У ЭГУ прызначылі новага рэктара
Ім стаў доктар Вілюс Шадаўскас, ён будзе займаць пасаду рэктара наступныя пяць гадоў. Афіцыйна прыступіць да выкананьня абавязкаў рэктара 6 студзеня 2025 году.
Ва ўнівэрсытэце адзначылі, што новы рэктар выбраны праз канкурэнтны працэс з удзелам трынаццаці кандыдатаў зь пяці краін.
ЭГУ заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, з 2004 году працуе ў Вільні, бо ў Беларусі ва ўстановы забралі ліцэнзію.
Анатолю Беламу споўнілася б 85 гадоў
Анатоль Белы — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр. Стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах, які быў заснаваны ў 1999 годзе.
На тэрыторыі бацькоўскай сядзібы Анатоль Белы пабудаваў цэлы музэйны комплекс. Усяго ў музэі восем заляў, экспанаты — ад твораў мастацтва і бюстаў славутых беларусаў да мэдальёнаў і газэт эмігрантаў.
Асобныя экспазыцыі прысьвечаныя змагарам за Беларусь, асьветнікам. Пасьля сьмерці стваральніка разьвіцьцём музэю займаліся ягоная жонка Ала і стрыечны брат Міхаіл.
У лістападзе 2022 году пасьля зваротаў даносчыцы Вольгі Бондаравай на тэрыторыі музэю з мэмарыяльнай зоны перад будынкам музэю былі выдаленыя партрэты паэткі Натальлі Арсеньневай, братоў Луцкевічаў, Кастуся Каліноўскага, дзеячоў БНР і БЦР, зьнесены бюст Ларысы Геніюш.
Іншыя падзеі 10 сьнежня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://www.svaboda.org/a/33231320.html
Служба эвакуацыі BySol у лістападзе вывезла зь Беларусі ў 2,6 раза больш людзей, чым у верасьні
Паводле кіраўнік BySol Андрэя Стрыжака, у лістападзе зь Беларусі эвакуавалі 46 чалавек супраць 43 у кастрычніку і 18 у верасьні.
«З канца верасьня ідзе вялікая хваля тэрору, якая закранае розныя мэтавыя групы — актывістаў, сваякоў палітвязьняў і г.д. І ў нас шмат працы ў сувязі з гэтым. Бачу, што пакуль пераключыліся на індывідуальныя атакі накшталт 17 крымінальных артыкулаў супраць мяне і калегаў, але не выключаю, што вернуцца да практыкі набору новых закладнікаў», — кажа Андрэй Стрыжак:
Польшча падоўжыла дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю яшчэ на 90 дзён
Улады Польшчы яшчэ на 90 дзён працягнулі дзеяньне ўведзенай у сярэдзіне чэрвеня буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю. Рашэньне набудзе моц з 10 сьнежня. Буфэрная зона была створаная ў сувязі з узмацненьнем міграцыйнага ціску на мяжы, пасьля гібелі польскага вайскоўца, паранага мігрантамі. Яна пачала дзейнічаць з 13 чэрвеня:
https://smarturl.click/0eJ1p
Больш за палову беларусак за мяжой сутыкаліся з харасмэнтам на працы, але нікому пра гэта не казалі, — вынікі апытаньня
Больш за палову беларусак, якія апынуліся па-за межамі радзімы пасьля 2020 году, сутыкаліся з харасмэнтам на працы. 56% апытаных пры гэтым нікому не казалі пра тое, што зь імі адбылося — бо баяліся наступстваў, не лічылі праблему сур'ёзнай, думалі, што гэта ўсё роўна нічога ня зьменіць або проста ня ведалі, з кім падзяліцца.
Падрабязьна пра вынікі апытаньня і высновы праваабаронцаў:
https://smarturl.click/e5DYD
На волю выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. Яна цалкам адбыла тэрмін
7 сьнежня на волю выйшла былая дырэктарка і галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН палітзьняволеная Ірына Леўшына, вынікае з інфармацыі на прысьвечанай ёй старонцы сайта праваабарончага цэнтру «Вясна», заўважыў @pozirkonline.
Леўшына цалкам адбыла тэрмін зьняволеньня — 4 гады пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня», якім улады палічылі частку супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
https://smarturl.click/mpkYB
Праваабаронцы расказалі, як праходзіў збор подпісаў за кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта
Збор подпісаў выбарнікаў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі на будучых выбарах завяршыўся 6 сьнежня. Праваабаронцы сабралі сьведчаньні, як гэта было.
https://smarturl.click/0eJ8p
Лукашэнка памілаваў 29 палітвязьняў
Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Як адзначана ў допісе, гэтыя 29 асоб адбывалі тэрміны за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Сярод памілаваных:
• 11 жанчын і 18 мужчын
• 6 чалавек маладзейшыя за 25 гадоў
• 3 пэнсіянэры
• 2 інваліды
• 15 маюць хранічныя захворваньні.
https://smarturl.click/XyO0A
Вынікі году. Апазыцыя: час стомленасьці, рэфлексій і пераацэнак
Крызіс стратэгіі дэмакратычных сілаў — складовая частка беларускага экзыстэнцыйнага крызісу. Ранейшыя канцэпты перамогі не спрацавалі. Валер Карбалевіч аналізуе вынікі 2024 году для беларускай дэмакратычнай супольнасьці
https://smarturl.click/DaDJZ
Сырыйскія паўстанцы працягваюць вызваляць людзей з падземных турмаў рэжыму Асада
Сырыйскія турмы сумна вядомыя сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Катаваньні насілі сыстэматычны характар, кажуць праваабаронцы і былыя зьняволеныя. Паведамляецца аб сакрэтных пакараньнях сьмерцю ў больш як двух дзясятках аб’ектаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаваньні сырыйскай выведкі, а таксама ў іншых месцах.
https://smarturl.click/mpkno
Вусныя прысуды. Асуджаныя паводле «палітычных» артыкулаў скардзяцца на цяжкасьці з атрыманьнем копій судовых рашэньняў
«Няма прававых інструмэнтаў, каб атрымаць пратаколы ці пастановы. Таму што дрэнныя справы робяцца за зачыненымі дзьвярыма. Міліцыянты, судзьдзі, як і раней, баяцца розгаласу. Яны ж не дурныя і разумеюць, што робяць злачынствы. Калі справа тычыцца не так званага «экстрэмізму», то, безумоўна, усе паперы чалавеку выдадуць».
Асад атрымаў палітычны прытулак у Расеі
У паведамленьні ТАСС Асад названы «былым» прэзыдэнтам, хаця фармальна ён асабіста яшчэ не абвяшчаў пра складаньне паўнамоцтваў. Міністэрства замежных справаў Расеі днём у нядзелю ў афіцыйным паведамленьні, аднак, заяўляла, што паводле вынікаў перамоваў з апазыцыяй Асад пагадзіўся пакінуць пасаду прэзыдэнта і выехаць з краіны.
Паведамляецца таксама, што з амбасады Сырыі ў Маскве зьнятыя сьцяг і шыльда з назвай дыпляматычнага прадстаўніцтва. Сырыйская апазыцыя выкарыстоўвае іншы, крыху зьменены, нацыянальны сьцяг.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/M1ZOa
Рада БНР пракамэнтавала новыя пагадненьні Лукашэнкі і Пуціна
«Нават у выпадку сьмерці Лукашэнкі альбо ягонага адхіленьня ад улады Масква, паводле дамовы, мае магчымасьць патрабаваць ад Менску накіраваньня беларусаў ва ўсе тыя месцы, дзе яна ажыцьцяўляе агрэсію. Беларускія салдаты і афіцэры стануць „гарматным мясам“. Разьмяшчэньне ж на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі аўтаматычна робіць краіну мішэньню з боку тых, супраць каго можа быць накіраваная гэтая зброя».
Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў відэа Свабоды
8 сьнежня 2024 году завяршылася кіраваньне Башара Асада ў Сырыі. Ён пераняў уладу ў краіне ад свайго бацькі, агулам Асады былі на чале дзяржавы 54 гады. Сталіцу краіны Дамаск занялі паўстанцы, яны ўвайшлі ў палац Асада, а сам дыктатар уцёк з краіны ў невядомым напрамку.
Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фотаздымках
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Сьвяткаваньні адбываюцца ў самой Сырыі, а таксама ў розных краінах, дзе ёсьць сырыйская дыяспара.
📷 ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/w9pJA
Сказаць «угу», паставіць подпіс — і жыць далей. Як дзяржава выкарыстоўвае дзяцей і моладзь у выбарчай кампаніі
Падчас выбарчай кампаніі ідэолягі выкарыстоўваюць у сваіх мэтах таксама дзяцей і моладзь. Школьнікаў вучаць, што нельга фатаграфаваць бюлетэні, прапануюць скласьці агітацыйную ўлётку і даведацца сэнс лёзунгу «Галасуй, інакш прайграеш». Дзяцей у садках зьбіраюць на акцыю «Надо». Студэнтаў прымушаюць ставіць подпісы за Лукашэнку.
Свабода расказвае, як яшчэ дзяржава ўцягвае дзяцей і моладзь у выбарчую кампанію і навошта яна гэта робіць.
https://www.svaboda.org/a/33232248.html
Больш за 80% апытаных беларусаў вінавацяць Лукашэнку ў гвалце пасьля 2020 году, гатовыя ўсё забыць толькі 1%
Рэпрэсаваныя беларусы не забыліся пра свае траўмы і працягваюць спадзявацца на судовую справядлівасьць ды кампэнсацыю, вынікае з апытаньня 592 беларусаў з траўматычным досьведам, якія зьехалі з краіны пасьля 2002 году:
https://smarturl.click/AdQmO
Галоўнае за 9 сьнежня
👫 Лукашэнка памілаваў яшчэ 29 палітвязьняў
👩🏼«Маю намер заставацца ў Беларусі». На волю выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына
📂 Вусныя прысуды. Асуджаныя паводле «палітычных» артыкулаў скардзяцца на цяжкасьці з атрыманьнем копій судовых рашэньняў
✍🏻 Вынікі году. Апазыцыя: час стомленасьці, рэфлексій і пераацэнак
🎥 «ПіК Свабоды». «І ў Беларусі магчыма, як у Сырыі», — Фейгін пра тое, як зрынаюць дыктатараў, якія падаваліся непахіснымі
🗣 Мова ў выгнаньні. Пра моўную сытуацыю беларусаў дома і за мяжой
👭 Эміграцыя як абцяжарваючы фактар. Праваабаронцы дасьледавалі, як часта беларускі сутыкаюцца з харасмэнтам за мяжой
🇱🇹 Новы ўрад Літвы ня бачыць неабходнасьці ў закрыцьці апошніх двух дзейных пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю
Як зрынаюць дыктатараў, якія падаваліся непахіснымі?
Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце гаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/jH7odKF7eqc
У амбасадзе Сырыі ў Беларусі зьнялі дзяржаўны сьцяг
Дзяржаўны сьцяг Сырыі зьнялі з флагштока на будынку амбасады ў Менску. Пакуль флагшток на тэрыторыі амбасады пустуе. Паведамляецца, што каля амбасады спакойна, меры бясьпекі ня ўзмоцненыя.
Амбасада Сырыі ў Менску апублікавала зварот МЗС краіны да «сырыйскіх братоў», якія жывуць у Беларусі, у якім МЗС Сырыі гаворыць пра «новую старонку ў гісторыі краіны»і абяцае, што ўсе дыпляматычныя прадстаўніцтвы Сырыі за мяжой працягнуць працу:
https://smarturl.click/B6Vpl
Мова ў выгнаньні. Пра моўную сытуацыю беларусаў дома і за мяжой
«Беглымі» — як каменем, шпурнутым у сьпіну — Лукашэнка абразьліва называе тых беларусаў, якія праз рэпрэсіі вымушаныя былі пакінуць радзіму. Сярод іх адчувальная колькасьць беларускамоўных грамадзян.
Гэта ня толькі асобныя людзі і сем’і, а цэлыя калектывы: рэдакцыі, выдавецтвы, кнігарні, творчыя суполкі — словам, уся тая недзяржаўная сфэра, дзе ў Беларусі жыла беларуская мова. Нехта, вядома, застаецца. Пакуль.
https://smarturl.click/ppBzj
Беларусь пакіне папулярная праграма для заняткаў бегам
Мабільная праграма Adidas Running пакіне Беларусь. Пра гэта стваральнікі праграмы апавясьцілі яе карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў краіне.
https://smarturl.click/z2Mnp
Абу Мухамад аль-Джуляні. Хто такі лідэр сырыйскіх паўстанцаў, які зрынуў Асада
Абу Мухамад аль-Джуляні на працягу многіх гадоў быў даволі малавядомым лідэрам паўстанцаў у Сырыі. Але 42-гадовы камандзір набыў вядомасьць пасьля таго, як ачоліў ашаламляльны ваенны наступ, у выніку якога быў зрынуты шматгадовы прэзыдэнт Башар Асад.
https://smarturl.click/YzWaV
🔎 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў Сырыі, альбо жылі там да нядаўняга часу. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
У Парыжы адкрылі адноўлены сабор Нотр-Дам. Відэа
Сабор Парыскай Маці Божай аднавілі пасьля жудаснага пажару, які здарыўся 15 красавіка 2019 году.
9 сьнежня — дзень нараджэньня Максіма Багдановіча
9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. Пачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Аўтар паэтычнага зборніка «Вянок», адзінага, выдадзенага пры жыцьці. Пражыў толькі 25 гадоў, памёр ад сухотаў. Нягледзчы на сьмерць у маладым узросьце, пакінуў заўважны сьлед у беларускай літаратуры, лічыцца адным з найвыбітнейшых паэтаў у беларускай гісторыі.
Больш падзей гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyZd9
Расея заявіла, што Асад зь сям’ёй у Маскве
Былы дыктатар Сырыі Башар Асад разам зь сям’ёй прыбыў у Маскву. Такое паведамленьне распаўсюджваюць расейскія дзяржаўныя СМІ.
Расея з 2011 году падтрымлівала рэжым Асада, у тым ліку вайсковым чынам. 8 сьнежня, пасьля таго як паўстанцы заявілі пра ўзяцьце Дамаску, менавіта МЗС Расеі паведаміла пра тое, што былы кіраўнік дзяржавы пакінуў сваю пасаду і паляцеў з краіны.
На архіўным фота Асад на сходзе, арганізаваным у Сырыі ў ягоную падтрымку
Галоўнае за 8 сьнежня:
❗️Башар Асад пакінуў Сырыю і пасаду кіраўніка дзяржавы. Заяву пра гэта распаўсюдзіў ня ён, а МЗС Расеі
▫️Страта Сырыі — «магутная поўха» для Расеі
▫️Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фотаздымках
🎙 «Вершы Дзяніса з-за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму і суцяшэньне нашым душам», — Вольга Івашына
🖋Чые мудрыя словы? ТЭСТ
🇺🇸🇺🇦 ЗША накіруюць новы пакет дапамогі Ўкраіне коштам амаль у мільярд даляраў
⛓️ Ня менш за 176 дзеячоў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня ці абмежаваньня волі, — Беларускі ПЭН
Ня менш за 176 дзеячаў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня або абмежаваньня волі — Беларускі ПЭН
ПЭН, сярод іншага, зьвяртае ўвагу на тое, што Міністэрства інфармацыі склала «сьпіс друкаваных выданняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
https://smarturl.click/G6Xod
Чые мудрыя словы? ТЭСТ
Пачынальнікі беларускага нацыянальнага руху, навукоўцы, творцы ня раз выказвалі глыбокія й прарочыя думкі пра беларускую мову, якія мусілі ўвайсьці ў сьвядомасьць кожнага з нас. Ці ўвайшлі, ці ведаем?
https://smarturl.click/AdQ99