У Беларусі няма расейскай ядзернай зброі — да такой высновы прыйшлі расьсьледнікі BelPol
Яны паказалі схемы аб’ектаў у Асіповічах, якія будуюцца нібыта для захоўваньня ядзернай зброі. На адным зь іх ёсьць ангары для расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр». Пра гэта раней паведамляла і Свабода. Але памяшканьняў, у якіх маглі б захоўвацца ядзерныя зарады, на тэрыторыі няма.
Расказваем падрабязьней у відэа 👆🏻
Ва Ўкраіне ў паўночнакарэйскіх ракетах знайшлі кампанэнты, зробленыя ў заходніх краінах у 2023 годзе
У прыватнасьці, у аскепках ракет знайшлі дэталі, зробленыя ў Кітаі, ЗША, Японіі, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі. «Прынамсі адна зь іх — пераўтваральнік напругі з надпісам „XP Power“ брытанскага вытворцы, быў выраблены ў лютым 2023 году, ужо пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня», — удакладнілі ўкраінскія выведнікі.
https://smarturl.click/yqBGk
Пакістанская паліцыя арыштавала тысячы прыхільнікаў былога прэм’ера краіны. Гэта адбылося перад візытам Лукашэнкі
Пакістанская паліцыя арыштавала тысячы прыхільнікаў колішняга прэм’ер-міністра краіны Імрана Хана. Сталіца краіны фактычна ў закрытым рэжыме напярэдадні мітынгу з патрабаваньнем вызваленьня Хана з турмы.
https://smarturl.click/8E2x0
«Не падманвайце сябе ўзростам, адукацыяй або паходжаньнем»
25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. У Беларусі ў 2024 годзе варта гаварыць пра гэта ў кантэксьце агульнанацыянальнага гвалту, і гендэрны гвалт — адзін зь яго складнікаў. Раскажам, куды зьвяртацца па дапамогу.
https://smarturl.click/aJozd
У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі выйшлі дзейны прэм’ер-міністар і прарасейскі кандыдат
Ня самы вядомы да прэзыдэнцкіх выбараў палітык Кэлін Джарджэску нечакана праходзіць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі, апярэджваючы праэўрапейскага прэм’ер-міністра Марчэля Чаляку (паводле вынікаў падліку больш як 99,8% галасоў).
https://smarturl.click/M1ReV
Ужо сёньня: тры гады з моманту арышту Андрэя Кузьнечыка
25 лістапада 2021 году арыштавалі журналіста Радыё Свабода Андрэй Кузьнечыка. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі Андрэя Кузьнечыка палітычным вязьнем.
Іншыя падзеі дня ў гісторыі: https://smarturl.click/yqB6p
Галоўнае за 24 лістапада:
✏️Ядзерная зброя. Ці завезьлі яе ў Беларусь? Расьсьледаваньне BelPol
✏️Пасьля затрыманьняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам
✏️Пачаліся прэзыдэнцкія выбары ў Румыніі. У другім туры прагназуюць процістаяньне нацыяналістаў зь левымі
✏️Ва Ўкраіне — сэрыя дывэрсій супраць афіцэраў
✏️Схаваныя скарбы беларускае граматыкі
Ва Ўкраіне — сэрыя дывэрсій супраць афіцэраў
Ва Ўкраіне фіксуецца хваля дывэрсій супраць сілавікоў. Для выкліканьня дэтанацый зламысьнікі выкарыстоўваюць выбухоўку.
https://smarturl.click/0ene8
Пасьля затрыманьняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам
Агулам пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек, большасьць зь іх выйшла на волю пасьля «содняў».
https://smarturl.click/qlXlB
8 фактараў, якія могуць выклікаць цяжкае цячэньне грыпу
Па меры набліжэньня да зімы і паніжэньня тэмпэратуры паветра ўсё больш людзей пачынаюць хварэць на розныя рэсьпіратарныя хваробы, у тым ліку грып.
https://smarturl.click/VDky7
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Беларусі за экстрэмізм караюць «ганаровых грамадзян» гарадоў ці раёнаў?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Да апошніх выбараў Лукашэнкі 2020 году ганаровымі грамадзянамі называлі найбольш актыўных людзей з выразнай жыцьцёвай пазыцыяй і ўласнай думкай, якія імкнуцца быць інфармаванымі (то бок чытаюць рэальныя СМІ, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі) і аб’ектыўна выступаюць за дэмакратычныя каштоўнасьці. Цяпер усё гэта стала лічыцца злачынствам.
Асноўныя падзеі дня і найважнейшыя публікацыі Свабоды за 23 лістапада
Ці застаецца Лукашэнка гаспадаром Беларусі? Аналізуе Віктар Багдзевіч
Камандзір палка Каліноўскага ў Вільні пракамэнтаваў сытуацыю зь Верамейчыкам і расказаў пра рэфармаваньне часткі
Ва Ўзброеныя сілы Беларусі восеньню прызвалі 8 тысяч чалавек. Раней улады зьнізілі патрабаваньні да стану здароўя прызыўнікоў.
Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Лідзкім раёне. У машыне былі дзеці
Сьнегапад на Магілёўшчыне пакінуў 60 вёсак і 10 фэрмаў без электрычнасьці
У Менску ліквідуюць яшчэ адну прыватную ВНУ, яна дзенічала з 1992 году
Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі спыніў апрацоўку плацяжоў з Расеі і Беларусі
Украіна страціла 40 працэнтаў тэрыторыі, занятай у Курскай вобласьці
Амэрыканскія стэлс-бамбавікі нанесьлі ўдары па пазыцыях хусітаў у Емэне
Кіроўная кааліцыя ў Польшчы на праймэрыз абрала свайго кандыдата на прэзыдэнцкія выбары. Ім стаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі
Амэрыканскія стэлс-бамбавікі нанесьлі ўдары па пазыцыях хусітаў у Емэне
Пад удар трапілі пяць умацаваных падземных сховішчаў у раёнах Емэна, якія знаходзяцца пад кантролем хусітаў.
Удар быў нанесены самалётамі B-2 Spirit, нябачнымі для радараў. Яны вылецелі са штату Місуры.
У мінулым месяцы амэрыканскія ВПС ужо выкарыстоўвалі гэтыя бамбавікі для ўдараў па пазыцыях емэнскіх хусітаў.
https://smarturl.click/opDLW
Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Лідзкім раёне
Трагедыя адбылася ля вёскі Біскуцы ў Лідзкім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.
Трагедыя адбылася 23 лістапада каля 15 гадзін на дарозе М6 «Менск-Горадня».
https://smarturl.click/4kXj1
Камандзір палка імя Каліноўскага пракамэнтаваў сытуацыю зь Верамейчыкам
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага наведалі Вільню. Іх камандзір Павал Шурмей пракамэнтаваў сытуацыю з затрыманым у Віетнаме і дэпартаваным у Беларусь Васілём Верамейчыкам:
«Ва Ўкраіне высвятляюць абставіны, чаму ў Васіля была забарона. Трэба ведаць, што і як было. Калі чалавек жадае патрапіць ва Ўкраіну, нават былы ваяр, бываюць выпадкі, калі чалавек нешта робіць, да чаго тыя ж памежнікі могуць паставіцца па-службоваму. Як і літоўская дзяржава, якая паглядзела кейс Васіля і паставіла птушачку. Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму», — сказаў Павал Шурмей.
Ва Ўкраіне аштрафавалі беларускі завод за парушэньне закону аб прыёме на працу грамадзян з інваліднасьцю
Оўруцкі шчэбневы завод (знаходзіцца ў вёсцы Бандары Корасьценскага раёну Жытомірскай вобласьці), які да вайны належыў Гомельскаму гарадзкому дарожнаму будаўніча-рамонтнаму трэсту і актывы якога былі арыштаваныя пасьля расейскага ваеннага ўварваньня, аштрафавалі за невыкананьне заканадаўства аб прыёме на працу грамадзян зь інваліднасьцю.
https://smarturl.click/9zBjD
360 затрыманых, 178 памілаваных. Праваабаронцы расказалі, як выглядаюць рэпрэсіі перад новай выбарчай кампаніяй
За паўгода ў Беларусі адбылося 6 хваляў памілаваньняў. Аднак кожны дзень зьяўляюцца навіны пра «зачысткі», новыя затрыманьні і суды. Разам з праваабаронцамі «Вясны» паспрабавалі падлічыць, каго ж больш — вызваленых ці новых затрыманых.
https://smarturl.click/M1R4b
Спачатку — мова. Ці магчымае ў Беларусі дзяржаўнае двумоўе
Сёньня ўся сыстэма ўлады ў Беларусі расейскамоўная, гэта значыць небеларуская. Гэтым самым яна сама прыніжае сябе і краіну да ўзроўню расейскага рэгіёну, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/0enjv
Адзін зь пілётаў самалёта, які разьбіўся ў Вільні, загінуў
Дваіх членаў экіпажу шпіталізавалі, яшчэ аднаго шукаюць.
Зьвестак пра пацярпелых жыхароў дому няма.
Дэталі здарэньня з абнаўленьнямі пад спасылкай: https://smarturl.click/67keY
У Вільні грузавы самалёт упаў на жылы дом
У Вільні грузавы самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся, піша Delfi.
Відавочцы сьцьвярджаюць, што гэта быў самалёт кампаніі DHL. Паведамленьне аб выбуху і пажары гарадзкія службы атрымалі ў 5.31 раніцы.
На борце знаходзіліся 4 чалавекі — два пілёты і два работнікі. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Фота ілюстрацыйнае
Тэатар імя Горкага ў Менску зачынілі на рэканструкцыю
Рамонт і абнаўленьне будынку будзе ісьці мінімум паўтара года.
https://smarturl.click/1dXdW
Інтэрнэт-ашуканствы. Больш за траціну падманутых беларусаў зьвязваліся з махлярамі праз Instagram
Сетку найчасьцей выкарыстоўваюць для ашуканства махляры.
https://smarturl.click/nyDyO
Ядзерная зброя. Ці завезьлі яе ў Беларусь? Расьсьледаваньне BelPol
У відэа арганізацыя BelPol правяла агляд шэрагу публічных заяваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пра разьмяшчэньне ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аўтары ўказваюць на неадпаведнасьць многіх заяваў адна адной, дзіўныя акалічнасьці падпісаньня дакумэнтаў міністрамі абароны Беларусі і Расеі Віктарам Хрэніным і Сяргеем Шайгу і іншыя абставіны, якія дазваляюць зрабіць канкрэтныя высновы.
https://smarturl.click/AdodO
Пачаліся прэзыдэнцкія выбары ў Румыніі. У другім туры прагназуюць процістаяньне нацыяналістаў зь левымі
Трынаццаць кандыдатаў змагаюцца за пасаду прэзыдэнта Румыніі. Галасаваньне, як чакаецца, адным турам не завершыцца. Другі тур, калі ніхто з кандыдатаў не набярэ 50% ужо ў першым, прызначаць на 8 сьнежня.
У кандыдатаў ёсьць і разыходжаньні ў пытаньні вайны ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/JD0Gw
Схаваныя скарбы беларускае граматыкі
Беларуская мова здольная пераказаць усе зьявы і эмоцыі ў сьвеце. Але пэўныя самабытныя праявы моўнага багацьця незаслужана адкладзеныя ў далёкую шуфляду.
💥 Тэст падвышанай складанасьці, па-школьнаму — „з зорачкай“ (ня ўвесь!). Посьпехаў і новых ведаў!
https://smarturl.click/71ZM7
Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі Беларусі
24 лістапада 1996 году ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта. Вынікі рэфэрэндуму адразу прызнала Расея, але так і не прызналі ў краінах Эўразьвязу, ЗША і большасьці краінаў дэмакратычнага сьвету. Шмат хто ў беларускім грамадзтве лічыць, што вынікі рэфэрэндуму ўладамі былі сфальшаваныя.
Пра іншыя падзеі 24 лістапада ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Yzlq0
Пракуратура Ўкраіны паведаміла, што расейскія войскі забілі яшчэ 5 украінскіх палонных
Чарговы выпадак здарыўся каля нядаўна захопленага расейскімі войскамі горада Вуглядар Данецкай вобласьці.
Ва Ўкраіне расследуюць 49 крымінальных спраў па фактах забойства 124 ваеннапалонных.
Рост пакараньняў сьмерцю ўкраінскіх вайскоўцаў пасьля здачы ў палон пачаўся ў канцы 2023 года і дасягнуў «беспрэцэдэнтных маштабаў» у 2024 годзе.
На фота руіны Вуглядару.
https://smarturl.click/9zk24
Кіраўніцтва палка імя Каліноўскага распавяло пра рэфармаваньне іх часткі
Рэфармаваньне палка пачалося ў красавіку 2024 году і працягваецца.
«Найперш рэфармаваньне тычыцца фінансавай празрыстасьці і інфармацыйнай працы», — сказаў цяперашні камандзір палка Павал Шурмей.
«Ваююць, бяруць у палон вайскоўцаў праціўніка, нясуць страты», — сказаў пра ўдзел палка ў вайсковых дзеяньнях ва Ўкраіне ў гэты момант кіраўнік прэс-цэнтру палка Эрнэст.
На фота камандзір палка імя Каліноўскага Павал Шурмей.
https://smarturl.click/Dal9n
У Кіеве сьцьвярджаюць, што Ўкраіна страціла 40 працэнтаў тэрыторыі, занятай у Курскай вобласьці
Крыніца, якая працуе ў Генэральным штабе Ўкраіны, паведаміла Reuters, што Расея цяпер разьмясьціла каля 59 000 вайскоўцаў у Курскай вобласьці.
«Максымальна мы кантралявалі каля 1376 квадратных кілямэтраў. Цяпер мы кантралюем прыкладна 800 квадратных кілямэтраў. Мы будзем утрымліваць гэтую тэрыторыю столькі, колькі будзе мэтазгодна з ваеннага пункту гледжаньня», сказала крыніца Reuters.
https://smarturl.click/w9kWbЧитать полностью…
Ва Ўзброеныя сілы Беларусі гэтай восеньню прызвалі 8 тысяч чалавек
«Праблема недаўкамплектаванасьці, якая існавала пэўны час ва Ўзброеных сілах, вось ужо два гады як вырашаная», — сказаў міністар абароны Віктар Хрэнін.
У пачатку 2023 года былі зьніжаныя патрабаваньні да стану здароўя грамадзян, якія прымяняюцца пры вызначэньні прыдатнасьці да праходжаньня воінскай службы.
На фота Мінабароны прызыўнікі пасьля прысягі ў Печах Барысаўскага раёна.
https://smarturl.click/vw1QQ