У Расеі зацьвердзілі бюджэт з рэкорднымі ваеннымі выдаткамі
У 2025 годзе на «нацыянальную абарону» Расея выдаткуе 13,5 трыльёна рублёў — гэта больш за 40% усіх выдаткаў краіны. Гэта больш, чым закладзенае ў бюджэце фінансаваньне аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай палітыкі і нацыянальнай эканомікі разам узятых.
Як адзначае The Bell, 13,5 трыльёна на абарону і нацыянальную бясьпеку — рэкорднае значэньне ва ўсёй гісторыі постсавецкай Расеі.
На фота наступствы расейскага ракетнага нападу на ўкраінскі горад Харкаў. 1 лістапада 2024.
https://smarturl.click/vwkM8
У Херсоне расейскі дрон скінуў выбухоўку на маршрутнае таксі
Тры мірныя жыхары загінулі, восем атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага дрона ў прыфрантавым Херсоне.
У ноч на 1 сьнежня расейскае войска атакавала Ўкраіну з выкарыстаньнем 78 дронаў. Украінскім сілам удалося зьбіць 32 зь іх, яшчэ 45, як мяркуецца, былі выведзеныя з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
На працягу тыдня расейскія войскі выкарыстоўвалі для ўдараў па Ўкраіне больш за 500 кіраваных авіяцыйных бомб, амаль 660 бесьпілётнікаў і каля 120 ракет розных тыпаў, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
«Ні адна краіна сьвету не сутыкалася з падобнымі атакамі кожны дзень на працягу такога доўгага часу», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
На фота наступствы адной з расейскіх атак на Херсон.
https://smarturl.click/VDkL0
Прэм’ер Грузіі адрэагаваў на пратэсты ў Тбілісі, дэмарш прэзыдэнткі Зурабішвілі і разрыў партнэрства з ЗША
Прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ выступіў пасьля трох дзён пратэстаў у Тбілісі супраць прыпыненьня ўрадам эўраінтэграцыі.
Ён адмовіў у правядзеньні новых парлямэнціх выбараў, якіх патрабуе Саламэ Зурабішвілі і адказаў на рашэньне ЗША аб прыпыненьні стратэгічнага партнэрства з Грузіяй.
Кабахідзэ адзначыў, што адміністрацыя Джо Байдэна спрабуе пакінуць для абранага прэзыдэнта Дональда Трампа «цяжкую спадчыну». Само рашэньне прэм’ер назваў «часовай зьявай».
Пратэсты ў Тбілісі і іншых гарадах Грузіі працягваюцца.
На фота Іраклій Кабахідзэ.
https://smarturl.click/W3ZM9
У Тбілісі падчас разгону пратэсту ў ноч на 1 сьнежня затрымалі 50 чалавек
Агульная колькасьць затрыманых на пратэстах супраць спыненьня ўрадам Грузіі эўраінтэграцыі перавысіла 200 чалавек.
Частка іх была вызваленая, частка знаходзіцца ў ізалятарах часовага ўтрыманьня, чакае судоў, а некаторыя, паводле слоў адвакатаў, праходзяць лячэньне ў клініках пасьля пабояў.
Сярод затрыманых ёсьць адзін беларус.
1 сьнежня пратэст у Тбілісі працягваецца.
На фота момант затрыманьня пратэстоўца ў Тбілісі.
https://smarturl.click/e5xM1
Што зьменіцца ў Беларусі з 1 сьнежня?
🔸Уводзяцца штрафы за летнюю гуму,
🔸новыя правілы ўтылізацыі будаўнічых адыходаў,
🔸новыя падыходы пры камунальных паслугах,
🔸папярэдняя рэгістрацыя ў электроннай чарзе грузавых транспартных сродкаў, якія выяжджаюць зь Літвы празь вонкавую мяжу Эўразьвязу.
Што яшчэ?
https://smarturl.click/op32A
У Лідзкім раёне гарэў дызэльны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна
На чыгуначным участку паміж станцыямі Гуды і Бастуны каля вёскі Жырмуны (Лідpкі раён Горадзенскай вобласьці) загарэўся дызэльны пасажырскі цягнік.
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паведаміла, што «адбылося загараньне галаўнога вагона дызэль-цягніка двухвагоннай кампаноўкі «Ліда — Беняконі»
15 пасажыраў самастойна пакінулі цягнік.
https://smarturl.click/vwkm8
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Больш за 1200 асуджаных за «абразу Лукашэнкі» — пра што гэта сьведчыць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта перакулены сьвет, які немагчымы ў краінах, якія мы называем нармальнымі, дзе людзі рэальна выбіраюць уладу, а ўлада прыслухоўваецца да крытыкі, а не ваюе з «абразамі». У нашай рэальнасьці гэта сьведчыць пра слабасьць Лукашэнкі як палітыка, які ня мае падтрымкі народу, фальсыфікуе выбары, а ўсіх нязгодных з гэтым садзіць у турму.
1 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІДам
Дзень заснаваны з мэтай павышэньня ведаў пра эпідэмію СНІДу, выкліканую распаўсюдам ВІЧ-інфэкцыі, а таксама як дзень памяці ахвяраў гэтага захворваньня. Так, у Беларусі цяпер зарэгістраваныя каля 25 тысяч чалавек зь ВІЧ, за 10 месяцаў гэтага году выявілі тысячу новых выпадкаў. Цяпер ВІЧ — хранічнае захворваньне, якое пры належным лекаваньні не прыводзіць да сьмерці і цяжкіх наступстваў для здароўя.
Пра іншыя падзеі і памятныя даты 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/9zBBv
Прэзыдэнтка Грузіі заявіла, што не пакіне пасаду «да абраньня легітымнага парлямэнту» нягледзячы на заканчэньне мандату
Саламэ Зурабішвілі заявіла, што лічыць цяперашні парлямэнт Грузіі нелегітымным і што яе паўнамоцтвы скончацца толькі пасьля правядзеньня новых парлямэнціх выбараў, якія будуць адпавядаць дэмакратычным стандартам.
Выбары прэзыдэнта ў Грузіі прызначаныя на 14 сьнежня. Прарасейская кіроўная партыя «Грузінская мара» вылучыла на пасаду прэзыдэнта былога футбаліста Міхаіла Кавелашвілі. Выбары ўпершыню пройдуць па новай сыстэме — прэзыдэнта будзе абіраць калегія выбарнікаў. Грузынская апазыцыя ўжо заявіла пра байкот будучага пасяджэньня калегіі, што робіць абраньне Кавелашвілі практычна наканаваным:
https://smarturl.click/M1RRp
На ўчорашняй акцыі ў Тбілісі затрымалі грамадзяніна Беларусі. Сёньня ў Грузіі людзі зноў выйшлі пратэставаць
Учора падчас акцыі пратэсту ў Тбілісі затрымалі грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага 1999 году нараджэньня, а таксама грамадзяніна ЗША і 8 расейцаў. Агулам МУС Грузіі паведамляла пра 107 затрыманых.
Тым часам увечары ў Грузіі аднавіліся акцыі супраць адыходжаньня краіны ад эўрапейскага шляху. Людзі выйшлі на пратэсты ў Тбілісі, Батумі, Кутаісі і іншых гарадах:
https://smarturl.click/ppnn9
На выбарчую кампанію Лукашэнкі сабралі ў 21 раз больш грошай, чым на ўсіх астатніх прэтэндэнтаў
У выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі да 27 лістапада паступіла 610 120 беларускіх рублёў, сьведчыць прамежкавая справаздача ЦВК. Гэта ў 20,7 раза больш, чым на астатніх 4 прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкае крэсла разам узятых — у іх фонды агулам сабралі 29 440 рублёў.
Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/jk00y
📸 Як у 1990-х расейскія вайскоўцы наведвалі ядзерныя ракетныя базы ЗША
Публікуем унікальныя архіўныя здымкі, якія адлюстроўваюць аптымізм 1990-х гадоў, калі Вашынгтон і Масква адчынілі дзьверы на свае найбольш адчувальныя ваенныя базы для экскурсій добрай волі.
Больш фота: https://smarturl.click/71Zwk
Беларуса Дзьмітрыя Лукомскага вызвалілі з-пад варты ў Славакіі і вярнулі ў адкрыты лягер
«Яго вызвалілі, прывезьлі назад у лягер, у якім ён быў да затрыманьня, дзе ён, нарэшце, сустрэўся з жонкай Віялетай», — распавяла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская. Паводле яе, Дзьмітры Лукомскі таксама адзначыў, што ў лягеры дзякуючы пратэстам і скаргам крыху палепшыліся ўмовы. Цяпер актывіст плянуе падаць у суд на кампэнсацыю.
Раней суд пастанавіў вызваліць Лукомскага з Цэнтру ўтрыманьня іншаземцаў, але адразу не адпусьцілі. Каб пераслаць пастанову суду ў Цэнтар, даецца да 7 дзён, а калі б паліцыя яе абскардзіла, на час разгляду скаргі беларус мусіў бы знаходзіцца ў закрытым лягеры:
https://smarturl.click/Zy8ld
❓Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў беларусаў няма эмпатыі да суайчыньнікаў? Катуюць у турмах, абражаюць, чыняць усякія прыкрасьці...
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На маю думку, трэба адрозьніваць беларусаў ад тых, што пачуваюцца расіянамі, не беларусамі. Мы бачым, як расіяне з аднолькавай лютасьцю забіваюць як украінцаў, так і сваіх суайчыньнікаў. Цяжка ў расіянаў знайсьці масавыя праявы салідарнасьці, чаго ў беларусаў мы маем мноства прыкладаў. Салідарнасьць — якраз тое, што адрозьнівае беларускую нацыю ад расейцаў як імпэрскага народу. Колеры нашай салідарнасьці і эмпатыі бел-чырвона-белыя.
💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае ў адным лісьце!
Сёньня расказваем пра фільтрацыйны лягер для ўкраінцаў у Нароўлі (у 2020-ым), як беларусы трапляюць у базы вышуку Расеі, СНД і Інтэрполу, пра новую тактыку ўладаў перад выбарамі, чаго чакаць ад росту даляра, як мяняецца беларуская адукацыя, як творцы прыдумляюць будучыню і шмат што яшчэ!
Падпісвайцеся і чытайце: http://eepurl.com/ijMaIv
Прэзыдэнтка Эўракамісіі адрэгавала на рашэньне Грузіі прыпыніць эўраінтэграцыю
«Дзьверы ў ЭЗ адчыненыя... Мы шкадуем аб адыходзе кіраўніцтва Грузіі ад ЭЗ і яго каштоўнасьцяў. Эўразьвяз падтрымлівае народ Грузіі і яго выбар эўрапейскай будучыні».
Гэтак прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен пракамэнтавала рашэнне ўладаў Грузіі адмовіцца ад эўраінтэграцыі да канца 2028 года.
Новы вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кая Калас асудзіла гвалт над пратэстоўцамі, якія выступаюць супраць тагога рашэньня ўраду Грузіі.
Пратэсты ў Грузіі працягваюцца чацьвёртыя суткі.
На фота ўдзельнікі пратэстаў у Тбілісі.
https://smarturl.click/jk06q
Бурэль і Ціханоўская напісалі супольны артыкул з заклікам: «Беларусь — эўрапейская краіна»
У дзень завяршэньня тэрміну знаходжаньня Жузэпа Бурэля на пасадзе Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах, ён і Сьвятлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул наконт таго, што Эўразьвяз робіць і што мае рабіць у дачыненьні Беларусі.
«Але сёньня Беларусь знаходзіцца на раздарожжы. Падтрымліваючы Ўкраіну, нельга забываць і пра Беларусь.
Ці застанецца яна ў пастцы дыктатара, які служыць імпэрскім амбіцыям Расеі? Ці гэта намеціць новы курс у бок Эўропы і дэмакратыі?»,— задаюцца пытаньнямі аўтары.
Ад сёньня абавязковая рэгістрацыя транзытных грузавікоў у Літве
З 1 сьнежня ўводзіцца папярэдняя рэгістрацыя ў электроннай чарзе ўсіх грузавых транспартных сродкаў, якія выяжджаюць зь Літвы праз вонкавую мяжу Эўразьвязу.
Чакаецца, што гэта дапаможа разабрацца з чэргамі на літоўскай мяжы, што асабліва актуальна перад Калядамі.
Усе грузавікі, што едуць на памежныя пункты пропуску Меднікі/Каменны Лог, Салечнікі/Беняконі і Кібартай/Чарнышэўскае на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй, павінны будуць загадзя рэзэрваваць выбраны час перасячэньня мяжы ў інфармацыйнай сыстэме кіраваньня чаргой (EVIS).
Калі не зрабіць гэтага загадзя, то на мяжы можна будзе зарэгістравацца ў пункце EVIS на найбліжэйшы даступны час.
Затрыманы падчас разгону пратэстаў у Тбілісі беларус у СІЗА чакае суду
Інфармацыя тэлекампаніі «Імэдзі» аб затрыманьні на акцыі пратэсту ў Тбілісі грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага пацьверджаная.
Гэта паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк. Да суду 25-гадовы Муравіцкі знаходзіцца ў СІЗА гораду Сыгнагі (вядомы турыстычны цэнтар Грузіі) за 109 км ад сталіцы.
«Нібыта таму, што месцы зняволеньня ў Тбілісі перапоўненыя», — сказаў Кісьляк, які сам жыве ў Грузіі.
Даставіць у суд затрыманага беларуса абавязаны цягам 48 гадзін з моманту затрыманьня.
На фота разгон пратэстаў у Тбілісі 29 лістапада 2024.
https://smarturl.click/G6a4m
Ці добра вы ведаеце падзеі самай крывавай вайны ў гісторыі Беларусі?
Сёлета споўнілася 370 гадоў з моманту пачатку самай жорсткай вайны ў гісторыі Беларусі — вайны Маскоўскага царства супраць Рэчы Паспалітай у 1654–1667 гадах.
Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю той вайны, адкажыце на пытаньні тэсту:
https://smarturl.click/71ZRa
Спэцназ у Тбілісі ня змог разагнаць усіх мітынгоўцаў, акцыя пратэсту працягваецца трэці дзень
Як піша праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», пасля некалькіх сэрый атак з вадамётамі і сьлезацечным газам, якія ўчыніла паліцыя, удзельнікі акцыі пратэсту адступілі з праспэкту Руставелі і цяпер знаходзяцца на праспэкце Чаўчавадзэ, каля будынку Тбіліскага ўнівэрсытэту — на тым самым месцы, дзе некалькі дзён таму было разагнанае намётавае мястэчка пратэстоўцаў.
https://smarturl.click/qlXvO
«Не разумела, навошта я жывая, калі столькі сьмерцяў вакол». Украінская паэтка з Бучы пра вайну, творчасьць і стаўленьне да Беларусі
Украінская паэтка Алена Сьцепанка жыве ў горадзе Буча, які стаў сымбалем расейскай акупацыі і масавых забойстваў мірных жыхароў. Пагаварылі зь ёй пра вайну і набліжэньне міру, сьмерць і ўцёкі ад яе, любоў і нянавісьць:
https://smarturl.click/1dXXY
Каб жанчына выжыла, трэба цэлая вёска
«Нам вельмі патрэбная салідарнасьць, якая праяўляецца ня толькі ў прыгожых словах, але і ў вельмі канкрэтных дзеяньнях. Ёсьць такі выраз, што каб выгадаваць дзіця, трэба цэлая вёска. Але каб жанчына выжыла ў грамадзтве, дзе па-ранейшаму шмат гендэрна абумоўленага гвалту, таксама трэба цэлая вёска. І дужа хочацца, каб у кожнай з нас яна была».
Сёлета за тры месяцы 25 беларусам адмовілі ў прытулку ў Грузіі. За 5 гадоў абароны папрасілі 73 беларусы
З 2019 да канца трэцяга кварталу 2024-га па абарону ў Грузіі зьвярнуліся 73 грамадзяніны Беларусі, адмову ўжо атрымаў 31 просьбіт. Абсалютная большасьць адмоваў (25 з 31) прыпала на ліпень — верасень 2024 году:
https://smarturl.click/z2886
Былы турэмшчык, сьвятар, грамадзянін Латвіі: 65 чалавек судзілі ў Беларусі паводле палітычных артыкулаў на тыдні
З 25 па 29 лістапада ў беларускіх судах разглядалі 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 65 чалавек, падлічылі праваабаронцы.
Найбольш распаўсюджаны артыкул — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці актыўны ўдзел у іх», паводле яго за пратэсты 2020 году судзілі 24 чалавекі. Сама меней 6 чалавек судзілі за «здраду дзяржаве», 21 чалавека — за «распальваньне варожасьці», 11 чалавек — за камэнтары пра Лукашэнку.
Падрабязьней: https://smarturl.click/8E22L
Польскі Forbes намінаваў беларуску на званьне «Жанчына году»
Польскі часопіс Forbes Women намінаваў Вольгу Ланеўскую на званьне жанчыны году ў катэгорыі «грамадзкая дзейнасьць». Беларуская працуе з тэмамі фэмінізму і супрацьдзеяньня гендэрнаму гвалту, яна заснавала ў Кракаве Фэмінісцкі цэнтар салідарнасьці для дзяўчат і жанчын. Вольга — сэртыфікаваная трэнэрка па жаночай самаабароне і асэртыўнасьці паводле мэтаду WenDo (прыдуманы ў Канадзе на мяжы 60-70 гадоў ХХ ст.)
Да пераезду ў Польшчу, Вольга Ланеўская праводзіла трэнінгі паводле мэтаду WenDo для беларусак у Беларусі:
https://smarturl.click/Q1XXB
Расьсьледнік Хрыста Грозеў: агенты ГРУ, датычныя да атручэньня Скрыпалёў, навучаюць людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе
Журналіст-расьсьледнік Хрыста Грозеў сьцьвярджае, што агенты Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Мінабароны Расеі Анатоль Чапіга і Аляксандар Мішкін, вядомыя пад псэўданімамі «Башыраў» і «Пятроў», жывуць у Маскве і займаюцца навучаньнем і вэрбаваньнем людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе:
https://smarturl.click/ppn39
Ад пачатку расейскага ўварваньня колькасьць зьнішчанага агнём лесу ва Ўкраіне вырасла ў 30 разоў, Каб іх аднавіць, спатрэбяцца намаганьні пакаленьняў
З агульнай плошчы ўкраінскіх лясоў у 10,4 мільёна гектараў амаль 3 мільёны гектараў лясоў пацярпелі ад баявых дзеяньняў. Канфлікт зьнішчыў 800 000 гектараў украінскага лесу.
Так, у пачатку вайны расейскія войскі захапілі Нацыянальны прыродны парк «Сьвятыя горы». Калі ў верасьні 2022 году ўкраінскія сілы вярнулі парк, там усё было абвуглена, усеяна варонкамі ад снарадаў, перарыта акопамі і траншэямі, усыпана наземнымі мінамі і неразарванымі боепрыпасамі. Праз 2 гады ад іх разгарэўся буйны пажар, які выпаліў 7000 гектараў парку:
Больш пра экацыд ва Ўкраіне: https://smarturl.click/W3ZlD
Пасьля Пуціна. Калі ў Беларусі скончыцца дыктатура
Менск становіцца татальна залежным ад Масквы ва ўсім — і ў эканоміцы, і ў ваеннай сфэры, і ва ўнутранай палітыцы. А ці здольны Лукашэнка захаваць у Беларусі рэпрэсіўны дыктатарскі рэжым у выпадку, калі ў Расеі адбудуцца істотныя палітычныя зьмены? — Пра гэта разважае Віктар Багдзевіч, узгадваючы прыклады з гісторыі:
https://smarturl.click/mpRYm
85 год таму СССР напаў на Фінляндыю
30 лістапада 1939 году пачалася савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу, але супрацьстаяньне зацягнулася. Яно каштавала СССР значных ваенных стратаў і паказала нізкую баяздольнасьць савецкага войска. У вайне быў і беларускі акцэнт.
Пра іншыя падзеі 30 лістапада ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/aJoYq