://smarturl.click/2qkpZ

Читать полностью…
Подписаться на канал