radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніцтва палка імя Каліноўскага распавяло пра рэфармаваньне іх часткі

Рэфармаваньне палка пачалося ў красавіку 2024 году і працягваецца.

«Найперш рэфармаваньне тычыцца фінансавай празрыстасьці і інфармацыйнай працы», — сказаў цяперашні камандзір палка Павал Шурмей.

«Ваююць, бяруць у палон вайскоўцаў праціўніка, нясуць страты», — сказаў пра ўдзел палка ў вайсковых дзеяньнях ва Ўкраіне ў гэты момант кіраўнік прэс-цэнтру палка Эрнэст.

На фота камандзір палка імя Каліноўскага Павал Шурмей.

https://smarturl.click/Dal9n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве сьцьвярджаюць, што Ўкраіна страціла 40 працэнтаў тэрыторыі, занятай у Курскай вобласьці

Крыніца, якая працуе ў Генэральным штабе Ўкраіны, паведаміла Reuters, што Расея цяпер разьмясьціла каля 59 000 вайскоўцаў у Курскай вобласьці.

«Максымальна мы кантралявалі каля 1376 квадратных кілямэтраў. Цяпер мы кантралюем прыкладна 800 квадратных кілямэтраў. Мы будзем утрымліваць гэтую тэрыторыю столькі, колькі будзе мэтазгодна з ваеннага пункту гледжаньня», сказала крыніца Reuters.

https://smarturl.click/w9kWb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўзброеныя сілы Беларусі гэтай восеньню прызвалі 8 тысяч чалавек

«Праблема недаўкамплектаванасьці, якая існавала пэўны час ва Ўзброеных сілах, вось ужо два гады як вырашаная», — сказаў міністар абароны Віктар Хрэнін.

У пачатку 2023 года былі зьніжаныя патрабаваньні да стану здароўя грамадзян, якія прымяняюцца пры вызначэньні прыдатнасьці да праходжаньня воінскай службы.

На фота Мінабароны прызыўнікі пасьля прысягі ў Печах Барысаўскага раёна.

https://smarturl.click/vw1QQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьнегапад на Магілёўшчыне пакінуў 60 вёсак і 10 фэрмаў без электрычнасьці

На ўсходзе Беларусі змагаюцца з наступствамі сьнегападу, які пачаўся ў пятніцу 22 лістапада.

Цягам сутак парушэньні электразабесьпячэньня закранулі 60 населеных пунктаў, дзесяць фэрмаў і дзве кацельні ў Краснапольскім і Хоцімскім раёнах.

https://smarturl.click/4kXJ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі HSBC спыніў апрацоўку плацяжоў з Расеі і Беларусі

Банк рэкамендуе сваім кліентам, якія плянуюць правесьці або атрымаць плацяжы, скарыстацца «альтэрнатыўнымі варыянтамі».

Рашэньне было ўхваленае з-за расейскай вайны ва Ўкраіне, якую падтрымліваюць улады Беларусі.

Раней HSBC прадаў свой расейскі актыў.

Холдынг быў заснаваны ў 1865 годзе пад назвай Hongkong and Shanghai Banking Corporation як брытанскі банк у Кітаі.

У групу HSBC уваходзяць 2,5 мільёна малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

HSBC прадастаўляе 100 мільёнам кліентаў поўны спэктар фінансавых паслуг.

https://smarturl.click/mpVWB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму людзі выбіраюць часьцей глядзець дрэнныя навіны, а ня добрыя?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тут не пытаньне выбару. Дрэнных навін у Беларусі, якія непасрэдна ці апасродкавана тычацца беларусаў, сёньня нашмат болей, чым пазытыўных. Прычына і ў палітыцы, і ў самой грамадзкай атсмасфэры, калі зрабіць камусьці кепска выдаецца за норму, а ўсялякая, нават дробная прыемнасьць выглядае падазрона. Адсюль гэтае напружаньне паміж людзьмі і насьцярожанае чаканьне крыкаў з тэлевізара ці зь дзяржаўных газэт. Дзяржава ўсё больш адварочваецца ад чалавека.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас — самае галоўнае ў рассылцы Свабоды

Куды бясьпечна ехаць беларусам (у сувязі з выдачай Беларусі экс-каліноўца), чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў», як сілавікі рыхтуюцца да выбараў, ці варта бегчы ў абменьнікі, як беларусаў правяраюць перад уладкаваньнем на працу і ня толькі — самае цікавае за гэты тыдзень глядзіце і чытайце тут.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і атрымлівайце падборку найлепшага штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэкаратыўны УНС і прымусовы збор подпісаў. Вынікі тыдня з Карбалевічам

У падтрымку вылучэньня Лукашэнкі сабралі больш 1,7 млн подпісаў. Так сьвярджае сам Лукашэнка. Яшчэ 32 палітычныя зьняволеныя выйшлі на волю. Усебеларускі народны сход вырашылі пакуль «замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі. Палітычныя вынікі тыдня камэнтуе аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=nUkHhkd7KQc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Закупы меншыя, чым у 2020-м, старая тэхніка. Што вядома пра падрыхтоўку беларускіх сілавікоў да магчымых пасьлявыбарных пратэстаў

Якую тэхніку перад выбарамі закупляюць беларускія сілавікі і навошта выкладаюць фатаздымкі з рэпэтыцый разгонаў.

З 19 па 22 лістапада МУС Беларусі праводзіць вучэньні. Іх мэтай заяўлена «недапушчэньне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягваньня грамадзян у супрацьпраўныя дзеяньні, спыненьне парушэньняў грамадзкага парадку». «Экстрэмізмам» беларускія сілавікі з 2020 году лічаць праявы палітычнай актыўнасьці, у тым ліку вулічнай.

https://smarturl.click/2q32l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці з экс-каліноўцам, якога дэпартавалі ў Беларусь. ФОТА

Акцыю ладзіў фонд Dapamoga. Прыйшло каля 30 чалавек, у тым ліку былыя беларускія дабраахвотнікі і іх родныя. Прысутнічала некалькі літоўскіх тэлеканалаў. Прысутныя падпісалі зварот да ААН.

https://smarturl.click/XylBz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз пра вызваленьне яшчэ 32 палітвязьняў у Беларусі: «Рэпрэсіі павінны спыніцца»

З 3 ліпеня ў Беларусі адбылося шэсьць хваляў памілаваньня палітзьняволеных — агулам на волю выйшлі 178 чалавек.

Афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана паведаміў, што ў Беларусі адначасова з вызваленьнем палітычных зьняволеных працягваюць арышты іншых грамадзян.

«Беларусь: 32 палітычныя вязьні вызваленыя, некаторыя зь іх у крытычным стане здароўя. У той жа час рэжым працягвае арыштоўваць людзей паводле палітычных матываў. Рэпрэсіі павінны спыніцца. Эўразьвяз заклікае вызваліць усіх палітвязьняў», — напісаў Пэтэр Стана на сваёй старонцы на плятформе X.

https://smarturl.click/67jlg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

Як сплесьці павука? Паказваем у відэа 👆🏻🎥

👉🏻 Правалы БелАЭС. radio_svaboda/video/7437561162742402360">Узгадваем гісторыю Астравецкай АЭС

👉🏻 Дзе сустрэць Новы год? radio_svaboda/video/7437910759604112696">Сабралі для вас усе магчымыя варыянты сьвяткаваньня

👉🏻 Лукашэнка ці Кім Чэн Ын? radio_svaboda/video/7438298779926695224">Расказваем пра новага сур’ёзнага канкурэнта за любоў Пуціна

👉🏻 Моладзевае паўстаньне ў 1950-я. radio_svaboda/video/7438677120777194808">Неймаверная гісторыя супраціву ў час таталітарызму

👉🏻 Танец маоры хаку ў новазэляндзкім парлямэнце.radio_svaboda/video/7439041232136932663"> Як карэннае насельніцтва Новай Зэляндыі працягвае адстойваць свае правы

👉🏻 Слуцкі збройны чын. radio_svaboda/video/7439406221569903928">Тлумачым усё пра Слуцкае паўстаньне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогера Казлова, які праз тыдзень меў выйсьці на волю, будуць зноў судзіць

Гэтым разам Зьмітра абвінавачваюць паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Справу будзе разглядаць судзьдзя Павал Карцінін. Зьмітру пагражае да 2 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. У зьняволеньні палітвязьня ўтрымліваюць амаль 4,5 года.

Хроніка перасьледу 22 лістапада: https://smarturl.click/xBZwn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыехаў у ВНУ, дзе студэнты пратэставалі ў 2020 годзе, і прапанаваў пагаварыць аб «пераменах»

Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, дзе праводзіць сустрэчу з студэнтамі адразу некалькіх навучальных устаноў — Акадэміі кіраваньня, БДУ, БДЭУ, БДПУ і Міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО».

Студэнты і выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту ў 2020 годзе актыўна ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбраў прэзыдэнта і жорсткага разгону акцый пратэсту. Шмат хто зь іх прайшоў праз затрыманьні і суды.

У відэа, апублікаваным БелТА, на пачатку сустрэчы Лукашэнка паведаміў, што хоча «шчыра» абмеркаваць на сустрэчы, як яму напісалі памочнікі, тэму «пераменаў». Размаўляючы па-расейску, ён акрэсьліў гэтую тэму менавіта па-беларуску.

«Калі перамены, то якія?» — запытаў ён і зноў перайшоў на расейскую.

https://smarturl.click/Eeln5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Судзяць лідэра «зялёных» Дзьмітрыя Кучука. Яго арыштавалі пасьля ўшанаваньня памяці Навальнага

Зьняволенага палітыка абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч.1 артыкулу 342 («Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцый»), за што яму пагражае 12 гадоў зьняволеньня.

Да суду Дзьмітрыя Кучука таксама ўтрымлівалі ў Жодзіна, цяпер у сьледчай турме № 8.

Пра ўмовы ўтрыманьня Кучука ў гэтай вязьніцы даведацца не ўдалося.

Дзьмітрый перадаваў, што пачуваецца добра і трымаецца бадзёра, дзякуе ўсім за падтрымку

— паведаміла Свабодзе крыніца, якая кантактуе набліжанымі да палітвязьня, сказаўшы, што яны не даюць пра яго ніякай інфармацыі, асьцерагаючыся, што гэта можа пашкодзіць яму ў зьняволеньні.

https://smarturl.click/G6l1D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Лідзкім раёне

Трагедыя адбылася ля вёскі Біскуцы ў Лідзкім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.

Трагедыя адбылася 23 лістапада каля 15 гадзін на дарозе М6 «Менск-Горадня».

https://smarturl.click/4kXj1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камандзір палка імя Каліноўскага пракамэнтаваў сытуацыю зь Верамейчыкам

Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага наведалі Вільню. Іх камандзір Павал Шурмей пракамэнтаваў сытуацыю з затрыманым у Віетнаме і дэпартаваным у Беларусь Васілём Верамейчыкам:

«Ва Ўкраіне высвятляюць абставіны, чаму ў Васіля была забарона. Трэба ведаць, што і як было. Калі чалавек жадае патрапіць ва Ўкраіну, нават былы ваяр, бываюць выпадкі, калі чалавек нешта робіць, да чаго тыя ж памежнікі могуць паставіцца па-службоваму. Як і літоўская дзяржава, якая паглядзела кейс Васіля і паставіла птушачку. Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму», — сказаў Павал Шурмей.


Экс-байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка дэпартавалі з Віетнама ў Беларусь. Раней Літва і Ўкраіна забаранілі былому каліноўцу ўезд на сваю тэрыторыю.

На фота Васіль Верамейчык.

https://smarturl.click/Dal9n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кліматычны саміт у Баку, у якім браў удзел Лукашэнка, завяршыўся, выніковага дакумэнту няма

Штогадовая канфэрэнцыя ААН па клімаце (COP29) у Баку афіцыйна завяршылася.

Рабочыя ў Баку разбіраюць канструкцыі да саміту, а выніковага пагадненьня ўсё яшчэ няма.

Напярэдадні праект пагадненьня прапанаваў старшыня канфэрэнцыі Азэрбайджан. Яго плян прадугледжвае штогадовае выдзяленнье краінам, якія разьвіваюцца, 250 мільярдаў даляраў на барацьбу з наступствамі кліматычных зьмяненьняў да 2035 года. Гэта ў 2,5 раза больш, чым цяпер, але гэта ўсё роўна абурыла бедныя краіны. Яны патрабуюць 1,3 трыльёна даляраў.

https://smarturl.click/e5E9D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіроўная кааліцыя ў Польшчы на праймэрыз абрала свайго кандыдата на прэзыдэнцкія выбары

Грамадзянская кааліцыя вызначыла, што кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы налета будзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Усяго галасавалі 22 тысячы чалавек, 74 працэнты іхных галасоў набраў Рафал Тшаскоўскі.

Выбары прэзыдэнта Польшчы, які мае абмежаваныя паўнамоцтвы ў параўнаньні з прэзыдэнтамі некаторых іншых краін Эўразьвязу, пройдуць у 2025 годзе.

У апазыцыйнай партыі „Права і справядлівасьць“ праймэрыз не праводзяцца, яны яшчэ не абвясьцілі свайго кандыдата.

https://smarturl.click/B65Yl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску ліквідуюць яшчэ адну прыватную ВНУ, якая дзенічала з 1992 году

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці зьявіўся ў 1992 годзе па ініцыятыве Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі.

Ён рыхтаваў спэцыялістаў па спэцыяльнасцях: перакладчыцкая справа, маркетынг, бізнэс-адміністраваньне, камэрцыя, эканоміка і кіраваньне.

Гэта ня першае закрыцьцё прыватнага ВНУ.

https://smarturl.click/Eel2L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сумнеўны прэзыдэнт умоўна незалежнай краіны. Ці застаецца Лукашэнка гаспадаром Беларусі

Тое, што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Беларусі прыкладна зь вясны 2021 года, выглядае цалкам каардынаваным і кіраваным з Масквы працэсам.

Многія на Захадзе кіруюцца наступнай лёгікай: навошта мець справу з марыянэткай Крамля, калі ўсе ключавыя пытаньні, датычныя Беларусі, прымаюцца ня ў Менску?

Лукашэнка спрабуе намацаць шляхі да вяртаньня страчанай суб’ектнасьці. Але магчымасьці для гэтага ў яго абмежаваныя, піша Віктар Багдзевіч.

https://smarturl.click/67jA5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 лістапада 1906 году ў Вільні выйшаў першы нумар беларускай газэты «Наша Ніва»

Першыя 42 нумары выдаваліся беларускімі кірыліцай і лацінкай. Выданьне газэты было спынена ў 1915 годзе ў сувязі з падзеямі Першае ўсясьветнае вайны — нямецкія войскі набліжаліся да Вільні. У 1991 годзе пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца ў Вільні адбылося адраджэньне «Нашай Нівы». У 1996-м рэдакцыя газэты пераехала ў Менск. У чэрвені 2018 «Наша Ніва» спыніла выхад папяровай газэты, а праз два месяцы стала выдаваць ілюстраваны гістарычны часопіс.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/qlnVx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі дня і найважнейшыя публікацыі Свабоды за 22 лістапада

📌 Хто забіў Андрэя Зельцара? Расьсьледаваньне BYPOL

📌 Дэкаратыўны УНС і прымусовы збор подпісаў. Вынікі тыдня з Карбалевічам

📌 Асудзілі берасьцейца, які наведваў працэсы палітвязьняў

📌 Эўразьвяз пра вызваленьне яшчэ 32 палітвязьняў у Беларусі: «Рэпрэсіі павінны спыніцца»

📌 У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці з экс-каліноўцам Верамейчыкам, якога дэпартавалі ў Беларусь

📌 «Беларусь пасьля 26 студзеня». Як зьменіцца палітыка Захаду адносна Беларусі? Прагноз былога дыплямата Паўла Мацукевіча

📌 «Тваёй пэрсонай цікавяцца наверсе». Гісторыя былога дацэнта БДУ Дзьмітрыя Нікановіча, які вымушаны быў звольніцца і эміграваць

📌 Удзел у выбарах Канапацкай — экспэрымэнт, у якім самі ўлады да канца ня ўпэўненыя, — палітоляг Казакевіч

📌 Закупы меншыя, чым у 2020-м, старая тэхніка. Што вядома пра падрыхтоўку беларускіх сілавікоў да магчымых пасьлявыбарных пратэстаў

📌 У Вільні ў пятую гадавіну перапахаваньня Кастуся Каліноўскага на могілках Росы адбылася акцыя памяці

📌 «Прапагандысцкі ўдар, дэманстрацыя магчымасьцяў». Экспэрты тлумачаць, навошта Расея выпусьціла па Ўкраіне балістычную ракету «Арэшнік»

📌 Лукашэнка заявіў, што ў выпадку новых пратэстаў цалкам адключыць інтэрнэт

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто забіў Андрэя Зельцара? Расьсьледаваньне ByPol

28 верасьня споўнілася тры гады з моманту забойства 31-гадовага супрацоўніка кампаніі «EPAM Systems» Андрэя Зельцара. Прадстаўнікі ByPol мяркуюць, што Андрэй Зельцар мог не зрабіць стрэлу і што ён быў забіты як непажаданы сьведка, а «Нірвана» быў сьмяротна паранены сваім жа калегам.

Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol паведаміла, што ў сваім расьсьледаваньні адказала на пытаньні, якія дагэтуль заставаліся таямніцай: што ж насамрэч адбывалася ў 78-й кватэры дому № 29 на вул. Якубоўскага ў Менску, хто забіў Андрэя і чаму сілавікі штурмавалі менавіта гэтую кватэру.

https://smarturl.click/JDlJg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праект Свабоды «Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз былога дыплямата Паўла Мацукевіча

Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці вернуцца налета ў Менск амбасадары заходніх краінаў? Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.

https://youtu.be/hTkD3vLQ-ro

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінінфарм забараніў яшчэ тры кнігі па гісторыі Беларусі

У выпадку выяўленьня фактаў распаўсюду забароненых друкаваных выданьняў, уключаных у гэты сьпіс, Міністэрства інфармацыі будзе спыняць ліцэнзіі на продаж кніг.

https://smarturl.click/3knBZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Курсы даляра ЗША і эўра ў Беларусі растуць ужо цэлы тыдзень

22 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Сёмае запар.

💸 Новы курс амэрыканскага даляра склаў 3,427 беларускага рубля.

https://smarturl.click/LY7qW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што ў выпадку новых пратэстаў цалкам адключыць інтэрнэт

Лукашэнка прыгразіў, што ў выпадку масавых акцыяў пратэсту, аналягічных тым, што адбыліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе, цалкам адключыць інтэрнэт.

«Калі гэта паўторыцца, адключым увогуле. Што вы думаеце, я буду глядзець і маліцца, што вы некаму паведамленьне не адправілі, калі краіны заўтра ня будзе», — цытуе Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле яго, у 2020 годзе адключалі інтэрнэт з прычыны таго, што «ў той момант мова ішла аб лёсе краіны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Улады запусьцілі экспэрымэнт і самі, магчыма, ня ўпэўнены, ці варта яго даводзіць да канца»

Андрэй Казакевіч аналізуе дзіўныя павароты з патэнцыйнымі «кандыдатамі» на прэзыдэнта і нэгатыўна адказвае на пытаньне, ці зьменіць гэтая кампанія стаўленьне Захаду да Лукашэнкі.  https://smarturl.click/71wWv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзьмітры Алегавіч, я спадзяюся, што Вы не ў Беларусі. Не вяртайцеся»

Сьпявак, кандыдат навук Дзьмітры Нікановіч выкладаў на журфаку БДУ. У 2020-м падтрымаў пратэсты, праз 2 гады вымушаны быў звольніцца і эміграваць. У Варшаўскім унівэрсытэце піша навуковую працу «Вобраз Польшчы і палякаў у беларускай прапагандзе»:

https://smarturl.click/JDl2L

Читать полностью…
Подписаться на канал