Сьвяточная інфляцыя. На колькі за год у Беларусі падаражэлі калядныя ялінкі і як выбраць самы экалягічны варыянт
«Ідэальны час для высаджваньня дрэва — як мага хутчэй пасьля сьвятаў, калі яно ўжо пачало скідаць ігліцу». Што лепш — ялінка са старой мэблі, зь перапрацаваных матэрыялаў ці жывая? Якое сьвяточнае дрэва выбраць, колькі гэта сёлета каштуе і што раяць эколягі.
https://smarturl.click/Ee3m5
Пайсьці, хоць хочацца застацца. Чаму зьмена ўлады карысная нават пры дыктатуры
У нас ледзь ня кожны дробны палітык ці грамадзкі дзеяч, як толькі атрымае сякія-такія паўнамоцтвы, тут жа імкнецца ператварыцца ў маленькага Лукашэнку, піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/Zy80q
Візавы цэнтар Гішпаніі ў Менску зьмяніў правілы падачы дакумэнтаў
Цяпер пры запісе на падачу патрэбная фотаідэнтыфікацыя.
Раней правілы зьмяніў візавы цэнтар гэтай краіны ў Маскве.
Навацыя закліканая змагацца з тымі, хто пад маркай аказаньня дапамогі ў атрыманьні візаў займае магчымыя даты на падачу.
У візавым цэнтры Гішпаніі ўдакладнілі, што захады ўжо далі пэўны плён. Пасьля ўвядзеньня зьменаў даты на падачу «віселі» у вольным доступе даволі доўга.
Спэцназ зноў разганяў удзельнікаў пратэсту ў Тбілісі
Сілавікі гэтым разам зноў выкарыстоўвалі вадамёт.
https://smarturl.click/B6Woj
Ужо сёньня: Міжнародны дзень асобаў з інваліднасьцю
3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень асобаў з інваліднасьцю (International Day of Persons with Disabilities). Гэты дзень абвясьціла ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў такіх людзей, для абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту. На фота: Адкрыты чэмпіянат Беларусі па танцах на вазочках сярод людзей з інваліднасьцю, жнівень 2016 году.
Пра іншыя падзеі і памятныя даты 3 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/4k6JX
Некаторыя пратэстоўцы застаюцца на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі пасьля выкарыстаньня грузінскай паліцыяй сьлезацечнага газу. Многія маюць адгазьнікі. Відэа «Эхо Кавказа»
Читать полностью…Паходжаньне «літвінізму», культ Лукашэнкі і правакацыі спэцслужбаў. Што абмяркоўвалі на беларуска-літоўскай канфэрэнцыі
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасьці».
Беларускія і літоўскія палітыкі, дасьледчыкі, дзеячы культуры і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці абмяркоўваюць ключавыя пытаньні эўрапейскай будучыні Беларусі, барацьбу з дэзынфармацыяй і ўмацаваньне беларуска-літоўскіх адносін. https://smarturl.click/kjQYX
Латушка ў Гаазе абвінавачвае Лукашэнку: Ахвярай дэпартацыі стаў кожны трыццаты беларус
«Створаная ў краіне атмасфэра страху, тэрору і перасьледу прымусіла каля 300 тысячаў беларусаў пакінуць радзіму. Гэта значыць, што кожны трыццаты жыхар пакінуў Беларусь. У іх проста не было іншага выбару. Усіх іх мы лічым ахвярамі злачынства дэпартацыі, злачынства супраць чалавецтва».
Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка 2 сьнежня ў Гаазе на дыскусіі «Беларуская сытуацыя ў МКС: юрысдыкцыя МКС і неабходнасьць падтрымкі дзяржаў-удзельніц». Мерапрыемства арганізаванае на палях 23-й сэсіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суду (МКС). https://smarturl.click/z283Z
Што адбываецца на пратэстах у Грузіі і чым гэта падобна да Беларусі
У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк, беларускі праваабаронца, які жыве ў Грузіі.
https://youtu.be/mDXVytSL_bA
ТОЛЬКІ НА СВАБОДЗЕ: Шэсьць гісторый студэнтаў, якія прайшлі праз турму
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
Ася Булыбенка, Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнбэрг, Вольга Філатчанкава расказваюць сваю гісторыю ад затрыманьня да эвакуацыі і жыцьця ў эміграцыі.
ГЛЯДЗЕЦЬ 👉 https://youtu.be/fmlilhDu8vI?si=097ZdLM6Iw_dFMj7
Краіны Балтыі ўводзяць санкцыі супраць грузінскіх афіцыйных асобаў, датычных да разгону пратэстаў
Сярод асобаў, якія трапілі пад візавыя санкцыі, міністар унутраных справаў Грузіі Вахтанг Гомэлауры, ганаровы старшыня партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі, а таксама 4 намесьнікі кіраўніка МУС і 5 кіраўнікоў розных дэпартамэнтаў міністэрства. https://smarturl.click/1dXEy
Грамадзяне заклікалі ўлады Горадні паставіць шыльду на доме, дзе жыў Васіль Быкаў. У выканкаме адказалі
«Адсутнасьць мэмарыяльнай дошкі перашкаджае належнаму ўшанаваньню яго ўкладу ў беларускую і сусьветную літаратуру», — гаварылася ў звароце грамадзянаў.
Але чыноўнікі і гэтым разам знайшлі прычыну, каб адмовіцца.
https://smarturl.click/G6a25
«І ў аптэкі забягалі, і ў царкву — лавілі, выцягвалі людзей». Беларусы расказваюць пра разгон пратэстаў у Грузіі
«Яны бегалі, і ў аптэкі забягалі, і ў царкву. Лавілі, выцягвалі людзей. Кагосьці не адпускалі, супрацоўнікі аптэкі адбівалі хлопцаў». Пратэстоўцы страляюць пэтардамі і фаервэркамі. Сілавікі паліваюць вадой і газам, і моцна б’юць пры затрыманьнях, нападаюць на журналістаў. На месца пратэстаў выйшлі праваслаўныя сьвятары.
Свабода пагаварыла зь беларусамі ў Грузіі пра тое, як праходзяць акцыі пратэсту.
https://smarturl.click/l5Va1
«Свая» дзяржава як пагроза. Пра палітычна актыўных беларусаў у расейскім вышуку
Ці можа беларуская дзяржава помсьціць беларускім грамадзянам? Адказу на пытаньне шукае Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/ppn6A
У Тбілісі чацьвёртая ноч пратэстаў зноў завяршылася жорсткім разгонам і новымі арыштамі
Затрымалі аднаго зь лідэраў «Кааліцыі перамен» Зураба Джапарыдзэ і некалькіх журналістаў.
Сілавыя органы Грузіі ўначы выкарысталі супраць пратэстоўцаў вадамёты і газавыя капсулы.
https://smarturl.click/Q1XqJ
Украіна ня бачыць альтэрнатывы сяброўству ў NATO. У МЗС патлумачылі, чаму
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі, што сяброўства ў NATO зьяўляецца для краіны адзінай рэальнай гарантыяй бясьпекі.
https://smarturl.click/xBopn
«Беларуськалій» зноў зьбіраецца судзіцца зь Літвой. Ці ёсьць шанцы выйграць
На прадпрыемстве ААТ «Беларуськалій» паведамілі аб падачы пазову супраць Літвы ў сувязі зь яе дзеяньнямі, што прывялі да парушэньня правоў беларускай кампаніі як іншаземнага інвэстара.
https://smarturl.click/yqB4B
«Кілямэтры дакумэнтаў». З чым сутыкаюцца за мяжой беларускія палітуцекачы, якія маюць інваліднасьць
«Ніводная арганізацыя ў Беларусі ня можа цяпер на ўвесь голас заявіць аб правах чалавека з інваліднасьцю, тым больш скардзіцца на нейкія парушэньні. Нават самі такія людзі перасталі хадзіць са скаргамі, бо будзе толькі горш».
3 сьнежня адзначаецца Сусьветны дзень людзей з інваліднасьцю. Пагаварылі зь беларусамі-вазочнікамі, якія пасьля падзей 2020 году вымушаныя былі выехаць з краіны.
https://smarturl.click/op3Aj
Як Расея рыхтуе дзяцей на акупаваных тэрыторыях Украіны да вайны супраць уласнай краіны
У акупаваных частках Украіны Расея выкарыстоўвае мілітарысцкі моладзевы рух, каб мацаваць ляяльнасьць непаўналетніх і рыхтаваць іх да ўдзелу ў вайне Масквы супраць іх роднай краіны.
https://smarturl.click/VDkQj
Дэпутат Дзярждумы: Расея гатова дапамагчы Грузіі «войскамі супраць барбараў»
Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кіраўнік Камітэту па справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Калашнікаў пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Грузіі. «Калі Захад узмоцніць хваляваньні ў Грузіі, Расея гатовая дапамагчы грузінам войскамі супраць барбараў», — заявіў ён на тэлеканале «Россия-1».
«Эхо Кавказа» нагадае, што ў сакавіку 2023 году менавіта Леанід Калашнікаў анансаваў аднаўленьне авіязносінаў паміж РФ і Грузіяй. https://smarturl.click/gpaba
У Тбілісі працягваюцца пратэсты супраць рашэньня ўраду прыпыніць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Пратэстоўцаў на цэнтральным праспэкце Руставэлі выцесьнілі з тэрыторыі, прылеглай да парлямэнту. Пачаліся затрыманьні. Відэа Давіда Цагарэлі, «Эхо Кавказа»
Читать полностью…Асноўнае за 2 сьнежня
📌 За ноч 31 «Шахед» заляцеў у Беларусь, — «Беларускі гаюн»
📌 Беларускія прадпрыемствы за 10 месяцаў звольнілі на 38,7 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу
📌 Прэм'ер Галоўчанка выказаў сваю вэрсію росту курсу даляра ў Беларусі
📌 Актор Чарнецкі стаў новым міністрам культуры Беларусі. Што пра яго вядома
📌 «Скрадзеная маладосьць». Шэсьць гісторый студэнтаў, якія прайшлі праз турму
📌 За абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Як улады караюць людзей, якія ходзяць на працэсы па палітычных артыкулах
📌 Беларусы папрасілі павесіць памятную дошку на доме ў Горадні, дзе жыў Васіль Быкаў. У выканкаме адмовілі
📌 «Свая» дзяржава як пагроза. Пра палітычна актыўных беларусаў у расейскім вышуку
📌 Пуцін зноў едзе ў Менск
📌 «Схапілі і панесьлі. Некалькі разоў пасьпелі выцяць». Беларус расказаў пра сваё затрыманьне ў Тбілісі
📌 «І ў аптэкі забягалі, і ў царкву — лавілі, выцягвалі людзей». Беларусы расказваюць пра разгон пратэстаў у Грузіі
📌 «ПіК Свабоды». Грузінскі журналіст і беларускі праваабаронца пра «сінія пальцы» на пратэстах у Грузіі
Зяленскі: Расеі пажадана пайсьці на тры літары
Сёньня адбыўся візыт канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца ва Ўкраіну. На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве Шольц абвясьціў, што Нямеччына перадасць Украіне дадатковую сыстэму супрацьпаветранай абароны Iris-T. Раней сёньня канцлер абвясьціў аб выдзяленьні Нямеччынай Украіне 650 мільёнаў эўра вайсковай дапамогі да канца 2024 году.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў анансаваў новыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Ўзброеных сілаў Украіны. У адказ на пытаньне, «на што павінная пайсьці Расея дзеля міру», Зяленскі сказаў: «Пажадана на тры літары». https://smarturl.click/Q1X3w
Украінскага грамадзяніна і дваіх беларусаў асудзілі на вялікія тэрміны зьняволеньня
Сярод іншага, іх вінавацілі ў агентурнай дзейнасьці, тэрарызьме і здрадзе дзяржаве.
У Гомельскім абласным судзе вынесьлі прысуд грамадзяніну Ўкраіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз.
Судзьдзя Яўген Шаршнёў прызнаў усіх фігурантаў справы вінаватымі і прызначыў Бародзію і Ласоўскаму па 10 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Полаз — 9 гадоў калёніі. https://smarturl.click/M1RQE
Прэм’ер-міністар Грузіі заявіў, што выключае магчымасьць перамоваў з апазыцыяй
На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад ў Грузіі». https://smarturl.click/9zBV5
Краіны ААН не дасягнулі пагадненьня аб скарачэньні плястыку, супраць выступілі Расея, Іран, Саудаўская Арабія
Перамовы ішлі ўвесь мінулы тыдзень у паўднёвакарэйскім партовым горадзе Пусане. Саміт стаў кульмінацыяй двухгадовага абмеркаваньня — чакалася, што ўгода адбудзецца і стане адной з самых шматбаковых.
https://smarturl.click/xB2OO
«Схапілі і панесьлі. Некалькі разоў пасьпелі выцяць». Беларус расказаў пра сваё затрыманьне ў Грузіі
«Калі запыталіся і я неяк здолеў адкрыць рот і нешта сказаць, я ім сказаў, што я „рускі“. Гэта было прасьцей, бо калі кажаш, што „я беларус“, людзі адразу не разумеюць, што гэта такое». Беларус Яўген Муравіцкі расказаў Свабодзе, як яго затрымлівалі ў Тбілісі і як да яго ставіліся грузінскія сілавікі.
https://smarturl.click/2qyvD
Руслан Чарнецкі стаў новым міністрам культуры Беларусі
Пасьля пратэстаў 2020 году Чарнецкі быў адным з найяскравейшых прыхільнікаў Лукашэнкі.
https://smarturl.click/xB2jO
Беларуса, затрыманага на пратэстах у Грузіі, адпусьцілі зь СІЗА
Наперадзе ў беларускага грамадзяніна Яўгена Муравіцкага візыт у міграцыйную службу.
https://smarturl.click/aJoq5
Дзясяткі людзей загінулі ў цісканіне пасьля сутыкненьняў на футболе ў Гвінэі
Трагедыя адбылася ў другім па велічыні горадзе краіны Н’зэрэкорэ, паведамляюць мясцовыя СМІ. Усё пачалося пасьля таго, як прыхільнікі гасьцей пачалі кідаць у судзьдзю каменьнем.
https://smarturl.click/e5xqR