Асноўнае за пятніцу, 15 лістапада
Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманьні сваякоў палітвязьняў
«Адмовіцца нельга — рызыкуеш страціць працу». Як зьбіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах
Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной
Улады Беларусі арганізавалі канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі, але заходнія дыпляматы не прыйшлі на яе
Жаночая ўлада і какецтва Лукашэнкі
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру
Хавала нататкі ў майтках і шкарпэтках. Гутарка зь ляўрэаткай прэміі Францішка Аляхновіча Вікай Біран
Кіраўніцай тэлеканалу «Белсат» прызначылі Аліну Коўшык
«Дэкаратыўныя зьмены». Якія праблемы застаюцца ў беларусаў ва Ўкраіне праз амаль тры гады пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны
«Куды коціцца сьвет». Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
Калесьнікава, выбары і прэзыдэнт Польшчы. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Чаму адбылася сустрэча Марыі Калесьнікавай з татам, хто зьняўся з прэзыдэнцкай гонкі і навошта Лукашэнка лятаў на кліматычны саміт.
Палітыяны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе палітычныя падзеі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=SzDRh0NiGfE
У Сухумі пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту і патрабуюць адстаўкі кіраўніка Абхазіі
Адміністрацыя самаабвешчанай рэспублікі Абхазія рыхтуецца адклікаць законапраект аб інвэстыцыйнай дамове з Расеяй. Гэта адбываецца на фоне масавых пратэстаў супраць гэтага праекту ў Сухумі. Пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту і запатрабавалі адстаўкі кіраўніка Абхазіі Аслана Бжанія.
https://smarturl.click/dpvJJ
Як Касьпійскае мора стала полем бою
Украінскія ўлады паведамілі, што ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе расейскія ракеты запускаліся з Касьпійскага мора, і з таго часу гэта працягваецца да сёньня.
Гэта наносіць пакуль не падлічаную шкоду навакольнаму асяродзьдзю і прыводзіць да вялікіх разбурэньняў і ахвяр у месцах абстрэлаў.
https://smarturl.click/xBZBY
Кіраўніцай тэлеканалу «Белсат» прызначылі Аліну Коўшык
Раней, пасьля звальненьня дырэктаркі тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, пасаду кіраўніка «Белсату» займаў Аляксей Дзікавіцкі.
https://smarturl.click/mpVB0
Сям’я ня выключае, што яго забілі. Што гавораць у вёсцы, адкуль паходзіў расеец, які загінуў у беларускай турме
1 лістапада беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў калёніі ў Магілёве памёр 22-гадовы грамадзянін Расеі, ураджэнец Алтая Дзьмітры Шлетгаўэр. У пасьведчаньні аб сьмерці напісалі «мэханічная асьфіксія».
Летам Берасьцейскі абласны суд прызнаў Шлетгаўэра вінаватым у шпіянажы і садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці, прыгаварыўшы да 12 гадоў зьняволеньня. Сутнасьць абвінавачаньняў невядомая дагэтуль — працэс праходзіў у закрытым рэжыме. У гэты час у Дзьмітрыя нарадзілася дзіця. Журналісты праекту Радыё Свабода Сибирь.Реалии пагутарылі са сваякамі і знаёмымі загінулага.
https://smarturl.click/4kXkd
Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной
Эканамістка Анастасія Лузгіна аналізуе, якія прычыны ўплываюць на падзеньне курсу беларускага рубля, і тлумачыць, чаму налета ня варта чакаць істотнага эканамічнага росту.
https://smarturl.click/W3l3D
Жаночая ўлада і какецтва Лукашэнкі
«У Беларусі ня дай Божа жанчыну выберуць», — кажа Лукашэнка. І праўда, няма ж нічога страшнейшага для нашай гаротнай краіны за жаночае кіраваньне! Вось ужо дзе бяда...
Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/z2Bp6
«Дэкаратыўныя зьмены». Якія праблемы застаюцца ў беларусаў ва Ўкраіне праз амаль тры гады пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны
«Цяпер беларускім ваярам ва Ўкраіне спрасьцілі атрыманьне грамадзянства. Але ёсьць нюанс. Для гэтага яны мусяць тры гады адваяваць, прычым без разрыву кантакту. Але разрывы здараюцца вельмі часта — калі пераходзяць у іншае падразьдзяленьне ці едуць у Эўропу сустрэцца з блізкімі. Дый паўнавартасная вайна яшчэ не ідзе тры гады! Так што такі закон унёс дэкаратыўныя зьмены». Беларусы расказваюць, зь якімі праблемамі працягваюць сутыкацца, жывучы ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/EeVQJ
Беларускія ўладальнікі заводу ў ЭЗ пастаўляюць Расеі тавары падвойнага прызначэньня, — расьсьледаваньне
У 2016 годзе беларус Сяргей Хвалько разам з партнэрамі Максімам Богушам, Сяргеем Саяўцом і Дзьмітрыйсам Радкевічсам запусьцілі завод SMD Baltic па вытворчасці мікрасхемаў у Латвіі. Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну кампанія публічна асудзіла ваенную агрэсію і заявіла, што перастала прымаць замовы з Расеі і Беларусі. Але расьсьледнікі «Бюро» высьветлілі, што беларускія ўладальнікі завода наладзілі таемныя пастаўкі мікрасхемаў у Расею:
https://smarturl.click/z27xo
Больш за 1,2 тысячы адміністрацыйна асуджаных: перад выбарамі ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі, — праваабаронцы
За апошнія 2,5 месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсіяў у Беларусі (затрыманьні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г.д.). За гэты час беларускія судзьдзі разгледзелі сама меней 1 213 спраў паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне): 488 спраў — у верасьні, 537 — у кастрычніку, 188 — за першыя два тыдні лістапада.
Для параўнаньня: за тры летнія месяцы беларускія суды разгледзелі 975 адміністрацыйных палітычных спраў:
https://smarturl.click/M1wWb
Праект Свабоды «Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз палітоляга Рыгора Астапені
Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам? — На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/9z_kk5Rlc-E
Украінскага дэпутата, які езьдзіў у Беларусь, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе
«У рамках дасудовага расьсьледаваньня атрыманыя зьвесткі, якія сьведчаць, што на працягу 2020-2023 гадоў народны дэпутат неаднойчы наведваў Беларусь, дзе меў зносіны з кіраўніцтвам гэтай краіны і наладжваў „схемы“ закупкі электраэнэргіі і аміячных угнаеньняў па льготным кошце для падкантрольных яму кампаніяў», — паведамляе СБУ.
У паведамленьнях праваахоўнікаў не названае імя падазраванага, але украінскія СМІ пішуць, што гэта дэпутат Яўген Шаўчэнка. Беларусам Шаўчэнка вядомы тым, што падтрымаў Лукашэнку на выбарах-2020, у лютым 2021 году браў удзел ва «Ўсебеларускім народным сходзе», а 20 красавіка прыяжджаў у Менск на сустрэчу з Лукашэнкам:
https://smarturl.click/z273J
Беларусы перад МУС Грузіі пратэставалі супраць адмовы ў палітычным прытулку
Акцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў у Грузіі, у прыватнасьці адмовы ў палітычным прытулку, прайшла пад канцылярыяй ураду ў Тбілісі. Адзін з арганізатараў праваабаронца Раман Кісьляк кажа, што пікеты плянуюць ладзіцца штотыднёва, «пакуль дыскрымінацыя ня спыніцца і сытуацыя ня будзе вырашаная».
«Было шмат паліцыянтаў, яны цікавіліся, супраць чаго мы пратэстуем. Але не перашкаджалі», — распавёў Кісьляк:
https://smarturl.click/baep6
Замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі зьнізіліся на 10%, але доля Расеі павялічылася, — Белстат
Асноўнымі ўкладальнікамі сёлета былі рэзыдэнты Расеі, Кіпру і ААЭ.
https://smarturl.click/z27bJ
У Кіеве суд арыштаваў дэпутата Шаўчэнку, які сустракаўся з Лукашэнкам і садзейнічаў перамовам на пачатку вайны
Згодна з заканадаўствам Украіны, меру стрыманьня пры неабходнасьці могуць прадоўжыць або зьмяніць на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі. Яўген Шаўчэнка можа абскардзіць гэтае рашэньне.
https://smarturl.click/Dale3
Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
У канцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкай царквы за апошні час — Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Касьцёла, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэты Сынод адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных вернікаў? Пра гэта разважае Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, сябра Рады душпастырства беларусаў Варшавы.
https://www.youtube.com/watch?v=AdlGmk8Hzp0
Шольц і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне ўпершыню з 2022 году
10 лістапада Шольц заявіў у інтэрвію тэлеканалу ARD, што гатовы весьці перамовы наконт вайны ва Ўкраіне з Пуціным, але не ў індывідуальным парадку, а з удзелам Украіны і іншых бакоў.
https://smarturl.click/yq253
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻 Чыю памяць увекавечваюць вуліцы Менску? Глядзім разам (відэа вышэй)
👉🏻 Хітрыкі беларускага настаўніка. radio_svaboda/video/7436084196696788279">Расказваем, як расейскія настаўнікі рабілі шапачкі з фольгі і прычым тут Беларусь
👉🏻 Сярэдні заробак у Беларусі зьніжаецца другі месяц запар. radio_svaboda/video/7436440596480347448">Тлумачым, што адбываецца
👉🏻 Хто такія беларусы паводле ДНК? radio_svaboda/video/7436807760995487031">Глядзім, што паказваюць дасьледаваньні генаў сучасных беларусаў
👉🏻 Моўная хвілінка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7437189251378220344">Слоўнічак: адзеньне на восень
👉🏻 Ці разумеюць беларусы ўкраінцаў? radio_svaboda/video/7434947998238510391">Праверце сябе (тэст)
👉🏻 Былая прэс-сакратарка МУС, прадзяржаўны камуніст... radio_svaboda/video/7435361986612907320">Каму дазволілі зьбіраць подпісы для ўдзелу ў выбарах-2025
Назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі пераможцаў і ляўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча 2024 году за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зьняволеныя.
https://smarturl.click/67j72
«Адмовіцца нельга — рызыкуеш страціць працу». Як зьбіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах
«Цяпер усё вельмі жорстка. Начальства не пытае, хочаш ты падпісацца ці не. Ты проста абавязаны. Я пакуль „прагуляла“ збор подпісаў, бо заявіла, што пашпарт на замене, а правоў кіроўцы я ня маю. Астатнія ўсе падпісаліся без аніякіх размоваў, ніхто ня хоча страціць працу». Некалькі чалавек на ўмовах ананімнасьці расказалі Свабодзе, як адбываецца збор подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году.
https://smarturl.click/z2B26
У Адэсе ад расейскага абстрэлу загінуў адзін чалавек, 10 параненыя, 40 тысяч жыхароў засталіся без ацяпленьня
Расейскія войскі позна ўвечары 14 лістапада нанесьлі дронавы ўдар па Адэсе і Адэскім раёне.
https://smarturl.click/e5Eyq
Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманьні сваякоў палітвязьняў
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 лістапада супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне. Расказваюць нават пра тэрміновую эвакуацыю некаторых беларусаў з краіны.
https://smarturl.click/vw1bw
Сёньня Міжнародны дзень пісьменьніка ў няволі
15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні.
Штогод, пачынаючы з 1981 году, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя выказвае салідарнасьць зь пісьменьнікамі, журналістамі і выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед альбо загінулі.
У часе выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітык Павал Севярынец і палітоляг Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі.
З 2013 году традыцыйна ў гэты дзень Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3gEZ
Хакеры заявілі пра ўзлом сеткі Нацыянальнага банку Беларусі з базамі карыстальнікаў
Праўкраінская хакерская групоўка DumpForums 14 лістапада заявіла, што ўзламала сетку Нацбанка Беларусі і атрымала доступ да базы дадзеных карыстальнікаў. У якасьці доказу ўзлому хакеры прадставілі некалькі файлаў з зьмесьцівам базы дадзеных, у якіх утрымліваюцца 43 562 адрасы электроннай пошты і 30 798 нумароў тэлефонаў.
Некалькі дзён таму хакеры DumpForums распавялі, што зьдзейсьнілі атаку на інфраструктуру беларускага дзяржаўнага парталу vat.gov.by:
https://smarturl.click/W3gVZ
Галоўнае за 14 лістапада
📉 Замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі зьнізіліся на 10%, але доля Расеі павялічылася, — Белстат
💰 Курс даляра ў Беларусі ўстанавіў новы гістарычны максымум
👮🏻♂️ Хроніка перасьледу 14 лістапада: завочную справу блогера Матолькі перадалі ў суд, затрыманьні на Гарадзеншчыне
🚌 У Польшчы аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю. Ёсьць пацярпелыя
🙍🏻♂️ «Публікацыя фатаздымка Марыі Калесьнікавай з турмы — гэта роўна тое, чаго жадае рэжым, — Вадзім Мажэйка
🎥 «Беларусь пасьля 26 студзеня». Каму патрэбен Лукашэнка на мірных перамовах па Ўкраіне? Адказвае палітоляг Астапеня
🇺🇸 Трамп можа заплаціць Лукашэнку за адыход ад Расеі, — амэрыканскі палітоляг Карабкоў
Новым сьпікерам літоўскага Сейму стаў Саўлюс Сквярняліс. Якое ягонае стаўленьне да Беларусі
14 лістапада Сейм Літвы прагаласаваў за абраньне сьпікерам парлямэнту лідэра Дэмакратычнага зьвязу «У імя Літвы» Саўлюса Сквярняліса. Расказваем, што вядома пра новага сьпікера літоўскага Сейму і што ён раней казаў пра Беларусь:
https://smarturl.click/EeVvJ
«Няма падставаў верыць»,— праваабаронцы пра збор подпісаў за Лукашэнку: за тыдзень сабралі ў 7 разоў больш, чым трэба
Праз тыдзень ад пачатку збору подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку сабралі больш за 700 тысяч подпісаў, пры гэтым для рэгістрацыі дастаткова 100 тысяч. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
«Якая б там не была намаляваная колькасьць, подпісы зьбіраліся шляхам адпрацаванай гадамі практыкі прымусу выбарнікаў, з прыцягненьнем адміністрацыйнага рэсурсу і мэтадаў запалохваньня», — камэнтуюць юрысты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»:
https://smarturl.click/dp9Oz
Лісты Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой. 17 актывістаў незалежных прафсаюзаў застаюцца за кратамі
Больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў страйкамаў на прадпрыемствах затрымалі зь верасьня 2020 году, шмат хто зь іх за сваю дзейнасьць у абароне працоўных правоў зазнаў крымінальны перасьлед. 17 актывістаў застаюцца за кратамі, некаторыя зь іх у цяжкім стане здароўя.
Сярод тых, за каго асабліва непакояцца сваякі і калегі, 69-гадовы актывіст прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка (на фота). «На жаль, няма добрых навінаў аб здароўі. У яго расслаеньне сеткавіцы вока, катаракта і гляўкома. Пісаць дамоў яму цяпер дапамагаюць іншыя вязьні», — кажа сваячка палітвязьня:
https://smarturl.click/kj9kk
Трамп можа заплаціць Лукашэнку за адыход ад Расеі, — амэрыканскі палітоляг Карабкоў
Якія гарантыі бясьпекі можа атрымаць Украіна ад Трампа, ці пагодзіцца новы амэрыканскі прэзыдэнт, каб Лукашэнка заняў месца за сталом мірных перамоваў, адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
https://smarturl.click/RAB98