У Грузіі на фоне пратэстаў праходзяць выбары прэзыдэнта. Апазыцыя іх байкатуе
Выбары праводзяць паводле новай сыстэмы — не агульнанацыянальным галасаваньнем, а праз калегію выбарнікаў, большасьць у якой належыць кіроўнай прарасейскай партыі «Грузінская мара». Кандыдат на выбарах адзін — былы футбаліст Міхаіл Кавелашвілі, які раней неаднойчы выступаў з антызаходняй рыторыкай. Апазыцыйныя партыі байкатуюць пасяджэньне. Цяперашняя прэзыдэнтка Грузіі адмовілася пакідаць пасаду.
Ля будынка парлямэнту Грузіі зьбіраюцца праціўнікі «Грузінскай мары». Перад будынкам праходзіць акцыя пратэсту «Пакажы дыплём!» (на пасаду прэзыдэнта ўпершыню вылучыўся кандыдат без вышэйшай адукацыі). Колькасьць удзельнікаў акцыі працягвае расьці: https://smarturl.click/VD0bj
Фота і відэа: «Эхо Кавказа»
Час, калі ссоўваюцца межы. Якімі будуць абрысы пасьляваенных Украіны, Расеі, Беларусі
«Менавіта ў гэты момант на нашых вачах зьяўляюцца цьмяныя абрысы будучых украінска-расейскіх межаў, якія на доўгія гады (а хутчэй за ўсё, на дзесяцігодзьдзі) стануць лініямі, якія падзеляць ня толькі дзьве краіны, але і эўрапейскі кантынэнт. Гэта будзе рубеж паміж свабодай і няволяй, дэмакратыяй і дэспатыяй. Беларусь гэты падзел закране самым непасрэдным чынам».
35 гадоў таму памёр савецкі дысыдэнт і праваабаронца Андрэй Сахараў
14 сьнежня 1989 году ад інфаркту памёр Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, адзін са стваральнікаў першай савецкай вадароднай бомбы, выпрабаваньне якой адбылося ў 1953 годзе. Сахараў узначальваў фонд дапамогі дзецям палітвязьняў і бараніў правы чалавека, за што ў 1975 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
Пра іншыя даты і падзеі 14 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/67Vve
Беларусцы дазволілі выступіць у Кубку сьвету ў біятлёне ў складзе каманды ўцекачоў
Размова пра дачку славутага лыжніка Сяргея Далідовіча Дар’ю. 19-гадовая біятляністка Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе юніёрскага Кубку сьвету як «уцякачка зь Беларусі».
Раней у Беларусі Далідовіч зазнала дыскрымінацыю, бо яна дачка вядомага лыжніка, удзельніка сямі Алімпійскіх гульняў Сяргея Далідовіча. Аршанец падтрымаў рух пратэсту ў 2020 годзе і быў вымушаны эміграваць. У выніку Далідовіч пераехала ў Польшчу разам з бацькам. Раней яна ўдзельнічала ў рэгіянальных польскіх спаборніцтвах у біятлёне. https://smarturl.click/VD0vg
Асноўныя падзеі і пайважнейшыя публікацыі Свабоды 13 сьнежня
Палітзьняволенаму журналісту Ігару Карнею прысудзілі яшчэ 8 месяцаў турмы
«Адзіны лёзунг, які застаецца Лукашэнку: «Магло быць і горш», — Аляксандар Атрошчанкаў
Канапацкая зноў падала ў ЦВК дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты
Ядзерная кнопка ў руках Лукашэнкі. Меркаваньне экспэрта ў ядзернай зброі Старчака
Пяць рэанімабіляў за чатыры апошнія гады. Як выглядае «хуткая» для Лукашэнкі і колькі грошай на яе магло пайсьці зь бюджэту
«Трапілі ў душэўную кампанію прыстойных людзей», — Алег Гарбуз пра прызнаньне «Вольных Купалаўцаў» экстрэмісцкім фармаваньнем»
Марш «Яе звалі Ліза», «Палітвязынка», «Нітка Зорка» Ваданосавай, падкаст «Дочкі‐Маткі». Расказваем пра найважнейшыя жаночыя праекты 2024-га
«Ачмурэнны», «Вандроўка», «Родны край». Сьпіс календароў на беларускай мове на 2025 год
Улады Беларусі падоўжылі бязьвізавы ўезд для грамадзян эўрапейскіх краін да канца 2025 году
Эўразьвяз мае намер уключыць у санкцыйны сьпіс яшчэ 26 фізычных асобаў і 2 юрыдычныя асобы зь Беларусі
«Куды коціцца сьвет». Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту
Актывісткі FEMEN у Жэнэве пашкодзілі помнік ля Палацу нацыяў
Актывісткі ўкраінскага руху FEMEN правялі акцыю перад Палацам нацыяў у Жэнэве, дзе знаходзіцца эўрапейская штаб-кватэра ААН. Напаўаголеныя акцыяністкі бэнзапілой спрабавалі разрэзаць скульптуру «Зламанае крэсла», якая сымбалізуе наступствы ўжываньня супрацьпяхотных мінаў.
На сьпіны пратэстовак былі нанесеныя надпісы «Stop mines!» («Спыніце міны!»), на грудзі — абразьлівыя надпісы на адрас Расеі і ААН.
Акцыя выказвала пратэст супраць ужываньня супрацьпяхотных мінаў на вайне ва Ўкраіне, а таксама супраць самой вайны і таго, што ААН, на думку ўдзельніц, няздольная спыніць канфлікт. https://smarturl.click/W3Qve
За тысячу дзён вайны Расея выпусьціла па Ўкраіне больш за 10 тысяч ракет. Як гэта адбіваецца на расейскім бюджэце?
Расея зноў можа нанесьці ўдар па Ўкраіне балістычнай ракетай «Арэшнік» найбліжэйшымі днямі. Экспэрты ў эфіры Настоящего времени ацанілі, як спраўляецца з вайной расейскі бюджэт. https://smarturl.click/M19ma
У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтар «Беларусь», пацярпелі прынамсі 10 чалавек
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства надзвычайных сытуацыяў (МНС). Паводле міністэрства, супрацоўнікі МНС выратавалі 10 чалавек, яшчэ 215 чалавек эвакуіраваныя. Міністэрства здароўя паведамляе, што зараз у мэдычных установах Віцебску аказваецца дапамога 10 пацярпелым. Трое зь іх — у цяжкім стане. https://smarturl.click/op94j
«Патрапілі ў душэўную кампанію прыстойных людзей», — Алег Гарбуз пра прызнаньне «Вольных Купалаўцаў» экстрэмісцкім фармаваньнем»
Тэатральнае аб’яднаньне «Вольныя Купалаўцы» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваньнем», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пра гэта пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, адзначаюць праваабаронцы.
Адзін з «вольных купалаўцаў» актор Алег Гарбуз пракамэнтаваў гэтае рашэньне для Свабоды:
"Патрапілі ў абсалютна душэўную кампанію прыстойных людзей. Ацанілі, можна сказаць, па заслугах. Ну і дзякуй за рэкламу!«
15, 16 і 17 кастрычніка ў Варшаве на сцэне Драматычнага тэатру прайшлі прэм’ерныя спэктаклі паводле п’есы Юлі Цімафеевай «Экстрэмісты». https://smarturl.click/3kA1Z
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Гісторыя ў асобах. Расказваем пра Вацлава Іваноўскага
👉🏻 Сымбаль прыгажосьці ВКЛ. radio_svaboda/video/7446103279416741125">Як склаўся лёс Барбары Радзівіл
👉🏻 Адміністрацыйны будынак замест фасаду? radio_svaboda/video/7445725628764130566">Расказваем пра незвычайны касьцёл у Бабруйску
👉🏻 Беларускія традыцыі ў UNESCO: radio_svaboda/video/7446463595606592774">пра ўсё беларускае ў сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва
👉🏻 Як Аляхновіча абмянялі на Тарашкевіча. radio_svaboda/video/7446799532341382405">Пра самы вядомы абмен палітвязьнямі ў беларускай гісторыі
👉🏻 Аналізуем, radio_svaboda/video/7447203210940435718">як прапаганда выкарыстоўвае дзяцей і моладзь у выбарчай кампаніі ў Беларусі
👉🏻 Беларускія карэньні кіраўнікоў Ізраілю: radio_svaboda/video/7445354221156764933">расказваем пра іх
У Грузіі першая беларуская сям’я вычарпала судовыя варыянты абскарджваньня адмовы ў прытулку
Беларуска ўдзельнічала ў Батумі ў акцыях пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, зьяўляецца сябрам грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская дыяспара Аджарыі».
Як высьветлілася, дзясяткі беларусаў у Грузіі будуць судзіцца зь міграцыйнымі органамі найбліжэйшым часам. Што адбываецца?
https://smarturl.click/8EDdb
Індыец Гукеш Доўмараджу стаў самым маладым у гісторыі чэмпіёнам сьвету ў шахматах
У фінале індыйскі гросмайстар перамог свайго кітайскага суперніка, дзейнага чэмпіёна сьвету.
https://smarturl.click/e5B09
Палітзьняволенаму журналісту Ігару Карнею прысудзілі яшчэ 8 месяцаў турмы
Новы суд над журналістам Ігарам Карнеем, які ўжо адбывае пакараньне ў мясцовай калёніі, пачаўся 11 сьнежня ў Шклове. Сёньня стала вядома пра прысуд.
https://smarturl.click/4k0OX
Марш «Яе звалі Ліза», «Палітвязынка», «Нітка Зорка» Ваданосавай, падкаст «Дочкі‐Маткі». Найважнейшыя жаночыя праекты 2024-га
Ініцыятывы ахопліваюць шырокі спэктар тэмаў і заняткаў, ад досьведу эміграцыі і сэксу да рэканструкцыі традыцыйных строяў і жаночай арганізацыі ў Рызе. Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
https://smarturl.click/xB0BO
Больш за мільён чалавек загінулі ці параненыя ў выніку вайны ва Ўкраіне, — генэральны сакратар NATO
Паводле Марка Рутэ, штотыдзень з кожнага з бакоў вайны гінуць і атрымліваюць раненьні больш за 10 тысяч чалавек, а агулам з пачатку вайны загінулі або параненыя больш за мільён чалавек. Рутэ назваў падзеі ва Ўкраіне самым крывавым канфліктам у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны.
Таксама, выступаючы ў Брусэлі, генсакратар NATO заклікаў краіны Альянсу рыхтавацца да магчымай вайны з Расеяй у сярэднетэрміновай пэрспэктыве:
https://smarturl.click/l5pJ1
❓Запытайся ў Дубаўца. У чым падабенства сытуацыі ў Сырыі і ў Беларусі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Галоўнае, што мы бачым у рэпартажах з Сырыі, што ніякага дыктатарскага рэжыму няма. Асад уцёк, а ўсё ягонае атачэньне імгненна «пераабулася». Гэта значыць, усе гэтыя дзесяцігодзьдзі ўся гэтая дыктатура трымалася на ягонай пэрсоне і больш ні на чым. Нават у тых мясьцінах, адкуль паходзіць Асад, скідаюць помнікі ягонаму бацьку і радуюцца, што ў краіны нарэшце зьявіліся шанцы на будучыню. У гэтым, па-мойму, галоўнае падабенства Асада і Лукашэнкі і іхных дыктатарскіх рэжымаў, якія панаваць могуць доўга, а зьнікаюць за колькі дзён.
💌 Галоўнае за тыдзень — у рассылцы Свабоды!
Сёньня расказваем пра таемны аўтабізнэс Лукашэнкі, выбарчую спэцапэрацыю «надо», вынікі году для беларускіх дэмакратычных сілаў, «ядзерную кнопку для Лукашэнкі», «магутную поўху» для Расеі ў Сырыі і ня толькі.
👉🏻 Падпісвайцеся на рассылку і чытайце штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv
«Ніколі не пашкодзіць шчыпок з боку журналістаў». У Вільні журналісты абмеркавалі стандарты, бясьпеку і штучны інтэлект
У Вільні адбыўся штогадовы «Форум арганізацый журналістаў краін Балтыі і перасьледаваных журналістаў». Дыскусіі паміж удзельнікамі форуму ішлі ў Канстытуцыйнай залі Сейму Літоўскай Рэспублікі.
Журналісты Літвы, Латвіі і Эстоніі разам з палітыкамі і калегамі з краінаў, якімі кіруюць дыктатарскія рэжымы, абмеркавалі праблемы бясьпекі, захаваньня высокіх прафэсійных стандартаў у кантэксьце войнаў і міжнародных канфліктаў, а таксама выкарыстаньне ў працы СМІ штучнага інтэлекту. На ўсіх дыскусійных пляцоўках форуму беларускае пытаньне было ў цэнтры ўвагі. https://smarturl.click/2qmbl
Пажар у гандлёвым цэнтры Віцебску. Што вядома на гэты момант
Пасьля пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску да мэдыкаў звярнуліся 15 чалавек, паведамі БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўленьня па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
Таксама два работнікі МНС пацярпелі пры ліквідацыі пажару. https://smarturl.click/kj58y
Лукашэнка прымярае сырыйскую сытуацыю на сябе. Вынікі тыдня з Карбалевічам
У Беларусі чарговае «мілітарысцкае абвастрэньне». 12 сьнежня Лукашэнка склікаў Раду бясьпекі. А таксама Лукашэнка пракамэнтаваў зрынаньне сырыйскага дыктатара Башара Асада.
Якія ўрокі вынес Лукашэнка — тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. https://www.youtube.com/watch?v=5pDtTQ9eZyw
Пяць рэанімабіляў за чатыры апошнія гады. Як выглядае «хуткая» для Лукашэнкі і колькі грошай на яе магло пайсьці зь бюджэту
Расьсьледаваньне Свабоды пра падначаленае Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансспэцаўта» выявіла, што ў гэтым годзе ў распараджэньне прадпрыемства былі закупленыя два рэанімабілі коштам каля 380 тысяч даляраў кожны. Грошы на гэта выдзелілі зь дзяржаўнага бюджэту. Верагодна, што гэтыя рэанімабілі выкарыстоўвае Лукашэнка. Яны ў разы даражэйшыя, чым рэанімабілі, якія набывалі апошнія гады для беларускіх шпіталяў. https://smarturl.click/EeJA5 Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=3Au9qsQefsg
Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту
Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Расказвае Андрэй Клішын — фізык, дасьледчык у Інстытуце штучнага інтэлекту ў дынамічных сыстэмах пры Ўнівэрсытэце Вашынгтону ў Сіетле, а ад 2025 году мае выкладаць інжынэрыю ва Ўнівэрсытэце Гаваяў у Ганалулу.
https://youtu.be/4eiCP-RkYq0
Эўразьвяз мае намер уключыць у санкцыйны сьпіс яшчэ 26 фізычных асобаў і 2 юрыдычныя асобы зь Беларусі
Пра гэта паведамляюць крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі. Паводле іх у панядзелак, 16 сьнежня, Эўразьвяз прыме новыя санкцыі адносна Беларусі. Яны прадугледжваюць уключэньне ў санкцыйны сьпіс яшчэ 26 фізычных асобаў і дзьве юрыдычныя асобы зь Беларусі.
Матывацыя новых санкцыяў — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». https://smarturl.click/nyOl7
Камітэт правоў чалавека ААН вынес рашэньне па справах пакараных у Беларусі за пратэсты 18 заяўнікаў, у тым ліку Кастусёва і Ціханоўскага
Камітэт ААН лічыць, што пакараньне аўтараў зваротаў за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы. Камітэт прыйшоў да высновы, што прыцягненьне гэтых людзей да адказнасьці за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы, гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Сярод аўтараў заяў — Віталь Амяльковіч, Рыгор Кастусёў, Алег Мяцеліца, Леанід Кулакоў, Анатоль Паплаўны, Станіслаў Паўлінковіч, Крысціна Кашыцкая, Ларыса Яўневіч, Марына Самусева, Тацяна Севярынец, Аляксандр Дуброўскіх, Натальля Стрэльчанка, Алег Паўлаў, Сяргей Стрыбульскі, Сяргей Ціханоўскі, Натальля Трашчанка, Ірына Грышчук і Кацярына Цімашэнка. https://smarturl.click/AdZeM
«Ачмурэнны», «Вандроўка», «Родны край». Сьпіс календароў на беларускай мове на 2025 год
Адрыўныя і квартальныя, настольныя і насьценныя, пра вандроўкі і замкі. Свабода сабрала 10 календароў на 2025 год на беларускай мове.
https://smarturl.click/JDpdL
«Кіеў пакуль не гатовы да перамоваў з Расеяй», — кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў у інтэрвію, якое трансьлявалася позна ўвечары 12 сьнежня, што Кіеў пакуль не гатовы пачаць перамовы з Расеяй, паколькі Ўкраіны няма дастаткова ўзбраеньняў і таксама няма гарантый бясьпекі і міжнароднага статусу.
https://smarturl.click/RAzem
Жахі сырыйскай турмы Сэйдная. ВІДЭА
Рэжым Асада, які разваліўся 8 сьнежня, утрымліваў сваіх праціўнікаў у турме. Тысячы сырыйцаў зазналі катаваньняў, многіх закатавалі да сьмерці памагатыя Асада. Дапамогу рэжыму ў Сырыі даваў Лукашэнка, які нядаўна выказаўся пра гэтую краіну і падзеі там. Падрабязнасьці ў нашым відэа.
«Адзіны лёзунг, які застаецца Лукашэнку: „Магло быць і горш“», — Аляксандар Атрошчанкаў
Аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform. by Аляксандар Атрошчанкаў канстатуе адсутнасьць грамадзкай цікавасьці да прэзыдэнцкай кампаніі, ацэньвае ролю Ганны Канапацкай і вызначае, як цяпер выглядае «сацыяльны кантракт».
https://smarturl.click/vwmd2
Як кацяня дапамагло ўкраінцу ў гарах Румыніі. ВІДЭА
Украінец, які цераз Карпаты трапіў са сваёй краіны ў суседнюю Румынію, выжыў дзякуючы кату. Падрабязнасьці глядзіце ў нашым відэа.
Ядзерная кнопка ў руках Лукашэнкі. Меркаваньне экспэрта ў ядзернай зброі Старчака
Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі і дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча Свабода папрасіла пракамэнтаваць экспэрта ў ядзернай зброі, навуковага супрацоўніка Цэнтру міжнароднай і абароннай палітыкі Ўнівэрсытэту Queen’s у Канадзе Максіма Старчака.
https://smarturl.click/kj5jR