МЗС Польшчы пра заяву Рыжанкова: «Уяўная гатоўнасьць Менску да дыялёгу дзеля кароткатэрміновых палітычных мэтаў»
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу, каб разрадзіць абстаноўку на мяжы з Польшчай. Свабода папрасіла МЗС Польшчы пракамэнтаваць гэтую заяву.
У польскім зьнешнепалітычным ведамстве заявілі, што ў двухбаковых кантактах зь Беларусьсю Польшча нязьменна аналізуе бягучую сытуацыю праз прызму дзеяньняў Менску, якія па-ранейшаму зьяўляюцца перашкодай для пачатку канструктыўнага дыялёгу:
https://smarturl.click/Q109B
Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для 35 эўрапейскіх дзяржаў
Афіцыйная старонка Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь апублікавала ўвесь сьпіс краін, грамадзянам якіх цяпер не патрэбная віза ў Беларусь.
https://smarturl.click/B6Go9
«Беларускія ўлады толькі парадаваліся». Па кім ударыць забарона на праезд у ЭЗ машын зь беларускімі нумарамі
«Гэта ўскладняе паездкі, ускладняе транспартаваньне». Латвія забараніла праезд на сваю тэрыторыю машын зь беларускімі нумарамі празь беларускую мяжу, ЛІтва абавяжа выехаць усіх да 18 сьнежня. Па кім ударыць рашэньне, што плянуюць іншыя краіны ЭЗ і што адбываецца на мяжы. Расказваем.
https://smarturl.click/vwRlw
Як і дзе расейскія «Шахеды» лятаюць над Беларусьсю. Мапы
Пра зьяўленьне ў беларускім небе бесьпілётнікаў, якія могуць несьці баявыя зарады, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» і ўкраінскія крыніцы. Мы сабралі ўсе зьвесткі аб гэтых палётах, якія зьявіліся за апошні тыдзень, і нанесьлі іх на мапу.
https://smarturl.click/G6BxE
Мытнікі сканфіскавалі «найбуйнейшую ў гісторыі Беларусі» партыю наркотыкаў. Яе везьлі ў Расею
Агульная вага сканфіскаванай партыі наркотыкаў і псыхатропаў склала 1077 кг.
https://smarturl.click/aJAVq
Відэа тэлеграм-каналу Мытных органаў Беларусі
Споўнілася 10 год, як прарасейскія сэпаратысты ва Ўкраіне зьбілі малайзійскі «Боінг»
17 ліпеня 2014 году ў небе над украінскім Данбасам, на якім ужо актыўна дзейнічалі расейскія і прарасейскія баевікі, быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр. Гэтая трагедыя стала адной з найбольш рэзанансных, якія адбыліся з паветраным транспартам за апошні час. Нагадваем, як гэта было.
https://smarturl.click/AdByy
65 гадоў Барысу Пятровічу
17 ліпеня 1959 году ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну нарадзіўся Барыс Пятровіч, беларускі празаік, старшыня незалежнага Саюзу пісьменьнікаў, зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе. Рэдактар часопісу «Дзеяслоў».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB3OM
Галоўнае за 16 ліпеня
⛈ Энэргасыстэма Беларусі сутыкнулася зь небывалай сытуацыяй празь непагадзь, — віцэ-прэм’ер Сівак. На 17 ліпеня абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі
🇪🇺 Эўразьвяз забараніў закупкі мэблі зь Беларусі, да вытворчасьці якой прыцягваюць і вязьняў
⚡️Уначы «Шагеды» ізноў заляталі ў Беларусь. Паведамляюць, што адзін зь іх узарваўся ў Гомельскай вобласьці
🇫🇷 Зварот праваабаронцы Судаленкі да Макрона пра лёс Бяляцкага накіравалі ў МЗС Францыі
👫 «Лёгікі няма». Каго ў Беларусі ўключаюць у «сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў»
👨👩👧👦 «Гэта здрада на ўсё жыцьцё». Што пэдагог і псыхоляг думаюць пра закон, які дазваляе здаваць сваіх дзяцей у спэцшколы
🙍🏻♂️«ПіК Свабоды». «Лукашэнка канчаткова вызначыўся з Колем», — Фейгін пра 30 страчаных гадоў і шанец для беларусаў
У Беларусі расьце колькасьць дзяцей у сацыяльна небясьпечным становішчы
На 1 ліпеня 2024 году ў сацыяльна небясьпечным становішчы прызналі больш за 23 тысяч дзяцей з 11 тысяч сем’яў. Пры гэтым з пачатку году 77% дзяцей зьнялі з уліку СНС «у сувязі з нармалізацыяй сытуацыі ў сям’і», заявілі ў Мінадукацыі.
Для параўнаньня: на канец траўня 2023 году, «у сацыяльна небясьпечным становішчы» знаходзіліся больш як 19 тысяч дзяцей з 9 тысяч сем’яў:
https://smarturl.click/Q10yp
У разы менш, чым на Токіё-2020. НАК Беларусі зацьвердзіў склад спартоўцаў на Алімпіяду ў Парыжы
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў, якія паедуць на Алімпіяду-2024. У сьпісе — 16 атлетаў, яны выступяць у 9 відах спорту: акадэмічнае веславаньне, барацьба, веласпорт, веславаньне на байдарках і каноэ, плаваньне, скачкі на батуце, стральба, тхэквандо і цяжкая атлетыка. Для параўнаньня: на папярэдняй Алімпіядзе ў Токіё Беларусь прадстаўлялі 108 спартоўцаў:
https://smarturl.click/5O2l3
На заўтра ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небясьпекі
17 ліпеня ноччу і раніцай у многіх раёнах Беларусі, днём па ўсходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с», — паведамілі ў Белгідрамеце. Удзень на большай частцы Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30+34°С, па паўднёвым усходзе месцамі +35+36°С.
У Менску 17 ліпеня ноччу і раніцай чакаецца навальніца, месцамі па горадзе моцныя залевы. У дзённы час максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30°С. Тым часам ратавальнікі працягваюць ліквідаваць наступствы непагадзі:
https://smarturl.click/z2XkJ
У гарах Кабардына-Балкарыі загінуў беларускі турыст
Беларускія турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расеі.
https://smarturl.click/71BW7
Раман Галоўчанка сустрэўся зь Нікалясам Мадура і заявіў пра «станоўчы эфэкт» ад санкцый
Прэм’ер-міністар Беларусі ў час сустрэч з іншымі вэнэсуэльскімі палітыкамі заявіў пра тое, што на перамовах абмеркавалі «амаль увесь комплекс гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі і Вэнэсуэлы» і дамовіліся «перазапусьціць сумесныя праекты».
https://smarturl.click/w9DM8
У Мазыры другія суткі няма электрычнасьці, але падалі ваду
Да раніцы 16 ліпеня электразабесьпячэньне, парушанае наступствамі непагадзі, было адноўлена ў 397 населеных пунктах вобласьці, але ў Мазыры яго няма ўжо больш за суткі.
https://smarturl.click/2qemZ
У Менску прызначылі суд у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі»
У справе праходзяць пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор’еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Тацяна Русак. У віну ім ставяць адразу 6 артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія, як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК). Працэс пачнецца 26 ліпеня у закрытым рэжыме, яго будзе весьці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі ў палітычных справах.
https://smarturl.click/ba0ZM
«Хто хоча нешта стварыць». Запрацавала беларуская краўдфандынгавая плятформа Gronka
Запрацавала новая беларуская краўдфандынгавая плятформа Gronka. Яна будзе падтрымліваць творчыя праекты, у тым ліку ўнутры Беларусі. «Гронка» не бярэ камісіі, каманда працуе як валянтэры.
https://smarturl.click/3kp67
Літва з 18 ліпеня перастане прапускаць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй
Легкавыя аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў Літву пускаць ня будуць, тыя, хто прыехаў, павінны будуць выехаць або перарэгістравацца на працягу паўгода, паведаміла Мытня Літвы.
Раней такую забарону з 16 ліпеня ўвяла Латвія.
https://smarturl.click/9zOpv
Айцішніцу затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы і будуць судзіць
23 ліпеня пачнецца суд над Лізаветай Макрыдзінай паводле артыкулу 342 КК за ўдзел у пратэстах. Ёй пагражае да 3 гадоў калёніі.
Хроніка перасьледу: https://smarturl.click/DaBW0
Фота з сацыяльных сетак
Жыхары Мазыра зьняпраўдзілі заявы ўладаў пра аднаўленьне падачы вады ў горадзе
У Мазыры ўжо некалькі дзён праблемы са сьвятлом і вадой. Такія цяжкія наступствы навальніцы, якая пракацілася ў рэгіёне.
Цяжкіх хворых з Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў вымушана адпраўляюць у Гомель.
https://smarturl.click/kjWkO
Зь вялікага спорту на вялікую сцэну. Халезін і Сныціна раскрылі Свабодзе таямніцы амбітнага тэатральнага праекту. Прэм’ера — у Нью-Ёрку
Пры канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай Беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра алімпійскую спартсмэнку Кацярыну Сныціну.
https://smarturl.click/z2XLo
Ня ўсе пацярпелыя ад непагадзі ў Беларусі змогуць атрымаць дапамогу ад дзяржавы
Аднаразовую дапамогу могуць выплаціць тым, у каго даход у месяц на аднаго члена сям'і не перавышае 628,10 рубля. Для гэтага трэба зьвярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва па месцы жыхарства. Таксама атрымаць матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны могуць пацярпелыя ад непагадзі пэнсіянэры, якія не працуюць, і інваліды, паведаміла Мінпрацы.
Астатнім давядзецца аднаўляць пашкоджаньні, выкліканыя непагадзю, самастойна.
Фота @gorodkalinkovichi
«Беларускі Гаюн»: Дрон «Шахед» узарваўся за 55 км ад Бабруйска
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы, дрон-камікадзэ тыпу «Шахед», які заляцеў у Беларусь сёньня ў раёне 8:40 раніцы, разьбіўся ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласьці – паміж Парычамі і Любаньню (Гомельская вобласьць), за 55 км ад горада Бабруйск і за 120 км ад мяжы з Украінай. Падчас падзеньня адбыўся выбух робата-камікадзэ, сьцьвярджае @Hajun_BY.
Свабода ня можа апэратыўна пацьвердзіць гэту інфармацыю зь іншых крыніц. Калі вы можаце пацьвердзіць ці абвергнуць гэту інфармацыю, напішыце нам на @SvabodaBelarus.
Фейгін пра Беларусь, 30 страчаных гадоў і шанец пасьля Лукашэнкі
Ці Расея распачала б вайну супраць Украіны, калі б у Беларусі мянялася ўлада? Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/ndET4vqtu6I
Эўразьвяз забараніў закупкі мэблі зь Беларусі
Паводле Earthsight, пад чэрвеньскія санкцыі ЭЗ патрапіла фактычна ўся мэбля, акрамя мэдыцынскай. Паводле зьвестак арганізацыі, толькі з красавіка 2023 па красавік 2024 году краіны ЭЗ закупілі беларускай драўлянай мэблі на суму больш за 112 млн эўра.
Як адзначае Earthsight, беларуская мэбля, якую набываў ЭЗ, сярод іншага, вядомая сваёй сувязьзю з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі: акрамя прадпрыемстваў, яе таксама вырабляюць у беларускіх турмах, у тым ліку палітвязьні, з прымяненьнем катаваньняў, а дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы закупляюць прадукцыю з гэтых турмаў:
https://smarturl.click/w9Djy
Улады прызналі вялікія праблемы праз наступствы непагадзі
Энэргасыстэма Беларусі «раней не сустракалася з сытуацыяй», падобнай да той, якая ўзьнікла ў выніку ўраганнага ветру 14 ліпеня, заявіў журналістам намесьнік прэмʼер-міністра Анатоль Сівак.
Найбольшыя праблемы адчуваюцца ў Мазыры — буйным горадзе на поўдні краіны, у якім трэці дзень няма электрычнасьці і вады. Працу Мазырскай ЦЭЦ удалося аднавіць.
https://smarturl.click/e5Rqk
«Гэта здрада на ўсё жыцьцё». Што пэдагог і псыхоляг думаюць пра закон, які дазваляе здаваць сваіх дзяцей у спэцшколы
«Здаць свайго сына ці дачку ў спэцшколу? Гэта адназначна здрада, на ўсё жыцьцё. Калі б дзіця забралі туды праз суд, то бацькі маглі б быць падтрымкай, апорай: „Мы побач, мы разумеем, мы чакаем цябе“. Тут жа, калі яны самі здрадзілі свайму дзіцяці, нічога добрага ня будзе». Пэдагог і псыхоляг выказаліся пра новы закон, які дазваляе бацькам здаваць дзяцей у спэцыяльныя школы.
https://smarturl.click/EeBn0
Уначы «Шагеды» ізноў заляталі ў Беларусь
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ўначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ тыпу «Шагед» трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі. Паветраныя сілы Ўкраіны гавораць пра два бесьпілётнікі.
https://smarturl.click/e5RV5
Памёр вядомы беларускі футбаліст Міхаіл Вергеенка
На 75-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Вергеенка. Вядомы футбольны брамнік, сярэбраны мэдаліст моладзевага першынства Эўропы 1972 году ў складзе зборнай СССР, чэмпіён СССР у складзе менскага «Дынама».
https://smarturl.click/YzyMj
«Лёгікі няма». Каго ў Беларусі ўключаюць у «сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў»
Масава запісваць у «экстрэмісты» беларусаў пачалі ў сакавіку 2022 году. У сьпісе тэрарыстаў да 2020 году спрэс былі іншаземцы, цяпер у ім больш за 450 беларусаў.
https://smarturl.click/AdBZO