Сёлета за тры месяцы 25 беларусам адмовілі ў прытулку ў Грузіі. За 5 гадоў абароны папрасілі 73 беларусы
З 2019 да канца трэцяга кварталу 2024-га па абарону ў Грузіі зьвярнуліся 73 грамадзяніны Беларусі, адмову ўжо атрымаў 31 просьбіт. Абсалютная большасьць адмоваў (25 з 31) прыпала на ліпень — верасень 2024 году:
https://smarturl.click/z2886
Былы турэмшчык, сьвятар, грамадзянін Латвіі: 65 чалавек судзілі ў Беларусі паводле палітычных артыкулаў на тыдні
З 25 па 29 лістапада ў беларускіх судах разглядалі 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 65 чалавек, падлічылі праваабаронцы.
Найбольш распаўсюджаны артыкул — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці актыўны ўдзел у іх», паводле яго за пратэсты 2020 году судзілі 24 чалавекі. Сама меней 6 чалавек судзілі за «здраду дзяржаве», 21 чалавека — за «распальваньне варожасьці», 11 чалавек — за камэнтары пра Лукашэнку.
Падрабязьней: https://smarturl.click/8E22L
Польскі Forbes намінаваў беларуску на званьне «Жанчына году»
Польскі часопіс Forbes Women намінаваў Вольгу Ланеўскую на званьне жанчыны году ў катэгорыі «грамадзкая дзейнасьць». Беларуская працуе з тэмамі фэмінізму і супрацьдзеяньня гендэрнаму гвалту, яна заснавала ў Кракаве Фэмінісцкі цэнтар салідарнасьці для дзяўчат і жанчын. Вольга — сэртыфікаваная трэнэрка па жаночай самаабароне і асэртыўнасьці паводле мэтаду WenDo (прыдуманы ў Канадзе на мяжы 60-70 гадоў ХХ ст.)
Да пераезду ў Польшчу, Вольга Ланеўская праводзіла трэнінгі паводле мэтаду WenDo для беларусак у Беларусі:
https://smarturl.click/Q1XXB
Расьсьледнік Хрыста Грозеў: агенты ГРУ, датычныя да атручэньня Скрыпалёў, навучаюць людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе
Журналіст-расьсьледнік Хрыста Грозеў сьцьвярджае, што агенты Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Мінабароны Расеі Анатоль Чапіга і Аляксандар Мішкін, вядомыя пад псэўданімамі «Башыраў» і «Пятроў», жывуць у Маскве і займаюцца навучаньнем і вэрбаваньнем людзей для арганізацыі дывэрсіяў у Эўропе:
https://smarturl.click/ppn39
Ад пачатку расейскага ўварваньня колькасьць зьнішчанага агнём лесу ва Ўкраіне вырасла ў 30 разоў, Каб іх аднавіць, спатрэбяцца намаганьні пакаленьняў
З агульнай плошчы ўкраінскіх лясоў у 10,4 мільёна гектараў амаль 3 мільёны гектараў лясоў пацярпелі ад баявых дзеяньняў. Канфлікт зьнішчыў 800 000 гектараў украінскага лесу.
Так, у пачатку вайны расейскія войскі захапілі Нацыянальны прыродны парк «Сьвятыя горы». Калі ў верасьні 2022 году ўкраінскія сілы вярнулі парк, там усё было абвуглена, усеяна варонкамі ад снарадаў, перарыта акопамі і траншэямі, усыпана наземнымі мінамі і неразарванымі боепрыпасамі. Праз 2 гады ад іх разгарэўся буйны пажар, які выпаліў 7000 гектараў парку:
Больш пра экацыд ва Ўкраіне: https://smarturl.click/W3ZlD
Пасьля Пуціна. Калі ў Беларусі скончыцца дыктатура
Менск становіцца татальна залежным ад Масквы ва ўсім — і ў эканоміцы, і ў ваеннай сфэры, і ва ўнутранай палітыцы. А ці здольны Лукашэнка захаваць у Беларусі рэпрэсіўны дыктатарскі рэжым у выпадку, калі ў Расеі адбудуцца істотныя палітычныя зьмены? — Пра гэта разважае Віктар Багдзевіч, узгадваючы прыклады з гісторыі:
https://smarturl.click/mpRYm
85 год таму СССР напаў на Фінляндыю
30 лістапада 1939 году пачалася савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу, але супрацьстаяньне зацягнулася. Яно каштавала СССР значных ваенных стратаў і паказала нізкую баяздольнасьць савецкага войска. У вайне быў і беларускі акцэнт.
Пра іншыя падзеі 30 лістапада ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/aJoYq
🔥 Рэкорд курсу даляра, Лукашэнка ў Пакістане. Вынікі тыдня
Лукашэнка наведаў Пакістан на фоне грамадзкіх пратэстаў і чарговы саміт АДКБ у Астане. Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=cdU1Rj2hbfA
Куды за мяжу едуць вучыцца беларускія студэнты. Апублікавалі дадзеныя
Колькасьць студэнтаў у Беларусі зьніжаецца прыкладна на 5% за год. За апошнія 10 гадоў ад 400 тысяч студэнтаў засталося крыху больш за 200 тысяч.
https://smarturl.click/yqBzk
Гэты шчэбневы завод ва Ўкраіне належаў Беларусі, а цяпер там кіруе кіеўская кампанія. Што пра яе вядома
Да вайны завод належаў Гомельскаму гарадзкому дарожнаму будаўніча-рамонтнаму трэсту. Яго актывы арыштавалі пасьля расейскага ваеннага ўварваньня. Завод не працаваў з 2022 году. Але і датуль прадпрыемства не было сярод пасьпяховых.
https://smarturl.click/G6abg
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻 Чаму мы пішам «кляса»? Тлумачым гэтае правіла «тарашкевіцы» (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Лёс Язэпа Драздовіча. radio_svaboda/video/7440540371471420728">Расказваем пра аднаго з найбольш знакамітых беларускіх мастакоў
👉🏻 Расказваем, radio_svaboda/video/7441282864450145591">чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»
👉🏻 Ці разумеюць беларусы ўкраінскую мову? radio_svaboda/video/7441639056775122232">Праверце сябе
👉🏻 Праўладныя блогеры: radio_svaboda/video/7442011416250404152">глядзім, што зь імі стала пасьля 2020 году
👉🏻 Чаму ў Беларусі расьце даляр і чаго чакаць далей? radio_svaboda/video/7442373590453996856">Што пра гэта кажуць эканамісты
Ідзе галасаваньне за «Беларускае слова 2024 году». Яно мае быць зусім новае ці з новым значэньнем, магчымы і выбар ужо вядомага, але важнага сёлета слова. Кароткі сьпіс 10 словаў-прэтэндэнтаў уклалі экспэрты і чытачы сацыяльных сетак. Галасуйце!
Читать полностью…На мяжы Беларусі з ЭЗ зноў чэргі. Выезду ў эўрапейскія краіны чакаюць больш за 2 тысячы грузавікоў
З 1 сьнежня 2024 году Літва ўводзіць электронныя чэргі для грузавікоў на межах зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/0ena8
Фармальна беларускі бізнэс застанецца прыватным, але стане яшчэ больш кантраляваным, — эканаміст Кавалкін
Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, што адбываецца з курсам беларускага рубля, і дае свой адказ на пытаньне, ці сапраўды ўлады будуць прызначаць сілавікоў кіраваць прыватнымі прадпрыемствамі.
https://smarturl.click/gpadD
Паліцыя разагнала антыўрадавыя пратэсты ў Тбілісі. Шмат затрыманых
Пасьля заявы прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Кабахідзэ пра згортваньне эўраінтэграцыі краіны ў Грузіі з новай сілай пачаліся антыўрадавыя пратэсты. Улады адказалі сілавым разгонам. Ёсьць пацярпелыя, у тым ліку журналісты.
https://smarturl.click/Ado8O
На ўчорашняй акцыі ў Тбілісі затрымалі грамадзяніна Беларусі. Сёньня ў Грузіі людзі зноў выйшлі пратэставаць
Учора падчас акцыі пратэсту ў Тбілісі затрымалі грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага 1999 году нараджэньня, а таксама грамадзяніна ЗША і 8 расейцаў. Агулам МУС Грузіі паведамляла пра 107 затрыманых.
Тым часам увечары ў Грузіі аднавіліся акцыі супраць адыходжаньня краіны ад эўрапейскага шляху. Людзі выйшлі на пратэсты ў Тбілісі, Батумі, Кутаісі і іншых гарадах:
https://smarturl.click/ppnn9
На выбарчую кампанію Лукашэнкі сабралі ў 21 раз больш грошай, чым на ўсіх астатніх прэтэндэнтаў
У выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі да 27 лістапада паступіла 610 120 беларускіх рублёў, сьведчыць прамежкавая справаздача ЦВК. Гэта ў 20,7 раза больш, чым на астатніх 4 прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкае крэсла разам узятых — у іх фонды агулам сабралі 29 440 рублёў.
Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/jk00y
📸 Як у 1990-х расейскія вайскоўцы наведвалі ядзерныя ракетныя базы ЗША
Публікуем унікальныя архіўныя здымкі, якія адлюстроўваюць аптымізм 1990-х гадоў, калі Вашынгтон і Масква адчынілі дзьверы на свае найбольш адчувальныя ваенныя базы для экскурсій добрай волі.
Больш фота: https://smarturl.click/71Zwk
Беларуса Дзьмітрыя Лукомскага вызвалілі з-пад варты ў Славакіі і вярнулі ў адкрыты лягер
«Яго вызвалілі, прывезьлі назад у лягер, у якім ён быў да затрыманьня, дзе ён, нарэшце, сустрэўся з жонкай Віялетай», — распавяла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская. Паводле яе, Дзьмітры Лукомскі таксама адзначыў, што ў лягеры дзякуючы пратэстам і скаргам крыху палепшыліся ўмовы. Цяпер актывіст плянуе падаць у суд на кампэнсацыю.
Раней суд пастанавіў вызваліць Лукомскага з Цэнтру ўтрыманьня іншаземцаў, але адразу не адпусьцілі. Каб пераслаць пастанову суду ў Цэнтар, даецца да 7 дзён, а калі б паліцыя яе абскардзіла, на час разгляду скаргі беларус мусіў бы знаходзіцца ў закрытым лягеры:
https://smarturl.click/Zy8ld
❓Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў беларусаў няма эмпатыі да суайчыньнікаў? Катуюць у турмах, абражаюць, чыняць усякія прыкрасьці...
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На маю думку, трэба адрозьніваць беларусаў ад тых, што пачуваюцца расіянамі, не беларусамі. Мы бачым, як расіяне з аднолькавай лютасьцю забіваюць як украінцаў, так і сваіх суайчыньнікаў. Цяжка ў расіянаў знайсьці масавыя праявы салідарнасьці, чаго ў беларусаў мы маем мноства прыкладаў. Салідарнасьць — якраз тое, што адрозьнівае беларускую нацыю ад расейцаў як імпэрскага народу. Колеры нашай салідарнасьці і эмпатыі бел-чырвона-белыя.
💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае ў адным лісьце!
Сёньня расказваем пра фільтрацыйны лягер для ўкраінцаў у Нароўлі (у 2020-ым), як беларусы трапляюць у базы вышуку Расеі, СНД і Інтэрполу, пра новую тактыку ўладаў перад выбарамі, чаго чакаць ад росту даляра, як мяняецца беларуская адукацыя, як творцы прыдумляюць будучыню і шмат што яшчэ!
Падпісвайцеся і чытайце: http://eepurl.com/ijMaIv
Вынесьлі прысуд у справе аб выбуху на Сьветлагорскім ЦКК
У выніку выбуху, які адбыўся у 2023 годзе, загінулі трое чалавек — супрацоўнікі прадпрыемства ва ўзросьце 31, 24 і 42 гадоў.
Па факце трагедыі крымінальную справу ўзбудзілі супраць намесьніка начальніка цэху.
https://smarturl.click/M1RMb
Чарговая краіна ў Эўропе дазволіла эўтаназію
Галасаваньню ў парлямэнце папярэднічалі напружаныя дэбаты, якія доўжыліся больш за пяць гадзін. Праціўнікі законапраекту выказвалі асьцярогі, што невылечна хворыя людзі будуць прасіць аб эўтаназіі не з уласнага жаданьня, а каб ня быць клопатам сваякам або пазбавіць іх выдаткаў на догляд хворага.
https://smarturl.click/op3Ya
Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская
Ці можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.
https://youtu.be/Np4ASIdhryI
У Парыжы пасьля рэстаўрацыі ўпершыню адчыніў дзьверы сабор Нотр-Дам
На адкрыцьці выступіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Першапачаткова ён плянаваў выступіць унутры сабору. Гэта выклікала рэзкія пратэсты грамадзкасьці, якая нагадала, што царкоўныя будынкі не павінны выкарыстоўвацца для палітычных сходаў і выступаць унутры сабору не дазвалялася нават францускім каралям.
https://smarturl.click/JD0bD
Як у Беларусі фальшуюць выбары. 15 спосабаў падману
«У Беларусі няма выбараў у звыклым для ўсяго астатняга сьвету разуменьні гэтага слова. Гэты працэс нават нельга назваць фальсыфікацыямі ў звычайным сэнсе. Тут ствараецца проста нейкі паралельны сьвет падману і хлусьні»,— піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/8E2q7
Чужы тарпанападобны конь замест свайго палескага. Што за жывёлу спрабуюць расьсяліць па Беларусі
Калісьці дзікія тарпаны служылі ў коньніцы Вялікага Княства Літоўскага. Потым яны вымерлі. Пяць гадоў таму ў Беларусь завезьлі тарпанападобных коней. Там, дзе яны жывуць, можа стаць больш качак і кірляў, алені і зубры атрымаюць доступ да лепшага харчу. Але гэта не нашчадкі тарпанаў, а новы штучны від. Свабода пагаварыла з эколягам пра тое, чаму добра расьсяляць гэтых коней па Беларусі, а чаму ня вельмі.
https://smarturl.click/Zy8Z2
У Кіеве пасьля расейскай атакі дронамі пацярпела паліклініка. У Расеі зноў гараць нафтабазы
У выніку апошняй расейскай атакі на энэргетыку Ўкраіны атамныя электрастанцыі зьнізілі магутнасьць працы. Па ўсёй краіне ўвялі графікі адключэньня электраэнэргіі.
Празь некалькі гадзін пасьля гэтага ўдару Расея пачала новую атаку дронамі.
https://smarturl.click/67kRB
«Беларуская апазыцыя мае добрыя шанцы». Падаляк пра перамовы з дарадцам Ціханоўскай і магчымасьць пераменаў у Беларусі
На думку дарадцы Офіса прэзыдэнта Ўкраіны, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў атрымалі легітымнасьць «праз працэдуру выбараў 2020 году» і маюць пэўны ўплыў, «асабліва сярод маладога пакаленьня, якое не падтрымлівае архаічнага рэжыму Лукашэнкі».
https://smarturl.click/Zy8OY
Ковід, вайна, шок. Як і чаму ў Беларусі адбываюцца скачкі курсу даляра
Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў. Курс амэрыканскай валюты расьце кожныя таргі, пачынаючы з 11 лістапада. Расказваем, чаму гэта адбываецца і ад чаго залежалі скачкі курсу апошнія 10 гадоў.
https://smarturl.click/dpEd6