Інстытут вывучэньня вайны: «Арэшнік» у Беларусі істотна не павялічыць пагрозу Ўкраіне і NATO
«Разьмяшчэнне ракет „Арэшнік“ у Беларусі істотна не павялічвае непасрэдныя рызыкі ўдараў балістычнымі ракетамі сярэдняй далёкасьці па Ўкраіне або дзяржавам NATO, нягледзячы на ўзмацненьне бразгату ядзернай зброі Крамля», — такое меркаваньне выказваецца ў зводцы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) ад 6 сьнежня.
ISW паўтарае сваю ацэнку, што «пастаяннае выстаўленне Крамлём напаказ» сыстэмы «Арэшнік» наўрад ці сьведчыць пра зьяўленне прынцыпова новых расейскіх магчымасьцяў нанясеньня ўдараў далёкага дзеяньня. https://smarturl.click/mpkaO
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча. Ён паабяцаў не ўхіляцца ад юрыдычнай і палітычнай адказнасьці за свой крок і падкрэсьліў, што другога ваеннага становішча «дакладна ня будзе».
Сёньня ўвечары парлямэнт мае прымаць закон аб імпічмэнце прэзыдэнту, праект якога раней унесла апазыцыя. У кіроўнай партыі адстаўку прэзыдэнта назвалі непазьбежнай. https://smarturl.click/LYkDA
Самая пажылая птушка ў сьвеце адклала яйка ў 74 гады.
74-гадовая альбатросіха Ўіздам — адклала яйка на Гаваях. Уіздам вярнулася на атол з партнэрам Акеакамаем, якога да гэтага ня бачылі некалькі гадоў і баяліся, што ён загінуў. Цёмнасьпінныя альбатросы ўтвараюць пару на ўсё жыцьцё — Уіздам з Акеакамаем выседжваюць яйкі з 2006 году. https://smarturl.click/nyZzb
«Дарэмна мы не рызыкнулі адмяніць прамыя выбары». Чым Лукашэнку вабіць досьвед Брэжнева
«Лукашэнка загадзя прадбачыў, ува што могуць ператварыцца прэзыдэнцкія выбары пасьля поўнага зьнішчэньня палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці. І шкадуе, што ў свой час не вярнуў савецкай выбарчай сыстэмы», — піша Віктар Багдзевіч.
Паводле яго, мэта «сувэрэннай дэмакратыі», якую стварае Лукашэнка — ліквідацыя прамых выбараў першай асобы. Калі гэта здарыцца, у грамадзян не застанецца нават тэарэтычнай магчымасьці ўплываць на зьмену ўлады ва ўласнай краіне. https://smarturl.click/DaDze
5 гадоў таму ў Менску адбылася масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй
7 сьнежня 2019 году ў Менску адбылася масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй. Сотні людзей цягам 5 гадзінаў выстрайваліся ў жывы ланцуг, хадзілі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтры гораду і нават бегалі навыперадкі з супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Тады ніхто ня быў затрыманы.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/ql8WW
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» прызнаны працай году на Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» расказвае пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. На фота: Аўтарка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» Ганна Соўсь з дыплёмам пераможцы https://smarturl.click/W3o79
Ісламісцкія групоўкі ў Сырыі падыходзяць да гораду Хомс
Гэты горад у цэнтральнай частцы краіны адчыняе шлях на сталіцу краіны, Дамаск.
У сваю чаргу Сырыйскія дэмакратычныя сілы — фармаваньні, якія падтрымліваюцца міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША, — узялі пад кантроль горад Дэйр-эз-Зор на ўсходзе Сырыі, паведамляе Reuters. https://smarturl.click/Q1J7J
«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну
Плянаванае разьмяшчэньне ў Беларусі найноўшай расейскай сыстэмы «Арэшнік» у другой палове 2025 году можа рэзка абвастрыць ваенна-палітычную сытуацыю ў рэгіёне, піша аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/YzW7e
Падобная да грыпу невядомая хвароба забіла ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга як найменш 79 чалавек
Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляе, што большасьць памерлых — ва ўзросьце ад 15 да 18 гадоў.
Больш за 300 чалавек былі інфікаваныя, у пацыентаў назіраліся такія сымптомы, як ліхаманка, галаўныя болі, насмарк і кашаль, абцяжаранае дыханьне і анэмія. Сусьветная арганізацыя здароўя адправіла групу «для збору ўзораў для лябараторных дасьледаваньняў». https://smarturl.click/2q4J0
Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў
Рада нацыянальнай абароны Румыні 4 сьнежня рассакрэціла дакумэнты, паводле якіх, краіна падчас першага туру выбараў была мішэньню «агрэсіўных гібрыдных дзеяньняў Расеі». https://smarturl.click/Q1J0J
«Доўгія навагоднія вакацыі — адзін са спосабаў скараціць выдаткі для вытворчасьці. Аднак гэта вядзе да росту цэнаў»
Чаму ў Беларусі ня хочуць рабіць доўгія сьвяточныя выходныя і колькі будуць адпачываць у суседніх краінах.
https://smarturl.click/ZyvWy
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Моўная хвілінка: як правільна — аказацца ці апынуцца? Нагадваем (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Адкуль у Беларусі бульба? radio_svaboda/video/7442731412307840312">Глядзім, ці сапраўды гэта «заслуга» Лукашэнкі, як расказвае прапаганда
👉🏻 Як французы перанялі ў сваю мову беларускую назву:radio_svaboda/video/7443134141782150455"> што значыць «Бярэзіна» ў францускай мове
👉🏻 Разьбіраемся, radio_svaboda/video/7443508175040466231">чаму жанчыны жывуць даўжэй за мужчын
👉🏻 Адвэнт-каляндар: radio_svaboda/video/7444284579772517688">расказваем пра яго паходжаньне і чаму ён так называецца
👉🏻 Жывыя ды штучныя: radio_svaboda/video/7444610174024830263">паглядзелі, колькі цяпер каштуюць калядныя ялінкі ў Беларусі
👉🏻 Расказваем пра беларускія пісанкі — radio_svaboda/video/7444978636127489335">традыцыйны спосаб дэкараваньня велікодных яек
Дар’я Зарыўная на паседжаньні АНН заявіла аб вышуку амаль 20 тысяч дзяцей, якія сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовага перамяшчэньня ў Расею, але рэальная колькасьць такіх дзяцей можа перавышаць гэтую лічбу ў некалькі сотняў разоў.
Расьсьледаваньне пра тое, як Расея вывозіць з акупаваных тэрыторый украінскіх дзяцей, і пра ролю ў гэтым уладаў Беларусі, глядзіце пад спасылкай: https://youtu.be/WmyJwBwzrMg?si=I8qNB7VLEL8LJuQy
Сьледчы камітэт 5 сьнежня завёў завочныя справы на Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і іншых актывістаў
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што супраць Андрэя Стрыжака завялі завочную справу паводле 15 артыкулаў за «дзеяньні ў складзе арганізаванай групы», сярод якіх «прапаганда тэрарызму» і «фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці». Андрэй Стрыжак кіруе дабрачынным фондам BySol.
Аналягічную завочную справу завялі на кіраўніка гуманітарнага фонду ByHelp Аляксея Лявончыка.
Спэцыяльнае вядзеньне таксама распачалі ў дачыненьні Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук, Аляксандра Падгорнага.
https://smarturl.click/Q1JnJ
У Беларусі спрасьцілі працэдуру скасаваньня дзяржрэгістрацыі маёмасьці пры ануляваньні ўгоды судом
Як адзначаецца ў паведамленьні Нацыянальнага праваўнага інтэрнэт-парталу Беларусі, закон прадугледжвае абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю нерухомай маёмасьці цягам ня больш 6 месяцаў, а на падставе раней выдадзеных дакумэнтаў — да 1 студзеня 2031 году.
Тэкст закону пакуль не апублікавалі.
https://smarturl.click/71Oza
Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, зьехаў у Літву
Грамадзянін Беларусі Яўген Муравіцкі, якога затрымалі ў канцы лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, але пасьля вызвалілі, 7 сьнежня вылецеў з грузінскай сталіцы ў Вільню, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк, які суправаджаў маладога чалавека.
25-гадовага Яўгена Муравіцкага затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі ранкам 30 лістапада. Два дні ён правёў у ізалятары. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта «абразу паліцэйскага». https://smarturl.click/dpR4k
У Румыніі прайшлі ператрусы ў справе аб незаконным фінансаваньні выбараў
У суботу ў румынскім горадзе Брашоў прайшлі тры ператрусы. Расьсьледуюць злачынствы, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі, паведамляе румынскае агенцтва навінаў Agerpres.
«Ператрус праводзіцца для выяўленьня магчымага ўдзелу фізычнай асобы ў незаконным фінансаваньні выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі з выкарыстаньнем грашовых сумаў, якія, як паказваюць прыкметы, маглі паступаць з прыбытку ад пэўных злачынстваў і ўключацца ў працэс адмываньня грошай», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры.
Паводле Agerpres, у расьследаваньні фігуруе Багдан Пэшкір, вядомы ў Румыніі як «кароль TikTok». https://smarturl.click/gpn44
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Навошта перад прыездам Пуціна цэнтар Менску ператвараюць у мёртвы горад?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Тут, апроч іншага, ёсьць псыхалягічная прычына. Празьмерныя захады бясьпекі робяцца ад няўпэўненасьці ў сабе. Звычайна прыезд кіраўніка іншай краіны вітаюць радасныя натоўпы людзей, ствараецца атмасфэра сьвята. Але тут адваротны выпадак, Пуціну людзі не патрэбныя, ні свае, ні чужыя. І мы гэта не аднойчы бачылі. Яму падабаецца пустата. Ён пачувае сябе гаспадаром тэрыторыяў, пустых гарадоў, дзе няма жыцьця. Мабыць, у немалой ступені гэтая няўпэўненасьць стала прычынай яго бессэнсоўнага нападу на Ўкраіну.
Як «Кароль TikTok» Румыніі зьвязаны са схемай прасоўваньня правага кандыдата ў прэзыдэнты
У Румыніі Багдан Пэшчыр быў вядомы як «кароль TikTok», таямнічы чалавек, уцягнуты ў крыптавалютныя апэрацыі, які рабіў шчодрыя ахвяраваньні карыстальнікам плятформы.
Але цяпер Пэшчыр, 36-гадовы праграміст, які, як паведамляецца, вядзе раскошны лад жыцьця, стаў цэнтральнай фігурай у паведамленьнях аб тым, што краіне правы кандыдат у прэзыдэнты Кэлін Джаржэску атрымаў выгаду з таемных кампаній уплыву, у тым ліку з Расеі. https://smarturl.click/yqOXR
Расьсьледаваньне СМІ: Спэцслужбы Вугоршчыны сачылі за чыноўнікамі ЭЗ
Да такіх высноў прыйшло расьсьледаваньне, якое сумесна правялі журналісты бэльгійскай газэты De Tijd і вугорскі расьсьледніцкі цэнтар Direkt36. Паводле расьсьледнікаў, вугорскае Інфармацыйнае бюро — аналяг службаў вонкавай выведкі — вяло назіраньне за супрацоўнікамі Эўрапейскага бюро па барацьбе з махлярствам. Бюро тады цікавілася дзейнасьцю вугорскай кампаніі Elios, уладальнікам якой зьяўляецца Іштван Тыбарц, зяць прэм’ер-міністра краіны Віктара Орбана. https://smarturl.click/RAG8m
Асноўнае за 6 сьнежня
📌 Беларусь падпісала з Расеяй пагадненьне аб гарантыях бясьпекі, а Пуцін паабяцаў разьмясьціць у Беларусі «Арэшнік»
📌 Куды Лукашэнка ўцягвае краіну. Аналітыка Валера Карбалевіча
📌 «ПіК Свабоды». Пуцін і гарантыі небясьпекі для Беларусі — камэнтар былога дыплямата Кавалеўскага
📌 Вальфовіч заявіў, што Лукашэнка мае «ядзерны чамаданчык» і «чырвоную кнопку». Раней Расея гэта абвяргала
📌 Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» прызнаны працай году на Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
📌 У Польшчы выйшла новая кніга пра зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага
📌 «Людзі могуць убачыць зьмяншэньне даходаў». Чаму ўрад вырашыў не рабіць у Беларусі доўгіх выходных
📌 Сьледчы камітэт завёў завочныя справы на Стрыжака і Лявончыка
📌 У Беларусі спрасьцілі працэдуру скасаваньня дзяржрэгістрацыі маёмасьці пры ануляваньні ўгоды судом
📌 Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў
📌 На труне і на вакне. Цікавосткі пра беларускую выцінанку, якую ўключылі ў сьпіс UNESCO
Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам»
Якое значэньне мае падпісаная ў Менску дамова аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі? Ці атрымае Лукашэнка магчымасьць ужываць ракеты «Арэшнік»? Ці пашлюць беларускае войска ваяваць з украінцамі? Вынікі візыту ў Беларусь Уладзіміра Пуціна камэнтуе кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы дыплямат Валер Кавалеўскі.
https://youtu.be/TAxoAGoINfY
Сталі вядомыя падрабязнасьці тарыфаў роўмінгу паміж Беларусьсю і Расеяй
Напрыклад, калі тарыфны плян уключае бясплатныя 300 хвілін для званкоў у іншыя сеткі, то гэтыя ж хвіліны выкарыстоўваюцца і ў роўмінгу. Калі такіх хвілін не прадугледжана, кошт званка ў роўмінгу — 11 капеек за хвіліну. Новыя тарыфы маюць уступіць ў сілу ад 1 сакавіка 2025 году. https://smarturl.click/op2GO
Беларусь падпісала з Расеяй пагадненьне аб гарантыях бясьпекі. Што яно прадугледжвае
«Размова ў тым ліку ідзе і пра расейскую тактычную ядзерную зброю, разьмешчаную на прапанову прэзыдэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі», — цытуе БелТА Пуціна. Агенцтва таксама паведамляе, што Лукашэнка папрасіў Пуціна разьмясьціць на тэрыторыі Беларуіс «новыя сыстэмы ўзбраення, і перш за ўсё „Орешник“», а Пуцін паабяцаў, што гэтыя запыты будуць задаволеныя. https://smarturl.click/1dGqD
Вальфовіч заявіў, што Лукашэнка мае «ядзерны чамаданчык» і «чырвоную кнопку». Раней Расея гэта абвяргала
Да таго ж, заходнія дасьледчыкі і ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў BelPol у сваіх расьсьледаваньнях выказвалі сумневы наконт таго, што ядзерная зброя ўжо завезеная ў Беларусь. https://smarturl.click/aJ0AY
Аналітыкі спрагназавалі, чым скончыцца вайна ў Сырыі: падзе рэжым Асада ці Расея зноў яго ўратуе
Захоп антыўрадавымі баевікамі Хамы, стратэгічнага горада ў Сырыі, зьмяніў расклад у дзесяцігадовай грамадзянскай вайне ў гэтай блізкаўсходняй краіне.
Адказны за Цэнтральную Азію і Блізкі Ўсход рэдактар Радыё Свабода Фруд Бэжан сабраў думкі экспэртаў пра сытуацыю ў Сырыі.
#rfe_rl
https://smarturl.click/ql8mW
Associated Press: Беларусь капіюе рэпрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненьні да ЛГБТК+
Калі міліцыя ўварвалася ў дом гей-пары ў беларускай сталіцы Менску і жорстка пабіла мужчынаў, сілавікі ня ўтойвалі, што іхныя дзеяньні былі зьвязаныя з падобнымі дзеяньнямі ў суседняй Расеі, піша Associated Press. Студэнты Андрэй і Саша расказалі, што сілавікі патрабавалі ад іх разблякаваць смартфоны і назваць імёны «геяў Менску і Масквы».
Нам адкрыта сказалі, што калі гэта забаронена ў Расеі, то трэба забараніць і ў Беларусі.
Прадстаўнік Расеі ў ААН усьміхаўся ў часе дакладу аб ваенных злачынствах супраць украінскіх дзяцей
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Дар‘я Зарыўная расказала пра гібель амаль усёй сям‘і Базылевіч у Львове падчас расейскай атакі. Прадстаўнік Расеі ў ААН Раман Кашаеў на словах Зарыўнай пра тое, што гэта было „халаднакроўнае забойства”, пачаў усьміхацца.
💸 У 2025 годзе ў Беларусі вырастуць падаткі для фізычных асобаў
Як паведамляе рэсурс „Смартпресс“, які змог азнаёміцца з праектам бюджэту на 2025 год, у цэлым на кожнага беларуса падатковы прэс павялічыцца на 5-7 рублёў.
Рост падаткаў закране практычна ўсіх грамадзян.
https://smarturl.click/mpkLG
Ніякага NATO для Ўкраіны і страта тэрыторый: Лаўроў назваў умовы для завяршэньня вайны
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што мір ва Ўкраіне магчымы толькі ў выпадку адмовы ад сяброўства ў NATO і страты Ўкраінай часткі тэрыторый.
Пра гэта Сяргей Лаўроў сказаў у інтэрвію амэрыканскаму блогеру і вядоўцу Такеру Карлсану, апублікаванаму ў ноч на 6 сьнежня ў сетцы Х.
https://smarturl.click/e5Do1