Гвалт у адносінах да жанчын — куды зьвяртацца па дапамогу
Ці ведаеце вы, што кожныя 11 хвілін у сьвеце адбываецца забойства жанчыны, што кожную гадзіну больш за пяць жанчын забіваюць свае ж сямейнікі? Думаеце, вас гэта ня тычыцца? То варта пагаварыць пра гэта яшчэ раз. І ня толькі 25 лістапада, у міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Сабралі інфармацыю, куды зьвяртацца па дапамогу:
https://smarturl.click/aJozd
У Вільні грузавы самалёт кампаніі DHL разьбіўся каля жылога дому. На борце былі 4 чалавекі — два пілёты і два работнікі. Адзін пілёт загінуў. Паведамленьне аб выбуху і пажары гарадзкія службы атрымалі ў 5 раніцы.
Расказваем, што пра гэта вядома.
Галоўнае за 25 лістапада
👨🏻⚖️Суд прыняў рашэньне вызваліць беларуса Дзьмітрыя Лукомскага з закрытага лягера для іншаземцаў у Славаччыне
🙍🏻♂️ Ксяндза Акалатовіча судзяць за «здраду дзяржаве», яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня
🇺🇦 Ва Ўкраіне аштрафавалі беларускі завод за парушэньне закону аб прыёме на працу грамадзян з інваліднасьцю
💰 Курс даляра ў Беларусі ўстанавіў гістарычны максымум, расейскі рубель упаў
👭 «Не падманвайце сябе ўзростам, адукацыяй або паходжаньнем». Сёньня — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын
🙍🏻♂️Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык за кратамі ўжо тры гады
🎥 «Будзем аддзяляцца ад расейскай рэдакцыі». Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам»
✍🏻Спачатку — мова. Ці магчымае ў Беларусі дзяржаўнае двумоўе
360 затрыманых, 178 памілаваных. Праваабаронцы расказалі, як выглядаюць рэпрэсіі перад новай выбарчай кампаніяй
«Будзем аддзяляцца ад расейскай рэдакцыі». Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам»
Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык? Як паўплывае на вяшчаньне зьмена статусу «Белсату» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP? Ці меў офіс дачыненьне да зьмены кіраўніцтва «Белсату»?
На гэтая ды іншыя пытаньні адказвае новая кіраўніца «Белсату», у мінулым прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе нацыянальнага адраджэньня Аліна Коўшык:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/o5gqu9W-_8M
Суд прыняў рашэньне вызваліць беларуса Дзьмітрыя Лукомскага з закрытага лягера для іншаземцаў у Славаччыне
Дзьмітры Лукомскі кажа, што суд стаў на ягоны бок і прызнаў, што дзеяньні паліцыі па зьмяшчэньні яго ў Цэнтар былі празьмерныя, а ў паводзінах Дзьмітрыя ў адкрытым лягеры не было складу правапарушэньня ці злачынства.
З-пад варты Дзьмітрыя пакуль не адпусьцілі. Паводле працэдуры, каб пераслаць пісьмовую пастанову суду ў Цэнтар, даецца да 7 дзён. Калі гэта адбудзецца, Дзьмітрыя перавядуць назад у адкрыты лягер, дзе ён далей будзе чакаць рашэньня пра атрыманьне абароны. Калі ж паліцыя будзе абскарджваць пастанову суду, справа можа зацягнуцца, і ўвесь гэты час беларус будзе павінен знаходзіцца ў закрытым лягеры:
https://smarturl.click/Zy8Bd
У Беларусі няма расейскай ядзернай зброі — да такой высновы прыйшлі расьсьледнікі BelPol
Яны паказалі схемы аб’ектаў у Асіповічах, якія будуюцца нібыта для захоўваньня ядзернай зброі. На адным зь іх ёсьць ангары для расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр». Пра гэта раней паведамляла і Свабода. Але памяшканьняў, у якіх маглі б захоўвацца ядзерныя зарады, на тэрыторыі няма.
Расказваем падрабязьней у відэа 👆🏻
Ва Ўкраіне ў паўночнакарэйскіх ракетах знайшлі кампанэнты, зробленыя ў заходніх краінах у 2023 годзе
У прыватнасьці, у аскепках ракет знайшлі дэталі, зробленыя ў Кітаі, ЗША, Японіі, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі. «Прынамсі адна зь іх — пераўтваральнік напругі з надпісам „XP Power“ брытанскага вытворцы, быў выраблены ў лютым 2023 году, ужо пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня», — удакладнілі ўкраінскія выведнікі.
https://smarturl.click/yqBGk
Пакістанская паліцыя арыштавала тысячы прыхільнікаў былога прэм’ера краіны. Гэта адбылося перад візытам Лукашэнкі
Пакістанская паліцыя арыштавала тысячы прыхільнікаў колішняга прэм’ер-міністра краіны Імрана Хана. Сталіца краіны фактычна ў закрытым рэжыме напярэдадні мітынгу з патрабаваньнем вызваленьня Хана з турмы.
https://smarturl.click/8E2x0
«Не падманвайце сябе ўзростам, адукацыяй або паходжаньнем»
25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. У Беларусі ў 2024 годзе варта гаварыць пра гэта ў кантэксьце агульнанацыянальнага гвалту, і гендэрны гвалт — адзін зь яго складнікаў. Раскажам, куды зьвяртацца па дапамогу.
https://smarturl.click/aJozd
У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі выйшлі дзейны прэм’ер-міністар і прарасейскі кандыдат
Ня самы вядомы да прэзыдэнцкіх выбараў палітык Кэлін Джарджэску нечакана праходзіць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі, апярэджваючы праэўрапейскага прэм’ер-міністра Марчэля Чаляку (паводле вынікаў падліку больш як 99,8% галасоў).
https://smarturl.click/M1ReV
Ужо сёньня: тры гады з моманту арышту Андрэя Кузьнечыка
25 лістапада 2021 году арыштавалі журналіста Радыё Свабода Андрэй Кузьнечыка. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі Андрэя Кузьнечыка палітычным вязьнем.
Іншыя падзеі дня ў гісторыі: https://smarturl.click/yqB6p
Галоўнае за 24 лістапада:
✏️Ядзерная зброя. Ці завезьлі яе ў Беларусь? Расьсьледаваньне BelPol
✏️Пасьля затрыманьняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам
✏️Пачаліся прэзыдэнцкія выбары ў Румыніі. У другім туры прагназуюць процістаяньне нацыяналістаў зь левымі
✏️Ва Ўкраіне — сэрыя дывэрсій супраць афіцэраў
✏️Схаваныя скарбы беларускае граматыкі
Ва Ўкраіне — сэрыя дывэрсій супраць афіцэраў
Ва Ўкраіне фіксуецца хваля дывэрсій супраць сілавікоў. Для выкліканьня дэтанацый зламысьнікі выкарыстоўваюць выбухоўку.
https://smarturl.click/0ene8
Пасьля затрыманьняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам
Агулам пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек, большасьць зь іх выйшла на волю пасьля «содняў».
https://smarturl.click/qlXlB
8 фактараў, якія могуць выклікаць цяжкае цячэньне грыпу
Па меры набліжэньня да зімы і паніжэньня тэмпэратуры паветра ўсё больш людзей пачынаюць хварэць на розныя рэсьпіратарныя хваробы, у тым ліку грып.
https://smarturl.click/VDky7
«Я выйшла замуж у 14, і ў 15 нарадзіла першае дзіця». Гвалт супраць жанчын: злачынства, якое ня ведае межаў
Гвалт супраць жанчын і дзяўчат распаўсюджаны ва ўсім сьвеце і часта замоўчваецца. Найбольш гэта праяўляецца ў Афганістане, дзе Талібан фактычна выкрасьліў жанчын з грамадзкага жыцьця. Журналісты Балканскай і Афганскай службаў Радыё Свабода расказваюць больш пра гэту праблему:
https://smarturl.click/z2846
У Менску асудзілі заснавальніка «Новага зроку» і яшчэ 4 супрацоўнікаў мэдцэнтру
Заснавальніка клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна завочна асудзілі да 12 гадоў зьняволеньня са штрафам у памеры 400 тысяч беларускіх рублёў у даход дзяржавы. Акрамя гэтага, у лік кампэнсацыі ўрону, прычыненага нявыплатай падатку на прыбытак «з Каўрыгіна ў даход дзяржавы спагнана звыш 3 мільёнаў беларускіх рублёў», паведамілі ў Генпракуратуры.
Галоўнай бухгальтарцы, намесьнікам дырэктара і галоўнай мэдсястры прысудзілі ад 3 гадоў 3 месяцаў да 3 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 3 гады:
https://smarturl.click/DaEV0
Сталі вядомыя пераможцы фэстывалю беларускага кіно «Bulbamovie — 2024»
«Залатыя Бульбіны» атрымалі рэжысэрка стужкі «Чароўныя нажнічкі» Ганна Авота (у катэгорыі «Найлепшы фабулярны фільм») і аўтар фільму «Чэмпіён 471» Мікіта Пандэка (у катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм»). У конкурсе «Маладое беларускае кіно» на сёлетнім «Bulbamovie» бралі ўдзел больш за 30 ігравых і дакумэнтальных стужак, паведамляе «Белсат»:
https://smarturl.click/EexR1
Генконсульствы Беларусі зьявяцца яшчэ ў 4 гарадах Расеі
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўзгадніла адкрыцьцё генконсульства ва Ўфе, дата яго адкрыцьця пакуль невядомая. Раней стала вядома, што да 1 сакавіка 2025 году генконсульства Беларусі ў Расеі плянуюць адкрыць у Ніжнім Ноўгарадзе, да 1 чэрвеня — у Калінінградзе, да 1 верасьня — ва Ўладзівастоку:
https://smarturl.click/baWJM
За мінулы тыдзень суды Беларусі разгледзелі 87 палітычных крымінальных спраў, у якіх судзілі 106 чалавек
Па інфармацыі праваабаронцаў, ня менш за 11 працэсаў былі закрытыя. Самы распаўсюджаны крымінальны артыкул у рамках згаданых спраў — 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Па ім судзілі 35 чалавек.
Падрабязьней: https://smarturl.click/Ado1R
Ва Ўкраіне аштрафавалі беларускі завод за парушэньне закону аб прыёме на працу грамадзян з інваліднасьцю
Оўруцкі шчэбневы завод (знаходзіцца ў вёсцы Бандары Корасьценскага раёну Жытомірскай вобласьці), які да вайны належыў Гомельскаму гарадзкому дарожнаму будаўніча-рамонтнаму трэсту і актывы якога былі арыштаваныя пасьля расейскага ваеннага ўварваньня, аштрафавалі за невыкананьне заканадаўства аб прыёме на працу грамадзян зь інваліднасьцю.
https://smarturl.click/9zBjD
360 затрыманых, 178 памілаваных. Праваабаронцы расказалі, як выглядаюць рэпрэсіі перад новай выбарчай кампаніяй
За паўгода ў Беларусі адбылося 6 хваляў памілаваньняў. Аднак кожны дзень зьяўляюцца навіны пра «зачысткі», новыя затрыманьні і суды. Разам з праваабаронцамі «Вясны» паспрабавалі падлічыць, каго ж больш — вызваленых ці новых затрыманых.
https://smarturl.click/M1R4b
Спачатку — мова. Ці магчымае ў Беларусі дзяржаўнае двумоўе
Сёньня ўся сыстэма ўлады ў Беларусі расейскамоўная, гэта значыць небеларуская. Гэтым самым яна сама прыніжае сябе і краіну да ўзроўню расейскага рэгіёну, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/0enjv
Адзін зь пілётаў самалёта, які разьбіўся ў Вільні, загінуў
Дваіх членаў экіпажу шпіталізавалі, яшчэ аднаго шукаюць.
Зьвестак пра пацярпелых жыхароў дому няма.
Дэталі здарэньня з абнаўленьнямі пад спасылкай: https://smarturl.click/67keY
У Вільні грузавы самалёт упаў на жылы дом
У Вільні грузавы самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся, піша Delfi.
Відавочцы сьцьвярджаюць, што гэта быў самалёт кампаніі DHL. Паведамленьне аб выбуху і пажары гарадзкія службы атрымалі ў 5.31 раніцы.
На борце знаходзіліся 4 чалавекі — два пілёты і два работнікі. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Фота ілюстрацыйнае
Тэатар імя Горкага ў Менску зачынілі на рэканструкцыю
Рамонт і абнаўленьне будынку будзе ісьці мінімум паўтара года.
https://smarturl.click/1dXdW
Інтэрнэт-ашуканствы. Больш за траціну падманутых беларусаў зьвязваліся з махлярамі праз Instagram
Сетку найчасьцей выкарыстоўваюць для ашуканства махляры.
https://smarturl.click/nyDyO
Ядзерная зброя. Ці завезьлі яе ў Беларусь? Расьсьледаваньне BelPol
У відэа арганізацыя BelPol правяла агляд шэрагу публічных заяваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пра разьмяшчэньне ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аўтары ўказваюць на неадпаведнасьць многіх заяваў адна адной, дзіўныя акалічнасьці падпісаньня дакумэнтаў міністрамі абароны Беларусі і Расеі Віктарам Хрэніным і Сяргеем Шайгу і іншыя абставіны, якія дазваляюць зрабіць канкрэтныя высновы.
https://smarturl.click/AdodO
Пачаліся прэзыдэнцкія выбары ў Румыніі. У другім туры прагназуюць процістаяньне нацыяналістаў зь левымі
Трынаццаць кандыдатаў змагаюцца за пасаду прэзыдэнта Румыніі. Галасаваньне, як чакаецца, адным турам не завершыцца. Другі тур, калі ніхто з кандыдатаў не набярэ 50% ужо ў першым, прызначаць на 8 сьнежня.
У кандыдатаў ёсьць і разыходжаньні ў пытаньні вайны ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/JD0Gw
Схаваныя скарбы беларускае граматыкі
Беларуская мова здольная пераказаць усе зьявы і эмоцыі ў сьвеце. Але пэўныя самабытныя праявы моўнага багацьця незаслужана адкладзеныя ў далёкую шуфляду.
💥 Тэст падвышанай складанасьці, па-школьнаму — „з зорачкай“ (ня ўвесь!). Посьпехаў і новых ведаў!
https://smarturl.click/71ZM7