Вучэньні МУС прайшлі на тэрыторыі адной з папраўчай калёніяў Беларусі
З паведамленьня прэс-службы МУС вынікае, што на вучэньнях, сярод іншага, адпрацоўвалі дзеяньні пры бунце і захопе закладнікаў у калёніях.
Пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі, у ноч на 13 жніўня 2020 году, у бабруйскай калёніі № 2 адбыўся бунт — больш за 500 вязьняў выйшлі ва ўнутраны двор выказаць свой пратэст. Мітынг працягваўся ўсю ноч — людзі стаялі, выкрыквалі лёзунгі, крычалі „Жыве Беларусь!“, вывешвалі самаробныя бел-чырвона-белыя сьцягі ў акенцах:
https://smarturl.click/vw15y
223 новыя палітвязьні супраць 178 памілаваных: праваабаронцы падлічылі, ці зьменшылася колькасьць палітвязьняў у Беларусі
Апошняя хваля памілаваньня, паводле праўладных крыніц, адбылася 20 лістапада. Агулам зь ліпеня за гэты час на волю выйшлі 178 чалавек. За гэты час праваабарончая супольнасьць Беларусі прыняла надала статус палітвязьня 223 новым фігурантам крымінальных палітычных спраў:
https://smarturl.click/gpzn4
Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу
Таксама МКС выдаў ордэры на арышт прэмʼер-міністра былога міністра абароны Ізраіля Ёава Галанта і ваеннага камандзіра групоўкі ХАМАС Мухамада Дэйфа, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Усіх траіх абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці і ваенных злачынстваў, зьвязаных з нападам ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году і наступнай апэрацыяй Ізраіля ў сэктары Газа:
https://smarturl.click/qlnX9
МЗС Польшчы прызначыла новага ўпаўнаважанага ў супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Адам Галаціньскі раней працаваў амбасадарам у Швэцыі і прадстаўніком Польшчы ў АБСЭ.
https://smarturl.click/VDlkR
Быў віцэ-мэрам Вільні, меў умоўны прысуд, выступаў за дыялёг з уладамі Беларусі. Што вядома пра новага прэм’ера Літвы
Сейм Літвы падтрымаў кандыдатуру Гінтаўтаса Палуцкаса на пасаду прэм’ер-міністра. Яго вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, якая перамагла сёлета на парлямэнцкіх выбарах, а прэзыдэнт Гітанас Наўседа афіцыйна ўнёс на галасаваньне ў парлямэнт.
https://smarturl.click/G6llQ
Беларускія арганізацыі заклікалі ўлады Эстоніі не атаясамліваць беларусаў з расейцамі
У звароце адзначаецца, што такое атаясамліваньне «нэгатыўна адбіваецца на ўспрыманьні беларускай дыяспары ў эстонскім грамадзтве і стварае шматлікія праблемы ў іх жыцьці».
https://smarturl.click/w9k7W
«Заўсёды трэба глядзець на канкрэтны выпадак». Куды бясьпечна ехаць беларусам, якім адмовілі ва ўезьдзе ў Эўразьвяз
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі Беларусі зь Віетнаму. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Свабода пагаварыла з супрацоўнікам службы эвакуацыі BySol пра тое, куды беларусам варта ехаць, калі іх не пускаюць у Эўразьвяз.
https://smarturl.click/Zyl9y
«Салідарнасьць узрушаных», — філёзафка Тацяна Шчытцова пра сваю кнігу пра 2020 год
Філёзафка Тацяна Шчытцова, аўтарка новай кнігі «Салідарнасьць узрушаных», разважае пра новую беларускую супольнасьць, народжаную 2020 годам, і тлумачыць, як беларускі падыход да жыцьця вырашае вечную праблему паміж «рацыянальнасьцю» і «эмацыйнасьцю»:
https://smarturl.click/Q1lv6
Каардынацыйная рада з нагоды затрыманьня Васіля Верамейчыка: «Гэта спэцапэрацыя КДБ»
Паводле зьвестак Каардынацыйнай рады, Верамейчыка затрымалі ў Хашыміне 13 лістапада, у Беларусь яго экстрадавалі ўжо на наступны дзень — 14 лістапада. «Пазьней стала вядома, што апэрацыю арганізаваў КДБ Беларусі, выкарыстаўшы ў якасьці фармальнай прычыны затрыманьня бойку», — гаворыцца ў паведамленьні КР.
Інфармацыю раней не публікавалі ў СМІ на просьбу сваякоў і каб не прыцягваць увагу беларускіх спэцслужбаў. Пазьней стала вядома пра ператрусы, праведзеныя ў сваякоў Верамейчыка. У Беларусі яму пагражае больш за 20 гадоў турмы ці нават сьмяротнае пакараньне. Падрабязьней:
https://smarturl.click/0eR8g
Тлумачым з Гурневічам. Новая вайна з дармаедамі
У Беларусі не застанецца людзей без уласнага жытла. Кожны атрымае працу. Так абяцае Лукашэнка. Праўда, ёсьць нюанс. Барацьбе з так званымі дармаедамі хутка споўніцца 10 гадоў. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=zIuUiHpjQZs
Колькасьць працаздольных беларусаў у рэгіёнах скарачаецца
Пра гэта прызналіся самі чыноўнікі. На верасень 2024 году ў Беларусі бракавала 164 тысячы работнікаў. Чыноўнікі спрабуюць вярнуць людзей у рэгіёны, напрыклад з дапамогай абавязковага разьмеркаваньня. Але ці вырашыць гэта праблему з дэфіцытам работнікаў? Пра гэта ў сюжэце Свабоды.
Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі супраць Беларусі
20 лістапада Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, сынхранізаваўшы іх з апошнім пакетам санкцыяў Эўразьвязу, прынятым 29 чэрвеня 2024 году.
Чэрвеньскія санкцыі ЭЗ былі накіраваныя ў асноўным на тое, каб Расея не магла абысьці празь Беларусь уведзеныя супраць яе санкцыі:
https://smarturl.click/pp3vb
Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў ператрус у рэдакцыі «Белсату»
Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба ў гутарцы з PAP паведаміў, што пошукі ідуць «у справе аб нанясеньні TVP SA ў пэрыяд са жніўня 2018 году да студзеня 2024 году маёмаснай шкоды ў вялікіх памерах на агульную суму больш як 7 млн злотых шляхам заключэньня дамоваў на аказаньне ІТ-паслуг і замоваў на куплю з канкрэтным прадпрымальнікам»:
https://smarturl.click/B65Qn
Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 палітвязьняў
Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны, асуджаныя паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў. 17 чалавек маюць хранічныя захворваньні, адзін мае інваліднасьць. У 17 асуджаных ёсць дзеці, зь іх двое — шматдзетныя. 9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў, паведамляе @pul_1.
Гэта ўжо шостая хваля памілаваньняў за апошнія месяцы. Да гэтага на волю па памілаваньні выйшлі 146 палітзьняволеных:
https://smarturl.click/0eRdg
Міны, зьнішчаны лес, цяжкія мэталы ў глебе. Як вайна забівае прыроду Ўкраіны і колькі спатрэбіцца часу на аднаўленьне
Два з паловай гады вайны найцяжэйшым чынам адбіліся на экалягічным становішчы месцаў, дзе ішлі баі і якія былі акупаваны расейскім войскам.
https://smarturl.click/B65B9
Чаму ваяра Палка Каліноўскага выдалі ў Беларусь
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Як так сталася, што чалавек, які ўдзельнічаў і ў пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі, і ваяваў за Ўкраіну, ня змог знайсьці сабе бясьпечнага прытулку і ў выніку трапіў у Беларусь, дзе яму можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне.
У «ПіКу Свабоды» абмяркоўваюць прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы АПК, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага Вадзім Кабанчук і кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/CnTTPdqRl9g
«Вайна ўплывае на нашы жыцьці. Але не на працэс стварэньня гульні». Стваральнік S.T.A.L.K.E.R. пра выпуск гульні, забароненай у Расеі
20 лістапада выйшла новая сэрыя культавай гульні S.T.A.L.K.E.R. 2:Heart of Chornobyl («Сэрца Чарнобылю»). З анонсу прайшло 14 гадоў: тэрміны пераносілі некалькі разоў, у тым ліку праз тое, што частку распрацоўнікаў давялося вывозіць з Украіны з-пад расейскіх абстрэлаў, а іншыя пайшлі на фронт.
Працу над гульнёй завяршылі ўжо ў Празе. Падрабязьней пра яе гендырэктар студыі GSC Game World Яўген Грыгаровіч расказаў журналістам «Настоящего Времени»:
https://smarturl.click/w9kZQ
Ад 20 да 82, журналіст ці адвакат, дапамагаў асуджаным. Калектыўны партрэт беларускага экстрэміста
Самаму маладому «экстрэмісту» было 16, калі яго асудзілі па адпаведным артыкуле, самаму старому — 82 гады. У сьпісах асуджаных за «экстрэмізм» — цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі, асобы з інваліднасьцю. Сярод беларускіх «экстрэмістаў» — журналісты, адвакаты, прадстаўнікі ІТ-сфэры. Расказваем пра калектыўны партрэт беларускага экстрэміста.
https://smarturl.click/8E12a
Міжнародная фэдэрацыя водных відаў спорту выдала новую інструкцыю аб удзеле беларускіх спартоўцаў
Новыя патрабаваньні набылі моц 18 лістапада.
https://smarturl.click/Q1lX1
Журналісты Радыё Свабода ідэнтыфікавалі імаверных забойцаў жыхароў Бучы. ВІДЭА
На падставе сьведчаньняў відавочцаў, праслухоўваньня тэлефонных размоваў, дакумэнтаў, відэа з камэраў назіраньня і аналізу інфармацыі ўдалося высьветліць новыя абставіны забойстваў, якія ўчынялі расейскія вайскоўцы ў Бучы. У гэты горад пад Кіевам расейцы ўвашлі з тэрыторыі Беларусі.
https://smarturl.click/9zk67
Сваякі расказалі пра ўзмацненьне ціску на палітвязьняў у жодзінскай турме
У жодзінскай турме № 8 на турэмным рэжыме ўтрымліваюць дзясяткі палітвязьняў, сярод іх Сяргей Ціханоўскі, блогер Эдуард Пальчыс, лекар і валянтэр Андрэй Любецкі, анархіст Ігар Аліневіч, журналіст Дзяніс Івашын ды іншыя.
https://smarturl.click/4kXBG
Офіс Ціханоўскай пракамэнтаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка ў Беларусь
Раней Літва забараніла былому каліноўцу ўезд у Эўразьвяз.
https://smarturl.click/Dalp3
Памятны дзень. Слуцак паўстаў супраць бальшавікоў
21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах». Неўзабаве ў Слуцку разгарнулася антыбальшавіцкае паўстаньне.
Гэта быў адзін са шматлікіх антыбальшавіцкіх выступаў беларусаў, адзін з найбуйнейшых і сама вядомы.
На фота: Касьцяк Першага Беларускага партызанскага атраду на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго — Юрка Моніч. За атаманам — Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 год.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eRwg
У прапагандысцкім фільме АНТ паказалі затрыманага былога «каліноўца»
У фільме на дзяржаўным тэлеканале АНТ, у якім Захад абвінавачваюць у спробах захапіць Беларусь, паказалі кадры з былым беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне Васілём Верамейчыкам, якога пад вартай выводзяць з самалёта ў менскім аэрапорце.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Верамейчыка затрымалі тыдзень таму ў Віетнаме. Выданьне, са спасылкай на саслужыўцаў піша, што Васіль пасьпеў напісаць, што яго затрымліваюць, але абставіны затрыманьня застаюцца цьмянымі:
https://smarturl.click/0eR8g
Галоўнае за 20 лістапада
✍🏻 Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 палітвязьняў
👮🏻♂️ У рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» у Варшаве прайшоў ператрус. Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў
💰 Курс даляра ЗША ў Беларусі пераадолеў плянку 3,4 рубля, гэта новы рэкорд
🏢 Экс-кіраўнік МУС Беларусі Навумаў будуе гандлёвы цэнтар у акупаваным Марыюпалі на месцы «моргу расейскіх вайскоўцаў»
🇪🇪 Эстонія перадасьць у фонд ахвяр рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч эўра
👫 «Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»
🎥«ПіК Свабоды». «Я не ўяўляю, што гэтага ня ведаў Кабінэт». Дзікавіцкі пра тое, чаму пакідае «Белсат»
🔍 «Ці са мной усё добра, будзе вядома праз тыдзень-два». Як беларускія сілавікі правяраюць кандыдатаў на працу ў дзяржаўных установах
«Замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі. Куды падзець дэкаратыўны УНС: разважае аналітык
«Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»
«Нельга вырашыць праблему зь беспрацоўнымі, назваўшы іх „дармаедамі“ і закідаўшы штрафамі ці высокай камуналкай». Расказваем, як беларускія ўлады змагаюцца з афіцыйна беспрацоўнымі і чаму гэтую тэму зноў узьняў Лукашэнка:
https://smarturl.click/DalRo
Беларускіх альпіністак, якія зьніклі ў гарах Турэччыны, знайшлі
Дзьвюх беларускіх альпіністак — сясьцёр Валянціну і Марыю Іванковых, якія зьніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункту Чамарды ў цэнтральнай частцы краіны, знайшлі жывымі сёньня каля 16.50 у правінцыі Кайсеры. Паведамляецца, што «стан іх здароўя добры»:
https://smarturl.click/G6lnm
Дзікавіцкі: Гэта іміджавая памылка Ціханоўскай
Тэлеканал «Белсат» перастае існаваць як незалежная адзінка і ператваецца ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP. Выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі пакідае пасаду датэрмінова. Ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс «Белсат», і якое дачыненьне да пераменаў на тэлеканале мае Сьвятлана Ціханоўская, расказвае Аляксей Дзікавіцкі:
https://youtu.be/Mvu5JXSQNUU
Курс даляра ЗША ў Беларусі пераадолеў плянку 3,4 рубля, гэта новы рэкорд
Новы курс амэрыканскага даляра склаў 3,4007 беларускага рубля. Папярэдні гістарычны максымум быў вызначаны 14 лістапада, калі курс даляра ЗША вырас да 3,3635 рубля. На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зьніжэньне расейскага, тлумачылі эканамісты, а таксама рост кошту даляра ў сьвеце.
Адзін эўра каштуе 3,5843 рубля, гэтая валюта таксама вырасла ў параўнаньні з папярэднім днём:
https://smarturl.click/M1l0p
Ператрус у рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» у Варшаве
Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро прыйшлі раніцай 20 лістапада ў будынак TVP ў рэдакцыю тэлеканалу «Белсат». Неафіцыйна вядома, што супрацоўнікі бюро праводзяць і ператрус у кватэры былой кіраўніцы «Белсату» Агнешкі Рымашэўскай.
https://smarturl.click/Adg2R