Амэрыканская зорка Тэйлар Сьвіфт зноў стала самай папулярнай на музычнай плятформе Spotify
Другі год запар амэрыканская сьпявачка Тэйлар Сьвіфт названая першай паводле колькасьці праслухоўваньняў артысткай на папулярнай музычнай плятформе Spotify.
Расказваем, хто сёлета апынуўся ў сьпісе найбольш папулярных па колькасьці праслухоўваньняў сьпевакоў, альбомаў і кампазыцыяў у ЗША і сьвеце паводле Spotify:
https://smarturl.click/VDpX4
«У мяне скралі маладосьць». Гісторыі студэнтаў, якія прайшлі праз турму
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе. Яны расказалі нам, які сьлед пакідае турма на маладосьці, аб чым шкадуюць і аб чым не, і як надалужыць скрадзеныя гады:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=fmlilhDu8vI
Галоўнае за 4 сьнежня
🇺🇸 Падчас другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху абмяркоўвалі, як наблізіць зьмены ў Беларусі і быць гатовымі да іх. Пра вынікі Дыялёгу
✍🏻 Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO
👨🏻⚖️ У Варшаве пачаўся суд у справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве. Абвінавачаны прызнаў віну часткова
🗣 У Кангрэсе ЗША на 5 сьнежня заплянавалі слуханьні аб перамяшчэньні ў Беларусь украінскіх дзяцей
🧑🏻🎨 Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаў
👫 «Працу знайшоў праз абвестку, яшчэ калі быў у Беларусі». Як беларускія эмігранты шукаюць працу і колькі зь іх хочуць вярнуцца на радзіму
🎥 «ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі
🇷🇺 Чаго можна чакаць ад візыту Пуціна ў Менск, разважае аналітык Юры Дракахруст
«ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Эпіскапас расказаў, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка» і чаму ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў:
🎥ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/netjILj0sXg
«Ня ведаю, чаму я гэта рабіў». Фігурант справы аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве прызнаў віну часткова
На судовым паседжаньні 4 лістапада абвінавачаны Дорыян С. прызнаў віну ў згвалтаваньні беларускі Лізаветы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага, але сьцьвярджае, што забіваць дзяўчыну не хацеў. Таксама ён распавёў больш пра сябе і пра абставіны трагедыі 25 лютага, паведамляе з залі суда «Белсат». Дэталі:
https://smarturl.click/0eJY7
«Працу знайшоў праз абвестку, яшчэ калі быў у Беларусі». Як эмігранты шукаюць працу і колькі зь іх хочуць вярнуцца на радзіму
«Заробак быў большы за тысячу даляраў, плюс адразу аплачвалася жыльлё». Расказваем, як беларусы на эміграцыі мяняюць спэцыяльнасьць і чаму 44% застаюцца ў сваёй прафэсіі. А таксама колькі беларусаў плянуюць вярнуцца і ад чаго гэта залежыць:
https://smarturl.click/M1Zj4
У Літве з пачатку 2025 году беларусам будзе складаней здаць іспыты на права кіраваньня машынай
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Літва паступова ўскладняе працэдуру легалізацыі на сваёй тэрыторыі для грамадзян Беларусі і Расеі.
https://smarturl.click/mpk05
UNESCO ўключыла ўкраінскія пісанкі ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. А што зь беларускімі?
Украіна падала заяўку на ўключэньне ўкраінскай традыцыі ўпрыгожваньня яек у сьпіс UNESCO у 2017 годзе супольна з Эстоніяй. У гэтай краіне ўкраінская пісанка ўключана ў Нацыянальны сьпіс элемэнтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Эстоніі.
У Беларусі традыцыя расьпісваньня яек з 2016 году ўваходзіць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Гэта абавязковая перадумова для звароту ў UNESCO па прызнаньне пэўнай традыцыі нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва. Але ўлады Беларусі адпаведнай заявы туды не падавалі.
https://smarturl.click/XyOEQ
У Варшаве пачынаецца суд у справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізы
Трагедыя адбылася 25 лютага 2024 году і выклікала вялікі розгалас. Сваякі беларускі прасілі адкрытага працэсу.
https://smarturl.click/nyZk6
Выкладчыка вайсковага факультэту БрДУ Пазьнякова асудзілі на 19 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве»
Вырак Дзьмітрыю Пазьнякову, які вынесьлі яшчэ 23 лістапада 2023 году, стаў вядомы з прапагандысцкага фільму дзяржаўнага тэлеканала Беларусь-1 пад назвай «Спэцслужбы Польшчы вэрбуюць беларусаў», якія паказалі 3 сьнежня.
https://smarturl.click/B6Vel
Беларусы — на другім месцы па колькасьці атрыманых ДНЖ у Эўразьвязе за 2023 год. 10 гадоў таму іх выдалі ў 3,7 раза менш
У 2013 годзе беларусы атрымалі 75,7 тысячы дазволаў на жыхарства ў краінах Эўразьвязу і былі на 4-м месцы сярод замежнікаў. У 2018 годзе Беларусь не ўваходзіла нават у топ-10 краінаў, а ў 2023 годзе апынулася на другой пазыцыі з 281,3 тыс. атрыманых беларусамі ДНЖ, сьведчыць статыстыка Эўрастату:
https://smarturl.click/VDpGb
«„Грузінская мара“ вядзе краіну не ў Брусэль, а ў Будапэшт», — палітычны аглядальнік
«Час працуе на грузінскую ўладу. Новага „парадку дня“ пратэстоўцам не прапануецца», — лічыць палітычны аглядальнік «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
У МУС Літвы паведамілі пра зьніжэньне міграцыйнага патоку зь Беларусі
Сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі. Пасьля ўзмацненьня жорсткасьці міграцыйных мераў колькасьць грамадзян Беларусі ў Літве скарацілася з 62 167 да 59 399:
https://smarturl.click/z2Md8
Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча, уведзенага прэзыдэнтам
Як паведамляе YTN, за адмену ваеннага становішча прагаласавалі ўсе 190 дэпутатаў, якія прысутнічалі на паседжаньні. Адначасова вайскоўцы штурмавалі парлямэнцкі будынак.
Згодна з канстытуцыяй Паўднёвай Карэі, прэзыдэнт павінен адмяніць указ пасьля галасаваньня. Да адмены заклікалі лідэры кіроўнай і найбуйнейшай апазыцыйнай партыяў. Указ аб ваенным становішчы забараняе ў краіне палітычныя партыі і любую палітычную дзейнасьць:
https://smarturl.click/l51Ad
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі аб’явіў у краіне ваеннае становішча
Рашэньне было прынятае пасьля спробаў найбуйнейшай апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Паўднёвай Карэі аб’явіць імпічмэнт ключавым урадавым чыноўнікам. У тэлезвароце прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль заявіў, што апазыцыя паралізавала працу ўраду, а ваеннае становішча дапаможа захаваць у краіне канстытуцыйны парадак:
https://smarturl.click/5OpZo
Камітэт па правах чалавека ААН абавязаў улады Беларусі выплаціць кампэнсацыю Сяргею Ціханоўскаму
Камітэт ААН па правах чалавека пацьвердзіў парушэньне правоў Сяргея Ціханоўскага на свабоднае выказваньне меркаваньня з выкарыстаньнем мірнага сходу, гарантаваных кожнаму артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Хаця рэжым Лукашэнкі ў 2023 годзе дэнансаваў Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, гэта не вызваляе афіцыйны Менск ад абавязацельстваў па выкананьні прынятых у ААН рашэньняў, кажа праваабаронца Леанід Судаленка. Паводле яго, цяпер дзяржава абавязаная прадаставіць Ціханоўскаму сродкі кампэнсацыі шкоды ў сувязі з парушэньнямі ягоных правоў:
https://smarturl.click/0eJm8
Тлумачым з Гурневічам. Граў нацыста і НКВДэшніка, танчыў у Тайляндзе: чым вядомы новы міністар культуры Чарнецкі
У Беларусі новы міністар культуры — Руслан Чарнецкі. Ён — актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў, а яшчэ танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак.
2 сьнежня, прызначаючы Чарнецкага на пасаду міністра культуры, Лукашэнка засумняваўся: «Адзінае пытаньне: ці зможаце Вы ўсім кіраваць?» — спытаў ён. Зрэшты, сумневы ёсьць і ў новага міністра — прынамсі, былі год таму, калі Чарнецкі казаў, што ён «не адміністратар». Але ў адным Лукашэнка можа быць упэўнены. У чым? — Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ounobiKku4g
Чаго можна чакаць ад візыту Пуціна ў Менск
Найбольш імаверныя тэмы чарговай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна — увод на тэрыторыю Беларусі новых відаў расейскіх узбраеньняў і роля Беларусі ў гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне, якія мае намер ініцыяваць абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, піша аналітык Юры Дракахруст. Падрабязьней:
https://smarturl.click/O0Baa
ЗША паабяцалі «садзейнічаць прыцягненьню рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці за парушэньні правоў чалавека»
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі адбыўся 3–4 сьнежня ў Вільні. Ключавой тэмай абмеркаваньня сталі выбары 26 студзеня 2025 году ў Беларусі. Амбасада ЗША ў Беларусі падвяла вынікі Стратэгічнага дыялёгу:
https://smarturl.click/4k5Vm
Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO
Адпаведнае рашэньне Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаньнях нематэрыяльнай культурнай спадчыны прыняў сёньня.
Выцінанка — мастацтва выразаньня карункавых узораў з паперы. Яно распаўсюдзілася па Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Тады выцінанкамі аздаблялі жыльлё. Пры канцы XX ст. выцінанку прызналі відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Беларусі:
https://smarturl.click/aJ0yd
Іранскую ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру часова вызвалілі з турмы
Іран часова вызваліў ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру Наргес Махамадзі ў сувязі са станам здароўя.
https://smarturl.click/2q4zZ
Другі Стратэгічны дыялёг ЗША і беларускага дэмакратычнага руху абмяркоўвае, як наблізіць зьмены ў Беларусі і быць гатовымі да іх
На парадку дня сэсіі Стратэгічнага дыялёгу 4 сьнежня ў Вільні галоўная тэма — як дасягнуць сувэрэннай, стабільнай і дэмакратычнай Беларусі, а таксама праблемы правоў чалавека і палітвязьняў, прыцягненьня да адказнасьці рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі і саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, падтрымка незалежных СМІ і прыватнага сэктару беларусаў у выгнаньні.
https://smarturl.click/VDpb7
Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаў
У кастрычніку ў Беларусі арыштавалі мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву. Абаім выставілі абвінавачаньні па крымінальных артыкулах, яны знаходзяцца ў СІЗА. Гэта ня першыя арыштаваныя з палітычных матываў беларускія мастакі. За кратамі ў Беларусі знаходзяцца каля дзясятка творцаў, некаторыя ўжо адбылі тэрмін, дзясяткі выехалі за мяжу.
Расказваем, як улады перасьледуюць людзей ня толькі за словы, але і за выявы.
https://smarturl.click/4k57W
Стала вядома аб гібелі ў расейскім палоне яшчэ аднаго цывільнага, мэра горада Днепраруднае на Запарожжы
У расейскім палоне мэр Днепраруднага Яўген Мацьвееў знаходзіўся 2 гады і 8 месяцаў.
https://smarturl.click/M1Z42
85 гадоў таму Беласток абвясьцілі абласным цэнтрам БССР
Пасьля ўключэньня Заходняй Беларусі ў склад БССР 4 сьнежня 1939 году была створаная новая адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Беларускай ССР — Беластоцкая вобласьць. Яе адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Беласток, які цяпер уваходзіць у склад Польшчы.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaDen
Прыкладна 35% беларусаў, якія пасьля падзеяў 2020 году апынуліся за мяжой, заяўляюць, што плянуюць вярнуцца дамоў
Амаль палова (46%) беларусаў, якія жывуць у Літве, гатовыя вяртацца ў Беларусь, з Польшчы дамоў зьбіраюцца толькі 31%, вынікае з апытаньня, якое правёў дасьледчы цэнтар BEROC пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Эбэрта. Дасьледаваньне прысьвечанае тэме адаптацыі мігрантаў зь Беларусі і Ўкраіны на працоўным рынку Эўразьвязу. Падрабязна пра ўсе вынікі:
https://smarturl.click/yqO6d
Галоўнае за 3 сьнежня
🇱🇹 «Беларуськалій» зноў зьбіраецца судзіцца зь Літвой. Ці ёсьць шанцы выйграць
👨🏻⚖️ Калёнію і штрафы прысудзілі прадстаўнікам менскага стартап-хабу «Імагуру», дваім зь іх — завочна
🙍🏻♂️ «Была пагроза, што вывезуць на мяжу з Расеяй». Беларус, якога затрымалі ў Грузіі, папрасіў пра міжнародную абарону
☢️ На першым блёку БелАЭС зноў пачалі рамонт
👫 «Кілямэтры дакумэнтаў». З чым сутыкаюцца за мяжой беларускія палітуцекачы, якія маюць інваліднасьць
🎄 Сьвяточная інфляцыя. На колькі за год у Беларусі падаражэлі калядныя ялінкі і як выбраць самы экалягічны варыянт
🎥 «ПіК Свабоды». «Гвалт выехаў разам з намі на эміграцыю», — аўтарка справаздачы пра харасмэнт
✍🏻 Пайсьці, хоць хочацца застацца. Чаму зьмена ўлады карысная нават пры дыктатуры
🇬🇪 «„Грузінская мара“ вядзе краіну не ў Брусэль, а ў Будапэшт», — палітычны аглядальнік
Хто ахвяры сэкс-дамаганьняў сярод беларусак
Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Па якім артыкуле аднавіўся ў ЭГУ прафэсар Сялецкі, якога абвінавачвалі ў харасмэнце? — Пра гэта пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/0EP3dsib5mA
«Беларусбанк» і яшчэ два банкі паднялі стаўкі па крэдытах на нерухомасьць
У «Беларусбанку» працэнтная стаўка па крэдыце «Іпатэка Экспрэс», якую даюць на куплю гатовага жытла, вырасла з 16% да 17% гадавых. Таксама на адзін працэнтны пункт вырасьлі стаўкі па крэдыце «Іпатэка з намі».
«Белінвэстбанк» павысіў стаўкі па крэдыце «На нерухомасьць», які прадугледжвае куплю і будаўніцтва жытла на агульных падставах — з 15,99% да 17,71% гадавых, а таксама па крэдыце «Нерухомасьць ад партнэра».
«МТБанк» на 0,44% падняў стаўку па крэдытах «Шчасьлівыя ў месцы (на гатовае жытло ад забудоўніка)» і «На гатовае жытло ад забудоўніка (партнэрскія прапановы)» — да 15,84% гадавых:
https://smarturl.click/baQ57
У Беларусі абмежавалі цэны на платны прыём у лекараў
Максымальныя цэны будуць прывязаныя да кваліфікацыі спэцыяліста і складуць за першы прыём ад 35 да 57 рублёў (у лекара са ступеньню акадэміка НАН). Нормы не распаўсюджваюцца на паслугі стаматолягаў, іх тарыфы рэгулюе асобны дакумэнт.
Паўторны прыём у лекараў другой, першай, найвышэйшай катэгорый будзе каштаваць ня больш за 21–25 рублёў. А максымальны тарыф — 32 рублі. Вышэй за ўсё будуць цэны на кансультацыі лекараў-спэцыялістаў:
https://smarturl.click/ppBp7