radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі году. Апазыцыя: час стомленасьці, рэфлексій і пераацэнак

Крызіс стратэгіі дэмакратычных сілаў — складовая частка беларускага экзыстэнцыйнага крызісу. Ранейшыя канцэпты перамогі не спрацавалі. Валер Карбалевіч аналізуе вынікі 2024 году для беларускай дэмакратычнай супольнасьці

https://smarturl.click/DaDJZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сырыйскія паўстанцы працягваюць вызваляць людзей з падземных турмаў рэжыму Асада

Сырыйскія турмы сумна вядомыя сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Катаваньні насілі сыстэматычны характар, кажуць праваабаронцы і былыя зьняволеныя. Паведамляецца аб сакрэтных пакараньнях сьмерцю ў больш як двух дзясятках аб’ектаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаваньні сырыйскай выведкі, а таксама ў іншых месцах.

https://smarturl.click/mpkno

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вусныя прысуды. Асуджаныя паводле «палітычных» артыкулаў скардзяцца на цяжкасьці з атрыманьнем копій судовых рашэньняў

«Няма прававых інструмэнтаў, каб атрымаць пратаколы ці пастановы. Таму што дрэнныя справы робяцца за зачыненымі дзьвярыма. Міліцыянты, судзьдзі, як і раней, баяцца розгаласу. Яны ж не дурныя і разумеюць, што робяць злачынствы. Калі справа тычыцца не так званага «экстрэмізму», то, безумоўна, усе паперы чалавеку выдадуць».


Крыніцы Свабоды ў юрыдычных колах паведамляюць, што асуджаным паводле палітычна матываваных артыкулаў усё часьцей не выдаюць копій судовых пратаколаў і пастановаў.

https://smarturl.click/jkjRk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асад атрымаў палітычны прытулак у Расеі

У паведамленьні ТАСС Асад названы «былым» прэзыдэнтам, хаця фармальна ён асабіста яшчэ не абвяшчаў пра складаньне паўнамоцтваў. Міністэрства замежных справаў Расеі днём у нядзелю ў афіцыйным паведамленьні, аднак, заяўляла, што паводле вынікаў перамоваў з апазыцыяй Асад пагадзіўся пакінуць пасаду прэзыдэнта і выехаць з краіны.

Паведамляецца таксама, што з амбасады Сырыі ў Маскве зьнятыя сьцяг і шыльда з назвай дыпляматычнага прадстаўніцтва. Сырыйская апазыцыя выкарыстоўвае іншы, крыху зьменены, нацыянальны сьцяг.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/M1ZOa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР пракамэнтавала новыя пагадненьні Лукашэнкі і Пуціна

«Нават у выпадку сьмерці Лукашэнкі альбо ягонага адхіленьня ад улады Масква, паводле дамовы, мае магчымасьць патрабаваць ад Менску накіраваньня беларусаў ва ўсе тыя месцы, дзе яна ажыцьцяўляе агрэсію. Беларускія салдаты і афіцэры стануць „гарматным мясам“. Разьмяшчэньне ж на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі аўтаматычна робіць краіну мішэньню з боку тых, супраць каго можа быць накіраваная гэтая зброя».


Поўны тэкст заявы Рады БНР: https://smarturl.click/op2dj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў відэа Свабоды

8 сьнежня 2024 году завяршылася кіраваньне Башара Асада ў Сырыі. Ён пераняў уладу ў краіне ад свайго бацькі, агулам Асады былі на чале дзяржавы 54 гады. Сталіцу краіны Дамаск занялі паўстанцы, яны ўвайшлі ў палац Асада, а сам дыктатар уцёк з краіны ў невядомым напрамку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фотаздымках

8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.

Сьвяткаваньні адбываюцца ў самой Сырыі, а таксама ў розных краінах, дзе ёсьць сырыйская дыяспара.

📷 ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/w9pJA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Башар Асад пакінуў Сырыю і пасаду кіраўніка дзяржавы. Заяву пра гэта распаўсюдзіў ня ён, а МЗС Расеі

Таксама расейцы запэўніваюць, што іхным вайсковым базам у Сырыі нічога не пагражае.

https://smarturl.click/Ee3o5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Страта Сырыі — «магутная аплявуха» для Расеі

Спатрэбілася 15 гадоў, каб Расея змагла назваць сваю вайсковую інтэрвэнцыю ў грамадзянскай вайне ў Сырыі доказам вяртаньня сваёй сілы і ўплыву на міжнароднай арэне.

Цяпер жа падзеньне ўраду Башара Асада, ключавога хаўрусьніка Масквы, стала сур’ёзным ударам па амбіцыях Расеі як вялікай дзяржавы.

https://smarturl.click/dpR0l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вершы Дзяніса з-за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму і суцяшэньне нашым душам», — Вольга Івашына

Вершы журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына, асуджанага больш як на 13 гадоў няволі за прафэсійную дзейнасьць, перасталі даходзіць да родных з-за кратаў пасьля прысуджэньня яму прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Жонка палітвязьня Вольга не выключае, што так турэмная адміністрацыя адрэагавала на ягонае ляўрэацтва. Пагаварылі зь ёй пра каханьне і жыцьцёвыя прынцыпы Дзяніса, ягоны аптымізм і вершы з турмы.

https://smarturl.click/aJ0wX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сырыйскія паўстанцы ўзялі Дамаск. Невядома, дзе Башар Асад

Дамаск узяты пасьля маланкавая апэрацыі наступу, калі паўстанцы бралі адзін пункт за другім. У сваім паведамленьні ў сацыяльных сетках паўстанцы адзначылі, што цяпер «Дамаск вольны ад Асада».

https://smarturl.click/0eJXW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нотр-Дам — сабор Парыскай Маці Божай — сёньня афіцыйна адкрываецца пасьля рэстаўрацыі. Сабор, якому ўжо 861 гадоў і які будавалі амаль два стагодзьдзі, быў моцна пашкоджаны пажарам пяць гадоў таму.

На цырымонію прыехалі каля 1500 гасьцей, сярод якіх шматлікія сусьветныя лідэры і знакамітасьці, у тым ліку абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, цяперашняя першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і брытанскі прынц Ўільям. https://smarturl.click/vw532

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік ЦВК заявіў, што за чальцамі выбарчых камісій сачылі замежныя спэцслужбы, таму сьпісы камісій ня будуць публікаваць

«Сёння дакладна даказана, што такія спісы станавіліся аб’ектам вывучэння спецслужбаў шэрагу дзяржаў, якія пераследвалі пэўныя мэты. Пасля пачынаўся своеасаблівы булінг гэтых людзей», — сказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый. https://smarturl.click/Ee30g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навукоўцы заклікаюць захоўваць «старых і мудрых» жывёлаў

Ня толькі людзі, але і жывёлы разумнеюць з узростам, паказваюць новыя навуковыя дасьледаваньні. Старэйшыя жывёлы атрымоўваюць новы досьвед і часта перадаюць яго маладзейшым.

Аднак праблема ў тым, што людзі часта забіваюць старэйшых дзікіх жывёлаў. «Старыя жывёлы на Зямлі ў заняпадзе», — папярэджваюць дасьледчыкі ў аглядзе больш чым 9 тысяч навуковых працаў, які быў апублікаваны ў мінулым месяцы ў навуковым часопісе Science. Дасьледчыкі заклікаюць да новага падыходу, які называюць «захаваньне даўгалецьця». https://smarturl.click/O0BJ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol пра дамову аб гарантыях бясьпекі: Магчымасьць новых базаў і фармальныя ўмовы для ўцягваньня беларускіх войскаў у вайну

Ініцыятыва колішніх супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур BelPol паведаміла, што атрымала тэкст пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі.

Паводле BelPol, пагадненьне дасьць магчымасьць ствараць на тэрыторыі Беларусі новыя расейскія ваенныя базы і разьмяшчаць вайсковыя фармаваньні РФ. Акрамя таго, рагадненьне стварае фармальныя ўмовы, каб адправіць беларусаў ваяваць супраць Узброеных сілаў Украіны. https://smarturl.click/baQbV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔎 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў Сырыі, альбо жылі там да нядаўняга часу. Ананімнасьць гарантуем.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Парыжы адкрылі адноўлены сабор Нотр-Дам. Відэа

Сабор Парыскай Маці Божай аднавілі пасьля жудаснага пажару, які здарыўся 15 красавіка 2019 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 сьнежня — дзень нараджэньня Максіма Багдановіча

9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. Пачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Аўтар паэтычнага зборніка «Вянок», адзінага, выдадзенага пры жыцьці. Пражыў толькі 25 гадоў, памёр ад сухотаў. Нягледзчы на сьмерць у маладым узросьце, пакінуў заўважны сьлед у беларускай літаратуры, лічыцца адным з найвыбітнейшых паэтаў у беларускай гісторыі.

Больш падзей гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyZd9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея заявіла, што Асад зь сям’ёй у Маскве

Былы дыктатар Сырыі Башар Асад разам зь сям’ёй прыбыў у Маскву. Такое паведамленьне распаўсюджваюць расейскія дзяржаўныя СМІ.

Расея з 2011 году падтрымлівала рэжым Асада, у тым ліку вайсковым чынам. 8 сьнежня, пасьля таго як паўстанцы заявілі пра ўзяцьце Дамаску, менавіта МЗС Расеі паведаміла пра тое, што былы кіраўнік дзяржавы пакінуў сваю пасаду і паляцеў з краіны.

На архіўным фота Асад на сходзе, арганізаваным у Сырыі ў ягоную падтрымку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 8 сьнежня:

❗️Башар Асад пакінуў Сырыю і пасаду кіраўніка дзяржавы. Заяву пра гэта распаўсюдзіў ня ён, а МЗС Расеі

▫️Страта Сырыі — «магутная поўха» для Расеі

▫️Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фотаздымках

🎙 «Вершы Дзяніса з-за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму і суцяшэньне нашым душам», — Вольга Івашына

🖋Чые мудрыя словы? ТЭСТ

🇺🇸🇺🇦 ЗША накіруюць новы пакет дапамогі Ўкраіне коштам амаль у мільярд даляраў

⛓️ Ня менш за 176 дзеячоў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня ці абмежаваньня волі, — Беларускі ПЭН

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня менш за 176 дзеячаў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня або абмежаваньня волі — Беларускі ПЭН

ПЭН, сярод іншага, зьвяртае ўвагу на тое, што Міністэрства інфармацыі склала «сьпіс друкаваных выданняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

https://smarturl.click/G6Xod

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чые мудрыя словы? ТЭСТ

Пачынальнікі беларускага нацыянальнага руху, навукоўцы, творцы ня раз выказвалі глыбокія й прарочыя думкі пра беларускую мову, якія мусілі ўвайсьці ў сьвядомасьць кожнага з нас. Ці ўвайшлі, ці ведаем?

https://smarturl.click/AdQ99

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пракамэнтаваў падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі і заклікаў да спыненьня вайны ва Ўкраіне

«Асада больш няма. Ён уцёк са сваёй краіны. Яго абаронца, Расея на чале з Уладзімірам Пуціным, больш не зацікаўленая ў яго абароне. Расеі наогул няма чаго было там быць», — гаворыцца ў заяве Трампа.

Паводле яго слоў, Масква «страціла ўсякую цікавасьць» да Сырыі з-за вайны ва Ўкраіне.

https://smarturl.click/9zvLj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці сапраўды гарачы душ шкодны для валасоў і скуры

Усе мы ведаем, што гарачы душ расслабляе. Лічыцца, што ён можа супакоіць боль у цягліцах і суставах, палепшае настрой і дапамагае лягчэй засынаць. Але ня ўсё так проста, аказваецца шмат што залежыць ад тэмпэратуры вады. Газэта The New York Times сабрала меркаваньні экспэртаў.

https://smarturl.click/1dGyO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Што адбудзецца з прыхільнікамі Лукашэнкі пасьля яго сыходу?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, у Лукашэнкі няма прыхільнікаў у пазытыўным сэнсе слова. Людзі прагматычна адпрацоўваюць грошы. Бо цяжка ўявіць сабе шчырага прыхільніка яго асобы або палітыкі. Каму можа падабацца хлусьня і некампэтэнтнасьць, скандалы і заняпад? Таму пасьля ягонага сыходу мы проста не пабачым у заўважнай колькасьці ягоных пасьлядоўнікаў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 33-я гадавіна падпісаньня Белавескіх пагадненьняў

8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Кебіч, Барыс Ельцын, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук і Вітольд Фокін афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/5Op0p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 7 сьнежня

📌 BelPol пра беларуска-расейскую дамову аб гарантыях бясьпекі: Магчымасьць новых базаў і фармальныя ўмовы для ўцягваньня беларускіх войскаў у вайну

📌 Інстытут вывучэньня вайны: «Арэшнік» у Беларусі істотна не павялічыць пагрозу Ўкраіне і NATO

📌 Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла на 15%

📌 У Румыніі прайшлі ператрусы па справе аб незаконным фінансаваньні выбараў

📌 На подступах да Дамаску і Пальміры ідуць баі, у сталіцы скінулі статую Асада

📌 Парлямэнт Паўднёвай Карэі ня змог зладзіць імпічмэнт прэзыдэнту

📌 «Дарэмна мы не рызыкнулі адмяніць прамыя выбары». Чым Лукашэнку вабіць досьвед Брэжнева

📌 Запытайся ў Дубаўца. Пра кандыдатаў у прэзыдэнты, якія самі за Лукашэнку, і 1200 асуджаных за яго «абразу»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макрон сустрэўся з Трампам і Зяленскім перад цырымоніяй адкрыцьця сабору Нотр-Дам пасьля рэстаўрацыі

Перад сустрэчай Трамп сказаў, што будзе абмяркоўваць з Макронам сытуацыю ў сьвеце, які «крыху звар’яцеў».

Пасьля сустрэчы Зяленскі назваў яе «добрай і прадуктыўнай» у сваім тэлеграм-канале. «Прэзыдэнт Трамп, як заўсёды, настроены рашуча. Дзякуй за гэта. Я таксама дзякую прэзыдэнту Макрону за арганізацыю гэтай сустрэчы ў Парыжы... Мір магчымы дзякуючы сіле!». https://smarturl.click/vw532

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Тыдзень на Свабодзе — у нашай рассылцы!

➖ Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам»?
➖ Ці плянуюць беларускія эмігранты вяртацца дахаты?
➖ За што рэжым у Беларусі перасьледуе творцаў, студэнтаў?
➖ Куды «Грузінская мара» вядзе Грузію?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні — у матэрыялах Свабоды за гэты тыдзень. Каб Вы доўга не шукалі — сабралі для вас усё самае важнае па спасылцы.

Падпісвайцеся і атрымлівайце падборку найлепшага штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: на подступах да Дамаску і Пальміры ідуць баі

Катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра» і турэцкае агенцтва Anadolu паведамляюць пра баі ў Сырыі на подступах да Дамаску і Пальміры.

«Аль-Джазіра» сьцьвярджае, што армія Асада пакідае прымесьці Дамаску, а ісламісцкія групоўкі знаходзяцца прыкладна за 20 кілямэтраў ад сырыйскай сталіцы. Міністэрства абароны Сырыі адступленьне арміі адпрэчвае.

Дырэктар праграмаў у амэрыканскім Інстытуце Сярэдняга Ўсходу Чарлз Лістэр апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х відэа, на якім у прымесьці Дамаску скідваюць статую прэзыдэнта Башара Асада.
Ілюстрацыйнае фота: Антыўрадавыя ваяўнікі ў Сырыі
https://smarturl.click/ppBgW

Читать полностью…
Подписаться на канал