ТОЛЬКІ НА СВАБОДЗЕ: Шэсьць гісторый студэнтаў, якія прайшлі праз турму
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
Ася Булыбенка, Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнбэрг, Вольга Філатчанкава расказваюць сваю гісторыю ад затрыманьня да эвакуацыі і жыцьця ў эміграцыі.
ГЛЯДЗЕЦЬ 👉 https://youtu.be/fmlilhDu8vI?si=097ZdLM6Iw_dFMj7
Краіны Балтыі ўводзяць санкцыі супраць грузінскіх афіцыйных асобаў, датычных да разгону пратэстаў
Сярод асобаў, якія трапілі пад візавыя санкцыі, міністар унутраных справаў Грузіі Вахтанг Гомэлауры, ганаровы старшыня партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі, а таксама 4 намесьнікі кіраўніка МУС і 5 кіраўнікоў розных дэпартамэнтаў міністэрства. https://smarturl.click/1dXEy
Грамадзяне заклікалі ўлады Горадні паставіць шыльду на доме, дзе жыў Васіль Быкаў. У выканкаме адказалі
«Адсутнасьць мэмарыяльнай дошкі перашкаджае належнаму ўшанаваньню яго ўкладу ў беларускую і сусьветную літаратуру», — гаварылася ў звароце грамадзянаў.
Але чыноўнікі і гэтым разам знайшлі прычыну, каб адмовіцца.
https://smarturl.click/G6a25
«І ў аптэкі забягалі, і ў царкву — лавілі, выцягвалі людзей». Беларусы расказваюць пра разгон пратэстаў у Грузіі
«Яны бегалі, і ў аптэкі забягалі, і ў царкву. Лавілі, выцягвалі людзей. Кагосьці не адпускалі, супрацоўнікі аптэкі адбівалі хлопцаў». Пратэстоўцы страляюць пэтардамі і фаервэркамі. Сілавікі паліваюць вадой і газам, і моцна б’юць пры затрыманьнях, нападаюць на журналістаў. На месца пратэстаў выйшлі праваслаўныя сьвятары.
Свабода пагаварыла зь беларусамі ў Грузіі пра тое, як праходзяць акцыі пратэсту.
https://smarturl.click/l5Va1
«Свая» дзяржава як пагроза. Пра палітычна актыўных беларусаў у расейскім вышуку
Ці можа беларуская дзяржава помсьціць беларускім грамадзянам? Адказу на пытаньне шукае Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/ppn6A
У Тбілісі чацьвёртая ноч пратэстаў зноў завяршылася жорсткім разгонам і новымі арыштамі
Затрымалі аднаго зь лідэраў «Кааліцыі перамен» Зураба Джапарыдзэ і некалькіх журналістаў.
Сілавыя органы Грузіі ўначы выкарысталі супраць пратэстоўцаў вадамёты і газавыя капсулы.
https://smarturl.click/Q1XqJ
Абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Як улады караюць людзей, якія ходзяць на працэсы па палітычных артыкулах
«Чалавек вельмі эмпатычны, ён заўсёды дапамагаў людзям, не чакаючы нічога наўзамен. У яго проста абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Віталю адпомсьцілі за тое, што ён ходзіць на суды, каб расказаць праўду, як фальсыфікуюцца палітычна матываваныя справы», — кажа сябар Віталя Чопіка, які дзеля бясьпекі не называе свайго імя.
Расказваем, як у Беларусі караюць людзей, якія ходзяць на працэсы па палітычных артыкулах.
https://smarturl.click/Xy29W
Асноўныя падзеі дня і найважнейшыя публікацыі Свабоды за 1 сьнежня
Украінская паэтка з Бучы Алена Сьцепанка расказала пра вайну, мужа-беларуса, творчасьць і стаўленьне да Беларусі
Ці добра вы ведаеце падзеі самай крывавай вайны ў гісторыі Беларусі? Прайдзіце ТЭСТ
У Тбілісі падчас разгону пратэсту ў ноч на 1 сьнежня затрымалі 50 чалавек. Акцыі пратэсту працягваюцца, на іх адрэагаваў прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Кабахідзэ
Затрыманы падчас разгону пратэстаў у Тбілісі беларус у СІЗА чакае суду
ЗША прыпынілі стратэгічнае партнэрства з Грузіяй пасьля яе адмовы ад эўраінтэграцыі
У Расеі зацьвердзілі бюджэт з рэкорднымі ваеннымі выдаткамі
Што зьмялілася ў Беларусі з 1 сьнежня?
Жузэп Бурэль і Сьвятлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул наконт будучыні Беларусі
Сырыйскія паўстанцы захапілі большую частку Алепа, сутыкнуўшыся са слабым супрацівам
У Лідзкім раёне гарэў дызэльны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна
На фота пратэсты ў Тблілісі.
У Расеі зацьвердзілі бюджэт з рэкорднымі ваеннымі выдаткамі
У 2025 годзе на «нацыянальную абарону» Расея выдаткуе 13,5 трыльёна рублёў — гэта больш за 40% усіх выдаткаў краіны. Гэта больш, чым закладзенае ў бюджэце фінансаваньне аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай палітыкі і нацыянальнай эканомікі разам узятых.
Як адзначае The Bell, 13,5 трыльёна на абарону і нацыянальную бясьпеку — рэкорднае значэньне ва ўсёй гісторыі постсавецкай Расеі.
На фота наступствы расейскага ракетнага нападу на ўкраінскі горад Харкаў. 1 лістапада 2024.
https://smarturl.click/vwkM8
У Херсоне расейскі дрон скінуў выбухоўку на маршрутнае таксі
Тры мірныя жыхары загінулі, восем атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага дрона ў прыфрантавым Херсоне.
У ноч на 1 сьнежня расейскае войска атакавала Ўкраіну з выкарыстаньнем 78 дронаў. Украінскім сілам удалося зьбіць 32 зь іх, яшчэ 45, як мяркуецца, былі выведзеныя з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
На працягу тыдня расейскія войскі выкарыстоўвалі для ўдараў па Ўкраіне больш за 500 кіраваных авіяцыйных бомб, амаль 660 бесьпілётнікаў і каля 120 ракет розных тыпаў, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
«Ні адна краіна сьвету не сутыкалася з падобнымі атакамі кожны дзень на працягу такога доўгага часу», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
На фота наступствы адной з расейскіх атак на Херсон.
https://smarturl.click/VDkL0
Прэм’ер Грузіі адрэагаваў на пратэсты ў Тбілісі, дэмарш прэзыдэнткі Зурабішвілі і разрыў партнэрства з ЗША
Прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ выступіў пасьля трох дзён пратэстаў у Тбілісі супраць прыпыненьня ўрадам эўраінтэграцыі.
Ён адмовіў у правядзеньні новых парлямэнціх выбараў, якіх патрабуе Саламэ Зурабішвілі і адказаў на рашэньне ЗША аб прыпыненьні стратэгічнага партнэрства з Грузіяй.
Кабахідзэ адзначыў, што адміністрацыя Джо Байдэна спрабуе пакінуць для абранага прэзыдэнта Дональда Трампа «цяжкую спадчыну». Само рашэньне прэм’ер назваў «часовай зьявай».
Пратэсты ў Тбілісі і іншых гарадах Грузіі працягваюцца.
На фота Іраклій Кабахідзэ.
https://smarturl.click/W3ZM9
У Тбілісі падчас разгону пратэсту ў ноч на 1 сьнежня затрымалі 50 чалавек
Агульная колькасьць затрыманых на пратэстах супраць спыненьня ўрадам Грузіі эўраінтэграцыі перавысіла 200 чалавек.
Частка іх была вызваленая, частка знаходзіцца ў ізалятарах часовага ўтрыманьня, чакае судоў, а некаторыя, паводле слоў адвакатаў, праходзяць лячэньне ў клініках пасьля пабояў.
Сярод затрыманых ёсьць адзін беларус.
1 сьнежня пратэст у Тбілісі працягваецца.
На фота момант затрыманьня пратэстоўца ў Тбілісі.
https://smarturl.click/e5xM1
Што зьменіцца ў Беларусі з 1 сьнежня?
🔸Уводзяцца штрафы за летнюю гуму,
🔸новыя правілы ўтылізацыі будаўнічых адыходаў,
🔸новыя падыходы пры камунальных паслугах,
🔸папярэдняя рэгістрацыя ў электроннай чарзе грузавых транспартных сродкаў, якія выяжджаюць зь Літвы празь вонкавую мяжу Эўразьвязу.
Што яшчэ?
https://smarturl.click/op32A
У Лідзкім раёне гарэў дызэльны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна
На чыгуначным участку паміж станцыямі Гуды і Бастуны каля вёскі Жырмуны (Лідpкі раён Горадзенскай вобласьці) загарэўся дызэльны пасажырскі цягнік.
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паведаміла, што «адбылося загараньне галаўнога вагона дызэль-цягніка двухвагоннай кампаноўкі «Ліда — Беняконі»
15 пасажыраў самастойна пакінулі цягнік.
https://smarturl.click/vwkm8
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Больш за 1200 асуджаных за «абразу Лукашэнкі» — пра што гэта сьведчыць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта перакулены сьвет, які немагчымы ў краінах, якія мы называем нармальнымі, дзе людзі рэальна выбіраюць уладу, а ўлада прыслухоўваецца да крытыкі, а не ваюе з «абразамі». У нашай рэальнасьці гэта сьведчыць пра слабасьць Лукашэнкі як палітыка, які ня мае падтрымкі народу, фальсыфікуе выбары, а ўсіх нязгодных з гэтым садзіць у турму.
Прэм’ер-міністар Грузіі заявіў, што выключае магчымасьць перамоваў з апазыцыяй
На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад ў Грузіі». https://smarturl.click/9zBV5
Краіны ААН не дасягнулі пагадненьня аб скарачэньні плястыку, супраць выступілі Расея, Іран, Саудаўская Арабія
Перамовы ішлі ўвесь мінулы тыдзень у паўднёвакарэйскім партовым горадзе Пусане. Саміт стаў кульмінацыяй двухгадовага абмеркаваньня — чакалася, што ўгода адбудзецца і стане адной з самых шматбаковых.
https://smarturl.click/xB2OO
«Схапілі і панесьлі. Некалькі разоў пасьпелі выцяць». Беларус расказаў пра сваё затрыманьне ў Грузіі
«Калі запыталіся і я неяк здолеў адкрыць рот і нешта сказаць, я ім сказаў, што я „рускі“. Гэта было прасьцей, бо калі кажаш, што „я беларус“, людзі адразу не разумеюць, што гэта такое». Беларус Яўген Муравіцкі расказаў Свабодзе, як яго затрымлівалі ў Тбілісі і як да яго ставіліся грузінскія сілавікі.
https://smarturl.click/2qyvD
Руслан Чарнецкі стаў новым міністрам культуры Беларусі
Пасьля пратэстаў 2020 году Чарнецкі быў адным з найяскравейшых прыхільнікаў Лукашэнкі.
https://smarturl.click/xB2jO
Беларуса, затрыманага на пратэстах у Грузіі, адпусьцілі зь СІЗА
Наперадзе ў беларускага грамадзяніна Яўгена Муравіцкага візыт у міграцыйную службу.
https://smarturl.click/aJoq5
Дзясяткі людзей загінулі ў цісканіне пасьля сутыкненьняў на футболе ў Гвінэі
Трагедыя адбылася ў другім па велічыні горадзе краіны Н’зэрэкорэ, паведамляюць мясцовыя СМІ. Усё пачалося пасьля таго, як прыхільнікі гасьцей пачалі кідаць у судзьдзю каменьнем.
https://smarturl.click/e5xqR
90 год з дня народзінаў навукоўца Несьцярэнкі, які пасьля аварыі на ЧАЭС запатрабаваў ратаваць людзей
У 1934 годзе нарадзіўся Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі. У першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС падняў перад камуністычным кіраўніцтвам БССР пытаньне ратаваньня людзей.
Апошнія гады жыцьця быў праціўнікам пабудовы АЭС у Беларусі. Памёр 25 жніўня 2008.
На фота Васіль Несьцярэнка.
Пра іншыя падзеі і памятныя даты 2 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/z28VA
Сырыйскія паўстанцы захапілі большую частку Алепа, сутыкнуўшыся са слабым супрацівам
Імклівы і нечаканы наступ зьбянтэжыў прэзыдэнта Сірыі Башара Асада і выклікаў сумневы наконт гатоўнасьці яго ўзброеных сіл.
Гэта адбылося ў той час, калі саюзьнікі Асада, у тым ліку Расея і Іран, былі занятыя сваімі канфліктамі.
Наступ таксама пагражае паўторным распальваньнем грамадзянскай вайны ў краіне, якая шмат гадоў была ў тупіку.
На фота паўстанцы паляць партрэты Башара Асада.
https://smarturl.click/W3ZMk
Прэзыдэнтка Эўракамісіі адрэгавала на рашэньне Грузіі прыпыніць эўраінтэграцыю
«Дзьверы ў ЭЗ адчыненыя... Мы шкадуем аб адыходзе кіраўніцтва Грузіі ад ЭЗ і яго каштоўнасьцяў. Эўразьвяз падтрымлівае народ Грузіі і яго выбар эўрапейскай будучыні».
Гэтак прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен пракамэнтавала рашэнне ўладаў Грузіі адмовіцца ад эўраінтэграцыі да канца 2028 года.
Новы вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кая Калас асудзіла гвалт над пратэстоўцамі, якія выступаюць супраць тагога рашэньня ўраду Грузіі.
Пратэсты ў Грузіі працягваюцца чацьвёртыя суткі.
На фота ўдзельнікі пратэстаў у Тбілісі.
https://smarturl.click/jk06q
Бурэль і Ціханоўская напісалі супольны артыкул з заклікам: «Беларусь — эўрапейская краіна»
У дзень завяршэньня тэрміну знаходжаньня Жузэпа Бурэля на пасадзе Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах, ён і Сьвятлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул наконт таго, што Эўразьвяз робіць і што мае рабіць у дачыненьні Беларусі.
«Але сёньня Беларусь знаходзіцца на раздарожжы. Падтрымліваючы Ўкраіну, нельга забываць і пра Беларусь.
Ці застанецца яна ў пастцы дыктатара, які служыць імпэрскім амбіцыям Расеі? Ці гэта намеціць новы курс у бок Эўропы і дэмакратыі?»,— задаюцца пытаньнямі аўтары.
Ад сёньня абавязковая рэгістрацыя транзытных грузавікоў у Літве
З 1 сьнежня ўводзіцца папярэдняя рэгістрацыя ў электроннай чарзе ўсіх грузавых транспартных сродкаў, якія выяжджаюць зь Літвы праз вонкавую мяжу Эўразьвязу.
Чакаецца, што гэта дапаможа разабрацца з чэргамі на літоўскай мяжы, што асабліва актуальна перад Калядамі.
Усе грузавікі, што едуць на памежныя пункты пропуску Меднікі/Каменны Лог, Салечнікі/Беняконі і Кібартай/Чарнышэўскае на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй, павінны будуць загадзя рэзэрваваць выбраны час перасячэньня мяжы ў інфармацыйнай сыстэме кіраваньня чаргой (EVIS).
Калі не зрабіць гэтага загадзя, то на мяжы можна будзе зарэгістравацца ў пункце EVIS на найбліжэйшы даступны час.
Затрыманы падчас разгону пратэстаў у Тбілісі беларус у СІЗА чакае суду
Інфармацыя тэлекампаніі «Імэдзі» аб затрыманьні на акцыі пратэсту ў Тбілісі грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага пацьверджаная.
Гэта паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк. Да суду 25-гадовы Муравіцкі знаходзіцца ў СІЗА гораду Сыгнагі (вядомы турыстычны цэнтар Грузіі) за 109 км ад сталіцы.
«Нібыта таму, што месцы зняволеньня ў Тбілісі перапоўненыя», — сказаў Кісьляк, які сам жыве ў Грузіі.
Даставіць у суд затрыманага беларуса абавязаны цягам 48 гадзін з моманту затрыманьня.
На фота разгон пратэстаў у Тбілісі 29 лістапада 2024.
https://smarturl.click/G6a4m
Ці добра вы ведаеце падзеі самай крывавай вайны ў гісторыі Беларусі?
Сёлета споўнілася 370 гадоў з моманту пачатку самай жорсткай вайны ў гісторыі Беларусі — вайны Маскоўскага царства супраць Рэчы Паспалітай у 1654–1667 гадах.
Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю той вайны, адкажыце на пытаньні тэсту:
https://smarturl.click/71ZRa
Спэцназ у Тбілісі ня змог разагнаць усіх мітынгоўцаў, акцыя пратэсту працягваецца трэці дзень
Як піша праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», пасля некалькіх сэрый атак з вадамётамі і сьлезацечным газам, якія ўчыніла паліцыя, удзельнікі акцыі пратэсту адступілі з праспэкту Руставелі і цяпер знаходзяцца на праспэкце Чаўчавадзэ, каля будынку Тбіліскага ўнівэрсытэту — на тым самым месцы, дзе некалькі дзён таму было разагнанае намётавае мястэчка пратэстоўцаў.
https://smarturl.click/qlXvO
«Не разумела, навошта я жывая, калі столькі сьмерцяў вакол». Украінская паэтка з Бучы пра вайну, творчасьць і стаўленьне да Беларусі
Украінская паэтка Алена Сьцепанка жыве ў горадзе Буча, які стаў сымбалем расейскай акупацыі і масавых забойстваў мірных жыхароў. Пагаварылі зь ёй пра вайну і набліжэньне міру, сьмерць і ўцёкі ад яе, любоў і нянавісьць:
https://smarturl.click/1dXXY