radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта не ажыўленьне, а муміфікацыя». Што ня так з рэканструкцыяй Наваградзкага замку

Руіны Наваградзкага замку хочуць аднавіць да аб’ёму цэлага будынка. Вакол гістарычнай каштоўнасьці, даступнай раней для ўсіх, паставілі агароджу. Свабода пагаварыла з адмыслоўцамі аб тым, што цяпер адбываецца на Замкавай гары і якія ёсьць альтэрнатывы.

https://smarturl.click/balv7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы заявілі, што падазраваны ў забойстве польскага вайскоўца на беларускай мяжы трапіў у Эўразьвяз

Пра гэта заявіў генэрал Аркадыюш Шкутнік, які камандуе апэрацыяй «Бясьпечнае Падляшша».

28 траўня адзін зь мігрантаў, які знаходзіўся на беларуска-польскай мяжы, сьмяротна параніў польскага сяржанта Матэвуша Сітэка. Генэрал Аркадыюш Шкутнік расказаў парталу wiadomosci.wp.pl, што мігранту ўдалося трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу.

Паводле яго слоў, асоба мужчыны ўстаноўлена, ёсьць яго фота. Іншаземца заўважылі ў Францыі і Бэльгіі. Такім чынам, гэта «пытаньне часу, калі яго арыштуюць», перакананы Шкутнік.

https://smarturl.click/dpvx4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Францыі пракамэнтавала тэму дазволу Ўкраіне на ўдары заходняй зброяй углыб Расеі

У Парыжы зноў падкрэсьлілі шкоду, якую нанесла Расея ўкраінскай дзяржаве. Афіцыйную пазыцыю францускай дзяржавы ў Брусэлі выказаў міністар замежных спраў Жан-Наэль Баро.

📐Як далёка ўглыб Расеі можа ўдарыць Украіна заходняй зброяй? МАПА: https://smarturl.click/EelZV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мазыранку затрымалі за ролік у TikTok пра інспэктара ДАІ

Жанчына зьняла на відэа, як адыходзіць ад машыны ДАІ, а потым наклала на відэа «дарожку» зь іншага роліка. У выніку відэа палічылі абразьлівым.

https://smarturl.click/opDZn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Курс даляра ў Беларусі дасягнуў гістарычнага максымуму

Курс даляра ЗША на 18 лістапада складае 3,38 беларускага рубля.

https://smarturl.click/z2BOw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сумах у выніку расейскага абстрэлу загінулі 11 і атрымалі раненьні больш за 80 чалавек

Расейскія войскі ў ноч на 18 лістапада абстралялі балістычнымі ракетамі ўкраінскі горад Сумы.

https://smarturl.click/8E10Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18 лістапада — дзень нараджэньня Язэпа Лёсіка

18 лістапада 1883 году нарадзіўся Язэп Лёсік, палітык, мовазнаўца, пісьменьнік і пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., вязень царскіх турмаў і палітвысланец, у 1918–1919 гг. старшыня Рады БНР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Больш пра падзеі 18 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут. https://smarturl.click/8E1mb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NYT: ЗША дазволілі Ўкраіне выкарыстоўваць дальнабойную зброю супраць Расеі

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Зброя, хутчэй за ўсё, будзе выкарыстоўвацца супраць расейскіх і паўночнакарэйскіх войскаў для абароны ўкраінскіх сіл у Курскай вобласьці, заявілі суразмоўцы агенцтва.

Рашэньне Байдэна, тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца праз два месяцы, зьяўляецца сур’ёзнай зменай у палітыцы ЗША, адзначае выданьне. Па словах крыніц The New York Times, дазвол украінцам выкарыстоўваць ракеты вялікай далёкасьці, прыняты ў адказ на нечаканае рашэньне Расеі ўвесці ў бой паўночнакарэйскія войскі, сьцьвярджаюць крыніцы.

Афіцыйнага пацверджаньня гэтай інфармацыі з боку Вашынгтона пакуль няма. https://smarturl.click/jkA3j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аліна Коўшык: Было прынцыпова, каб «Белсатам» кіравалі беларусы, і палякі гэта пачулі

Прапанова ўзначаліць «Белсат» стала «вельмі нечаканай», хоць размовы пра замену кіраўніцтва мэдыя «ішлі даўно», заявіла Аліна Коўшык 17 лістапада ў эфіры тэлеканала.

Яна паведаміла, што зойме на «Белсаце» пасаду галоўнага рэдактара.

Паводле Аліны Коўшык, прапанова ўзначаліць канал паступала «многім людзям», але «было складана знайсьці тых, хто гатовы заняць гэтае месца».

Паводле яе, рашэньне ўзначаліць канал яна прыняла пасьля таго, як стала вядома, што цяперашні выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі «не застанецца на месцы». https://smarturl.click/AdgM9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская назвала «тэрарыстычным актам» расейскі удар па Ўкраіне і заклікала даць Кіеву «ўсё неабходнае» для перамогі

«Яўным тэрарыстычным актам» назвала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская масіраваны ўдар Расеі па Ўкраіне 17 лістапада.

Гэты ўдар, напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х, накіраваны «супраць цывільнага насельніцтва і крытычна важных аб’ектаў інфраструктуры».

«Украіна павінна атрымаць усё неабходнае для перамогі. Беларусы падтрымліваюць Украіну ў яе гераічнай барацьбе за свабоду», — напісала Ціханоўская.

У ноч на 17 лістапада Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі, мэтай удару сталі ў асноўным аб’екты крытычнай інфраструктуры. Украінскія ўлады назвалі атаку адной з найбуйнейшых з пачатку вайны. https://smarturl.click/Eelw5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 400 чалавек памерлі ад ліхаманкі Дэнге ў Бангладэш

У Бангладэш абвастрылася эпідэмічная сытуацыя ў сувязі зь ліхаманкай Дэнге. З пачатку года ад яе памерлі больш за 400 чалавек. У бальніцы з такім дыягназам паступілі больш за 78 тысяч чалавек. Гэта наймацнейшая ўспышка ліхаманкі Дэнге за шматлікія гады.

Навукоўцы тлумачаць рост захворваньня на Дэнге зьменамі клімату. З прычыны глябальнага пацяпленьня сэзон мусонаў у паўднёва-ўсходняй Азіі стаў прыкметна даўжэйшым. У гэты цёплы і вільготны сэзон асабліва актыўна размнажаюцца камары, якія пераносяць вірус Дэнге. Дасьледчыкі выказваюць асьцярогі, што з прычыны глябальнага пацяпленьня ліхаманка Дэнге распаўсюдзіцца і ў тыя рэгіёны, дзе яна раней не адзначалася, у тым ліку ў Эўропу.

У Беларусі ў 2023 годзе зарэгістравалі чатыры выпадкі ліхаманкі Дэнге — гэта былі завазныя выпадкі. https://smarturl.click/gpzxa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бэрліне праходзіць антываенны марш расейскай апазыцыі

17 лістапада ў Бэрліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расейскімі апазіцыянэрамі Ільлём Яшыным, Юліяй Навальнай і Ўладзімірам Кара-Мурзай. Яны патрабуюць вывесьці расейскія войскі з Украіны, судзіць Уладзіміра Пуціна як вайсковага злачынцу і вызваліць усіх палітвязьняў у Расеі.

За падзеямі маршу можаце сачыць у спэцэфіры расейскай службы Радыё Свабода: https://www.youtube.com/watch?v=ZlO1Ghz-PiY

А таксама «Настоящего времени»: https://www.youtube.com/watch?v=fUsfoe7LFVs

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў раскрытыкаваў антываеннае шэсьце ў Бэрліне ў сваёй калонцы для Zeit. Дыпламат лічыць, што гэта PR-акцыя, «мэтавай аўдыторыяй якой зьяўляецца не расейскае насельніцтва, а нямецкія медыі і палітыкі». https://smarturl.click/e5Ev9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што трэба есьці падчас прыёму антыбіётыкаў

Антыбіётыкі могуць нанесьці шкоду бактэрыям, якія жывуць у кішэчніку і называюцца мікрабіёмам. Добрая навіна, паводле газэты The New York Times, заключаецца ў тым, што гэта не назаўсёды і што стан бактэрыяльнай флёры ў кішэчніку можна аднавіць.

З таго часу, як у 1928 годзе быў адкрыты пэніцылін, антыбіётыкі ператварылі некаторыя невылечныя і небясьпечныя для жыцьця інфэкцыі ў вылечныя. Але падчас зьнішчэньня «дрэнных» бактэрый яны могуць зьнішчаць і «добрыя». А ў апошнія гады навукоўцы атрымліваюць усё больш сьведчаньняў пра важнасьць мікрабіёму для ўсяго арганізму, для мозгу і нават для псыхікі чалавека. https://smarturl.click/mpVQQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня бачу пакуль, калі вам стане магчымым бясьпечна вярнуцца дадому». Спэцдакладчыца ААН Марэн пра шэсьць гадоў працы з Беларусьсю

Апошнія шэсьць гадоў ураджэнка Францыі палітоляг Анаіс Марэн інфармавала сусьветную грамадзкасьць аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў якасьці спэцыяльнай дакладчыцы ААН.

Пасьля завяршэньня кадэнцыі інфармацыйнае агенцтва «Позірк» пагутарыла зь ёй пра тое, зь якімі цяжкасьцямі давялося сутыкнуцца за гэты час, у якой сытуацыі апынуліся беларусы і што можна параіць пераемніку ці пераемніцы.

— Я была ў стане рэпарцёра на вайне, прымала ўцекачоў зь Беларусі ў сваім доме. Потым пачалася поўнамаштабная вайна ва Ўкраіне, і мы ўсе перайшлі на такі рэжым, але я была ў ім ужо са жніўня 2020 года. Я не разумела, як можна на гэта не рэагаваць, я не лічыла свой час, працавала на 200% — днём, ноччу, па выхадных. Сваякі ахвяр і самі ахвяры дасылалі мне асабіста або мандату ў Жэневе скаргі: «Вось што здарылася, вось доказы, што нам рабіць?» https://smarturl.click/Eel4g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Ці будуць супрацоўнікі з рэжымам калісьці названыя калябарантамі — як падчас мінулай вайны?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Калябарант — гэта і ёсьць супрацоўнік. Але ў сьпісе ўсіх чалавечых грахоў і злачынстваў такога — «супрацоўніцтва» — няма. Таму сама калябарацыя ня ёсьць ані грэх, ані злачынства. Калі чалавек апынуўся у такой, часта вымушанай сытуацыі, сэнс маюць толькі ягоныя ўласныя канкрэтныя ўчынкі, а ня слова, ператворанае ў кляймо. Грахі і злачынствы маюць іншыя назвы.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці могуць далёкабойныя ракеты ЗША зьмяніць ход вайны ва Ўкраіне? Аналіз Свабоды

Гэтай восеньню ва Ўкраіне было мала нагод для пазытыву. Расея захоплівае тэрыторыі ва ўсходняй частцы Ўкраіны з найбольшай хуткасьцю за апошнія 2,5 года, а яе саюзьнік, Паўночная Карэя, накіроўвае на фронт тысячы сваіх салдат.

Тым часам Злучаныя Штаты — галоўны саюзьнік Украіны ў гэтай вайне з Расеяй — абралі на пасаду наступнага прэзыдэнта Дональда Трампа, які крытыкаваў маштабную дапамогу Ўкраіне. Гэта выклікала асьцярогі, што будучая адсутнасьць падтрымкі з боку ЗША можа прымусіць Кіеў саступіць тэрыторыі ў абмен на мір, піша вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабода Тод Прынс.

https://smarturl.click/Dalvn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі зноў атакавалі Адэсу, загінулі 8 чалавек, 18 параненыя

Каля поўдня 18 лістапада расейскія войскі нанесьлі чарговы ракетны ўдар па Адэсе, у выніку чаго загінулі і былі параненыя людзі, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.

https://smarturl.click/VDlgZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Аўтуховіч: «Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спэцыяльна»

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што цягам 21 дня быў у ШЫЗА. Прычыны пакараньня Аўтуховіч не паведаміў. Як стала вядома Свабодзе, палітвязень адчувае сябе дрэнна і непакоіцца за жыцьцё.

https://smarturl.click/W3l5A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Страчаны давер. З чым ідзе на «выбары» Лукашэнка

Праўладныя сацыёлягі зноў даюць Лукашэнку 80% даверу людзей. Чарговая выбарчая кампанія вядзецца выключна гвалтам, фізычным прымусам і страхам — літаральна „пад дулам аўтамата“. І гэта ўжо не мэтафара, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/mpVqo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тбілісі студэнты паставілі намёты, апазыцыя абвясьціла кампанію непадпарадкаваньня

У Грузіі актывізуецца апазыцыйны рух, які не прызнаў вынікаў парлямэнцкіх выбараў у краіне.

Студэнцкія групы ў Грузіі аб’ядналіся вакол маніфэсту, які асуджае спрэчныя парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка.

https://smarturl.click/qlnqx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія школьнікі супраць Сталіна. Гісторыя Мядзельска-Смаргонскага падпольля

Пасьля Другой усясьветнай вайны школьнікі ў Заходняй Беларусі зладзілі антыкамуністычнае падпольле. Яны мелі сваю друкарскую машынку, раскідалі ўлёткі са словамі «Сьмерць Сталіну» і агітацыяй не плаціць падаткі. Плянавалі ўзарваць прапагандысцкую тыпаграфію. Кіраўніка арганізацыі расстралялі. Рэшту саслалі ў лягеры. Гэта трэцяя публікацыя Свабоды з цыклю «Пратэсты пры таталітарызьме».

https://smarturl.click/VDlMj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэлефонны махляр вымусіў мянчанку распрануцца перад камэрай і пачаў шантажаваць

«Праз мэсэнджар дзяўчыне патэлефанаваў незнаёмец, які ад імя апэратара сотавай сувязі паведаміў: зламыснікі выкралі яе пашпартныя дадзеныя і ўсталявалі на абанэнцкі нумар пераадрасацыю. Каб яе адключыць, ахвяра перайшла па дасланай спасылцы і ўстанавіла прыкладанне аддаленага доступу, прадаставіўшы тым самым кантроль над сваім смартфонам», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-служба МУС Беларусі.

Адзначаецца, што пасьля гэтага махляр заявіў аб неабходнасьці «пераканацца ў адсутнасьці на дзяўчыне тэхнічных сродкаў сачэньня і запатрабаваў цалкам распрануцца перад камэрай». «Калі мянчанка выканала ўмову, ёй сталі пагражаць распаўсюджваньнем відэа сярод знаёмых і патрабаваць грошы», — паведамілі ў МУС. https://smarturl.click/z2B0Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іранскі журналіст скончыў жыцьцё самагубствам на знак пратэсту супраць іранскага рэжыму

Іранскі журналіст і праваабаронца, былы супрацоўнік пэрсідзкай службы Голасу Амэрыкі Кіануш Санджары скончыў жыцьцё самагубствам. Да гэтага ён запатрабаваў ва ўладаў выпусьціць з турмы чацьвярых палітвязьняў.

У ноч на 13 лістапада Санджары апублікаваў пост у сацсетцы Х. «Калі да 7 гадзін вечара сёньня аб іх вызваленьні ня будзе абвешчана на навінным сайце судовай сыстэмы, я пакончу з сабой на знак пратэсту супраць дыктатуры Хаменэі і яго саўдзельнікаў», — напісаў актывіст.https://smarturl.click/mpV3z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 17 лістапада

У Бэрліне антываенны марш расейскай апазыцыі

«Ня бачу пакуль, калі вам стане магчымым бясьпечна вярнуцца дадому». Спэцдакладчыца ААН Марэн пра 6 гадоў працы зь Беларусьсю

Армія Расеі нанесла канцэнтраваны ўдар па Ўкраіне дронамі і крылатымі ракетамі. Ёсьць ахвяры

Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Наваградку? ТЭСТ

«Не люблю людзей, Беларусь люблю». Этнограф Уладзімер Лобач пра сваю «акупацыйна-калябаранцкую кнігу»

Што трэба есьці падчас прыёму антыбіётыкаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вэнэсуэле вызвалілі 225 арыштаваных падчас пратэстаў супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, пераможцам якіх быў аб’яўлены Мадура

Пра гэта паведаміў генэральны пракурор краіны Тарэк Сааб, піша Reuters. Сьцьвярджаецца, што іх вызвалілі на падставе новых доказаў, сабраных пракурорамі.

Па дадзеных праваабарончай арганізацыі Foro Penal, сама меней 1800 чалавек былі арыштаваныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся 28 ліпеня. Актывісты і сваякі некаторых з арыштаваных заявілі, што гэтыя людзі не ўдзельнічалі ў пратэстах. Яны таксама сьцьвярджалі, што некаторых зьняволеных катавалі за кратамі. https://smarturl.click/bal3V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фотафакт. Беларускія сьцягі на расейскім антываенным маршы ў Вільні

На антываенным расейскім маршы ў Вільні ўдзельнікі зьбіраюцца на Лукішскім пляцы, адкуль будуць рушыць да расейскай амбасады. На маршы ёсьць і ўдзельнікі зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады хочуць ліквідаваць стралковую арганізацыю, заснаваную пры падтрымцы экс-кіраўніка Службы бясьпекі Лукашэнкі

Менскі гарадзскі суд 26 лістапада разгледзіць пазоў аб ліквідацыі грамадзага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя практычнай стральбы», пададзены Міністэрствам юстыцыі.

На сайце Беларускай фэдэрацыі практычнай стральбы гаворыцца, што яна была заснаваная ў 2008 годзе пры «садзейнічаньні і падтрымцы» тагачаснага старшыні цэнтральнага савета фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» генерал-маёра Юрыя Бародзіча. Мэта фэдэрацыі — «разьвіцьцё практычнай стральбы ў Рэспубліцы Беларусь».

Бародзічу 67 гадоў, у савецкія гады працаваў у структурах КДБ СССР. У 1992–1995 гадах — начальнік групы «Альфа» КДБ Беларусі, у 1995–1998 — кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта, у 1998–2004 — афіцыйны прадстаўнік беларускага КДБ пры ФСБ РФ.
З 1997 па 2001 год узначальваў фэдэрацыю хакея Беларусі, у 2004–2013 — старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама». https://smarturl.click/nyRW4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Наваградку? ТЭСТ

Наваградак зьяўляецца адным з самых старых і самых значных для беларускай гісторыі горадам. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце яго гісторыю, адкажыце на пытаньні тэсту. https://smarturl.click/z2BDZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія Расеі нанесла масіраваны ўдар па Ўкраіне дронамі і крылатымі ракетамі. Ёсьць ахвяры

Расейскае войска ў ноч на нядзелю атакавала Ўкраіну крылатымі ракетамі «Калібр» з акваторыі Чорнага мора. Паветраныя сілы Ўкраіны аб’яўлялі трывогу ва ўсіх абласьцях краіны на ўсход ад Дняпра. Былі зафіксаваны таксама пускі гіпергукавых ракет «Кінжал».

Выбухі адбыліся ў Адэсе, Запарожжы, Дняпры, Крывым Рогу і Чаркаскай вобласьці. Чаркаскую, Кіеўскую і Палтаўскую вобласьці таксама абстралялі ўдарныя бесьпілётнікі. У Кіеве ракета патрапіла ў пяціпавярховы жылы дом, узьнік пажар, ёсьць пацярпелыя. У Мікалаеве ў выніку падзеньня дронаў тыпу «Шахед» загінула жанчына, параненыя двое дарослых і двое дзяцей, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. https://smarturl.click/M1lnE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не люблю людзей, Беларусь люблю». Этнограф Уладзімер Лобач пра сваю «акупацыйна-калябаранцкую кнігу»

Доктар гісторыі, прафэсар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Лобач у 2021-м быў звольнены з працы і прайшоў праз турму за падтрымку пратэстаў. Цяпер ён жыве і працуе ў Польшчы. Пагаварылі зь ім пра аўтаэтнаграфію, антрапалёгію акупацыі, калябарацыю, маскі гуманізму і лясны беларускі рай:

https://smarturl.click/Eeldz

Читать полностью…
Подписаться на канал