У Пэнтагоне пацьвердзілі, што Расея папярэдзіла ЗША аб запуску ракеты «Арэшнік»
У Пэнтагоне пацьвердзілі ўдар Расеяй па тэрыторыі Ўкраіне новай балістычнай ракетай «Арэшнік», зробленай на аснове мадэлі міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты РС-26 «Рубеж».
«Злучаныя Штаты былі папярэдне каротка апавешчаныя перад запускам па каналах зніжэньня ядзернай рызыкі», — сказала афіцыйная прадстаўніца Пэнтагону Сабрына Сінгх.
Прадстаўніца Пэнтагону назвала рыторыку расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «небясьпечнай і неабдуманай», якую ён выкарыстоўваў і раней.
https://smarturl.click/mpVMQ
Як беларускія сілавікі перад выбарамі па ўсёй Беларусі вучацца разганяць пратэсты
Сацсеткі беларускіх сілавікоў і мэдыя ўжо трэці дзень дэманструюць так званыя «перадвыбарныя камандна-штабныя вучэньні». Расказваем падрабязьней у відэа 👆🏻
Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Многія электаральныя кампаніі суправаджаліся фізычным гвалтам і палітычна матываванымі судамі над нязгоднымі.
Месца Лукашэнкі — побач з Пуціным, але не за сталом перамоваў, а на лаве падсудных, — украінскі палітоляг Яўген Магда
Як на хаду вайны могуць паўплываць ракетныя удары Ўкраіны па тэрыторыі Расеі? На каго будзе ціснуць Трамп, дамагаючыся міру ва Ўкраіне? Якім бачыць афіцыйны Кіеў месца Беларусі на гіпатэтычных мірных перамовах?
На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда:
https://smarturl.click/67joE
Бюджэтным арганізацыям Беларусі дазволілі скарачаць штат і даплочваць работнікам за дадатковую працу
На фоне рэкорднага недахопу кадраў у Беларусі ўводзяць зьмены ў працы бюджэтнікаў: указам Лукашэнкі кіраўнікам бюджэтных арганізацыяў далі права па ўзгадненьні з прафсаюзам скарачаць штат работнікаў і на зэканомленыя грошы даплочваць іншым работнікам за выкананьне дадатковых працоўных абавязкаў (зь іх згоды) па аптымізаваных пасадах:
https://smarturl.click/z2BMb
Чаму ваяра Палка Каліноўскага выдалі ў Беларусь
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Як так сталася, што чалавек, які ўдзельнічаў і ў пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі, і ваяваў за Ўкраіну, ня змог знайсьці сабе бясьпечнага прытулку і ў выніку трапіў у Беларусь, дзе яму можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне.
У «ПіКу Свабоды» абмяркоўваюць прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы АПК, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага Вадзім Кабанчук і кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/CnTTPdqRl9g
«Вайна ўплывае на нашы жыцьці. Але не на працэс стварэньня гульні». Стваральнік S.T.A.L.K.E.R. пра выпуск гульні, забароненай у Расеі
20 лістапада выйшла новая сэрыя культавай гульні S.T.A.L.K.E.R. 2:Heart of Chornobyl («Сэрца Чарнобылю»). З анонсу прайшло 14 гадоў: тэрміны пераносілі некалькі разоў, у тым ліку праз тое, што частку распрацоўнікаў давялося вывозіць з Украіны з-пад расейскіх абстрэлаў, а іншыя пайшлі на фронт.
Працу над гульнёй завяршылі ўжо ў Празе. Падрабязьней пра яе гендырэктар студыі GSC Game World Яўген Грыгаровіч расказаў журналістам «Настоящего Времени»:
https://smarturl.click/w9kZQ
Ад 20 да 82, журналіст ці адвакат, дапамагаў асуджаным. Калектыўны партрэт беларускага экстрэміста
Самаму маладому «экстрэмісту» было 16, калі яго асудзілі па адпаведным артыкуле, самаму старому — 82 гады. У сьпісах асуджаных за «экстрэмізм» — цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі, асобы з інваліднасьцю. Сярод беларускіх «экстрэмістаў» — журналісты, адвакаты, прадстаўнікі ІТ-сфэры. Расказваем пра калектыўны партрэт беларускага экстрэміста.
https://smarturl.click/8E12a
Міжнародная фэдэрацыя водных відаў спорту выдала новую інструкцыю аб удзеле беларускіх спартоўцаў
Новыя патрабаваньні набылі моц 18 лістапада.
https://smarturl.click/Q1lX1
Журналісты Радыё Свабода ідэнтыфікавалі імаверных забойцаў жыхароў Бучы. ВІДЭА
На падставе сьведчаньняў відавочцаў, праслухоўваньня тэлефонных размоваў, дакумэнтаў, відэа з камэраў назіраньня і аналізу інфармацыі ўдалося высьветліць новыя абставіны забойстваў, якія ўчынялі расейскія вайскоўцы ў Бучы. У гэты горад пад Кіевам расейцы ўвашлі з тэрыторыі Беларусі.
https://smarturl.click/9zk67
Сваякі расказалі пра ўзмацненьне ціску на палітвязьняў у жодзінскай турме
У жодзінскай турме № 8 на турэмным рэжыме ўтрымліваюць дзясяткі палітвязьняў, сярод іх Сяргей Ціханоўскі, блогер Эдуард Пальчыс, лекар і валянтэр Андрэй Любецкі, анархіст Ігар Аліневіч, журналіст Дзяніс Івашын ды іншыя.
https://smarturl.click/4kXBG
Офіс Ціханоўскай пракамэнтаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка ў Беларусь
Раней Літва забараніла былому каліноўцу ўезд у Эўразьвяз.
https://smarturl.click/Dalp3
Памятны дзень. Слуцак паўстаў супраць бальшавікоў
21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах». Неўзабаве ў Слуцку разгарнулася антыбальшавіцкае паўстаньне.
Гэта быў адзін са шматлікіх антыбальшавіцкіх выступаў беларусаў, адзін з найбуйнейшых і сама вядомы.
На фота: Касьцяк Першага Беларускага партызанскага атраду на чале з Лукашам Сяменікам (у цэнтры). Па правую руку ад яго — Юрка Моніч. За атаманам — Васіль Муха. Вёска Вялікае Стахава, 1919 год.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eRwg
У прапагандысцкім фільме АНТ паказалі затрыманага былога «каліноўца»
У фільме на дзяржаўным тэлеканале АНТ, у якім Захад абвінавачваюць у спробах захапіць Беларусь, паказалі кадры з былым беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне Васілём Верамейчыкам, якога пад вартай выводзяць з самалёта ў менскім аэрапорце.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Верамейчыка затрымалі тыдзень таму ў Віетнаме. Выданьне, са спасылкай на саслужыўцаў піша, што Васіль пасьпеў напісаць, што яго затрымліваюць, але абставіны затрыманьня застаюцца цьмянымі:
https://smarturl.click/0eR8g
Галоўнае за 20 лістапада
✍🏻 Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 палітвязьняў
👮🏻♂️ У рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» у Варшаве прайшоў ператрус. Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў
💰 Курс даляра ЗША ў Беларусі пераадолеў плянку 3,4 рубля, гэта новы рэкорд
🏢 Экс-кіраўнік МУС Беларусі Навумаў будуе гандлёвы цэнтар у акупаваным Марыюпалі на месцы «моргу расейскіх вайскоўцаў»
🇪🇪 Эстонія перадасьць у фонд ахвяр рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч эўра
👫 «Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»
🎥«ПіК Свабоды». «Я не ўяўляю, што гэтага ня ведаў Кабінэт». Дзікавіцкі пра тое, чаму пакідае «Белсат»
🔍 «Ці са мной усё добра, будзе вядома праз тыдзень-два». Як беларускія сілавікі правяраюць кандыдатаў на працу ў дзяржаўных установах
«Замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі. Куды падзець дэкаратыўны УНС: разважае аналітык
«Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»
«Нельга вырашыць праблему зь беспрацоўнымі, назваўшы іх „дармаедамі“ і закідаўшы штрафамі ці высокай камуналкай». Расказваем, як беларускія ўлады змагаюцца з афіцыйна беспрацоўнымі і чаму гэтую тэму зноў узьняў Лукашэнка:
https://smarturl.click/DalRo
5 гадоў таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі паўстанцаў Каліноўскага
22 лістапада 2019 году ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.
На перапахаваньні былі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прысутнічалі дэлегацыі Латвіі і Ўкраіны. Афіцыйнай беларускай дэлегацыяй кіраваў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка. Каталіцкі касьцёл Беларусі прадстаўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дэлегацыю ад Рады БНР узначаліла Івонка Сурвіла.
Шэсьце ад сабору-базылікі сьвятога Казіміра і сьвятога Ўладзіслава да могілак Росы расьцягнулася больш як на кілямэтар.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5Ql5
Ва Ўкраіне беларуска перашкаджала мабілізацыі ў войска. Ёй пагражала 8 год турмы, але суд вынес нечаканы вырак
Грамадзянка Беларусі, якая жыве ў адным з населеных пунктаў Валынскай вобласьці, стварыла адмысловы Telegram-канал, празь які дапамагала грамадзянам прызыўнога ўзросту пазьбягаць мабілізацыі ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Украінскія праваахоўнікі знайшлі яе сёлета ў чэрвені.
Беларусцы пагражала пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў, але суд у выніку прызначыў значна больш мяккае пакараньне — у выглядзе прабацыйнага нагляду цягам трох гадоў. Расказваем падрабязнасьці:
https://smarturl.click/M1lRR
Галоўнае за 21 лістапада
🇺🇦 Расея атакавала Дніпро. Пуцін заявіў, што падчас атакі выпрабавалі новую балістычную ракету сярэдняй далёкасьці «Арэшнік»
🙍🏻♂️ Сталі вядомымі ўсе прозьвішчы афіцэраў, пазбаўленых званьняў за пратэсты ў 2020-м
🗣 Полк Каліноўскага, Мінабароны Літвы і Офіс Ціханоўскай пракамэнтавалі экстрадыцыю Верамейчыка ў Беларусь
👮🏻♂️ Вучэньні МУС прайшлі на тэрыторыі адной з папраўчых калёній Беларусі
🇵🇱 МЗС Польшчы прызначыла новага ўпаўнаважанага ў супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
🎥 «ПіК Свабоды». Як каліновец трапіў у палон КДБ
✈️ Расказваем, куды бясьпечна ехаць беларусам, якім адмовілі ва ўезьдзе ў Эўразьвяз
👫 Ад 20 да 82, журналіст ці адвакат, дапамагаў асуджаным. Калектыўны партрэт беларускага экстрэміста
🗣 Месца Лукашэнкі — побач з Пуціным, але не за сталом перамоваў, а на лаве падсудных, — украінскі палітоляг Яўген Магда
🇱🇹 Быў віцэ-мэрам Вільні, меў умоўны вырак, да 2020 году выступаў за дыялёг з уладамі Беларусі. Што вядома пра новага прэм’ера Літвы
Вучэньні МУС прайшлі на тэрыторыі адной з папраўчай калёніяў Беларусі
З паведамленьня прэс-службы МУС вынікае, што на вучэньнях, сярод іншага, адпрацоўвалі дзеяньні пры бунце і захопе закладнікаў у калёніях.
Пасьля выбараў 2020 году ў Беларусі, у ноч на 13 жніўня 2020 году, у бабруйскай калёніі № 2 адбыўся бунт — больш за 500 вязьняў выйшлі ва ўнутраны двор выказаць свой пратэст. Мітынг працягваўся ўсю ноч — людзі стаялі, выкрыквалі лёзунгі, крычалі „Жыве Беларусь!“, вывешвалі самаробныя бел-чырвона-белыя сьцягі ў акенцах:
https://smarturl.click/vw15y
223 новыя палітвязьні супраць 178 памілаваных: праваабаронцы падлічылі, ці зьменшылася колькасьць палітвязьняў у Беларусі
Апошняя хваля памілаваньня, паводле праўладных крыніц, адбылася 20 лістапада. Агулам зь ліпеня за гэты час на волю выйшлі 178 чалавек. За гэты час праваабарончая супольнасьць Беларусі прыняла надала статус палітвязьня 223 новым фігурантам крымінальных палітычных спраў:
https://smarturl.click/gpzn4
Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу
Таксама МКС выдаў ордэры на арышт прэмʼер-міністра былога міністра абароны Ізраіля Ёава Галанта і ваеннага камандзіра групоўкі ХАМАС Мухамада Дэйфа, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Усіх траіх абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці і ваенных злачынстваў, зьвязаных з нападам ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году і наступнай апэрацыяй Ізраіля ў сэктары Газа:
https://smarturl.click/qlnX9
МЗС Польшчы прызначыла новага ўпаўнаважанага ў супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Адам Галаціньскі раней працаваў амбасадарам у Швэцыі і прадстаўніком Польшчы ў АБСЭ.
https://smarturl.click/VDlkR
Быў віцэ-мэрам Вільні, меў умоўны прысуд, выступаў за дыялёг з уладамі Беларусі. Што вядома пра новага прэм’ера Літвы
Сейм Літвы падтрымаў кандыдатуру Гінтаўтаса Палуцкаса на пасаду прэм’ер-міністра. Яго вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, якая перамагла сёлета на парлямэнцкіх выбарах, а прэзыдэнт Гітанас Наўседа афіцыйна ўнёс на галасаваньне ў парлямэнт.
https://smarturl.click/G6llQ
Беларускія арганізацыі заклікалі ўлады Эстоніі не атаясамліваць беларусаў з расейцамі
У звароце адзначаецца, што такое атаясамліваньне «нэгатыўна адбіваецца на ўспрыманьні беларускай дыяспары ў эстонскім грамадзтве і стварае шматлікія праблемы ў іх жыцьці».
https://smarturl.click/w9k7W
«Заўсёды трэба глядзець на канкрэтны выпадак». Куды бясьпечна ехаць беларусам, якім адмовілі ва ўезьдзе ў Эўразьвяз
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі Беларусі зь Віетнаму. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Свабода пагаварыла з супрацоўнікам службы эвакуацыі BySol пра тое, куды беларусам варта ехаць, калі іх не пускаюць у Эўразьвяз.
https://smarturl.click/Zyl9y
«Салідарнасьць узрушаных», — філёзафка Тацяна Шчытцова пра сваю кнігу пра 2020 год
Філёзафка Тацяна Шчытцова, аўтарка новай кнігі «Салідарнасьць узрушаных», разважае пра новую беларускую супольнасьць, народжаную 2020 годам, і тлумачыць, як беларускі падыход да жыцьця вырашае вечную праблему паміж «рацыянальнасьцю» і «эмацыйнасьцю»:
https://smarturl.click/Q1lv6
Каардынацыйная рада з нагоды затрыманьня Васіля Верамейчыка: «Гэта спэцапэрацыя КДБ»
Паводле зьвестак Каардынацыйнай рады, Верамейчыка затрымалі ў Хашыміне 13 лістапада, у Беларусь яго экстрадавалі ўжо на наступны дзень — 14 лістапада. «Пазьней стала вядома, што апэрацыю арганізаваў КДБ Беларусі, выкарыстаўшы ў якасьці фармальнай прычыны затрыманьня бойку», — гаворыцца ў паведамленьні КР.
Інфармацыю раней не публікавалі ў СМІ на просьбу сваякоў і каб не прыцягваць увагу беларускіх спэцслужбаў. Пазьней стала вядома пра ператрусы, праведзеныя ў сваякоў Верамейчыка. У Беларусі яму пагражае больш за 20 гадоў турмы ці нават сьмяротнае пакараньне. Падрабязьней:
https://smarturl.click/0eR8g
Тлумачым з Гурневічам. Новая вайна з дармаедамі
У Беларусі не застанецца людзей без уласнага жытла. Кожны атрымае працу. Так абяцае Лукашэнка. Праўда, ёсьць нюанс. Барацьбе з так званымі дармаедамі хутка споўніцца 10 гадоў. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=zIuUiHpjQZs
Колькасьць працаздольных беларусаў у рэгіёнах скарачаецца
Пра гэта прызналіся самі чыноўнікі. На верасень 2024 году ў Беларусі бракавала 164 тысячы работнікаў. Чыноўнікі спрабуюць вярнуць людзей у рэгіёны, напрыклад з дапамогай абавязковага разьмеркаваньня. Але ці вырашыць гэта праблему з дэфіцытам работнікаў? Пра гэта ў сюжэце Свабоды.
Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі супраць Беларусі
20 лістапада Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, сынхранізаваўшы іх з апошнім пакетам санкцыяў Эўразьвязу, прынятым 29 чэрвеня 2024 году.
Чэрвеньскія санкцыі ЭЗ былі накіраваныя ў асноўным на тое, каб Расея не магла абысьці празь Беларусь уведзеныя супраць яе санкцыі:
https://smarturl.click/pp3vb