Галоўнае за 16 сьнежня
📌 Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі
📌 У новы пакет санкцый Эўразьвязу трапілі беларускія судзьдзі, а таксама начальнікі СІЗА і калёній
📌 Выдаўцы беларускіх кніг — «Людзі Cвабоды – 2024»
📌 «ПіК Свабоды». Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг. Спэцвыпуск «Людзі Свабоды» 2024 году
📌 Віктар Лукашэнка карыстаецца джыпамі, прывезенымі з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у 2019 годзе
📌 Затрымалі падазраваных у парушэньні пажарнай бясьпекі ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску
📌 Бундэстаг прагаласаваў за вотум недаверу кацлеру Олафу Шольцу і роспуск ўраду Нямеччыны. 23 лютага — датэрміновыя парлямэнцкія выбары
📌 Афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць месца за сталом перамоваў па заканчэньні вайны ва Ўкраіне
📌 Адносіны Украіны з Лукашэнкам у мінулым, — заявіў украінскі абмасадар па асобых даручэньнях Кізім
📌 Амбасада Беларусі ў Сырыі прыпыніла працу, дыпляматаў вывезьлі ў Менск
📌 Уявіць Беларусь як Сырыю. І не забыць пра Ўкраіну
Бундэстаг прагаласаваў за роспуск ўраду Нямеччыны. 23 лютага — датэрміновыя парлямэнцкія выбары
Гэта вотум недаверу кацлеру Олафу Шольцу.
Агулам у галасаваньні па пытаньні аб даверы ўраду ўзялі ўдзел 733 дэпутаты Бундэстагу. Перад пачаткам галасаваньня канцлер Оляф Шольц і лідэры парлямэнцкіх партый абмяняліся абвінавачваньнямі ў адрас адзін аднаго.
https://smarturl.click/G647g
Віктар Лукашэнка карыстаецца джыпамі, прывезенымі з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у 2019 годзе
Расьсьледаваньне Свабоды пра аўтапарк «Белтрансспэцаўта», што ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, выявіла, што на балянсе гэтай арганізацыі знаходзяцца 4 джыпы Nissan Patrol, якія маглі быць прывезеныя Аляксандрам Лукашэнкам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у 2019 годзе. Грошы на іх аблугоўваньне выдзяляюцца зь дзяржаўнага бюджэту.
👉 Чытайце пад спасылкай
У новы пакет санкцый Эўразьвязу трапілі беларускія судзьдзі, а таксама начальнікі СІЗА і калёній
Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі. Матывацыя новых санкцыяў супраць афіцыйнага Менску — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
Як паведамляецца, у санкцыйны сьпіс трапілі судзьдзі Вера Філонік, Ірына Прадун, Віталь Сініла, Вадзім Мазоль, Ніна Шастак, Ірына Майко, Васіль Бягун, Яўген Брэган, Аляксандар Мохараў, Алеся Осіпава, Віктар Новік.
Больш чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/W3Q54
Затрымалі падазраваных у парушэньні пажарнай бясьпекі ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску
У пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь», які здарыўся 13 сьнежня, пацярпелі 20 чалавек. На наступны дзень Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здарэньня. Сёньня стала вядома аб затрыманьні падазраваных.
https://smarturl.click/2qm6X
Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі
Пад абмежаваньні патрапілі 54 чалавекі і 30 арганізацый з Расеі, Кітая і КНДР. Як гаворыцца ў паведамленні Рады ЭЗ, прынятыя захады накіраваныя на барацьбу з абходам раней прынятых санкцый з дапамогай «ценявага флоту».
Санкцыі прадугледжваюць таксама ўключэньне ў санкцыйны сьпіс яшчэ 26 фізычных асобаў і дзьвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі.
https://smarturl.click/qlvqB
Уявіць Беларусь як Сырыю. І не забыць пра Ўкраіну
Падзеньне дыктатуры Асада ў Сырыі для беларусаў выглядае як увасобленая мэтафара абсалютнай надзеі: дабро заўсёды перамагае і зьяўляюцца шанцы на будучыню. Асабліва з улікам таго, што ў сырыйскай і беларускай сытуацыі шмат падабенства.
https://smarturl.click/z2VEE
Выдаўцы беларускіх кніг — «Людзі Cвабоды – 2024»
Радыё Свабода штогод прысуджае сымбалічную ўзнагароду «Людзі Свабоды» тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету. Масавыя рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў закранулі і выдаўцоў беларускіх кніг. Некаторыя зь іх трапілі за краты, іншыя вымушана выехалі за мяжу. Аднак дзейнасьць беларускіх выдавецтваў не спынілася.
Расказваем пра людзей, дзякуючы якім вы па-ранейшаму можаце купляць беларускія кнігі.
https://smarturl.click/mpo35
Добраахвотнікі палка Каліноўскага атрымалі ва Украіне дзяржузнагароды
Добраахвотнікі ўзнагароджаныя «за баявыя заслугі і мужнасьць, праяўленую ў баях». Сярод атрыманых узнагарод — мэдаль прэзыдэнта краіны «За абарону Украіны».
https://smarturl.click/YzRnM
Трамп назваў свайго будучага пасланьніка ў гарачых пунктах сьвету
У паведамленьні адзначаецца, што Рычард Грэнэл «працягне змагацца за мір сілай».
Летам 2024 года ён выступаў за стварэньне ва Украіне «аўтаномных зон» для спыненьня вайны. Ён таксама заявіў, што не падтрымлівае ўступленьне Украіны ў NATO ў бліжэйшы час.
https://smarturl.click/ppWEj
Наведнікаў з сабакамі больш ня будуць пускаць у кавярні і крамы ў Беларусі. А як у суседзяў
З 1 студзеня 2025 года ўступаюць у сілу асобныя палажэньні закона «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі».
А як сытуацыя выглядае ў Польшчы, Літве, Латвіі і Нямеччыне?
https://smarturl.click/gpJxR
Беларусь і Аман плянуюць адкрыць прамы рэйс. Паглядзелі, ці дарагая гэта краіна для турыстаў
Пакуль беларусы могуць найпрасьцей трапіць у Аман зь Менску з перасадкай у Дубаі. Пералёт для адной асобы зь Менску ў Мускат у лютым, у абодва бакі, каштуе трошкі больш за 1000 даляраў.
А што наконт цэнаў тураў?
https://smarturl.click/nyOWW
Два расейскія мазутавыя танкеры разламаліся напалам і тонуць каля Керчанскай пратокі
Экіпажы абодвух судоў больш за чатыры гадзіны знаходзяцца на палубах у чаканьні дапамогі. Усяго на аўтацыстэрнах знаходзіліся 27 чалавек. На борце кожнага было па чатыры тысячы тон мазуту, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода @svoboda_radio.
5 парадаў як перажыць сьвяты і даць рады сэзоннаму стрэсу
Газэта The Washington Post папрасіла прэзыдэнта амэрыканскай рады па спартовай псыхіятрыі, доктара мэдыцыны Брука Шуле падзяліцца з чытачамі парадамі, як перажыць сьвяты і перамагчы сэзонны стрэс.
Чытаньне гэтага артыкулу зойме ў вас менш за 5 хвілінаў.
https://smarturl.click/dp2XE
У Вільні ўсталююць нетыповы помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл
Яго ўсталююць на дзядзінцы Бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай Акадэміі Навук у Вільні.
«У помніку дасягаецца адзінства дзяржаўнасьці і інтымнасьці. Твор мае ў роўнай меры як нацыянальныя, гэтак і касмапалітычныя рысы, перакананы журналіст». — лічыць адзін з сябраў жуы.
Барбара Радзівіл была другой жонкай вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Шлюб яны ўзялі патаемна, насуперак магнатам і шляхце, незадаволенай ростам уплывовасьці Радзівілаў. У хуткім часе пасьля каранацыі Барбара памерла. Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі.
https://smarturl.click/8EDn8
Адносіны Украіны з Лукашэнкам у мінулым — украінскі амбасадар па асобых даручэньнях Кізім
Беларусь павінная стаць часткай абмеркаваньня на мірных перамовах па Ўкраіне, але незразумела, хто павінен яе прадстаўляць. Такое меркаваньне ў інтэрвію выданьню Reform.news выказаў украінскі амбасадар па асобых даручэньнях Ігар Кізім.
Кізім лічыць, што Лукашэнка назаўжды разбурыў адносіны з Украінай, падтрымаўшы расейскую агрэсію.
«Сёньня наўрад ці можна казаць аб „аднаўленьні“ стасункаў Украіны з Лукашэнкам. Мяркую, гэта ўжо ў мінулым. Гэта ўжо гісторыя нашых адносінаў. У нас быў нядрэнны ўзровень гандлёва-эканамічных адносінаў, але падтрымаўшы расейскую агрэсію, мне здаецца, Лукашэнка назаўжды страціў для Беларусі пяцімільярдны прэміяльны ўкраінскі рынак», - сказаў на заканчэньне Ігар Кізім.
https://smarturl.click/ppWLX
Ня толькі Віктар Лукашэнка карыстаецца дарагімі джыпамі з Эміратаў. Падначаленае Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансспэцаўта» валодае аўтапаркам каля 900 машын і распараджаецца мільёнамі бюджэтных даляраў. Расьсьледаваньне Радыё Свабода высьветліла, якія машыны пастаўляюць для кіраўніка Беларусі, ягонай сям’і, аховы і чыноўнікаў.
Глядзіце цалкам на ютубе Радыё Свабода https://youtu.be/3Au9qsQefsg
Асад не зьбіраўся сыходзіць у адстаўку да апошняга моманту
Былы прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у адмысловай заяве паведаміў, што не зьбіраўся сыходзіць у адстаўку і не думаў прасіць аб прытулку ў дні наступу ўзброенай апазыцыі.
Пра гэта піша расейскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости». Гаворачы аб падзеях у Сырыі, Асад заявіў, што з Дамаска спачатку накіраваўся ў Хмеймім — месца знаходжаньня расейскай вайсковай авіябазы, дзе і даведаўся аб падзеньні сталіцы.
У заяве сьцвярджаецца, што заставацца прэзыдэнту ў краіне пасьля захопу ўлады «тэрарыстамі» было бессэнсоўна.
Больш тут:
https://smarturl.click/Q1xgp
«ПіК Свабоды». Спэцвыпуск «Людзі Свабоды» 2024 году
Беларускія кнігавыдаўцы сталі «Людзьмі Свабоды» 2024 году. Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету. Пра кнігавыдавецкую справу расказвае галоўная рэдактарка выдавецтва «Пфляўмбаўм», перакладчыца і пісьменьніца Алена Казлова. Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг?
https://youtu.be/fjFBt6bYKO8
Дырэктара сеткі будаўнічых гіпэрмаркетаў «Мацярык» будуць судзіць за пратэсты
Аб затрыманьні Аляксандра Аполькі стала вядома ў жніўні 2024 году.
Справу будзе разглядаць судзьдзя Іна Сівец 26 сьнежня 2024 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску, даведалася @nashaniva
Бізнэсоўцу інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
На фота Аляксандар Аполька зь мікрафонам
Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зьняволеньня былому журналісту Радыё Свабода Рэзу Валізадэ
Па адбыцьці тэрміну Валізадэ, у якога, акрамя іранскага, ёсьць амэрыканскае грамадзянства, два гады ня зможа выяжджаць з краіны, жыць у Тэгеране і яго прыгарадах і далучацца да палітычных арганізацый.
https://smarturl.click/EeJ64
Амбасада Беларусі ў Сырыі прыпыніла працу, дыпляматаў вывезьлі ў Менск
Заяўляецца, што амбасадар Беларусі ў Сырыі Юры Слука «некаторы час будзе ў Менску на кансультацыях, па выніках якіх плянуецца правесьці паглыбленую ацэнку абстаноўкі».
https://smarturl.click/8EDk2
85 год дысыдэнту і паэту Алегу Бембелю
16 сьнежня 1939 году нарадзіўся Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.
Ён мае сама меней тры іпастасі. Сьвецкім людзям вядомы як Алег Бембель — сын беларускага скульптара, выпускнік кансэрваторыі, асьпірант Інстытуту філязофіі, нацыяналіст, выгнаны з кампартыі. Боскім шляхам прайшоў ад сьмяротна хворага паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана. А на памежжы матэрыяльнага і духоўнага — ён паэт Зьніч.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у адмысловым матэрыяле: https://smarturl.click/z2V0E
Прэзыдэнтка Грузіі выйшла да пратэстоўцаў, якія сабраліся каля яе рэзыдэнцыі
На 18-ы дзень пратэстаў супраць рашэньня «Грузінскай мары» замарозіць пытанне перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ, у сталіцы праходзяць маршы пратэсту — прадстаўнікі сфэры мастацтва, фатографы, рэстаўратары, уцекачы з акупаваных рэгіёнаў Грузіі, назіральнікі за выбарамі 26 кастрычніка.
https://smarturl.click/qlvxv
Зьявіліся фота дзясяткаў загінулых вайскоўцаў РФ на Курскім напрамку, сярод іх ёсьць паўночнакарэйцы
«Схемы» (праект Радыё Свабода) атрымалі фота з крыніцаў сярод вайскоўцаў на Курскім накірунку 15 сьнежня. Гэтыя здымкі, якія журналісты ня могуць самастойна праверыць, паказваюць вынікі некалькіх штурмаў. На фоне зламанай тэхнікі бачныя некалькі дзясяткаў целаў.
Крыніцы «Схем» сярод вайскоўцаў сьцьвярджаюць, што сярод іх ёсьць вайскоўцы з Паўночнай Карэі, якія служылі ў зводных частках расейскай арміі.
https://smarturl.click/O0v1b
МУС Беларусі папярэджвае, што кібэрзлачынцы усё часьцей называюць сябе супрацоўнікамі КДБ
Прапагандысты запэўніваюць, што «рэальныя супрацоўнікі КДБ, МУС і іншых сілавых структур, надзеленых правам пачынаць расьсьледаваньні, ніколі не праводзяць сьледчых дзеяньняў праз мэсэнджар і сацыяльныя сеткі».
Разам з тым ахвяры палітычных рэпрэсій у Беларусі ня раз паведамлялі, што супрацоўнікі сілавых органаў спрабавалі кантактаваць зь імі праз мэсэнджары і пагражалі крымінальнай адказнасьцю. Пазьней удавалася высьветліць, што гэта рэальныя сілавікі.
https://smarturl.click/kj5Ao
Ці добра вы ведаеце гісторыю дарог у Беларусі? ТЭСТ
Як перамяшчаліся падарожнікі да таго, як у Вялікім Княстве Літоўскім зьявілася сетка дарог, калі на беларускіх землях пачалі чысьціць рэкі? Калі ў ВКЛ зьявіліся правілы дарожнага руху?
Вам будзе даведацца некаторыя дэталі і падрабязнасьці «дарожна-транспартнай» гісторыі Беларусі. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/w9A64
Ярмошына: Я выратавала краіну ад грамадзянскай вайны
Былая старшыня ЦВК разам з прапагандыстамі наведала мястэчка Мікашэвічы на Берасьцейшчыне і расказала, што да 2020 года насельніцтва Беларусі і апазыцыя выконвалі «правілы гульні».
«Я вельмі люблю выбары 2010 года. Яны былі вельмі сонечныя, лёгкія і простыя. Мне было ня цяжка працаваць, я атрымлівала задавальненьне».
Падзеі 2020 года Ярмошыну «моцна надламілі».
https://smarturl.click/vwmGQ
Выйшла з турмы Антаніна Канавалава. Малыя дзеці ня бачылі яе больш за 4 гады
Канавалава была даверанай асобай Ціханоўскай на выбарах 2020 года. Пасьля затрыманьня 6 верасня 2020 года Канавалавай прысудзілі 5,5 года пазбаўленьня волі.
Па крымінальнай справе праходзіў таксама муж Канавалавай Сяргей Ярашэвіч. Паводле тых жа артыкулаў ён быў асуджаны на 5,5 года зьняволеньня.
https://smarturl.click/ppW1j
Ці добра вы ведаеце гісторыю дарог у Беларусі? ТЭСТ
Гісторыя транспарту і шляхоў зносін не належыць да агульнавядомай сфэры гістарычнай навукі. Тым больш цікава вам будзе даведацца некаторыя дэталі і падрабязнасьці «дарожна-транспартнай» гісторыі Беларусі. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту:
https://smarturl.click/w9A64