«Марудна хадзіў, цяжка дыхаў». Былы вязень расказаў пра стан Ігара Ледніка, які памёр у калёніі
Разьвітаньне зь Ігарам Леднікам (на фота) адбудзецца ў Барысаве 22 лютага. Свабода пагутарыла з былым палітвязьнем Аляксеем Галоўкіным, які сустракаў Ледніка ў бабруйскай калёніі. Па яго словах, Ігар вельмі чакаў пераводу з калёніі ў шпіталь.
Па словах суразмоўцы, у Ігара пасьля апэрацыі была каластома, а так званыя «казлы» — асуджаныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калёніі, не пускалі яго ў душ. Не вадзілі Ледніка і на «атаварку».
«Улічваючы стан чалавека ці „добры настрой“ „казлоў“, можна было зь імі дамовіцца мыцца хоць штодзень. Але для гэтага трэба быць пэдафілам, забойцам, рабаўніком, а не пісаць артыкулы пра Лукашэнку», — зазначыў Галоўкін.
https://smarturl.click/dpw60
Ад Соні Гандзі да Сьвятланы Ціханоўскай і Юліі Навальнай. Гісторыі жонак палітыкаў, якія працягнулі справу мужоў
Пасьля гібелі расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ягоная ўдава Юлія паабяцала прадоўжыць справу мужа. Расейская служба ВВС сабрала 8 самых вядомых прыкладаў з сучаснай гісторыі, калі жанчыны займалі палітычнае месца сваіх мужоў. Там і гісторыя лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай:
https://smarturl.click/nyyvO
Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі
Прычына шпіталізацыі не паведамляецца. Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
https://smarturl.click/XyD3L
Навошта забараняюць «прапаганду бязьдзетнасьці»
«Улады хочуць увесьці адміністрацыйную адказнасьць за „прапаганду нетрадыцыйных стасункаў, пэдафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэньня дзяцей“.
Што да апошняга — у перакладзе з чынавенскай мовы на беларускую гэта значыць вось што: нельга нікому расказваць, што дзеці — гэта вялікая адказнасьць, і што да іх нараджэньня трэба ставіцца сур’ёзна, што гэта павінна быць узважаным рашэньнем. Дзяржаве проста трэба, каб было больш новых падаткаплатнікаў», — піша блогерка Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/dppBz
Беларускія кампаніі пастаўлялі абсталяваньне для ваеннай прамысловасьці Расеі ў абыход санкцыяў, — расьсьледаваньне
Нягледзячы на міжнародныя санкцыі, сучаснае заходняе абсталяваньне абыходнымі шляхамі працягвае паступаць у Расею. Пастаўкі сталі магчымымі ў тым ліку дзякуючы фірмам зь беларускімі каранямі, празь якія расейская група кампаній «ОСТЕК» увозіла тэхніку для вытворчасьці электронных кампанэнтаў, гаворыцца ў сумесным расьследаваньні «Бюро», «Вёрсткі» і OCCRP.
Расказваем, якія кампаніі дачыніліся да гэтага:
https://smarturl.click/3kkyk
Баевікі на выбарчым участку. Як у Беларусі праходзяць выбары і чаму сілавікі рыхтуюцца да іх як да ІІІ сусьветнай вайны
У Беларусі праходзяць выбары. Улады сьцьвярджаюць, што грамадзяне выбіраюць дэпутатаў у так званую Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, хоць ані ў так званых дэпутатаў, ані ў мясцовых саветаў у Беларусі няма сур’ёзных паўнамоцтваў, каб рэальна ўплываць на сытуацыю ў краіне.
Гэта першая выбачная кампанія ў гісторыі Беларусі, дзе выбарнікі не патрэбныя нават «дзеля галачкі»: улады скасавалі парог яўкі, таму выбары адбудуцца нават тады, калі за кандыдата прагаласуе адзін чалавек. У той жа час сілавікі актыўна рыхтуюцца працаваць на выбарчых участках. Расказвае Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=DJ20vxHlvgo
У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда
Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны.
«Залужнага адхілілі, бо ён стаў больш папулярны за прэзыдэнта Зяленскага», — кажа ён:
https://smarturl.click/LYYle
Сталі вядомыя месца і час разьвітаньня з палітвязьнем Ігарам Леднікам
Разьвітацца з Ігарам Леднікам можна будзе 22 лютага з 8-й да 12-й гадзіны па адрасе: горад Барысаў, вул. Нармандыя-Нёман, 22. Адпяваньне пачнецца а 9-й гадзіне.
63-гадовы палітзьняволены журналіст і грамадзкі актывіст Ігар Леднік памёр 20 лютага ў менскай лякарні, куды яго даставілі з бабруйскай калёніі. Ігар Леднік меў 2-ю групу інваліднасьці праз хваробу сэрца, а таксама іншыя хранічныя захворваньні. У зьняволеньні стан яго здароўя істотна пагоршыўся.
Як беларусы ставіліся да суседзяў і каго найбольш хвалілі
У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору?
Пра гэта і іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/u4zMFO4xuyw
Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна
Польскія фэрмэры пачалі блякаваць трасы, якія вядуць да ўкраінскай мяжы. Украінскае збожжа часам нават высыпаюць на дарогу. З чым зьвязаныя такія формы пратэсту і каму гэта выгадна? Разьбіраемся:
https://smarturl.click/B661x
«Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус
«Сацыяльна і культурна беларусы ўнутры Беларусі і беларусы ў эміграцыі — гэта розныя плянэты», — лічыць блогер Джыпсінкоў.
Нядаўна аднаго з самых папулярных беларускіх карыстальнікаў Twitter улады прызналі «экстрэмістам». Спыталіся, як гэта зьмяніла яго жыцьцё і чым ён займаецца цяпер.
https://smarturl.click/z22bJ
Усіх, хто шануе родную мову, — са сьвятам!
Лёс беларускае мовы быў і застаецца неміласэрны. Найлепшае, што можа рабіць кожны з нас, каб наша мова жыла, — гэта гаварыць па-беларуску і дамагацца права на мову для сябе і сваіх дзяцей. Хто яшчэ не пачаў — пачніце ад сёньня.
Аршанскі завод «Лягмаш» забралі ў БМЗ
Аршанскае Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Завод „Лягмаш“» пераходзіць ва ўласнасьць дзяржавы. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 108, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакумэнтам, да 20 сакавіка з уласнасьці Беларускага мэталюргічнага заводу (БМЗ) ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь дармова перададуць 435,1 млн акцый прадпрыемства коштам 4,35 млн рублёў. Яшчэ амаль 97 млн акцый на 969,8 млн рублёў ва ўласнасьць дзяржавы перадасьць Аршанскі раён.
Міністэрству прамысловасьці, Дзяржаўнаму камітэту вайсковай прамысловасьці, Дзяржаўнаму камітэту маёмасьці і Аршанскаму райвыканкаму Савет міністраў даручыў прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Эўразьвяз зацьвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне
Эўрапейскі зьвяз ухваліў у сераду свой 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі, паведамілі Reuters крыніцы ў ЭЗ. Новы пакет уключыць у сьпіс амаль 200 юрыдычных і фізычных асоб, але ніякіх новых сэктаральных мер ня будзе. Папярэдне вядома, што пад санкцыі патрапяць і беларускія кампаніі і асобы.
Раней стала вядома, што ў праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі шэсьць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.
«Бэльгійцы папрасілі, каб пагаварыў па-беларуску, а я...» Гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову
Якая матывацыя ў дарослых беларусаў вучыць беларускую мову? І як хутка можна дасканала ёю авалодаць? Камусьці дастаткова і месяц-два актыўных заняткаў, каб загаварыць. Некаму ня хопіць і паўгода. Расказваем гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову.
https://smarturl.click/LYYRl
«Забароняць прадаваць нерухомасьць без прысутнасьці ўласьніка». Спэцслужбы зацікавіліся дзейнасьцю натарыюсаў
У беларусаў, якія жывуць за мяжой, пасьля восеньскага ўказу Лукашэнкі ўзьніклі праблемы з продажам нерухомасьці па даверанасьці.
Як стала вядома Свабодзе, у неўзабаве гэты працэс можа яшчэ больш ускладніцца.
https://smarturl.click/opVJa
Чэхія працягнула забарону на выдачу візаў і дазволаў на жыхарства беларусам
Пры гэтым краіна пастараецца спрыяць дзеячам беларускай апазыцыі і студэнтам.
У сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну Чэхія больш ня будзе выдаваць візы і дазволы на жыхарства беларусам. Прэм’ер-міністар Пэтэр Фіяла абвясьціў аб падаўжэньні пастановы на прапанову Міністэрства замежных спраў. Аднак, паводле яго слоў, кабінэт міністраў таксама павінен стварыць умовы для дзейнасьці ў Чэхіі апазыцыі або студэнтаў, якія не жадаюць мець нічога агульнага з рэжымам у Беларусі.
Кабінэт міністраў Чэхіі неўзабаве пасьля паўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну ў 2022 годзе вырашыў спыніць выдачу візаў грамадзянам Расеі, а потым і Беларусі, за выключэньнем гуманітарных выпадкаў. Дагэтуль пастанова дзейнічала да 31 сакавіка, цяпер МЗС прапанаваў новую пастанову ўраду без канкрэтнага тэрміну спыненьня.
https://smarturl.click/jk7B8
Пазьняк назваў Навальную праектам «кухарка-2». Вядомыя жанчыны Беларусі адрэагавалі
Апазыцыйны палітык у эміграцыі, лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк апублікаваў у сваіх сацсетках крытычны допіс пра сьмерць Навальнага і заяву ягонай удавы Юліі, што яна працягне справу расейскага апазыцыйнага палітыка.
У допісе зьмяшчаліся традыцыйныя для палітыка цьверджаньні пра супрацу з расейскімі спэцслужбамі. Зянон Пазьняк таксама піша пра «праект «кухарка-2»», праўдападобна, параўноўваючы Юлію Навальную зь лідэркай дэмсілаў Сьвятланай Ціханоўскай, якая працягнула справу зьняволенага мужа.
Свабода папрасіла гендэрных экспэртак пракамэнтаваць рэзкі допіс:
https://smarturl.click/z22xJ
Кабінкі бяз шторак, падарункі выбарнікам, першае затрыманьне, ЦВК кажа пра яўку ў 14,61%: як праходзіць датэрміновае галасаваньне ў Беларусі
21 лютага ЦВК заявіў, што за два дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі ўжо 14,61% грамадзян.
У кабінках для галасаваньня адсутнічаюць шторкі, але ёсьць папярэджаньні аб адказнасьці за вынас бюлэтэняў папярэджаньне ці яго фатаграфаваньне. На адным участку чалавек паспрабаваў вынесьці 2 бюлетэні — камісія паведаміла пра гэта ў міліцыю. Як вынікае зь дзяржаўных СМІ, маладым выбарнікам БРСМ дорыць падарункі. Паводле праваабаронцаў, сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў «сарваць выбары»:
https://smarturl.click/XyyzL
Уніформа для дэпутатаў. Якім будзе новы «парлямэнт»
Сяргей Дубавец піша пра выбарчую кампанію 25 лютага:
«У мэдыя зьявіліся сьпісы найбольш верагодных дэпутатаў новай Палаты прадстаўнікоў. Большасьці гэтых будучых заканадаўцаў у Беларусі ніхто ня ведае, а за некалькіх асобаў, якіх людзі маглі бачыць у тэлевізары, падставаў галасаваць няма»:
https://smarturl.click/dppOz
Галоўнае за 21 лютага
🇪🇺 Эўразьвяз зацьвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне
🇱🇹 Літва з сакавіка закрые яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, дзейных застанецца толькі два
👫 «Бэльгійцы папрасілі, каб пагаварыў па-беларуску, а я...» Гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову
👥 Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі ў штрафных ізалятарах калёній
🎥 Баевікі на выбарчым участку. Як праходзяць выбары ў Беларусі чаму сілавікі рыхтуюцца да іх як да ІІІ сусьветнай вайны
🙍🏻♂️«Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус
🚗 Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна
👫«Гісторыя на свабодзе». Станоўчым прыкладам сярод суседзяў беларусы лічылі латышоў і літоўцаў — Уладзімер Лобач
👱🏼♂️ Лукашэнка разумее: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг
🗣Гісторык Аляксандар Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага
Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага
Учора Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, але гэтым разам Лукашэнка сам апрануў вайсковую форму, казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну.
Пра што ўсё гэта сьведчыць, абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам:
ВІДЭА: https://youtu.be/m1OBvawfFto
Лёндан увёў санкцыі супраць кіраўніцтва калёніі, дзе памёр Навальны. Узгадваем, ці ўводзілі санкцыі супраць начальнікаў турмаў Беларусі
У канцы 2021 году ЗША ўвялі санкцыі адносна кіраўніцтва ІЧУ на Акрэсьціна, а ў жніўні 2023 году Эўразьвяз увёў санкцыі супраць шэрагу цяперашніх і былы начальнікаў беларускіх папраўчых калёній, сярод якіх — кіраўніцтва калёніі № 17 у Шклове, дзе загінуў Вітольд Ашурак, і начальнік калёніі ў Баруйску, дзе днямі памер палітзьняволены актывіст і журналіст Ігар Леднік:
Усе санкцыі: https://smarturl.click/jkkqz
Эўрапейскі суд пакінуў у сіле санкцыі супраць «Гродна Азота» і «Хімвалакна»
Прадпрыемствы «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно» зьвярнуліся 2 сакавіка 2022 года з пазовам у Эўрапейскі суд. Яны патрабавалі адмяніць санкцыі, але суд пазоў не падтрымаў і 21 лютага пакінуў санкцыі ў сіле.
Цяпер прадпрыемствы мусяць аплаціць судовыя выдаткі:
https://smarturl.click/w99Vy
🏅У Дзень роднай мовы шэраг выбітных людзей атрымалі ўзнагароды за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы ад Аб'яднанага пераходнага кабінэту
Мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімер Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбэта Смулкова, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ 4 чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі.
Мэдалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філялягічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і 2 чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі:
https://smarturl.click/JDDmD
Літва з 1 сакавіка закрые яшчэ два пераходы на мяжы зь Беларусьсю
Гэта памежныя пункты «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка»), паведаміла Delfi.
Праз гэтыя пункты ня змогуць перамяшчацца ні пешаходы, ні транспарт. Таксама зь вясны абмяжуюць рух пешаходаў і раварыстаў праз КПП у Медніках і Салечніках.
18 жніўня Літва ўжо закрыла два пераходы — Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы.
На здымку памежны пераход «Шумск»
Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі
Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях і маршах, дэманстрацыі «забароненых сымбаляў на Mercedes» і напісаньні камэнтароў у чатах. У аднаго з затрыманых таксама нібыта знайшлі патроны да пісталета Макарава, пішуць праваабаронцы.
Іншыя эпізоды перасьледу, якія адбыліся ці сталі вядомыя 21 лютага: https://smarturl.click/0eev7
Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі ў штрафных ізалятарах калёній
«Трывога, дэпрэсія, дрыготка. Твар па выхадзе — як сьнег». Лекары і юрысты пратэстуюць супраць ШЫЗА. Абмеркаваньне зладзіла грамадзкае аб’яднаньне «Лекары за праўду і справядлівасьць». Яно адбылося 20 лютага ў Вільні.
https://smarturl.click/oppBB
Дакумэнтальны фільм беларусаў аб гвалце атрымаў узнагароду ў Бэрліне
Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысэраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў узнагароду Cinema for peace 2024 у Бэрліне, паведаміў «Сьвяты Белавуд».
🎞 Стужка дасьледуе сыстэму ўлады ў Беларусі праз практыкі гвалту ў войску і на пратэстах 2020 году.
Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фэстывалях і прэміях у Эўропе.
Рада БНР: У цяперашніх умовах прымусовай русыфікацыі вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова павялічваецца шматкроць
У Дзень роднай мовы Рада Беларускай народнай рэспублікі зьвярнулася да беларусаў усяго сьвету, заклікаўшы да змаганьня за родную мову.
«За беларускае слова, вымаўленае ў прысутнасьці лукашэнкаўскіх сілавікоў, людзі могуць быць падвергнутыя рэпрэсіям. Робіцца ўсё, каб беларусы забыліся на родную мову, на сапраўдную сваю гісторыю. Замацаваньне ў новых пакаленьнях каляніяльнай, залежнай ад Масквы мэнтальнасьці мае на мэце і ўвядзеньне адзіных з Расеяй падручнікаў па гісторыі.Читать полностью…
У такіх умовах вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова, кожнай беларускай кнігі, кожнага беларускага сьпеву, спэктаклю, кінастужкі — павялічваецца шматкроць».