Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году
Сёньня на нарадзе па палітычных і выбарчых пытаньнях Аляксандар Лукашэнка заявіў, зьвяртаючыся да апазыцыі: «Я проста хачу, як заўсёды, ім параіць: калі яны хочуць перавярнуць краіну і ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, даказваць сваю рацыю ці яшчэ нешта, ім трэба прыходзіць і змагацца на прэзыдэнцкіх выбарах».
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі, што гатовы ўдзельнічаць у выбарах, калі Лукашэнка выпусьціць усіх палітвязьняў, спыніць рэпрэсіі і дапусьціць да выбараў міжнародных назіральнікаў.
«Я гатовы, але ты — баязьлівец... Беларускі народ ніколі не выбера цябе, бо беларусы цябе ненавідзяць. Ты баязьлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хаця сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзыдэнт». https://smarturl.click/gpe9y
«Я нібыта трапіў у беларускі ІЧУ». Беларусы расказалі пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне
«Скажу шчыра — такой Эўропы я не чакаў. Я вывучаў правы чалавека, сам працаваў у праваабарончай арганізацыі. Таму зафіксаваў у лягеры для ўцекачоў парушэньні, абыякавае ці хамскае стаўленьне, нястачу нармальнай ежы».
У Беларусі пачаўся пажар на самым вялікім верхавым балоце
«На Ельні зноў пажар!!! Сёньня з розных крыніц прыйшла інфармацыя, што паміж возерам Валожая і Яжгіня заўважылі клубы дыму. Адразу паведамілі лясьніцтву, але яны былі ўжо ў курсе! Зараз на месцы працуе лясніцтва, усіх папрасілі сысьці з балота!», — паведамляе турагенцтва YelnyaTrip.
Балоту Ельня ў Віцебскай вобласьці каля 13 тысяч гадоў, яно самае вялікае ў Беларусі, гэта ўнікальная экасыстэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак.
Фота: facebook.com/YelnyaTrip
СМІ: Беларусам у расейскіх калёніях прапануюць напісаць згоду на адпраўку для адбыцьця пакараньня на радзіму
Супрацоўнікі расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў у калёніях абыходзяць вязьняў зь Беларусі, Украіны, краінаў Цэнтральнай Азіі і заходніх краін з прапановай напісаць згоду на адпраўку на радзіму для далейшага адбыцьця пакараньня, расказалі «Важным историям» крыніца ў адной з калёніяў і праваабаронца:
https://smarturl.click/VDA9x
Судзяць Ігара Мельнікава, які дасьледаваў гісторыю Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы
10 верасьня ў судзе Менску распачынаецца працэс над гісторыкам Ігарам Мельнікавым, вядома, што яго абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня. Беларускія праваабаронцы прызналі Ігара Мельнікава палітвязьнем.
Расказваем пра гісторыка і ягоную справу: https://smarturl.click/O0Wb3
Пажар на Альманскіх балотах працягваюць тушыць больш за сотню работнікаў
На ліквідацыі буйнога пажару задзейнічалі 26 адзінак тэхнікі і 110 чалавек зь пяці лясгасаў. На вечар 9 верасьня плошча пажару складала каля 50 га. МНС зноў апублікавала штармавое папярэджаньне, што сёньня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей захаваецца надзвычайная пажарная небяспьека.
Альманскія балоты — найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот, якія захаваліся да нашых дзён у натуральным стане (не пацярпелі ад мэліярацыі). Ён займае 94 тысячы гектараў. Альманскія балоты маюць статус водна-балотнага ўгодзьдзя міжнароднага значэньня з 2001 году і ахоўваюцца Рамсарскай канвэнцыяй:
https://smarturl.click/Ad9bR
10 верасьня, у 1893 годзе, нарадзіўся Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг
Аляксандар Ляўданскі быў арганізатарам першых у Беларусі навуковых археалягічных экспэдыцый. Зрабіў клясыфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалягічную прыналежнасьць і арэалы археалягічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Дасьледаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.
У жніўні 19937 году быў расстраляны НКВД. Яму было 43 гады.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4k1dd
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 9 верасьня
«ПіК Свабоды». Тры вэрсіі зьяўленьня вайсковых дронаў над Беларусьсю
Кіраўнік Савету бясьпекі расказаў, колькі вайскоўцаў цяпер ля мяжы з Украінай. Лукашэнка называў у разы большыя лічбы
«Кібэрпартызаны» даведаліся падрабязнасьці праекту «Youtube Лукашэнкі»
Чаго Захад хоча ад Лукашэнкі? Як на пытаньне прапагандыста адказаў кіраўнік МЗС Рыжанкоў
На лаве падсудных — 10 чалавек: у Берасьці пачаўся новы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020 году
У Горадні разглядаюць пазоў аб несапраўднаcьці дамовы аб продажы маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі
«Наташа, Ганна Эйсмант, Баскаў — пры сваіх кармушках». Вялікая размова зь сястрой Рамана Бандарэнкі Вольгай
Менш фэстываляў і школ, больш кантролю і абмежаваньняў. Што ў Беларусі засталося ад «сацыяльнай дзяржавы»?
Не стае часу штодня сачыць за СМІ? Не бяда! Усё самае цікавае за мінулы тыдзень — у тыднёвай рассылцы Свабоды
У рассылцы — пра тое, як беларусы працягваюць дапамагаць адзін аднаму, нягледзячы на рызыку рэпрэсіяў; што цяпер укладваюць у галовы беларускіх студэнтаў; чым тлумачыцца шалёны рост беларускай эканомікі; які лёс прарочаць Лукашэнку экспэрты; чаго ён хоча дамагчыся вызваленьнем палітвязьняў; як новы кіраўнік МЗС мяняе яго функцыю і інш.
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
«Кібэрпартызаны» даведаліся падрабязнасьці праекту «Youtube Лукашэнкі»
У канцы траўня 2024 года зьявілася навіна аб тым, што ў Беларусі зьбіраюцца стварыць уласную медыяпляцоўку, аналяг Youtube, але толькі для дзяржаўных СМІ.
У канцы 2023 года «Кібэрпартызаны» атрымалі доступ ва ўнутраную сетку БЕЛТА. Дасьледчыкі азнаёміліся з тым, як праходзілі першыя этапы падрыхтоўкі праекту.
Як прапагандысты сабраліся абыходзіць блакіроўкі сваіх відэа? Якія сумы на гэта гатовы патраціць рэжым Лукашэнкі? Якія вядомыя IT- кампаніі вялі перамовы аб распрацоўцы парталу? Ці рыхтуюцца ў Беларусі да блякіроўкі Youtube?
Пра гэта — у дасьледаваньні «Кібэрпартызанаў». https://smarturl.click/opeya
Як украінская артылерыя стрымлівае наступ Расеі на Пакроўск
Апошнімі тыднямі расейскія вайскоўцы актывізавалі наступ на Пакроўскім накірунку, зь якога абвешчаная эвакуацыя мірных жыхароў. Украінскія войскі актыўна абараняюцца, нягледзячы на тое, што расейская армія кідае на штурм вялікія сілы.
Артылерысты 15-й брыгады апэратыўнага прызначэння «Кара-Даг» Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны маюць задачу спыніць сталыя «мясныя штурмы» пяхоты расейскага войска. Пра адзін дзень іх службы фотарэпартаж карэспандэнта Ўкраінскай службы Радыё Свабода Сяргея Нужненкі. https://smarturl.click/2qjAW
У Латвіі паведамілі, што расейскі дрон, які ўпаў у іх, быў начынены выбухоўкай
Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне ў 7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, паведамляе Delfi.lv. Бесьпілётнік дэактывавалі, цяпер праводзяць ягоны дбайны аналіз.
У Мінабароны Латвіі адзначаюць, што, мяркуючы па першых зьвестак, гэта расейскі бесьпілётнік вайсковага прызначэньня і, паводле інфармацыі Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, ён уляцеў у паветраную прастору Латвіі зь Беларусі:
https://smarturl.click/dpZd0
У Польшчы заявілі пра спыненьне дзейнасьці кібэрдывэрсантаў, якімі кіравалі беларускія і расейскія спэцслужбы
Паводле міністра цыфравізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага, мэта групы дывэрсантаў, якімі кіравалі беларускія і польскія спэцслужбы, «заключалася ў тым, каб выклікаць параліч у палітычнай, вайсковай і эканамічнай сфэрах» Польшчы. «У беларускіх і расейскіх службаў была канкрэтная мэта — вымагаць інфармацыю, весьці індывідуальны і істытуцыйны шантаж і дэ-факта весьці кібэрвайну», — распавёў ён:
https://smarturl.click/VDAdQ
На лаве падсудных — 10 чалавек: у Берасьці пачаўся новы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020 году
У Ленінскім раённым судзе Берасьця 9 верасьня паралельна распачаліся два судовыя працэсы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Агулам судзяць 10 чалавек. Толькі з 2-га па 6 верасьня па ўсёй Беларусі паводле гэтага артыкулу судзілі мінімум 33 чалавекі:
https://smarturl.click/vweJg
У Горадні разглядаюць пазоў аб несапраўднаcьці дамовы па продажы маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 9 верасьня разгледзіць пазоў пракуратуры горада аб прызнаньні несапраўдным продажу маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі (на фота), жонкі палітвязьня Паўла Мажэйкі, на якую завочна завялі крымінальную справу за садзейнічаньне «экстрэмісцкай дзейнасьці». Пазоўнікам у справе выступіла пракуратура Горадні і Міністэрства фінансаў Беларусі:
https://smarturl.click/gpeRw
Абвясьцілі вынікі конкурсу «Вольнае слова» для беларускіх журналістаў
10 верасьня ў Вільні прайшло ўзнагароджаньне пераможцаў традыцыйнага конкурсу журналістаў «Вольнае слова». Журы вызначыла аўтараў найлепшага журналісцкага расьсьледаваньня, публікацыі мастацка-публіцыстычнага жанру, аналітычнай публікацыі, інфармацыйнага матэрыялу і найлепшага відэа:
https://smarturl.click/xBe7L
Антыгерой і ягоны цень. Што робіць Лукашэнку падобным да графа Мураўёва
Лукашэнка ў сваёй антыбеларускай палітыцы паўтарае крокі Мураўёва, але, як і граф-вешальнік, не дасягае незваротных вынікаў, піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/xBexL
За дзень у Беларусі патушылі 95 пажараў у прыроднай экасыстэме. Задзейнічалі нават верталёты МНС
З 6-й раніцы 9 верасьня да 6-й 10 верасьня беларускія ратавальнікі агулам патушылі 13 лясных пажараў агульнай плошчай 6,304 га, 5 тарфяных пажараў (0,975 га) і 77 пажараў травы і хмызьняку на агульнай плошчы 17,548 га. Для ліквідацыі пажару на Альманскіх балотах задзейнічалі два верталёты МНС — Мі-8 і Мі-17 МНС.
Ва Ўкраіне чацьвёрты дзень замагаюцца з пажарамі ў Ровенскай вобласьці паблізу Беларусі. У памежных зь Беларусьсю раёнах шчыльная задымленасьць.
У Кракаўскім унівэрсытэце расказалі, ці падоўжаць тэрмін прыёму дакумэнтаў для беларускіх абітурыентаў
Дадатковыя дакумэнты ў кракаўскай ВНУ сталі патрабаваць, бо Беларусь перарвала дамову з Польшчай у сфэры адукацыі. Прадстаўнік Ягелёнскага ўнівэрсытэту расказаў Свабодзе, як будуць прымаць рашэньне аб паступленьні абітурыентаў зь Беларусі, якія не пасьпелі сабраць у час патрэбныя дакумэнты:
https://smarturl.click/LY9bO
«Адкрыта казалі, што ўжо „рыюць“ пад мяне». Як у Беларусі перасьледуюць былых палітзьняволеных
Улады працягваюць перасьлед былых палітвязьняў, якія адбылі пакараньне і выйшлі на волю, а таксама тых, хто вось-вось павінен вызваліцца. На іх заводзяць новыя справы. Расказваем пра некалькі такіх выпадкаў.
«Тут гаворка ідзе не пра закон, а пра палітычны перасьлед. Дапусьцім, чалавека пасадзілі за ўдзел у маршы 16 жніўня, ён адседзеў свае 2 гады. А сьледчыя знайшлі, што ён удзельнічаў яшчэ і ў маршы 23 жніўня, 20 верасьня, 18 кастрычніка. І заводзяць новую справу».
Бесьпілётнікі атакавалі 9 рэгіёнаў Расеі. Пад Масквой зьбілі 14 дронаў, ёсьць загінулая і параненыя
У ноч на 10 верасьня пад Масквой зьбілі прынамсі 14 бесьпілётнікаў, загінула жанчына, ёсьць параненыя і разбурэньні. На падлёце да расейскай сталіцы дроны зьбілі ў гарадзкіх акругах Раменскае, Падольск, Дамадзедава, Люберцы і Каломна.
Агулам, паводле Міністэрства абароны Расеі, 144 дроны атакавалі 9 вобласьцяў Расеі — Бранскую, Маскоўскую, Курскую, Тульскую, Белгарадзкую, Калускую, Ліпецкую і Арлоўскую:
https://smarturl.click/qleEV
Спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы дасягае 12 гадзінаў
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Менш напружаная сытуацыя, мяркуючы па інфармацыі прадпрыемства, на польскім напрамку. З Варшавы аўтобусы адпраўляліся альбо своечасова, альбо з затрымкай на 1–4 гадзіны. https://smarturl.click/mpeJ0
Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсьць іншае грамадзянства
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
Гэта прадугледжана ўказам № 353, які, паводле паведамленьня прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, ён падпісаў 9 верасьня.
З паведамленьня прэсавай службы Лукашэнкі вынікае, што ў гэтым выпадку супрацоўнікаў будуць звальняць. Прымаць на працу асобаў зь іншаземным грамадзянствам таксама забараняецца. https://smarturl.click/YzVka
Тры вэрсіі зьяўленьня вайсковых дронаў над Беларусьсю
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS, і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага.
https://youtu.be/7Wd1R8dGJF0
ААН: колькасьць ахвяр расейскай агрэсіі супраць Украіны ў апошнія два месяцы значна павялічылася
Найбольшы лік ахвяр сярод цывільнага насельніцтва (91 адсотак) зарэгістраваны на падкантрольнай Украіне тэрыторыі.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека апублікавала новую справаздачу аб колькасьці загінулых і параненых цывільных украінцаў у выніку расейскай агрэсіі.
«У жніўні 2024 году ва Ўкраіне загінулі ня менш як 184 мірныя жыхары, 856 атрымалі раненьні, што зрабіла гэты месяц другім пасьля ліпеня па ліку ахвяр у 2024 годзе», — адзначаецца ў справаздачы. У ліпені загінулі 219 цывільных і параненыя яшчэ 1018.
Аўтары справаздачы зьвярнулі ўвагу на тое, што да павелічэньня колькасьці ахвяр прывялі шматлікія масавыя абстрэлы Канстанцінаўкі ў Данецкай вобласьці і Харкава, а таксама паблізу лініі фронту ў Данецкай вобласьці. https://smarturl.click/opeda
Паўднёвая Карэя пашырыла сьпіс тавараў, забароненых да экспарту ў Беларусь. Санкцыі ўжо пачалі дзейнічаць
У пашыраны пералік тавараў, якія трапляюць пад абмежаваньні, дадалі 243 пазыцыі, у тым ліку пад абмежаваньні трапілі станкі для рэзкі і апрацоўкі мэталу, дэталі станкоў, дэталі для аптычных прыладаў і датчыкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасьці тавараў ваеннага прызначэньня і інш.
Такім чынам, агульная колькасьць тавараў, экспарт якіх у Беларусь і Расею абмежаваны, вырасла з 1159 да 1402. https://smarturl.click/4k1Rg
«Наташа, Ганна Эйсмант, Баскаў — пры сваіх кармушках». Вялікая размова зь сястрой Рамана Бандарэнкі Вольгай
Пагаварылі з дызайнэркай Вольгай Бандарэнкай пра жыцьцё ў эміграцыі, стыль беларускіх чыноўнікаў, справу стрыечнага брата Рамана Бандарэнкі.
«На высокай модзе і дызайне шмат не заробіш. Зараз я працую на пяці працах адначасова. Гэта збольшага таксама дызайн адзеньня, але больш масавы. Але цяпер, у параўнаньні з падкарочваньнем нагавіц, я займаюся тым, што падабаецца».
У Вільні пачаўся Тыдзень беларускай культуры
З 9 па 15 верасьня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні праходзіць Тыдзень беларускай культуры. Дзень шляхетнай культуры і традыцыйнае сьвяткаваньне беларускага «Багача», кірмаш кніг і вырабаў народнай творчасьці, прэзэнтацыі кніг, лекцыі і шмат іншага — расказваем, якія імпрэзы чакаюцца:
https://smarturl.click/dpZZz
Дакумэнты на польскую гасьцявую візу беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць без рэгістрацыі
Зь 9 верасьня заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць ажыцьцяўляць падачу дакумэнтаў на візу па запрашэньні ад дзяцей і ўнукаў, завераным у ваяводзтве, без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы:
https://smarturl.click/qleZp
За 8 верасьня ў Беларусі ліквідавалі дзясяткі пажараў у лясах і на тарфяніках
За нядзелю ў беларускіх лясах ліквідавалі 16 лясных пажараў, а таксама 5 пажараў тарфянікаў і 73 пажары травы і кустоў, паведамляе МНС Беларусі. Агульная плошча лясных пажараў склала 5,35 гэктара, тарфяных — 0,097 га, пажараў травы і кустоў — амаль 12 га.
Папярэджаньне з чырвоным узроўнем пажарнай небясьпекі ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях дзейнічае да 10 верасьня. У большасьці раёнаў Беларусі дзейнічае забарона на наведваньне лясоў, у астатніх раёнах уведзеныя абмежаваньні:
https://smarturl.click/jkeez