Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Султанат Аман — яскравая ілюстрацыя таго, што такое сёньняшняя замежная палітыка Беларусі, лічыць аналітык Валер Карбалевіч. Ён тлумачыць, у чым была мэта другога за 30 гадоў візыту Лукашэнкі ў Аман і што ён прадэманстраваў:
https://smarturl.click/9z3Yv
Больш за 70% дзейных атракцыёнаў у Беларусі адпрацавалі свой тэрмін службы, — МНС Беларусі
Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, многія ўжо адпрацавалі ўдвая больш за вызначаны тэрмін. вынікае са статыстыкі МНС Беларусі:
https://smarturl.click/Q1xj6
16 сьнежня ў Беларусі зафіксавалі тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў
У Берасьці 16 сьнежня паветра прагрэлася да 10,3 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд пратрымаўся 18 гадоў (9,4 градуса ў горадзе Сянно 16 сьнежня 2006 году). Пабіты і шэраг іншых тэмпэратурных рэкордаў — у Берасьці, Горадні і яшчэ на 12 беларускіх мэтэастанцыях:
https://smarturl.click/z2Vw6
«Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што цяпер зь фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай
Кампанія Legion 104, якая займалася разьмяшчэньнем рэклямы на экранах, цяпер у працэсе ліквідацыі, супрацоўнікі звольніліся. Дырэктар кампаніі Андрэй Смаляк праходзіў падазраваным у крымінальнай справе, але цяпер — у статусе сьведкі, распавёў ён выданьню @mediazona_by. Падрабязьней:
https://smarturl.click/nyOzp
Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы
Першапачаткова міграцыйныя ўлады Баўгарыі палічылі, што просьбіту абароны нічога не пагражае ў Беларусі, якую ён пакінуў «бесьперашкодна і легальна».
https://smarturl.click/2qmJR
Салдаты з Паўночнай Карэі на вайне супраць Украіны. ВІДЭА
Ёсьць першыя факты ўдзелу вайскоўцаў з Паўночнай Карэі ў вайне на баку Расеі. Пакуль што пацьверджаныя зьвесткі толькі пра іх баявыя дзеяньні ў Курскай вобласьці, частку якой часова займаюць украінскія войскі. Там сама карэйцы зазналі і першых стратаў.
Украінскі бок паведамляе пра намеры расейцаў выкарыстоўваць салдат з КНДР і на тэрыторыі Ўкраіны. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі
Фатаграфіі, зробленыя падчас кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, паказваюць жыцьцё ўнутры паветраных і вайскова-марскіх аб’ектаў Расеі ў гэтай блізкаўсходняй краіне.
https://smarturl.click/4k04g
У Віцебску судзяць лекара, які выгукнуў «Слава Ўкраіне!»
Да затрыманьня Аляксандар Рандарэнка працаваў у Віцебску доктарам. Мяркуецца, ён сваяк былога галоўнага акушэра Віцебску Ігара Рандарэнкі, які памёр у 2018 годзе.
https://smarturl.click/3kApk
У Маскве ад выбуху загінуў начальнік войскаў РХБА Расеі
Выбух адбыўся каля жылога дому на Разанскім праспэкце. Разам з генэрал-лейтэнантам Ігарам Кірылавым загінуў і ягоны памочнік. Ёсьць падазрэньне, што выбухоўка была ў самакаце, які падкацілі пад пад’езд.
https://smarturl.click/LYOQX
17 сьнежня 1886 году нарадзіўся Мікола Равенскi, беларускі кампазытар, дзеяч паваеннай эміграцыі, які паклаў на музыку верш-малітву Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».
17 сьнежня 1924 году, роўна 100 гадоў таму, утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». У гонар гэтай падзеі 17 сьнежня адзначаецца Дзень беларускага кіно.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце тут:
https://smarturl.click/z2V9J
Страляніна ў школе ў ЗША: прынамсі 5 забітых
У хрысьціянскай школе ў горадзе Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША, адбылася страляніна. Паліцыя паведамляе, што сама меней 5 чалавек загінулі, як мяркуецца, сярод іх і нападнік.
Паведамляецца аб параненых, якіх даставілі ў бальніцы, але дакладная колькасьць пацярпелых не называецца. CNN паведамляе, што сярод параненых вучні і супрацоўнік школы.
Паліцыя перакрыла дарогі і папрасіла людзей пазьбягаць гэтага раёну — усё яшчэ праводзяцца паўторныя ператрусы будынку і транспартных сродкаў.
https://smarturl.click/W3Qa4
Моцны вецер на Горадзеншчыне парушыў электразабесьпячэньне 71 населенага пункту, на Берасьцейшчыне — 42
На захадзе Беларусі 16 сьнежня бушуе непагадзь. Пра наступствы моцнага ветру, які дасягаў хуткасьці 26 м/с, паведамляе ўрадавае агенцтва БЕЛТА.
Зафіксаваныя пашкоджаньні дахаў 11 прыватных жылых дамоў у Горадні і Слоніме, Ваўкавыскім, Зэльвенскім і Наваградзкім раёнах. У вёсцы Туркі Слонімскага раёну разбураны кароўнік. Акрамя таго, вецер паваліў чатыры навагоднія яліны: тры ў Горадні і адну ў Заслаўі.
Фота ілюстрацыйнае.
https://smarturl.click/l5pR6
Адносіны Украіны з Лукашэнкам у мінулым — украінскі амбасадар па асобых даручэньнях Кізім
Беларусь павінная стаць часткай абмеркаваньня на мірных перамовах па Ўкраіне, але незразумела, хто павінен яе прадстаўляць. Такое меркаваньне ў інтэрвію выданьню Reform.news выказаў украінскі амбасадар па асобых даручэньнях Ігар Кізім.
Кізім лічыць, што Лукашэнка назаўжды разбурыў адносіны з Украінай, падтрымаўшы расейскую агрэсію.
«Сёньня наўрад ці можна казаць аб „аднаўленьні“ стасункаў Украіны з Лукашэнкам. Мяркую, гэта ўжо ў мінулым. Гэта ўжо гісторыя нашых адносінаў. У нас быў нядрэнны ўзровень гандлёва-эканамічных адносінаў, але падтрымаўшы расейскую агрэсію, мне здаецца, Лукашэнка назаўжды страціў для Беларусі пяцімільярдны прэміяльны ўкраінскі рынак», - сказаў на заканчэньне Ігар Кізім.
https://smarturl.click/ppWLX
Ня толькі Віктар Лукашэнка карыстаецца дарагімі джыпамі з Эміратаў. Падначаленае Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансспэцаўта» валодае аўтапаркам каля 900 машын і распараджаецца мільёнамі бюджэтных даляраў. Расьсьледаваньне Радыё Свабода высьветліла, якія машыны пастаўляюць для кіраўніка Беларусі, ягонай сям’і, аховы і чыноўнікаў.
Глядзіце цалкам на ютубе Радыё Свабода https://youtu.be/3Au9qsQefsg
Асад не зьбіраўся сыходзіць у адстаўку да апошняга моманту
Былы прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у адмысловай заяве паведаміў, што не зьбіраўся сыходзіць у адстаўку і не думаў прасіць аб прытулку ў дні наступу ўзброенай апазыцыі.
Пра гэта піша расейскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости». Гаворачы аб падзеях у Сырыі, Асад заявіў, што з Дамаска спачатку накіраваўся ў Хмеймім — месца знаходжаньня расейскай вайсковай авіябазы, дзе і даведаўся аб падзеньні сталіцы.
У заяве сьцвярджаецца, што заставацца прэзыдэнту ў краіне пасьля захопу ўлады «тэрарыстамі» было бессэнсоўна.
Больш тут:
https://smarturl.click/Q1xgp
Галоўнае за 17 сьнежня
🇧🇬 Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы
🗣 «Пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што з фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай
🙍🏻♂️ Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам
🇪🇺 Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз
✍🏻 400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне
🎥 «ПіК Свабоды». Пазьняк павінен быць на перамовах пра мір разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач
🇴🇲 Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў
👮🏻♂️ Унутраная палітыка Лукашэнкі: галоўнае — утрымаць уладу
📸 Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі. ФОТА
Пазьняк павінен быць на перамовах разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач
Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/_EK4Tywu6cs
Беларуса не пусьцілі ў Літву за налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі
Учора ў Літву не пусьцілі беларуса, які спрабаваў перасячы мяжу ў пункце пропуску Меднікі. На лабавым шкле ягонага аўтамабіля была чырвоная налепка з контурамі тэрыторыі былога СССР зь сярпом і молатам. Літоўскія памежнікі не пусьцілі яго ў краіну — гэта ня першы падобны выпадак.
«Публічная дэманстрацыя гэтага сымбаля ў Літве забароненая», — патлумачылі ў ведамстве прычыну:
https://smarturl.click/ppWm9
Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам
У Варшаве прайшло другое паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. Падчас перапынку ў паседжаньні, калі паліцыянты выводзілі абвінавачанага Дорыяна з залы суда, ягоны бацька знаходзіўся ў калідоры і, верагодна, пад узьдзеяннем эмоцый, стаў на калені перад сынам. Пасьля гэтага яго папрасілі адысьці далей ад залі суду. Разам з бацькам была бабуля Дорыяна С.
Прадстаўніца пацярпелага боку — сям'і і хлопца Лізы — адвакатка Эвэліна Здунэк расказала журналістам, што пракуратура запатрабуе для абвінавачанага пажыцьцёвага зьняволеньня:
https://smarturl.click/l5pGM
Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз
Беларусь дала экс-банкіру статус уцекача, матывуючы гэта тым, што ва Ўкраіне яго перасьледуюць з палітычных матываў, і адмовіла ў экстрадыцыі. У далейшым з гэтай прычыны Інтэрпол выключыў Віктара Братко і зь міжнароднага вышуку.
https://smarturl.click/nyO4p
Дакумэнты Лукашэнкі здалі ў ЦВК безь ягонага ўдзелу. Ён у Амане
Аляксандар Лукашэнка 17 сьнежня знаходзіцца ў Амане зь візытам. У яго адсутнасьць па даверанасьці дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію здаў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Юры Сянько.
https://smarturl.click/AdZBy
Украінская служба Свабоды са спасылкай на крыніцы ў СБУ паведаміла, што падрыў расейскага генэрала ў Маскве зарганізавалі ўкраінскія спэцслужбы. Кірылава назвалі абсалютна законнай цэльлю.
Читать полностью…400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне
Большасьць злачынстваў, пералічаных у «Інфармацыйнай запісцы», якой BelPol падзяліўся са Свабодай, не трапляла ў дзяржаўныя СМІ, пра іх ня згадвалася на сайтах судоў. Аднак адразу некалькі згаданых у дакумэнце чыноўнікаў і дырэктараў прадпрыемстваў пакінулі свае пасады неўзабаве пасьля дакладу.
https://smarturl.click/G64zZ
Вынікі году. Унутраная палітыка Лукашэнкі: галоўнае — утрымаць уладу
На працягу 2024 году любыя праблемы ў краіне кіроўная эліта разглядала з гледзішча бясьпекі рэжыму. Аляксандар Лукашэнка паўсюль бачыў пагрозы для ўласнай улады. І ўся палітыка грунтавалася ня столькі на вырашэньні актуальных задач і праблем, якія паўсталі перад краінай, колькі на нэўтралізацыі рэальных ці прыдуманых пагроз. Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/JDpAk
Навукоўцы: на сонцы можа адбыцца гіганцкая ўспышка, якая пашкодзіць Зямлі
Новыя дадзеныя сьведчаць, што ў будучыні на Сонцы можа адбыцца надзвычай магутны і небясьпечны ўсплёск выпраменьваньня, які можа прынесьці сур'ёзную шкоду Зямлі, піша The New York Times.
https://smarturl.click/EeJy0
У Польшчы абвешчаны ў вышук беларус, якога падазраюць у датычнасьці да дывэрсіяў
Паліцыя Польшчы абвясьціла ў вышук 32-гадовага беларуса Юрыя Ворсу паводле артыкула КК аб падрыхтоўцы дывэрсіяў у інтарэсах замежных дзяржаваў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на польскую вышуковую базу.
Адзначаецца, што Ворса перасьледуецца паводле п. 7 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Польшчы (учыненьне дывэрсіяў ці тэрактаў у інтарэсах замежнай выведкі), а таксама паводле артыкула аб удзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы.
Расказвае пра гэты і іншыя падобныя выпадкі зь беларусамі ў Польшчы больш падрабязна:
https://smarturl.click/67VgY
Галоўнае за 16 сьнежня
📌 Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі
📌 У новы пакет санкцый Эўразьвязу трапілі беларускія судзьдзі, а таксама начальнікі СІЗА і калёній
📌 Выдаўцы беларускіх кніг — «Людзі Cвабоды – 2024»
📌 «ПіК Свабоды». Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг. Спэцвыпуск «Людзі Свабоды» 2024 году
📌 Віктар Лукашэнка карыстаецца джыпамі, прывезенымі з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у 2019 годзе
📌 Затрымалі падазраваных у парушэньні пажарнай бясьпекі ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску
📌 Бундэстаг прагаласаваў за вотум недаверу кацлеру Олафу Шольцу і роспуск ўраду Нямеччыны. 23 лютага — датэрміновыя парлямэнцкія выбары
📌 Афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць месца за сталом перамоваў па заканчэньні вайны ва Ўкраіне
📌 Адносіны Украіны з Лукашэнкам у мінулым, — заявіў украінскі абмасадар па асобых даручэньнях Кізім
📌 Амбасада Беларусі ў Сырыі прыпыніла працу, дыпляматаў вывезьлі ў Менск
📌 Уявіць Беларусь як Сырыю. І не забыць пра Ўкраіну
Бундэстаг прагаласаваў за роспуск ўраду Нямеччыны. 23 лютага — датэрміновыя парлямэнцкія выбары
Гэта вотум недаверу кацлеру Олафу Шольцу.
Агулам у галасаваньні па пытаньні аб даверы ўраду ўзялі ўдзел 733 дэпутаты Бундэстагу. Перад пачаткам галасаваньня канцлер Оляф Шольц і лідэры парлямэнцкіх партый абмяняліся абвінавачваньнямі ў адрас адзін аднаго.
https://smarturl.click/G647g
Віктар Лукашэнка карыстаецца джыпамі, прывезенымі з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у 2019 годзе
Расьсьледаваньне Свабоды пра аўтапарк «Белтрансспэцаўта», што ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, выявіла, што на балянсе гэтай арганізацыі знаходзяцца 4 джыпы Nissan Patrol, якія маглі быць прывезеныя Аляксандрам Лукашэнкам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у 2019 годзе. Грошы на іх аблугоўваньне выдзяляюцца зь дзяржаўнага бюджэту.
👉 Чытайце пад спасылкай
У новы пакет санкцый Эўразьвязу трапілі беларускія судзьдзі, а таксама начальнікі СІЗА і калёній
Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі. Матывацыя новых санкцыяў супраць афіцыйнага Менску — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
Як паведамляецца, у санкцыйны сьпіс трапілі судзьдзі Вера Філонік, Ірына Прадун, Віталь Сініла, Вадзім Мазоль, Ніна Шастак, Ірына Майко, Васіль Бягун, Яўген Брэган, Аляксандар Мохараў, Алеся Осіпава, Віктар Новік.
Больш чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/W3Q54