radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Чужы тарпанападобны конь замест свайго палескага. Што за жывёлу спрабуюць расьсяліць па Беларусі

Калісьці дзікія тарпаны служылі ў коньніцы Вялікага Княства Літоўскага. Потым яны вымерлі. Пяць гадоў таму ў Беларусь завезьлі тарпанападобных коней. Там, дзе яны жывуць, можа стаць больш качак і кірляў, алені і зубры атрымаюць доступ да лепшага харчу. Але гэта не нашчадкі тарпанаў, а новы штучны від. Свабода пагаварыла з эколягам пра тое, чаму добра расьсяляць гэтых коней па Беларусі, а чаму ня вельмі.

https://smarturl.click/Zy8Z2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве пасьля расейскай атакі дронамі пацярпела паліклініка. У Расеі зноў гараць нафтабазы

У выніку апошняй расейскай атакі на энэргетыку Ўкраіны атамныя электрастанцыі зьнізілі магутнасьць працы. Па ўсёй краіне ўвялі графікі адключэньня электраэнэргіі.

Празь некалькі гадзін пасьля гэтага ўдару Расея пачала новую атаку дронамі.

https://smarturl.click/67kRB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларуская апазыцыя мае добрыя шанцы». Падаляк пра перамовы з дарадцам Ціханоўскай і магчымасьць пераменаў у Беларусі

На думку дарадцы Офіса прэзыдэнта Ўкраіны, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў атрымалі легітымнасьць «праз працэдуру выбараў 2020 году» і маюць пэўны ўплыў, «асабліва сярод маладога пакаленьня, якое не падтрымлівае архаічнага рэжыму Лукашэнкі».

https://smarturl.click/Zy8OY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ковід, вайна, шок. Як і чаму ў Беларусі адбываюцца скачкі курсу даляра

Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў. Курс амэрыканскай валюты расьце кожныя таргі, пачынаючы з 11 лістапада. Расказваем, чаму гэта адбываецца і ад чаго залежалі скачкі курсу апошнія 10 гадоў.

https://smarturl.click/dpEd6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грузчыкі і рознарабочыя замест праграмістаў і распрацоўнікаў: паглядзелі, як цяпер выглядае рынак працы і якія работнікі найбольш запатрабаваныя ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 лістапада

❗️Расьсьледаваньне: Як расейскія вайскоўцы стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лягер на пачатку вайны ва Ўкраіне

🗣 «Можна падумаць, рэпрэсіі спыніліся». Праваабаронцы заўважылі новую тактыку ўладаў у асьвятленьні барацьбы з палітычнымі апанэнтамі

👫 Разарваныя сем’і. Як беларусы, якія ня могуць прыехаць на радзіму, сустракаюцца з блізкімі на нэўтральнай тэрыторыі

🎥 Расказваем, як беларускія ўлады спрабавалі скапіяваць выбарчы досьвед Ціханоўскага і што з гэтага атрымалася

💰 Даляр на менскай біржы падаражэў на 6 капеек, эўра — на 12. Якія курсы ў абменьніках

🙍🏻‍♀️ «Робяць усё, каб не было мараў». Лекары дасьледавалі, як беларуская турма ўзьдзейнічае на жаночае здароўе

🙍🏻‍♂️ Палітзьняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

🚀 Пуцін у Астане папярэдзіў пра новыя ўдары ракетамі «Арэшнік» па Ўкраіне. Лукашэнка прапанаваў разьмясьціць іх у Беларусі

✍🏻 Пра рытуальны саміт АДКБ у Астане і амбіцыйныя прапановы Лукашэнкі разважае аналітык

📚 Крамлёўскі інстытут прапануе перапісаць гісторыю Беларусі на аснове ідэяў «рускага сьвету» і «адзінага народу», — «Бюро»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фільтрацыйны лягер у Нароўлі. Новыя падрабязнасьці

Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Пра гэты лягер у праграме «ПіК Свабоды» расказаў кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/LKzx6jSFONc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапарлямэнт не прызнаў вынікі выбараў у Грузіі. Грузія прыпыняе перамовы па ўступленьні ў ЭЗ да 2028 году

Эўрапарлямэнт зацьвердзіў рэзалюцыю, якая не прызнае вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі і заклікае да незалежнага, міжнароднага і празрыстага расьсьледаваньня абвінавачаньняў у маніпуляцыях з вынікамі галасаваньня 26 кастрычніка, а таксама да правядзеньня новых выбараў.

Тым часам прэм'ер Грузіі заявіў, што краіна адмаўляецца ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз да 2028 году і ад усіх бюджэтных грантаў з боку ЭЗ:

https://smarturl.click/Zy8RW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскі суд прыняў рашэньне па беларусу, на якога ў Беларусі завялі крымінальныя справы паводле 8 артыкулаў

Суд у Познані вырашыў, што 28-гадовага беларуса Дзьмітрыя Плескачова нельга выдаваць у Беларусь. Пра гэта Свабодзе расказаў сам Дзьмітры Плескачоў.

Са словаў Плескачова, судзьдзя адзначыў, што нельга выдаваць чалавека краіне, дзе нельга гарантаваць яму захаваньне ягоных правоў. Канчатковае рашэньне па лёсе Плескачова будзе прымаць міністар юстыцыі Польшчы:

https://smarturl.click/YzB6M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Парлямэнт Латвіі не падтрымаў забарону на працу грамадзян Беларусі і Расеі ў мясцовых школах

Раней з такой прапановай выступіла фракцыя апазыцыйнага Нацыянальнага аб’яднаньня Латвіі. Яна таксама прапанавала забараніць грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць журналістамі.

https://smarturl.click/DaE6n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Малдове на час расейскага ўдару па Ўкраіне спынялі дзейнасьць памежных пунктаў пропуску

Расея атакавала найбольшую ў Эўропе Днястроўскую ГЭС, якая знаходзіцца на мяжы з Малдовай.

https://smarturl.click/ppng7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Робяць усё, каб не было мараў». Лекары дасьледавалі, як беларуская турма ўзьдзейнічае на жаночае здароўе

На думку псыхалягіні Вольгі Вялічкі, жанчыны ў турмах знаходзяцца ў значна больш уразьлівым становішчы, чым зьняволеныя мужчыны, а прычыны праблемы трэба шукаць глыбей, чым у падзеях 2020 году.

https://smarturl.click/op36n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія замарозіла актывы беларускіх і расейскіх кампаній больш як на 350 мільёнаў эўра

У краіне замарожаныя фінансавыя актывы на суму 53 мільёны эўра, а таксама долі ў капітале некалькіх кампаній намінальным коштам больш за 100 мільёнаў эўра, 101 аб’ект нерухомасьці, 66 транспартных сродкаў, правы інтэлектуальнай уласнасьці і грузы мінэральных угнаеньняў, якія належаць суб’ектам санкцый, уведзеных Латвіяй.

https://smarturl.click/3kjY8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларускія ўлады спрабавалі скапіяваць выбарчы досьвед Ціханоўскага і што з гэтага атрымалася

«Блогеры мусяць мець твар, пазыцыю, за нешта змагацца, зь нечым спрачацца, выпускаць пару, зьбіраць аднадумцаў. Гэта немагчыма рабіць паводле бюракратычнай інструкцыі. І, хутчэй за ўсё, у нейкім пытаньні блогер разыдзецца з генэральнай лініяй Лукашэнкі, тым больш што яна сама зьмяняецца ў яго». Расказваем пра экспэрымэнт уладаў у стварэньні «сваіх» блогераў.

https://smarturl.click/Eex85

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як TikTok спрыяў узьлёту ўльтраправага кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі Кэліна Джарджэску

Кэлін Джарджэску, малавядомы ультраправы палітык, выкарыстоўваў TikTok для распаўсюджваньня сваіх антыэўразьвязаўскіх і антынатаўскіх ідэй, што дазволіла яму атрымаць перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.

Як посьпех Джарджэску зьвязаны зь ягонай кампаніяй у сацсетках, расказваюць журналісты Радыё Свабода Сімона Кырлюджа і Тоні Вэсалоўскі:

https://smarturl.click/e5xz9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі з ЭЗ зноў чэргі. Выезду ў эўрапейскія краіны чакаюць больш за 2 тысячы грузавікоў

З 1 сьнежня 2024 году Літва ўводзіць электронныя чэргі для грузавікоў на межах зь Беларусьсю.

https://smarturl.click/0ena8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фармальна беларускі бізнэс застанецца прыватным, але стане яшчэ больш кантраляваным, — эканаміст Кавалкін

Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, што адбываецца з курсам беларускага рубля, і дае свой адказ на пытаньне, ці сапраўды ўлады будуць прызначаць сілавікоў кіраваць прыватнымі прадпрыемствамі.

https://smarturl.click/gpadD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя разагнала антыўрадавыя пратэсты ў Тбілісі. Шмат затрыманых

Пасьля заявы прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Кабахідзэ пра згортваньне эўраінтэграцыі краіны ў Грузіі з новай сілай пачаліся антыўрадавыя пратэсты. Улады адказалі сілавым разгонам. Ёсьць пацярпелыя, у тым ліку журналісты.

https://smarturl.click/Ado8O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

75 гадоў таму ў савецкай ссылцы памёр Адам Станкевіч

Адам Станкевіч — беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратар. Аўтар артыкулаў пра Вітаўта, Скарыну, Каліноўскага і іншых выбітных дзеячоў беларускай гісторыі.

Адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Францішка Скарыны (1926—1940), у якой выдадзена ня менш за 146 найменьняў беларускіх рэлігійных і сьвецкіх кніг, Беларускага каталіцкага выдавецтва. Памёр у 1949 годзе ў савецкай ссылцы.

Пра іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYVol

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Можна падумаць, рэпрэсіі спыніліся». Праваабаронцы заўважылі новую тактыку ўладаў у асьвятленьні барацьбы з палітычнымі апанэнтамі

«„Пакаяльныя відэа“ — непрымальнае відовішча, абразьлівае для затрыманых людзей. Але праваабаронцы атрымлівалі дадатковую інфармацыю пра маштабы рэпрэсій у Беларусі. Цяпер затрыманых не паказваюць. Можа, гэта зьвязана з так званымі „выбарамі“, каб не ўзбуджаць людзей. Але рэпрэсіі не спыніліся. Мы ўсё ведаем, праз розныя каналы. Сілавікам ня ўдасца схаваць свае злачынствы».


Праваабаронца расказала Свабодзе пра новую тактыку «схаваных рэпрэсій»:

https://smarturl.click/baWXl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️❗️Як расейскія вайскоўцы стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лягер на пачатку поўнамаштабнай вайны. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ

Расейскія вайскоўцы на пачатку поўнамаштабнай вайны стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лягер. Яго дакладнае месцазнаходжаньне ў Беларусі удалося знайсьці падчас расьсьледаваньня, праведзенага журналістамі Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы». Лягер разьмяшчаўся на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства «Прыпяцкі альянс».

Празь яго праходзілі як украінскія вайскоўцы, так і цывільныя, якіх падазравалі ў працы на ўкраінскія спэцслужбы. Некаторыя праваабаронцы назвалі гэты лягер адным з самых жорсткіх у стаўленьні да палонных. Падрабязьней у расьсьледаваньні:

https://smarturl.click/dpEZE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

6% жыхароў Беларусі маюць інваліднасьць, дзяцей з інваліднасьцю 17 тысяч

У Беларусі пражывае больш за 549 тысяч людзей з інваліднасьцю, гэта 6% насельніцтва краіны, паведаміла намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка. Найбольш людзей маюць II групу інваліднасьці — 225,3 тысячы чалавек, самая малалікая — I група:

https://smarturl.click/8E298

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крамлёўскі інстытут прапануе перапісаць гісторыю Беларусі на аснове ідэяў «рускага сьвету» і «адзінага народа», — «Бюро»

У Расеі заклапочаныя тым, як у беларускіх падручніках і культурна-гістарычных праграмах трактуецца «старая гісторыя», бо гэтая трактоўка «радыкальна разыходзіцца з прынятай у Расеі» і фармуе ідэнтычнасць беларусаў «на антырасейскіх прынцыпах», гаворыцца ў аналітычнай запісцы, падрыхтаванай Расейскім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў.

У дакумэнце гаворыцца, што Расея зацікаўленая ў зацьвярджэньні заяўленых Лукашэнкам гістарычных трактовак, якія «прадугледжваюць адмену антырасейскй і радыкальна прапольскй вэрсіі гісторыі», і настойваюць на ўключэньні ў іх ідэяў «расейскай гістарычнай палітыкі» на аснове сфармуляваных Пуціным паняцьцяў «рускага сьвету», «краіны-цывілізацыі» і «адзінага народа», піша «Бюро»:

https://smarturl.click/Xy2QA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рытуальны саміт і амбіцыйныя прапановы Лукашэнкі

«У эпічнай канфрантацыі з Захадам, якую вядзе РФ нібыта ад імя „сусьветнай большасьці“, АДКБ ніякага ўдзелу не бярэ. Адна толькі Беларусь усяляк падтрымлівае Расею», — Валер Карбалевіч аналізуе саміт АДКБ ў Астане:

https://smarturl.click/Zy8AW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін у Астане папярэдзіў аб новых ударах ракетамі «Арэшнік» па Ўкраіне. Лукашэнка назваў ракеты добрымі

Пуцін упершыню скарыстаўся пляцоўкай АДКБ для сваіх пагроз Украіне.

https://smarturl.click/71ZVD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея запусьціла па Ўкраіне 97 дронаў і 91 ракету: больш за мільён украінцаў засталіся без электраэнэргіі

Раніцай 28 лістапада расейскія войскі нанесьлі па Ўкраіне камбінаваны ўдар — спачатку запусьцілі баявыя і выведныя дроны, а празь нейкі час атакавалі крылатымі ракетамі.

https://smarturl.click/yqBgd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Ігара Карнея абвінавачваюць у непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі.

https://smarturl.click/ppn07

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разарваныя сем'і. Як беларусы, якія ня могуць прыехаць на радзіму, сустракаюцца з блізкімі на нэўтральнай тэрыторыі

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Беларусь змушана пакінулі сотні тысяч людзей. «Настоящее время» пагаварыла зь беларусамі пра тое, як яны падтрымліваюць сямейныя сувязі ва ўмовах новай «жалезнай заслоны», з прычыны якой некаторыя ня бачылі сваіх блізкіх ужо больш за чатыры гады.

https://smarturl.click/0en4L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

101 год таму ў Беларусі заснавалі літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»

28 лістапада 1923 году ў Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Аб’яднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі.

Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхаславаччыне. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.

«Маладняк» усімі сіламі імкнуўся адпавядаць сваёй назьве, заклікаў да рэвалюцыйнай перамены сьвету і да таго, каб пісьменьнікаў старой фармацыі скінуць з карабля гісторыі. У 1930-я гады большасьць сяброў гэтай арганізацыі былі рэпрэсаваныя.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71ZYX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп намінаваў на пасаду пасланьніка па Ўкраіне адстаўнога генэрала, які раней прапаноўваў замарозіць вайну

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоным спэцпасланьнікам па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне стане генэрал-лейтэнант у адстаўцы Кіт Келаг. У чэрвені Келаг прэзэнтаваю сваю стратэгію па Ўкраіне, у якой прапаноўваў замарозіць канфлікт па бягучай лініі судакрананьня і прымусіць Маскву і Кіеў да перамоваў:

https://smarturl.click/mpRGz

Читать полностью…
Подписаться на канал