Курс даляра ЗША ў Беларусі зноў пабіў рэкорд. Трэці за чатыры дні
19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля.
https://smarturl.click/5OyYJ
Лукашэнка дазволіў паляваньне на мядзьведзя і рысь
Указам дазваляецца паляваньне на мядзьведзя і рысь у «асаблівым рэжыме», які дазваляе «кантралявана рэгуляваць іх колькасьць на падставе плянаў кіраваньня папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі».
https://smarturl.click/VDl87
У Балтыйскім моры перарэзалі два кабэлі сувязі: падобна да дывэрсіі
У Балтыйскім моры ў апошнія два дні перарэзалі два оптавалакновыя падводныя кабэлі: адзін — паміж Літвой і Швэцыяй, другі — паміж Фінляндыяй і Нямеччынай. Краіны, якія закранулі гэтыя інцыдэнты, падазраюць дывэрсію.
https://smarturl.click/B6575
Паліцыя разагнала намётавае мястэчка каля ўнівэрсытэту ў Тбілісі. ФОТА
Сілы грузінскай паліцыі выціснулі удзельнікаў акцыі пратэсту з тэрыторыі вакол першага корпусу Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, заблякаванай з 17 лістапада.
Ёсьць затрыманыя і параненыя.
https://smarturl.click/vw1aG
Ужо сёньня: 240 гадоў з дня нараджэньня Міхала Баброўскага, 5 гадоў зь дня пахаваньня Кастуся Каліноўскага
19 лістапада 1784 году, роўна 240 гадоў таму, нарадзіўся Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філёзаф, уніяцкі сьвятар, першы беларускі скарыназнаўца, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Баброўскі спрыяў узьнікненьню беларусазнаўства, адкрыў і апісаў «Супрасьлеўскі кодэкс», найбольш значны стараславянскі кананічны рукапіс.
19 лістапада 2019 году, роўна пяць гадоў таму, у Вільні ў капліцы на могілках Росы ўрачыста пахавалі Кастуся Каліноўская, Зыгмунта Серакоўскага і іх паплечнікаў. На пахаваньне ў Вільню прыехалі тысячы беларусаў з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пахаваньне ператварылася ў велічную працэсію-маніфэстацыю з Катэдральнага пляцу праз увесь Стары горад на могілкі Росы.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытаце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/xBZLJ
Лукашэнка пазбавіў званьняў 21 былога сілавіка за ўдзел у падзеях 2020 году
Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, сёньня сваім указам ён пазбавіў вайсковых і спэцыяльных званьняў 21 чалавека — былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.
«У пэрыяд абвастрэньня грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў 2020 годзе яны ўчынілі супрацьпраўныя дзеяньні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца», — адзначае прэсавая служба.
Сьпіс былых вайскоўцаў, пазбаўленых званьняў сёньняшнім указам, пакуль не абнародуецца.
https://smarturl.click/0eR2p
Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаў
Госьць штодзённага эфіру «ПіК Свабоды» — папулярны вядоўца Youtube-каналаў «Жыцьцё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў. Ён расказвае пра тое, як стаў беларускамоўным у побыце, як яго хэйцілі за тое, што нарадзіўся ў Хабараўску, пра атмасфэру на здымках шоў «Жыцьцё-маліна», калі візажыстка так баялася Пазьняка, што ўцякла праз плот. Мы пачуем, што Мікіта Мелказёраў хоча рабіць у Беларусі, калі адкрыецца рэальнае акно магчымасьцяў.
https://youtu.be/PMsC9ZAr7ek
Ці могуць далёкабойныя ракеты ЗША зьмяніць ход вайны ва Ўкраіне? Аналіз Свабоды
Гэтай восеньню ва Ўкраіне было мала нагод для пазытыву. Расея захоплівае тэрыторыі ва ўсходняй частцы Ўкраіны з найбольшай хуткасьцю за апошнія 2,5 года, а яе саюзьнік, Паўночная Карэя, накіроўвае на фронт тысячы сваіх салдат.
Тым часам Злучаныя Штаты — галоўны саюзьнік Украіны ў гэтай вайне з Расеяй — абралі на пасаду наступнага прэзыдэнта Дональда Трампа, які крытыкаваў маштабную дапамогу Ўкраіне. Гэта выклікала асьцярогі, што будучая адсутнасьць падтрымкі з боку ЗША можа прымусіць Кіеў саступіць тэрыторыі ў абмен на мір, піша вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабода Тод Прынс.
https://smarturl.click/Dalvn
Расейскія войскі зноў атакавалі Адэсу, загінулі 8 чалавек, 18 параненыя
Каля поўдня 18 лістапада расейскія войскі нанесьлі чарговы ракетны ўдар па Адэсе, у выніку чаго загінулі і былі параненыя людзі, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.
https://smarturl.click/VDlgZ
Палітвязень Аўтуховіч: «Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спэцыяльна»
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што цягам 21 дня быў у ШЫЗА. Прычыны пакараньня Аўтуховіч не паведаміў. Як стала вядома Свабодзе, палітвязень адчувае сябе дрэнна і непакоіцца за жыцьцё.
https://smarturl.click/W3l5A
Страчаны давер. З чым ідзе на «выбары» Лукашэнка
Праўладныя сацыёлягі зноў даюць Лукашэнку 80% даверу людзей. Чарговая выбарчая кампанія вядзецца выключна гвалтам, фізычным прымусам і страхам — літаральна „пад дулам аўтамата“. І гэта ўжо не мэтафара, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/mpVqo
У Тбілісі студэнты паставілі намёты, апазыцыя абвясьціла кампанію непадпарадкаваньня
У Грузіі актывізуецца апазыцыйны рух, які не прызнаў вынікаў парлямэнцкіх выбараў у краіне.
Студэнцкія групы ў Грузіі аб’ядналіся вакол маніфэсту, які асуджае спрэчныя парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка.
https://smarturl.click/qlnqx
Беларускія школьнікі супраць Сталіна. Гісторыя Мядзельска-Смаргонскага падпольля
Пасьля Другой усясьветнай вайны школьнікі ў Заходняй Беларусі зладзілі антыкамуністычнае падпольле. Яны мелі сваю друкарскую машынку, раскідалі ўлёткі са словамі «Сьмерць Сталіну» і агітацыяй не плаціць падаткі. Плянавалі ўзарваць прапагандысцкую тыпаграфію. Кіраўніка арганізацыі расстралялі. Рэшту саслалі ў лягеры. Гэта трэцяя публікацыя Свабоды з цыклю «Пратэсты пры таталітарызьме».
https://smarturl.click/VDlMj
Тэлефонны махляр вымусіў мянчанку распрануцца перад камэрай і пачаў шантажаваць
«Праз мэсэнджар дзяўчыне патэлефанаваў незнаёмец, які ад імя апэратара сотавай сувязі паведаміў: зламыснікі выкралі яе пашпартныя дадзеныя і ўсталявалі на абанэнцкі нумар пераадрасацыю. Каб яе адключыць, ахвяра перайшла па дасланай спасылцы і ўстанавіла прыкладанне аддаленага доступу, прадаставіўшы тым самым кантроль над сваім смартфонам», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-служба МУС Беларусі.
Адзначаецца, што пасьля гэтага махляр заявіў аб неабходнасьці «пераканацца ў адсутнасьці на дзяўчыне тэхнічных сродкаў сачэньня і запатрабаваў цалкам распрануцца перад камэрай». «Калі мянчанка выканала ўмову, ёй сталі пагражаць распаўсюджваньнем відэа сярод знаёмых і патрабаваць грошы», — паведамілі ў МУС. https://smarturl.click/z2B0Z
Іранскі журналіст скончыў жыцьцё самагубствам на знак пратэсту супраць іранскага рэжыму
Іранскі журналіст і праваабаронца, былы супрацоўнік пэрсідзкай службы Голасу Амэрыкі Кіануш Санджары скончыў жыцьцё самагубствам. Да гэтага ён запатрабаваў ва ўладаў выпусьціць з турмы чацьвярых палітвязьняў.
У ноч на 13 лістапада Санджары апублікаваў пост у сацсетцы Х. «Калі да 7 гадзін вечара сёньня аб іх вызваленьні ня будзе абвешчана на навінным сайце судовай сыстэмы, я пакончу з сабой на знак пратэсту супраць дыктатуры Хаменэі і яго саўдзельнікаў», — напісаў актывіст.https://smarturl.click/mpV3z
Расея актывізавала ўдары па Сумскай вобласьці. Уначы ў Глухаве загінулі 11 чалавек
Колькасьць ахвяр расьце. Сярод загінулых дзеці.
https://smarturl.click/gpzZD
Суды над мёртвымі. Навошта беларускія ўлады абвінавачваюць нябожчыкаў у генацыдзе беларускага народу
У Беларусі дазволена заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «Генацыд». Пры доказах віны памерлага выносіцца абвінаваўчы прысуд, але без прызначэньня пакараньня. Расказваем пра гэтую практыку падрабязьней.
https://smarturl.click/G6l54
Прэзыдэнт самаабвешчанай Абхазіі падаў у адстаўку. Пратэстоўцы сустрэлі гэта воплескамі
Згодна з вынікамі перамоваў паміж уладай і апазыцыяй, якія працягваліся шмат гадзін, удзельнікі акцыі пратэсту паабяцалі разысьціся 19 лістапада.
https://smarturl.click/RAl78
1000 дзён вайны Расеі супраць Украіны. Як расейскія вайскоўцы палявалі на ўкраінскага гандляра ў Бучы — фільм Радыё Свабода. ВІДЭА
Калі расейскія войскі занялі Бучу ва Ўкраіне, яны забілі сотні людзей і распачалі масавае паляваньне на сьціплага гандляра. Радыё Свабода расказала пра яго, выкарыстаўшы перахопы тэлефонных размоваў, не апублікаваныя раней відэа, дакумэнты і паказаньні сьведак.
https://smarturl.click/xBZ3J
Былы лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка ўзначаліў выбарчы штаб Ганны Капанацкай
Пра гэта паведаміла выданьне «Точка», якое ўзяла інтэрвію ў Ганны Канапацкай, прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
«Падчас цяперашняй кампаніі яе штаб узначальвае Анатоль Шумчанка — прыкметная фігура ў прадпрымальніцкім руху апошніх дзесяцігодзьдзяў. З Канапацкай зараз працуе група актывістаў, якія былі задзейнічаныя і на выбарах-2020. Частка зь іх — былая моладзь БНФ» — напісала выданьне
Анатоль Шумчанка — былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Перспектыва», якое адстойвала інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Вярхоўны суд ліквідаваў яго ў верасьні 2021 году. У Шумчанкі прайшоў ператрус. Пасьля ліквідацыі «Пэрспэктывы» Шумчанка застаўся бяз працы і з таго часу безвынікова спрабаваў працаўладкавацца.
https://smarturl.click/DalBn
Галоўнае за 18 лістапада
📌 Палітвязень Аўтуховіч: «Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спэцыяльна»
📌 «Вясна»: за два тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу
📌 Лукашэнка пазбавіў званьняў 21 былога сілавіка за ўдзел падзеях 2020 году
📌 «ПіК Свабоды». «Калі цябе Зянон пакусаў». Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаў
📌 Страчаны давер. З чым ідзе на «выбары» Лукашэнка
📌 Курс даляра ў Беларусі другія таргі запар дасягае гістарычнага максымуму
📌 У 2025 годзе вырастуць памеры штрафаў і збораў
📌 Ёсьць дзьве дзяржавы, ёсьць агульная айчына — Лукашэнка пра адносіны Беларусі і Расеі
📌 «Гэта не ажыўленьне, а муміфікацыя». Што ня так з рэканструкцыяй Наваградзкага замку
📌 Беларускія школьнікі супраць Сталіна. Гісторыя Мядзельска-Смаргонскага падпольля
«Гэта не ажыўленьне, а муміфікацыя». Што ня так з рэканструкцыяй Наваградзкага замку
Руіны Наваградзкага замку хочуць аднавіць да аб’ёму цэлага будынка. Вакол гістарычнай каштоўнасьці, даступнай раней для ўсіх, паставілі агароджу. Свабода пагаварыла з адмыслоўцамі аб тым, што цяпер адбываецца на Замкавай гары і якія ёсьць альтэрнатывы.
https://smarturl.click/balv7
У Польшчы заявілі, што падазраваны ў забойстве польскага вайскоўца на беларускай мяжы трапіў у Эўразьвяз
Пра гэта заявіў генэрал Аркадыюш Шкутнік, які камандуе апэрацыяй «Бясьпечнае Падляшша».
28 траўня адзін зь мігрантаў, які знаходзіўся на беларуска-польскай мяжы, сьмяротна параніў польскага сяржанта Матэвуша Сітэка. Генэрал Аркадыюш Шкутнік расказаў парталу wiadomosci.wp.pl, што мігранту ўдалося трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу.
Паводле яго слоў, асоба мужчыны ўстаноўлена, ёсьць яго фота. Іншаземца заўважылі ў Францыі і Бэльгіі. Такім чынам, гэта «пытаньне часу, калі яго арыштуюць», перакананы Шкутнік.
https://smarturl.click/dpvx4
МЗС Францыі пракамэнтавала тэму дазволу Ўкраіне на ўдары заходняй зброяй углыб Расеі
У Парыжы зноў падкрэсьлілі шкоду, якую нанесла Расея ўкраінскай дзяржаве. Афіцыйную пазыцыю францускай дзяржавы ў Брусэлі выказаў міністар замежных спраў Жан-Наэль Баро.
📐Як далёка ўглыб Расеі можа ўдарыць Украіна заходняй зброяй? МАПА: https://smarturl.click/EelZV
Мазыранку затрымалі за ролік у TikTok пра інспэктара ДАІ
Жанчына зьняла на відэа, як адыходзіць ад машыны ДАІ, а потым наклала на відэа «дарожку» зь іншага роліка. У выніку відэа палічылі абразьлівым.
https://smarturl.click/opDZn
Курс даляра ў Беларусі дасягнуў гістарычнага максымуму
Курс даляра ЗША на 18 лістапада складае 3,38 беларускага рубля.
https://smarturl.click/z2BOw
У Сумах у выніку расейскага абстрэлу загінулі 11 і атрымалі раненьні больш за 80 чалавек
Расейскія войскі ў ноч на 18 лістапада абстралялі балістычнымі ракетамі ўкраінскі горад Сумы.
https://smarturl.click/8E10Q
18 лістапада — дзень нараджэньня Язэпа Лёсіка
18 лістапада 1883 году нарадзіўся Язэп Лёсік, палітык, мовазнаўца, пісьменьнік і пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., вязень царскіх турмаў і палітвысланец, у 1918–1919 гг. старшыня Рады БНР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
Больш пра падзеі 18 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут. https://smarturl.click/8E1mb
NYT: ЗША дазволілі Ўкраіне выкарыстоўваць дальнабойную зброю супраць Расеі
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.
Зброя, хутчэй за ўсё, будзе выкарыстоўвацца супраць расейскіх і паўночнакарэйскіх войскаў для абароны ўкраінскіх сіл у Курскай вобласьці, заявілі суразмоўцы агенцтва.
Рашэньне Байдэна, тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца праз два месяцы, зьяўляецца сур’ёзнай зменай у палітыцы ЗША, адзначае выданьне. Па словах крыніц The New York Times, дазвол украінцам выкарыстоўваць ракеты вялікай далёкасьці, прыняты ў адказ на нечаканае рашэньне Расеі ўвесці ў бой паўночнакарэйскія войскі, сьцьвярджаюць крыніцы.
Афіцыйнага пацверджаньня гэтай інфармацыі з боку Вашынгтона пакуль няма. https://smarturl.click/jkA3j
Аліна Коўшык: Было прынцыпова, каб «Белсатам» кіравалі беларусы, і палякі гэта пачулі
Прапанова ўзначаліць «Белсат» стала «вельмі нечаканай», хоць размовы пра замену кіраўніцтва мэдыя «ішлі даўно», заявіла Аліна Коўшык 17 лістапада ў эфіры тэлеканала.
Яна паведаміла, што зойме на «Белсаце» пасаду галоўнага рэдактара.
Паводле Аліны Коўшык, прапанова ўзначаліць канал паступала «многім людзям», але «было складана знайсьці тых, хто гатовы заняць гэтае месца».
Паводле яе, рашэньне ўзначаліць канал яна прыняла пасьля таго, як стала вядома, што цяперашні выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі «не застанецца на месцы». https://smarturl.click/AdgM9