radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі, зноў у справе аб шпіянажы

Чалавек нібыта здымаў на відэа эстакаду, якая перасякае чыгуначнае палатно на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласьці. Пасольства Японіі ў Беларусі зьвярнулася па пацьвярджэньне ў МЗС Беларусі і атрымала адказ. Аднак у амбасадзе заявілі, што ня могуць назваць імя затрыманага і абвінавачаньні супраць яго.

https://smarturl.click/kj5e6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ФСБ Расеі заявілі аб затрыманьні грамадзяніна Ўзбэкістану, які нібыта падарваў расейскага генэрала Кірылава

У Фэдэральнай службе Расеі паведамілі аб затрыманьні 29-гадовага грамадзяніна Ўзбэкістану, які нібыта прывёў у дзеяньне самаробную выбуховую прыладу каля жылога дома ў Маскве, калі загінулі расейскі генэрал Ігар Кірылаў і ягоны памочнік Ільля Палікарпаў.

https://smarturl.click/AdZzY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля скасаваньня вынікаў першага туру выбараў у Румыніі Эўракамісія пачала разбор у дачыненьні ТikTok

На прэзыдэнцкіх выбарах у Румыніі 24 лістапада нечаканую перамогу ў першым туры атрымаў Кэлін Джарджэску, незалежны нацыяналіст і эўраскептык, які раней быў мала вядомы грамадзкасьці. Выбары былі ануляваныя пасьля таго, як Канстытуцыйны суд атрымаў доказы ўмяшаньня Расеі ў працэс галасаваньня, у прыватнасьці праз TikTok. Доказы знайшлі румынскія спэцслужбы.

https://smarturl.click/4k0Ax

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

55 гадоў з дня сьмерці Пятра Глебкі

18 сьнежня 1969 году памёр Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзеяч. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднаньні «Маладняк» і «Ўзвышша». Быў дырэктарам Інстытутут мовазнаўства. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1955–1967 гадах, удзельнічаў у рабоце сэсій Генэральнай Асамблеі ААН.

Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAzdx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рызыку хабарніцтва ў Беларусі ацанілі як самую высокую ў Эўропе, — рэйтынг

Міжнародная бізнэс-асацыяцыя TRACE склала рэйтынг краінаў па ўзроўні хабарніцтва ў камэрцыйнай дзейнасьці. Беларусь заняла ў ім 173 месца са 194 краінаў сьвету. Сёлета Беларусь апынулася на ніжэйшым месцы ў рэйтынгу, чым Расея (161), Украіна (109) і ўсе эўрапейскія краіны. Апошнія гады пазыцыя Беларусі ў рэйтынгу пагаршаецца:

https://smarturl.click/jkgEY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 сьнежня

🇧🇬 Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы

🗣 «Пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што з фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай

🙍🏻‍♂️ Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам

🇪🇺 Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз

✍🏻 ​​​​​​​400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне

🎥 «ПіК Свабоды». Пазьняк павінен быць на перамовах пра мір разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач

🇴🇲 Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў

👮🏻‍♂️ Унутраная палітыка Лукашэнкі: галоўнае — утрымаць уладу

📸 Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк павінен быць на перамовах разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач

Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/_EK4Tywu6cs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуса не пусьцілі ў Літву за налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі

Учора ў Літву не пусьцілі беларуса, які спрабаваў перасячы мяжу ў пункце пропуску Меднікі. На лабавым шкле ягонага аўтамабіля была чырвоная налепка з контурамі тэрыторыі былога СССР зь сярпом і молатам. Літоўскія памежнікі не пусьцілі яго ў краіну — гэта ня першы падобны выпадак.

«Публічная дэманстрацыя гэтага сымбаля ў Літве забароненая», — патлумачылі ў ведамстве прычыну:

https://smarturl.click/ppWm9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам

У Варшаве прайшло другое паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. Падчас перапынку ў паседжаньні, калі паліцыянты выводзілі абвінавачанага Дорыяна з залы суда, ягоны бацька знаходзіўся ў калідоры і, верагодна, пад узьдзеяннем эмоцый, стаў на калені перад сынам. Пасьля гэтага яго папрасілі адысьці далей ад залі суду. Разам з бацькам была бабуля Дорыяна С.

Прадстаўніца пацярпелага боку — сям'і і хлопца Лізы — адвакатка Эвэліна Здунэк расказала журналістам, што пракуратура запатрабуе для абвінавачанага пажыцьцёвага зьняволеньня:

https://smarturl.click/l5pGM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз

Беларусь дала экс-банкіру статус уцекача, матывуючы гэта тым, што ва Ўкраіне яго перасьледуюць з палітычных матываў, і адмовіла ў экстрадыцыі. У далейшым з гэтай прычыны Інтэрпол выключыў Віктара Братко і зь міжнароднага вышуку.

https://smarturl.click/nyO4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакумэнты Лукашэнкі здалі ў ЦВК безь ягонага ўдзелу. Ён у Амане

Аляксандар Лукашэнка 17 сьнежня знаходзіцца ў Амане зь візытам. У яго адсутнасьць па даверанасьці дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію здаў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Юры Сянько.

https://smarturl.click/AdZBy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінская служба Свабоды са спасылкай на крыніцы ў СБУ паведаміла, што падрыў расейскага генэрала ў Маскве зарганізавалі ўкраінскія спэцслужбы. Кірылава назвалі абсалютна законнай цэльлю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне

Большасьць злачынстваў, пералічаных у «Інфармацыйнай запісцы», якой BelPol падзяліўся са Свабодай, не трапляла ў дзяржаўныя СМІ, пра іх ня згадвалася на сайтах судоў. Аднак адразу некалькі згаданых у дакумэнце чыноўнікаў і дырэктараў прадпрыемстваў пакінулі свае пасады неўзабаве пасьля дакладу.

https://smarturl.click/G64zZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі году. Унутраная палітыка Лукашэнкі: галоўнае — утрымаць уладу

На працягу 2024 году любыя праблемы ў краіне кіроўная эліта разглядала з гледзішча бясьпекі рэжыму. Аляксандар Лукашэнка паўсюль бачыў пагрозы для ўласнай улады. І ўся палітыка грунтавалася ня столькі на вырашэньні актуальных задач і праблем, якія паўсталі перад краінай, колькі на нэўтралізацыі рэальных ці прыдуманых пагроз. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/JDpAk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навукоўцы: на сонцы можа адбыцца гіганцкая ўспышка, якая пашкодзіць Зямлі

Новыя дадзеныя сьведчаць, што ў будучыні на Сонцы можа адбыцца надзвычай магутны і небясьпечны ўсплёск выпраменьваньня, які можа прынесьці сур'ёзную шкоду Зямлі, піша The New York Times.

https://smarturl.click/EeJy0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На пасяджэньні Скупшчыны Чарнагорыі спрацавала дымавая шашка

Пасяджэньне Канстытуцыйнага камітэту парлямэнту Чарнагорыі (Скупшчыны) перарвала дымавая шашка. У той момант вырашалася пытаньне выхаду трох судзьдзяў Канстытуцыйнага суду на пэнсію. Апазыцыя заявіла пра спробу канстытуцыйнага перавароту.

Дэпутат, колішні мэр Падгорыцы Іван Вукавіч заявіў пра парушэньне заканадаўства, бо пра выхад судзьдзі на пэнсію Скупшчыну, згодна з законам, павінен апавясьціць Канстытуцыйны суд, а не парлямэнцкая большасьць.

Зь сямі судзьдзяў КС Чарнагорыі заставаліся шасьцёра, з выхадам на пэнсію яшчэ траіх орган застаўся бы толькі з трыма, што практычна азначала бы блякаваньне працы да абраньня новых.

Гэта ўжо другі канстытуцыйны крызіс у Чарнагорыі за апошнія гады. Папярэдні быў у другой палове 2022 году, калі ў Канстытуцыйным судзе заставаліся тры судзьдзі і праца органу была паралізаваная. Новых судзьдзяў выбралі толькі ў лютым 2023 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як ананімны акаўнт у сацсетцы Х распальвае антыімігранцкія наратывы ў Эўразьвязе. Расьсьледаваньне Свабоды

Расьсьледаваньне Радыё Свабода паказала, што адзін з самых уплывовых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы X, які распаўсюджвае дэзынфармацыю пра імігрантаў у Эўропе, выдумаў фальшывыя асобы і кампаніі, каб замаскаваць сваю дзейнасьць, якая прынамсі часткова абумоўленая фінансавай выгадай.

https://smarturl.click/gpJly

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр «дэпутат Незалежнасьці» Мікалай Крыжаноўскі

Вядомы палітычны дзеяч Беларусі не дажыў двух тыдняў да свайго 88-годзьдзя.

Ён суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рынкавую эканоміку і ўдзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Вярхоўным Савеце.

https://smarturl.click/nyOgX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Топ-50 беларускіх фільмаў склалі рэжысэры і кінакрытыкі да 100-годзьдзя беларускага кіно

У 2024-м беларускаму кіно спаўняецца 100 гадоў — 17 сьнежня 1924 году была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно». З гэтай нагоды Беларуская незалежная кінаакадэмія падрыхтавала сьпіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю:

https://smarturl.click/0ezgg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Султанат Аман — яскравая ілюстрацыя таго, што такое сёньняшняя замежная палітыка Беларусі, лічыць аналітык Валер Карбалевіч. Ён тлумачыць, у чым была мэта другога за 30 гадоў візыту Лукашэнкі ў Аман і што ён прадэманстраваў:

https://smarturl.click/9z3Yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 70% дзейных атракцыёнаў у Беларусі адпрацавалі свой тэрмін службы, — МНС Беларусі

Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, многія ўжо адпрацавалі ўдвая больш за вызначаны тэрмін. вынікае са статыстыкі МНС Беларусі:

https://smarturl.click/Q1xj6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

16 сьнежня ў Беларусі зафіксавалі тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў

У Берасьці 16 сьнежня паветра прагрэлася да 10,3 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд пратрымаўся 18 гадоў (9,4 градуса ў горадзе Сянно 16 сьнежня 2006 году). Пабіты і шэраг іншых тэмпэратурных рэкордаў — у Берасьці, Горадні і яшчэ на 12 беларускіх мэтэастанцыях:

https://smarturl.click/z2Vw6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што цяпер зь фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай

Кампанія Legion 104, якая займалася разьмяшчэньнем рэклямы на экранах, цяпер у працэсе ліквідацыі, супрацоўнікі звольніліся. Дырэктар кампаніі Андрэй Смаляк праходзіў падазраваным у крымінальнай справе, але цяпер — у статусе сьведкі, распавёў ён выданьню @mediazona_by. Падрабязьней:

https://smarturl.click/nyOzp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы

Першапачаткова міграцыйныя ўлады Баўгарыі палічылі, што просьбіту абароны нічога не пагражае ў Беларусі, якую ён пакінуў «бесьперашкодна і легальна».

https://smarturl.click/2qmJR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Салдаты з Паўночнай Карэі на вайне супраць Украіны. ВІДЭА

Ёсьць першыя факты ўдзелу вайскоўцаў з Паўночнай Карэі ў вайне на баку Расеі. Пакуль што пацьверджаныя зьвесткі толькі пра іх баявыя дзеяньні ў Курскай вобласьці, частку якой часова займаюць украінскія войскі. Там сама карэйцы зазналі і першых стратаў.

Украінскі бок паведамляе пра намеры расейцаў выкарыстоўваць салдат з КНДР і на тэрыторыі Ўкраіны. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі

Фатаграфіі, зробленыя падчас кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, паказваюць жыцьцё ўнутры паветраных і вайскова-марскіх аб’ектаў Расеі ў гэтай блізкаўсходняй краіне.

https://smarturl.click/4k04g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску судзяць лекара, які выгукнуў «Слава Ўкраіне!»

Да затрыманьня Аляксандар Рандарэнка працаваў у Віцебску доктарам. Мяркуецца, ён сваяк былога галоўнага акушэра Віцебску Ігара Рандарэнкі, які памёр у 2018 годзе.

https://smarturl.click/3kApk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве ад выбуху загінуў начальнік войскаў РХБА Расеі

Выбух адбыўся каля жылога дому на Разанскім праспэкце. Разам з генэрал-лейтэнантам Ігарам Кірылавым загінуў і ягоны памочнік. Ёсьць падазрэньне, што выбухоўка была ў самакаце, які падкацілі пад пад’езд.

https://smarturl.click/LYOQX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

17 сьнежня 1886 году нарадзіўся Мікола Равенскi, беларускі кампазытар, дзеяч паваеннай эміграцыі, які паклаў на музыку верш-малітву Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».

17 сьнежня 1924 году, роўна 100 гадоў таму, утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». У гонар гэтай падзеі 17 сьнежня адзначаецца Дзень беларускага кіно.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце тут:
https://smarturl.click/z2V9J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Страляніна ў школе ў ЗША: прынамсі 5 забітых

У хрысьціянскай школе ў горадзе Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША, адбылася страляніна. Паліцыя паведамляе, што сама меней 5 чалавек загінулі, як мяркуецца, сярод іх і нападнік.

Паведамляецца аб параненых, якіх даставілі ў бальніцы, але дакладная колькасьць пацярпелых не называецца. CNN паведамляе, што сярод параненых вучні і супрацоўнік школы.

Паліцыя перакрыла дарогі і папрасіла людзей пазьбягаць гэтага раёну — усё яшчэ праводзяцца паўторныя ператрусы будынку і транспартных сродкаў.

https://smarturl.click/W3Qa4

Читать полностью…
Подписаться на канал