radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У цэнтры Варшавы беларускія актывісты прынялі ўдзел у пэрформансе, прысьвечаным супрацьдзеяньню гандлю ЭЗ зь Беларусьсю і Расеяй

Удзельнікі акцыі аблілі беларускія і расейскія тавары бурачным канцэнтратам, які сымбалізуе «кроў украінцаў». Яны патрабуюць, каб ЭЗ увёў поўны байкот беларускай і расейскай прадукцыі. Свабодзе даслалі відэа з акцыі, фота @belamova.

5 красавіка ў Брусэлі пачаўся разгляд прапановы Эўракамісіі пра павышэньне імпартных мытаў на расейскае і беларускае збожжа. Літва прапанавала таксама павысіць іх на гародніну і рыбную прадукцыю з гэтых краінаў.

На трохбаковай сустрэчы дэлегацый парлямэнтаў Літвы, Польшчы, Украіны і прадстаўнікоў аграрыяў гэтых краін ўзгаднілі дэклярацыю, мэта якой — забарона імпарту ў гэтыя краіны і транзыту празь іх тэрыторыю расейскіх і беларускіх прадуктаў харчаваньня:

https://smarturl.click/opwJB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

3,6 тысячы вакансій. У Менгарвыканкаме расказалі, колькі і якіх лекараў не хапае ў сталіцы

Ва ўстановах аховы здароўя Менску вакантныя пасады 2 300 спэцыялістаў зь сярэдняй мэдыцынскай адукацыяй і 1 300 — з вышэйшай. Укамплектаванасьць лекарамі складае 79%, работнікамі зь сярэдняй мэдыцынскай адукацыяй — 74,6%. Больш за ўсё не хапае пэдыятраў і лекараў агульнай практыкі:

https://smarturl.click/Q1VM0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму за час праўленьня Лукашэнкі і Пуціна тэракты адбываліся толькі ў Беларусі і Расеі, а ў іншых краінах рэгіёну нічога такога не было?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Прычына ў аўтарытарным характары ўлады, якая выкарыстоўвае такія здарэньні для застрашваньня ці мабілізацыі, ці нейкіх іншых сваіх мэтаў. Таму афіцыйнае раскрыцьцё такога злачынства ніколі не выклікае ўсіхнага даверу. У іншых нашых суседзяў характар улады іншы, апроч таго, ёсьць зьмяняльнасьць і рэальныя выбары кіраўнікоў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш, беларускай пісьменьніцы, дзяячкі беларускага адраджэньня. У 1948 Чэхаславаччына выдала СССР паэтку і яе мужа Янку. Праз шмат гадоў іх унук Міхась вырашыў прайсьці апошнімі чэскімі дарогамі сваіх славутых бабулі і дзеда.

Іншыя адметныя падзеі і даты 7 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/vwWlQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 красавіка ў Беларусі і вакол яе

Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская вярнулася з МКС на Зямлю

Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць СМС-позвы ў войска і ўзмацняе адказнасьць за ўхіленьне ад службы

Абвясьцілі ляўрэата літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Яе ўпершыню прысудзілі пасьмяротна

У Беларусі сёньня некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак, 14 чалавек у шпіталі

Споўнілася 25 гадоў з дня сьмерці палітыка і навукоўцы Генадзя Карпенкі. Сябры і калегі расказваюць пра яго

Другога шанцу ні Ўкраіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву ня ўдасца іх адбіць

«Куды коціцца сьвет». Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Расеі спагоніць 1,5 мільёна рублёў са сваіх былых калег, якія падкінулі наркотыкі журналісту

Памятаеце гісторыю, як у Расеі 5 паліцыянтаў падкінулі наркотыкі журналісту Галунову? Іх тады засудзілі, прымусілі кампэнсаваць Галунову маральную шкоду, а цяпер МУС РФ хоча спагнаць са сваіх былых супрацоўнікаў тыя 1,5 мільёна, якія выплаціў журналісту. Прысуды ім, праўда, пазьней зьмякчылі так, што і прысудамі іх ужо не назавеш.
https://smarturl.click/Ad1v4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гомельшчына захлынаецца ў сьмецьці, камунальнікі не даюць рады ФОТА

Вываз сьмецьця буйных памераў – платны, таму мясцовыя жыхары проста вывальваюць яго на вуліцы. Камунальнікі палююць на іх з дапамогай фотапастак.
Фота @Чат_Речица_важно, КЖЭУП «Рогачев»
https://smarturl.click/YzJDM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ураджэнец Беларусі абраны новым вайсковым сакратаром прэм’ер-міністра Ізраілю

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу абраў брыгаднага генэрала Рамана Гофмана, ураджэнца Мазыра, сваім наступным вайсковым сакратаром. Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацьвердзіць Генштаб, але папярэдняя згода ўжо атрыманая, пішуць ізраільскія СМІ. З прызначэньнем Гофман даслужыцца да званьня генэрал-маёра.

Вайсковы сакратар кансультуе прэмʼер-міністра Ізраілю ў пытаньнях бясьпекі і абароны. Як пішуць ізраільскія СМІ, гэта адна з найважнейшых пасадаў у вайсковай герархіі Ізраілю:

https://smarturl.click/2qzXJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» упершыню прысудзілі пасьмяротна

Беларускай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2023 год узнагароджаны беларускі празаік Юры Станкевіч, якога ня стала ў 2021 годзе, — за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру, паведамляе @racyja. Раней прэмія ніколі не прысуджалася пасьмяротна, але гэтым разам вырашылі зрабіць выключэньне.

Больш пра Юрыя Станкевіча і прэмію:

https://smarturl.click/qlOzv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць SMS-позвы ў войска і ўзмацняе адказнасьць за ўхіленьне ад службы

Большасьць палажэньняў закону набудуць моц ужо 7 красавіка. Выклікаць грамадзян у камісарыят, у тым ліку пры мабілізацыі, цяпер змогуць і SMS, а ўручаць папяровую позву — у любым месцы, нават на вуліцы. Узмацнілі адказнасьць за ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву і няяўку ў камісарыят. Ваенкаматы атрымліваюць права абмяжоўваць выезд прызыўнікоў за мяжу і інш. Падрабязьней:

https://smarturl.click/5OAGD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская вярнулася з МКС на Зямлю

6 красавіка беларуская касманаўтка Марына Васілеўская разам з расейскім калегам Алегам Навіцкім пакінула Міжнародную касьмічную станцыю і вярнулася на Зямлю. Касьмічны карабель «Саюз МС-24» пасьпяхова прызямліўся ў 10.17 па менскім часе ў Казахстане. Марына Васілеўская правяла ў космасе 14 дзён:

https://smarturl.click/w9vVb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька горада Сонца. Сябры і калегі расказваюць пра Генадзя Карпенку

Выдатны навуковец, мудры палітык, моцны гаспадарнік, які зрабіў з Маладэчна «Горад сонца». Волат Генадзь Карпенка, які меў рост 198 сантымэнтаў, быў вялікім чалавекам ва ўсіх сэнсах.

Ці магла б Беларусь стаць іншай, калі б ён не пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 49 гадоў? — Пагутарылі пра гэта зь ягонымі сябрамі і калегамі:

https://smarturl.click/yqxLd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 2020 году ў Беларусі ліквідавана больш за 1,6 тысячы некамэрцыйных арганізацыяў — праваабаронцы з Lawtrend

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідаваныя прынамсі 1601 некамэрцыйная арганізацыя (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

На канец лютага 2024 было ліквідавана 1563 НКА, студзеня — 1533 НКА, сьнежня 2023-га −1509. На канец сьнежня 2022 года налічвалася 1173 закрытыя некамэрцыйныя арганізацыі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец сакавіка гэтага году ня менш за 997 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі.

https://smarturl.click/2qzx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на 5 красавіка

🔸 Беларусь прывяла ў баявую гатоўнасьць брыгаду, якая дысьлякуецца на мяжы з Польшчай

🔸 Хрысьціянскага прапаведніка Сяргея Мельянца паўторна арыштавалі на 12 сутак

🔸 На 63-гадовую жыхарку Берасьця завялі крымінальную справу за грашовыя пераводы палітвязьням

🔸 Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»

🔸 Папа Рымскі прызначыў у Беларусь новага біскупа

🔸 ПВК «Вагнэр» аднавіла набор наймітаў для адпраўкі ў Афрыку. Стала вядома, хто гэтым займаецца ў Беларусі

🔸 «Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў

🔸 Імітацыя, даведзеная да лягічнага канца. Яшчэ раз пра сутнасьць Усебеларускага народнага сходу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі стан свабоды слова і меркаваньняў з сакавіка 2023 году. Аўтары справаздачы аб прававой сытуацыі ў Беларусі не хаваюць, што сама яе назва — «Абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» — заяўляе пра тэндэнцыю.

5 красавіка справаздачу прэзэнтавалі ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні.

https://smarturl.click/LYW4M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь — у топе краін сьвету з самым высокім узроўнем разводаў

Беларусь заняла 6-е месца сярод краін з самым высокім узроўнем разводаў у сьвеце — з паказчыкам 3,7 на 1 тысячу чалавек, згодна зь нядаўнім дасьледаваньнем амэрыканскай кампаніі Petrelli Previtera. У першай пяцёрцы рэкардсмэнаў рэйтынгу апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам Расея і Малдова:

https://smarturl.click/B60z5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларускасьць — гэта не варыянт рускасьці». Віктар Корбут пра ролю ў лёсе Беларусі «Нашай долі» і «Нашай нівы»

Беларускі дасьледнік Віктар Корбут абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму: «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“».

«Я шчыра жадаю беларусам аб’яднацца ў нацыю, але аб’яднаць можа толькі мова», — кажа ён.


Свабода пагаварыла зь Віктарам Корбутам:

https://smarturl.click/G6Q34

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прэзыдэнцкіх выбарах у Славакіі перамог Петэр Пелегрыні, які выступае супраць ваеннай дапамогі Ўкраіне

Сьпікер парлямэнту і лідэр партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя» Пэтэр Пелегрыні набраў 53,12% галасоў і перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Славакіі, умацаваўшы ўладу прарасейскага прэм’ер-міністра Робэрта Фіца. Яго празаходні апанэнт Іван Корчак набраў 46,87% галасоў. Пелегрыні — даўні саюзьнік прэм'ер-міністра Робэрта Фіца:

https://smarturl.click/5OAkJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра Беларусь, дэфіцыт снарадаў, мабілізацыю. Асноўнае з новага інтэрвію Зяленскага

-Зь Беларусі мы пакуль ня бачым пагроз, але тут тры магутныя лініі абароны і тут маецца войска
-Запасаў СПА можа не хапіць ужо празь месяц
-Інфармацыйныя дывэрсіі Расеі з нагоды мабілізацыі спрацавалі ва Ўкраіне
https://smarturl.click/W3LEX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Архіпэляг БЕЛАГ» — новы падкаст-сэрыял Свабоды, які ў дэталях расказвае, як арганізаваная карная сыстэма рэжыму Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі сёньня некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак, 14 чалавек у шпіталі

У краіне штогод адбываецца ад 7000 да 8000 ДТЗ, пры гэтым за год гінуць 1,5-2 тыс. чалавек, некалькі тысяч атрымліваюць траўмы.
https://smarturl.click/aJp2J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны». Што зь ягоным іміджам «гаранта міру»?

Вынікі тыдня ад Валера Карбалевіча.
https://www.youtube.com/watch?v=SiGSLVzhitg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены

У канцы сакавіка — пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш як на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць?

Пра гэта ў падкасьце Свабоды «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка»:

https://smarturl.click/opREW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другога шанцу ні Ўкраіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву ня ўдасца іх адбіць

Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Віктар Багдзевіч разважае пра тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, на які досьвед абапіраецца Масква і ці можа такое адбыцца і ў Беларусі:

https://smarturl.click/z2z3p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі закрыліся крамы «Бусьліка», буйной сеткі супэрмаркетаў для дзяцей

Усе крамы сеткі тавараў для дзяцей «Бусьлік» у Беларусі зачыненыя, вынікае з Гандлёвага рэестру Беларусі. Сайт «Бусьліка», празь які раней можна было замовіць тавары, недаступны, пры спробе ўваходу на сайт зьяўляецца надпіс «вядуцца тэхнічныя працы». У пакупнікоў узьніклі праблемы з тым, як атаварыць падарункавыя сэртыфікаты крамаў:

https://smarturl.click/1dx2o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Расеі зноў нападаюць на Сьвятлану Алексіевіч?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Па-мойму, так было заўсёды. У сваіх кнігах Алексіевіч дакумэнтуе цёмныя і страшныя праявы расейскага/савецкага жыцьця і расейскага/савецкага чалавека. Чалавек чытае гэтыя страхі і раптам пазнае сябе і сваё жыцьцё, якое яно ёсьць. Чалавек перажывае фрустрацыю. А паколькі жыць неяк інакш ён ня ўмее і зьмяніць нешта ня можа («ніколі добра не жылі, ня трэба і пачынаць»), дык усю віну за свой марны лёс звальвае на люстэрка, то бок на кнігі Алексіевіч. На Захадзе, там, дзе жывуць па-іншаму, успрымаюць гэтыя кнігі як папярэджаньне, за што і цэняць пісьменьніцу.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 гадоў таму раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка

Беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 году ў менскай клінічнай лякарні з дыягназам «кровазьліцьцё ў мозг». Напярэдадні ён нібыта піў каву з малавядомай журналісткай. Сьмерць палітыка была зусім не чаканай, бо ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.

У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту Лукашэнкі.

Іншыя адметныя падзеі і даты 6 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyeWz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У склад выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады ўвайшлі тры юрысты, журналістка і тэоляг

Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады зацьвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны ня могуць быць кандыдатамі на выбарах. У складзе камісіі Андрэй Атаманчук, Дзьмітры Лазавік, Альвіна Мінгазава, Яраслаў Бекіш і Алена Прыходзька.

Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будзе абрана 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — два гады. Да 15 красавіка выбарчай камісіі павінны быць прадстаўленыя сьпісы кандыдатаў. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня — пэрыяд агітацыі.

https://smarturl.click/kjJk2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году.

Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей — пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.

https://smarturl.click/qlOJ0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла песьня, прысьвечаная беларусцы Лізавеце, якая памерла ў Варшаве пасьля згвалтаваньня. ВІДЭА

Песьня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтаваная беларуска Лізавета. Беларуска-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны.

«Гэтая песьня — пасланьне нашаму сьвету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небясьпецы», — кажа сьпявачка.

Цяпер у кампазыцыі зьявіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance.

https://smarturl.click/e5JdX

Читать полностью…
Подписаться на канал