radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Абедзьве палаты Кангрэсу ЗША ухвалілі законапраект, які дазваляе захаваць працу ўраду

Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да паўночы, калі афіцыйна сканчаецца тэрмін бягучага фінансаваньня ўраду.
https://smarturl.click/Q1xG0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кроніка вайны: Беспілётнікі ударылі па Казані. Расея зноў атакавала Харкаў

-У Казані у некалькіх дамоў уляцелі беспілётнікі. Відэа публікуюць мясцовыя Telegram-каналы.
-У аэрапорце Іжэўска праз напады на Казань прыпыненыя палёты.
-У ноч на 21 сьнежня Расея зноў атакавала Харкаў «Шахедамі». Ёсьць пацярпелыя.
https://smarturl.click/mpowB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 сьнежня 1934 году нарадзіўся Іван Чыгрынаў, беларускі празаік, драматург, перакладнік, публіцыст. У 1994-м Чыгрынаў атрымаў званьне народнага пісьменьніка Беларусі.

21 сьнежня 1991 году кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэклярацыю аб утварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў і канстатавалі спыненьне існаваньня СССР. Такім чынам падпісаныя раней Белавескія пагадненьні былі пацьверджаныя фактычна. Да Беларусі, Расеі і Ўкраіны далучыліся іншыя былыя савецкія рэспублікі – за выняткам Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/EeJ3L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магдэбургу 11 чалавек загінулі на калядным рынку

У Магдэбургу ў цэнтральнай частцы Нямеччыны 11 чалавек загінулі, 60 пацярпелі на калядным рынку пасьля ўезду ў натоўп двух аўтамабіляў, паведамляе нямецкі друк. (Фота ілюстрацынае)

https://smarturl.click/XyVMA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Эстоніі: Мы не прызнáем выбары ў Беларусі і дапаможам іншым убачыць, што гэта фарс

Эстонія не прызнáе прэзыдэнцкія «выбары» ў Беларусі, заплянаваныя на 26 студзеня 2025 году, і іх вынікі. Гэта вынікае з камэнтара для ERR News генэральнага сакратара Міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ёнатана Ўсевіёва (на здымку).

«Мы ня лічым, што ў студзені ў Беларусі пройдуць выбары. Калі рэжым абвесьціць, што выбары адбыліся, то мы, відавочна, дапаможам іншым убачыць, што гэта фарс», — прыводзіць словы дыплямата ERR News.

«На жаль, беларускі народ жыве пад дыктатурай», — дадаў генэральны сакратар МЗС.

https://smarturl.click/W3QQW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» назвалі афіцыйную прычыну сьмерці Ўладзімера Макея

Ініцыятыва «Кібэрпартызаны» здолела здабыць дадзеныя аб памерлых у Рэспубліцы Беларусь ажно да 2024 году з афіцыйнымі прычынамі сьмерці. База ўтрымлівае дадзеныя і аб сьмерці былога міністра замежных справаў Уладзімера Макея. Паводле зьвестак, атрыманых «Кібэрпартызанамі», афіцыйная прычына сьмерці Макея — «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны сьмерці».

У здабытай «Кібэрпартызанамі» бае ёсьць інфармацыя і пра прычыны сьмерці былога міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі. Названыя і іншыя гучныя імёны.

https://smarturl.click/5OQQD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве ў выніку ўдару РФ пашкоджаныя амбасады Чарнагорыі, Альбаніі і іншых краін. Кіраўнік МЗС Партугаліі асудзіў атаку

У Кіеве ў выніку расейскага ракетнага ўдару пашкоджаныя будынкі амбасадаў Альбаніі, Аргентыны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі. Апроч будынкаў, пацярпелі аўтамабілі дыпляматычных місій.

У МЗС Партугаліі ў сувязі з гэтым выклікалі часовага паверанага ў справах Расеі ў Лісабоне. Кіраўнік партугальскага зьнешнепалітычнага ведамства Паўлу Ранжэл заявіў, што дзеяньні расейскіх уладаў непрымальныя. «Любы напад РФ на Ўкраіну і горад Кіеў заслугоўвае нашага асуджэньня. Але абсалютна непрымальна, каб напады былі накіраваныя на дыпляматычныя аб’екты», — сказаў ён.

https://smarturl.click/kj55o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, колькі ўлады патрацяць на правядзеньне выбараў прэзыдэнта ў 2025 годзе

Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту ў памеры 4,459 мільярдаў рублёў плянуюць прафінансаваць за рахунак унутраных крыніц, замежных крэдытаў і апэрацый зь дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі.

Улады разьлічваюць, што даход дзяржаўнага бюджэту ў 2025 годзе складзе 45,835 мільярдаў рублёў, а расходы не перавысяць 50,295 мільярдаў рублёў.

На арганізацыю і правядзеньне выбараў прэзыдэнта, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 году, прадугледжана 54,145 мільёнаў рублёў.

https://smarturl.click/VD0pZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе Польшча зарэгістравала рэкордную колькасьць мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю

Год яшчэ ня скончыўся, а польскія памежнікі зарэгістравалі 30 тысяч нелегальных спробаў перасячы мяжу з тэрыторыі Беларусі.

Як піша агенцтва Dpa, сёлета ў Польшчы зафіксавалі значны рост колькасьці спроб несанкцыянавана трапіць у краіну празь Беларусь, паведаміў высокапастаўлены ўрадавы чыноўнік Польшчы.

https://smarturl.click/YzRWV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У бюро стыпэндыяльнай праграмы ўраду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага пацьвердзілі Радыё Свабодзе інфармацыю пра напад на прафэсара Маліцкага. Там дадалі, што цяпер Ян Маліцкі ў шпіталі, пасьля абсьледваньняў можна будзе сказаць, якую шкоду ягонаму здароўю гэты напад нанёс.

Напад на дырэктара праграмы Каліноўскага Яна Яна Маліцкага пракамэнтаваў таксама ў Аб’яднаны пераходны кабінэт:

«Мы рашуча асуджаем напад на дырэктара Стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафэсара Яна Маліцкага, з высокай доляй імавернасьці зроблены рукамі або прадстаўнікоў спецслужбаў, або іх памагатых».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве напалі на дырэктара праграмы Каліноўскага, — «Белсат»

❗️UPD. Ад сына Яна Маліцкага стала вядома, што ў прафэсара дыягнаставілі страсеньне мозгу, ён у прытомнасьці, лекары спадзяюцца, што ён хутка паправіцца.

Дырэктарка Школы ўсходніх моваў пры Цэнтры Ўсходняй Эўропы Інга Катаньска паведаміла «Белсату», што ў ноч на 20 сьнежня ў Казіміраўскім парку, што ў цэнтры Варшавы, быў замах на жыцьцё кіраўніка Цэнтру і дырэктара стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага Яна Маліцкага.

Цяпер у шпіталі. Асобы нападнікаў невядомыя.

https://smarturl.click/w9Ap4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць кранальных гісторый беларускіх палітвязьняў у 2024 годзе

Падман. Вызваленьне. Арышт. Творчасьць. Спатканьне. Свабода паглядзела, што прынёс 2024 год палітзьняволеным Паліне Шарэндзе-Панасюк, Рыгору Кастусёву, Ігару Ільяшу, Уладзімеру Гундару, Марыі Калесьнікавай.

https://smarturl.click/dp2E4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абстрэльвае Кіеў і Херсон. На поўдні працуюць расейскія дывэрсанты, на ўсходзе ўкраінцы трапілі ў атачэньне

Раніцай 20 сьнежня Расея пачала абстрэльваць Кіеў. У Херсонскай вобласьці на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю спрабавала прарвацца дывэрсійная група.

https://smarturl.click/G64aw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За данаты, «экстрэмісцкія» праграмы і камэнтары. Колькі IT-спэцыялістаў асудзілі ў Беларусі з 2020 году і за што

За апошнія гады Беларусь згубіла свой ганаровы статус IT-краіны. Буйныя ІТ-кампаніі пакінулі Беларусь, які і многія іх супрацоўнікі. Акрамя гэтага, рэжым Лукашэнкі працягвае перасьледаваць айцішнікаў з палітычных матываў.

З 2020 году паводле палітычна матываваных крымінальных артыкулаў у Беларусі асудзілі сама меней 79 ІТ-спэцыялістаў, 27 зь іх і цяпер у зьняволеньні, сьведчаць зьвесткі праваабарончага цэнтру «Вясна».

https://smarturl.click/EeJlV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Apple заклікалі адмовіцца ад функцыі штучнага інтэлекту пасьля стварэньня ім ілжывага загалоўка

Брытанская вяшчальная карпарацыя BBC падала скаргу амэрыканскаму тэхналягічнаму гіганту пасьля таго, як Apple Intelligence з дапамогай штучнага інтэлекту згенэраваў зводку з навінаў BBC News, у якой сьцьвярджалася, што Луіджы Манджонэ, арыштаваны ў Нью-Ёрку за забойства гендырэктара страхавой кампаніі, застрэліўся. Насамрэч ён гэтага не рабіў, таму загаловак увёў чытачоў у зман:

https://smarturl.click/LYO7W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ЛГБТ ці чайлдфры, ці трансгендэраў называюць пагрозай нацыянальнай бясьпецы, большай за вайну?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Бо гэтыя людзі самі кіруюць сваім лёсам і жывуць ня ў статку. Задайце сабе пытаньне: ці адчуваў я калі-небудзь пагрозу ад такіх людзей? І вы адчуеце абсурднасьць самога пытаньня. Нават калі вы ўвогуле ведаеце такіх людзей, яны, думаю, нічым не настрашылі вас. Дык у чым праблема? Жыві, які ты ёсьць, і не замінай жыць іншым — народная этыка. Не рабі іншым таго, чаго не хацеў бы каб рабілі табе — хрысьціянская этыка.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 «Гісторыі тыдня» — самае цікавае за тыдзень у адным лісьце!

У суботняй рассылцы расказваем пра беларускіх герояў году ды вынікі году для беларусаў і Лукашэнкі, прагназуем, чаго чакаць далей і якой будзе «Беларусь пасьля 26 студзеня», і ня толькі!

👉🏻 Падпісвайцеся і атрымлівайце гатовую падборку штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнка паехаў у Аман? Вынікі тыдня з Карбалевічам

Аляксандар Лукашэнка другі раз за 30 год свайго прэзыдэнцтва выправіўся ў Султанат Аман. Што азначае гэты візыт — тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=SI5rFik3U5E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 сьнежня

📌 «Кібэрпартызаны» назвалі афіцыйную прычыну сьмерці Ўладзімера Макея

📌 «ПіК Свабоды». Новы рэктар ЭГУ пра беларускую місію, стыпэндыі і высновы са скандалу з харасмэнтам

📌 У Варшаве напалі на дырэктара праграмы імя Каліноўскага Яна Маліцкага, у яго страсеньне мозгу

📌 Хроніка перасьледу: Затрыманьне стэндапэра, новае «экстрэмісцкае фармаваньне» і «хапун» у Дзяржынску

📌 Пяць кранальных гісторый беларускіх палітвязьняў у 2024 годзе

📌 Памерла ўдава Рыгора Барадуліна Валянціна Міхайлаўна

📌 Рэпрэсіі супраць журналістаў набылі катастрафічныя маштабы — праваабаронцы

📌 Танцы ў міліцэйскай форме. Чаму сілавікі крыўдзяцца на жарты ў TikTok

📌 «Пагартаць, памацаць і нават панюхаць». Гутарка з аўтарам кніжнага відэаблогу Макарам Валынкіным

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы рэктар ЭГУ пра будучыню, грошы, літвінізм і скандал году

Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня.
https://youtu.be/thmuuKIEi7M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла ўдава Рыгора Барадуліна Валянціна Міхайлаўна

У апошні час Валянціна Барадуліна часта хварэла, у жніўні 2024 года нават трапіла ў рэанімацыю. Ёй было 85 гадоў. Бабуляй апекавалася ўнучка Дамініка.

Рыгор і Валянціна пазнаёміліся яшчэ ў студэнцтве. Сужэнцы пражылі разам 53 гады у шчасьлівым шлюбе.

Валянціна была «лірычнай музай» паэта, ёй першай раніцай на кухні дзядька Рыгор чытаў свое вершы, напісаныя ўначы.

https://smarturl.click/8EDD8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За што сузаснавальнік асацыяцыі сваякоў палітвязьняў дзякаваў Лукашэнку, крытыкаваў Ціханоўскую і заходніх дыпляматаў

Аляксандар Лойка — прадпрымальнік і муж палітзьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай, а таксама адзін з сузаснавальнікаў Асацыяцыі родных і былых палітзьняволеных.

У інтэрвію «Люстэрку» Аляксандар Лойка дзякуе Аляксандру Лукашэнку, крытыкуе заходніх дыпляматаў і Сьвятлану Ціханоўскую, а таксама заклікаў дамаўляцца з рэжымам.

https://smarturl.click/AdZZ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа і інфаграфікі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

👆🏻Мара, ваўкалак, вязьмак: расказваем пра калярытных беларускіх нячысьцікаў

👉🏻 Як на дзяржаўныя грошы ў Лукашэнкі зьявіўся аўтабізнэс: radio_svaboda/video/7447929578519055621">расьсьледаваньне Свабоды

👉🏻 Беларускія выдаўцы. radio_svaboda/video/7449052534431419653">Пра людзей, якія працягваюць працу для ўсіх беларусаў і беларусак нават па-за Беларусьсю

👉🏻 Час утульна глядзець кіно. radio_svaboda/video/7449425907149704453">Расказваем пра першы беларускі фільм, які паказвалі па ўсіх кінатэатрах СССР

👉🏻 Сустрэў Лукашэнку па-беларуску, маці родам з Рэчыцы. radio_svaboda/video/7449819494706384133">Што вядома пра дырэктара Нацыянальнага музэю Амана

👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7450173319648693510">Па-беларуску ў кавярні

👉🏻 Разгублены арол, флямэнка-багамол і жаба-астранаўтка. radio_svaboda/photo/7449679772931689734">Пераможцы конкурсу сьмешных фота дзікай прыроды

👉🏻 radio_svaboda/photo/7448721685525630213">Як сёлета выглядаюць калядныя ялінкі ў розных краінах

👉🏻 Пра беларусак і для беларусак. radio_svaboda/photo/7447919861449149702">Расказваем пра найважнейшыя жаночыя праекты 2024 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад сына Яна Маліцкага стала вядома, што ў прафэсара дыягнаставілі страсеньне мозгу, ён у прытомнасьці, лекары спадзяюцца, што ён хутка паправіцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пагартаць, памацаць і нават панюхаць». Гутарка з аўтарам кніжнага відэаблогу Макарам Валынкіным

«Пісаць рэцэнзіі — журналісцкіх ведаў у мяне няма. Я вырашыў у сучасным відэафармаце расказваць, што новага выйшла, што я чытаю, на каго зьвярнуць увагу. Так я пачаў весьці свой кніжны блог».

https://smarturl.click/ZyDvz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

20 сьнежня Расея абстраляла цэнтар Кіева, як мяркуецца, балістычнымі ракетамі

Жыхары паведамілі пра некалькі моцных выбухаў. Паводле ўладаў, ад абломкаў ракет загарэліся аўтамабілі. У выніку абстрэлу пацярпеў адзін з найпрыгажэйшых храмаў — касьцёл у гонар сьвятога Мікалая, пабудаваны да 1917 году і нядаўна адрэстаўраваны.

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кангрэсе ЗША адхілілі законапраект аб часовым фінансаваньні ўраду, краіне пагражае «шатдаўн»

У гэтыя выходныя можа парушыцца праца розных службаў ЗША — ад паветраных зносін да праваахоўных органаў. Усё праз адхілены Кангрэсам законапраект аб фінансаваньні ўраду.

Гэта можа стаць першым шатдаўнам са сьнежня 2018 году, які доўжыўся да пачатку 2019-га, падчас першага прэзыдэнцкага тэрміну Дональда Трампа.

https://smarturl.click/O0v3D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Танцы ў міліцэйскай форме. Чаму сілавікі крыўдзяцца на жарты ў TikTok

За тыдзень у Беларусі затрымалі траіх блогераў, якія выклалі ў TikTok жартаўлівыя ролікі, дзе розным чынам згадвалася беларуская міліцыя. Спыталіся ў былога міліцыянта і псыхоляга пра тое, чаму сілавікі так нэрвова рэагуюць на гумар.

https://smarturl.click/Q1xlq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 гадоў таму дэпутат Антончык выступіў у Вярхоўным Савеце з дакладам аб карупцыі ў атачэньні Лукашэнкі.

20 сьнежня 1994 году дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Антончык, які быў у складзе антыкарупцыйнай парлямэнцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандар Лукашэнка, выступіў у Вярхоўным Савеце з дакладам аб карупцыі ў бліжэйшым атачэньні прэзыдэнта.

У дакладзе Антончыка называліся фірмы і банкі, якія фінансавалі выбарчую кампанію Лукашэнкі (што было антызаконна і магло б быць падставай для зьняцьця з выбараў), гучалі прозьвішчы прызначаных прэзыдэнтам Лукашэнкам на самыя высокія пасады асобаў, наўпрост замяшаных у карупцыйныя схемы. Пасьля дакладу Антончыка Лукашэнка заплакаў.

Газэты, якія вырашылі надрукаваць даклад, у выніку выйшлі зь «белымі плямамі». Па выніках дакладу кіраўнік спраў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці, які Антончык прайграў, яго маёмасьць часткова канфіскавалі.

Больш падзеяў гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD0lj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Схаваныя, але ўсё яшчэ такія ж маштабныя рэпрэсіі ў Беларусі

Сёлета ўлады Беларусі пачалі хаваць маштабы рэпрэсіяў у краіне: усё меней відэа з затрыманымі публікуюць Тэлеграм-каналы сілавікоў, менш палітычных спраў можна знайсьці ў адкрытых раскладах беларускіх судоў, прайшлі некалькі хваляў «памілаваньняў» палітвязьняў. Аднак людзей, што выйшлі на волю, амаль столькі ж, колькі пасадзілі за краты сёлета, трывае ціск на ўжо вызваленых палітвязьняў, іх сваякоў і тых, хто зьехаў.

Читать полностью…
Подписаться на канал