radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская сустрэлася з намесьнікам Дзяржсакратара ЗША ў Вільні

Падчас сустрэчы з Куртам Кэмпбэлам Ціханоўская падзякавала Злучаным Штатам за падтрымку і салідарнасьць, а прадстаўнік ЗША ў сваю чаргу падкрэсьліў, што ЗША працягнуць падтрымку беларускага народа і дэмакратычнай супольнасьці, гаворыцца ў паведамленьні. Што абмяркоўвалі на сустрэчы:

https://smarturl.click/71LMl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў. Судзьдзя прызначыў ім тэрміны ад 2 гадоў «хатняй хіміі» да 1,5 года калёніі. Сутнасьць абвінавачваньня ў тым, што яны «выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку»:

https://smarturl.click/ZyoaW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўная пагроза для беларускай эканомікі — эканамічны спад у Расеі, і гэта рэальная пэрспэктыва, — эканамістка Лузгіна

«Фінансавы стан беларускіх фірмаў і прадпрыемстваў у цэлым пагаршаецца, назіраецца зьніжэньне рэнтабэльнасьці. Зараз прадпрыемствы ўкладаюць не ў інвэставаньне ці новыя тэхналёгіі, а ў заробкі сваім супрацоўнікам, бо іначай проста ня будзе каму працаваць», — кажа дасьледчыца Анастасія Лузгіна.


У інтэрвію Свабодзе яна аналізуе галоўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі і прагназуе, да якіх наступстваў можа прывесьці заплянаванае зьніжэньне эканомічнага росту ў Расеі:

https://smarturl.click/e52pD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пабудаваў электрастанцыю, піўзавод і шпіталь для прастытутак. Расказваем, што для Менску зрабіў Караль Чапскі і што ад гэтага засталося

Тройчы абіраўся на пасаду кіраўніка Менску, правёў тэлефон, паклаў брукаванку і вывез сьмецьце. У дзень адзначэньня Дня Менску расказваем пра ягонага легендарнага кіраўніка — Караля Яна Чапскага:

https://smarturl.click/8E9G8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як спэцслужбы ЗША палявалі на Усаму бін Ладэна

У ЗША супрацоўнікі і аналітыкі Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) на працягу двух гадоў сачылі за тэлефоннымі званкамі і праслухоўвалі размовы памочніка Усамы бін Ладэна.

Гэта дапамагло ўстанавіць месца, дзе хаваўся лідэр тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда». Былы дырэктар АНБ па апэрацыях Джон Дарбі распавёў пра гэта ў інтэрвію The Washington Post.

https://smarturl.click/dpZB4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Куды часьцей за ўсё лятаюць зь Менску. Агучылі статыстыку

Нацыянальны аэрапорт Менску перасягнуў рубеж у 2 мільёны пасажыраў. Тэмп росту пасажырапатоку захоўваецца на ўзроўні 115% адносна мінулага году, паведамілі на прадпрыемстве.

https://smarturl.click/5O6wo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу

Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю? Адказвае прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.

https://youtu.be/S_aNS0dpOsE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы каліновец запусьціў уласны брэнд «Кусь». Сродкі пойдуць на дапамогу

Былы добраахвотнік Аляксандар Клачко сумеснай з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валянтэрам ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які напаў на беларуску

Паліцыя прад’явіла абвінавачанні па двух крымінальных артыкулах. За нанясеньне шкоды здароўю нападніку пагражае ад штрафу да двух гадоў пазбаўленьня волі. Той жа максымальны тэрмін прадугледжаны за выкарыстаньне чужога пасьведчаньня асобы.

https://smarturl.click/712gD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка зрабіў са мной тое самае, што рабіў да гэтага 20 гадоў», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч разважае пра тое, якія ўрокі жыцьця дала яму турма.

«Скажу дзіўную рэч. Нельга ў жыцьці кагосьці абвінавачваць, акрамя сябе. Ці ня ведаў я, што ў Беларусі адбывалася з іншымі прадпрымальнікамі? Канешне, ведаў. Але ня ставіўся да гэтага ўсур’ёз. І жыў у сваёй асабістай ілюзіі — вось і атрымаў. Лукашэнка зрабіў са мной тое самае, што рабіў да гэтага 20 гадоў».


🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=rJBSQmABUPs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзясяткі «палітычных» спраў, адзінкавыя — за забойствы. Чым цяпер занятыя абласныя суды

«Так пабудаваная сыстэма. Самі органы стварылі плынь гэтых «экстрэмісцкіх спраў», цяпер самі ж зь ёй і спрабуюць даць рады. Па сутнасьці такія справы мусяць разглядаць раённыя суды. Але калі «экстрэмісцкія справы» аднесьлі да катэгорыі «злачынствы супраць дзяржавы», то іх аддалі абласным».


Разьбіраемся, чаму абласныя суды цяпер амаль цалкам займаюцца палітычнымі справамі:

https://smarturl.click/qleGx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне беларускага добраахвотніка пакаралі ўмоўным тэрмінам за хуліганства з выкарыстаньнем зброі

Беларускаму добраахвотніку, вайскоўцу Замежнага легіёну прызначылі мінімальнае пакараньне — тры гады зьняволеньня з адтэрмінаваньнем выкананьня пакараньня на год. Паводле выраку, які мае ў сваім распараджэньні Свабода, беларус таксама павінен выплаціць каля 300 даляраў за экспэртызы, што паводзілі ў межах сьледзтва.

Беларусу інкрымінавалі напад на ўласьніка гатэлю «Золоте Руно» ў сяле Стары Любар Жытомірскага раёну Жытомірскай вобласьці, нанясеньне яму цялесных пашкоджаньняў і запалохваньне зброяй:

https://smarturl.click/z2eLw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага-экалягічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне

На 6-ю гадзіну раніцы 12 верасьня пажар не ліквідаваны, вынікае са зводкі абласнога ўпраўленьня МНС. Калі ён пачаўся, ратавальнікі не ўдакладняюць. Пра непатушаны пажар на тэрыторыі запаведніка ў Хойніцкім раёне МНС паведамляла яшчэ ўчора раніцай, а заўчора патушылі пажар на тэрыторыі запаведніка ў Нараўлянскім раёне.

Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік стварылі ў 1988 годзе ў беларускай частцы зоны адчужэньня ЧАЭС на тэрыторыі трох найбольш пацярпелых ад аварыі раёнаў Гомельскай вобласьці — Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага. Для тэрыторыі запаведніка характэрна наяўнасьць высокіх узроўняў забруджваньня трансуранавымі радыёнуклідамі зь вялікімі пэрыядамі паўраспаду:

https://smarturl.click/JD9Qm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Паставіць сабе надмагільле». Што гісторыкі і экспэрты кажуць пра пляны Лукашэнкі пабудаваць новы гістарычны музэй

«Ім трэба мэмарыялізаваць усе „дасягненьні“, зафіксаваць традыцыі 30-гадовага лукашызму».


Навошта ў Менску хочуць зрабіць новы гістарычны музэй, якім ён будзе і што экспэрты кажуць пра праект:

https://smarturl.click/aJwOX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША дадуць Украіне новую дапамогу ў памеры 700 мільёнаў даляраў, Вялікая Брытанія — на 242 мільёны фунтаў

ЗША акажуць Украіне новую фінансавую падтрымку. На гэты раз сума дапамогі складзе больш за 700 мільёнаў даляраў, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Пра дапамогу ад Вялікай Брытаніі ў памеры 242 мільёнаў фунтаў заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Дэвід Лэмі. Блінкен і Лэмі 11 верасьня наведваюць з сумесным візытам Кіеў. Яны сустрэліся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Дзяржсакратар ЗША пацьвердзіў, што на сустрэчы абмяркоўвалася ў тым ліку пытаньне аб магчымым зняцьці абмежаваньняў для Ўкраіны на ўдары заходняй дальнабойнай зброяй па цэлях у глыбіні тэрыторыі Расеі. Як сказаў Блінкен, ён перадасьць зьмест дыскусій прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну. https://smarturl.click/Ee9qg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зборная Эстоніі ў пляжным футболе адмовілася гуляць з Беларусьсю ў супэрфінале Эўралігі

Мужчынская зборная Эстоніі ў пляжным футболе пасьля выхаду ў плэй-оф супэрфіналу Эўралігі ў Італіі адмовілася гуляць са зборнай Беларусі, якая стала яе суперніцай у чвэрцьфінале. Так Беларусь выйшла ў паўфінал з тэхнічнай перамогай, а зборная Эстоніі працягне барацьбу за 5-8-е месца.

У камандзе патлумачылі рашэньне тым, што яны «на 100% згодныя, што расейскім і беларускім спартоўцам зараз ня месца на спартовых пляцоўках»:

https://smarturl.click/ppkwj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На праваабаронцу Сержука Сыса завочна завялі крымінальную справу

На актывіста праваабарончага цэнтру «Вясна» Сяргея Сыса завялі крымінальную справу і абвясьці яго ў вышук. Пра гэта сам праваабаронца даведаўся ад крыніц зь Беларусі. Паводле зьвестак Сыса, яго вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзеяньне экстрэмісцкай дзейнасьці», учыненае ў групе асобаў або паўторна"), за што пагражае пакараньне да 7 гадоў зьняволеньня:

https://smarturl.click/0eLMp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Жыткавіцкім раёне праверылі дружыньнікаў — у выніку ліквідавалі 17 атрадаў. У чым справа

Аказалася, што ў шэрагах дружыньнікаў былі асуджаныя за хуліганства, паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласьці. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/YzVmM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

13 верасьня нарадзіўся Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст1893 годзе)

Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе твор прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.

Пра іншыя падзеі 13 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/1dyDo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін расказаў, што зьменіць дазвол Кіеву наносіць удары па Расеі далёкасяжнай зброяй

Пуцін заявіў, што «наўпроставы ўдзел краінаў Захаду ва ўкраінскім канфлікце мяняе яго сутнасьць». «Расея будзе вымушаная прымаць рашэньні, зыходзячы з пагрозаў, якія такім чынам ствараюцца», — падкрэсьліў прэзыдэнт РФ.

Камэнтары Пуціна прагучалі ў пэрыяд, калі ўлады Ўкраіны працягваюць спробы дамагчыся ад Захаду паставак больш магутных узбраеньняў, але зь меншымі абмежаваньнямі на іх выкарыстаньне. Расейскія войскі тым часам працягваюць наступ на ўсходзе Ўкраіны

https://smarturl.click/ba1Z7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і публікацыі чацьвярга, 12 верасьня

Дзясяткі «палітычных» спраў
, адзінкавыя — за забойствы. Чым цяпер занятыя абласныя суды

«Паставіць сабе надмагільле». Што гісторыкі і экспэрты кажуць пра пляны Лукашэнкі пабудаваць новы гістарычны музэй

Жыхары Менску скардзяцца на смог. У Белгідрамэце расказалі, калі чакаць паляпшэньня сытуацыі

Маркаў: задача зачыняць YouTube у Беларусі сёньня не стаіць

Лукашэнка заявіў, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь у спробах трапіць у ЭЗ

Рыжанкоў у Ганконгу заявіў, што «Беларусь ня дасьць уцягнуць сябе ў вайну ва Ўкраіне»

«ПіК Свабоды». Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу

Зяленскі адрэагаваў на перамяшчэньне войскаў у Беларусі і наступ расейцаў у Курскай вобласьці

У Латвіі канчаткова ўхвалілі законапраект аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка кажа, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь у спробах патрапіць у ЭЗ

«Яны там круцяць-верцяць: „Кітайцы Лукашэнку прымусілі, каб ён зьмякчыў палітыку ў дачыненьні да Польшчы“. Зь Кітаем мы не абмяркоўвалі нават гэтыя тэмы. Ніколі Сі Цзіньпін, ведаючы мяне, ня скажа, што ты там з Польшчай нешта зрабі» — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў Беларусі.

https://smarturl.click/ZyR3z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва вылучыла юрыстам больш за паўмільёна эўра для суду з «Беларуськаліем»

«Беларуськалій» спрабуе атрымаць кампэнсацыю ў 1 мільярд эўра за аднабаковае скасаваньне кантракту на транзыт яго ўгнаеньняў.

https://smarturl.click/XyQkz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыжанкоў: «Беларусь ня дасьць уцягнуць сябе ў вайну ва Ўкраіне»

«У Беларусі ёсьць цэлы арсэнал інструмэнтаў для гэтага», — заўважыў міністар замежных справаў.

https://smarturl.click/aJwV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла заснавальніца тэатру «Зьніч», беларуская акторка Галіна Дзягілева

Акторка, заснавальніца тэатру аднаго актора «Зьніч» Галіна Дзягілева памерла сёньня, ёй было 77 гадоў, паведамляе @zerkalo_io са спасылкай на яе сяброў. Разьвітаньне адбудзецца 13 верасьня ў 11-ай гадзіне ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску.

Больш пра Галіну Дзягілеву і створаны тэатар «Зьніч»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менскае выдавецтва, якое выпускае кнігі на беларускай мове, зьвярнулася да чытачоў па дапамогу

Выдавецтва «Тэхналёгія» зьвярнулася да чытачоў з просьбай набываць кнігі на сайце ці ў краме, каб выдавецтва магло працягнуць выданьне заплянаваных кніг.

«Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу — то з усьмешкай і радасьцю, то сьціснуўшы зубы. Але такая нагода здарылася», — гаворыцца ў паведамленьні ў сацсетках выдавецтва:

https://smarturl.click/ppeJ2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У верасьні ў Беларусі за салідарнасьць з палітвязьнямі судзяць 16 жанчын, — праваабаронцы

Сёньня ў Менскім абласным судзе пачаўся працэс над Інай Плахатнюк, якую судзяць па арт. 361-4 («Садзеяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») — як мяркуюць праваабаронцы, за падтрымку палітвязьняў. Ёй пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.

Паводле @viasna96, у верасьні за салідарнасьць з палітвязьнямі ў Беларусі судзяць сама меней 16 жанчын. Каля 30 чалавек — пад вартай у СІЗА, амаль усе — жанчыны, большасьць ва ўзросце больш за 50 гадоў. За студзеньскі рэйд ужо асудзілі 5 жанчын, ім прысуджалі да 3 гадоў калёніі:

https://smarturl.click/e523X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўдарыла па ўкраінскім горадзе Канатоп. Ёсьць параненыя, горад застаўся безь сьвятла і вады

Паводле папярэдніх зьвестак, у выніку ўдару параненыя 13 чалавек, двое зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане (адзін у коме). «Сытуацыя з электрычнасьцю ў Канатопе проста крытычная. (...) Энэргетыкі цяпер робяць больш, чым усё магчымае, каб даць сьвятло лякарні і водаканалу. Калі электрычнасьць зьявіцца ў дамах жыхароў мінімум на гадзіну — ніхто ня зможа прадказаць», — паведаміў мэр горада Арцём Семяніхін.

Паводле яго, у горадзе пашкоджаныя некалькі адукацыйных установаў, мэдыцынскія будынкі, а таксама ўчастак трамвайных рэек у цэнтры: https://smarturl.click/3kwlZ

Фота @UA_National_Police

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

60 гадоў таму ў Лёндане памёр Сяргей Пясецкі — авантурнік, пісьменьнік, удзельнік антынацысцкага Супраціву

Сяргей Пясецкі нарадзіўся ў 1901-ым у Ляхавічах. Няўрымсьлівы «анархіст», які не зьбіраўся падпарадкоўвацца ніводнаму палітычнаму ладу, ён з аднолькавай лёгкасьцю спрабаваў далучыцца да рэвалюцыйнага руху ў Маскве, пасьля вяртаньня быў у антысавецкім падпольлі, служыў «шпіёнам» у асаблівым аддзеле польскай выведкі, сябраваў з ракаўскімі кантрабандыстамі на польска-савецкай мяжы і ваяваў пад сьцягамі Арміі Краёвай. А калі пэрыядычна трапляў за краты, у яго адкрываўся талент пісьменьніка.

Найбольш вядомы турэмны твор — біяграфічны раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», за які аўтара нават вылучалі на Нобэлеўскую прэмію, але пачалася Другая ўсясьветная вайна. Пясецкага лічаць адным з найбольш яскравых польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX ст.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/67Zle

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 верасьня

📌 Анкалёгія, алергія, іншыя хваробы. Чым пагражаюць беларусам пажары на Палесьсі і ва Ўкраіне

📌 Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў Беларусі за год вырасьлі больш, чым агульная інфляцыя

📌 Fibery, Notion, Miro... Які софт стане недасяжны ў Беларусі пасьля 12 верасьня праз санкцыі ЗША і каго гэта закране

📌 Пачаўся чарговы масавы суд у Берасьці за пратэсты 2020-га

📌 Што замінае Менску зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам? Адказвае Валер Кавалеўскі

📌 Тлумачым з Гурневічам. З кім Беларусь «ратуе» Эўропу ад нацызму і вайны

📌 «Без імпэрскай оптыкі». Як масквіч расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі

📌 Суд у Бялградзе адмяніў рашэньне аб экстрадыцыі беларускага актывіста Гнёта і вярнуў справу на новы разгляд

📌 Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША

Читать полностью…
Подписаться на канал