radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Патрыярх РПЦ Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з папам Рымскім, на якой той хацеў дамагацца міру ва Ўкраіне

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл Гундзяеў скасаваў свой візыт у Казахстан 13-15 верасьня, на якім плянавалася ягоная сустрэча з папам Рымскім Францішкам. Піша Associated Press.

Кіраўнік РПЦ апраўдваў расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, называючы яго «мэтафызычнай» барацьбой з Захадам, і дабраслаўляў расейскіх вайскоўцаў перад адпраўкай на вайну ва Ўкраіну.

Раней папа Рымскі Францішак у інтэрвію Reuters заявіў, што ў ліпені зьбіраецца паехаць зь візытам у Канаду, а пасьля гэтага спадзяецца наведаць Кіеў і Маскву, каб спрыяць міру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Як беларусыradio_svaboda/video/7336272842859891973"> адзначалі сьвята Грамніцы — першую сустрэчу зімы зь вясной

👉🏻 Расказваем пра radio_svaboda/video/7337044949562658053">горад Бабруйск, які некалі быў цэнтрам вобласьці

👉🏻 40 тысяч чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі: radio_svaboda/video/7337388264355040517">узгадваем пра першы дазволены мітынг пад нацыянальнай сымболікай у Менску

👉🏻 3 гады «хатняй хіміі» за песьню. radio_svaboda/video/7337752053986512134">Гісторыя перасьледу сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі, якая сёлета змагла пакінуць Беларусь

👉🏻 Незвычайныя беларускія словы: ці ведаеце вы іх? — radio_svaboda/video/7338121519895284998">Праверце сябе, прайдзіце наш тэст

👉🏻 У сьвеце набывае папулярнасьць ідэя чайлдфры. radio_svaboda/video/7338500176908274949">Расказваем пра яе і як змагаюцца зь ёй у Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выслухаў 71 грамадзяніна, пашырыў межы могілак». Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў склаў справаздачу аб працы за год і што пра яго дасягненьні напісалі дзяржСМІ

Перад новай выбарчай кампаніяй дэпутат Палаты прадстаўнікоў, выхадзец з БРСМ Ігар Завалей апублікаваў справаздачу аб працы за год. Паглядзелі на яе зьмест.

https://smarturl.click/mpBX9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На разьвітаньне з памерлым у калёніі палітвязьнем Леднікам прыехала каля 10 чалавек

Каля 10 чалавек прыехалі ў Барысаў разьвітацца з палітвязьнем, былым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Леднікам, які памёр 20 лютага за кратамі.

«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць з-за пагрозы [затрыманьня]», – паведаміла «Позірку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Па словах суразмоўцы выданьня, на разьвітаньні была сястра палітвязьня, сын знаходзіўся на відэасувязі з Ізраіля. На вуліцы за людзьмі назіралі супрацоўнікі невядомых спэцслужбаў — з аўтамабіля «з чырвонымі нумарамі».

Журналіста і грамадзкага актывіста Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 года. Яго арыштавалі спачатку на 15 сутак, на волю ён так ня выйшаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ВНУ Беларусі плянуюць вывучаць гісторыю «саюзнай дзяржавы». Падручнік ужо падрыхтавалі

Як паведамілі ў тэлеграм-канале Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, дапаможнік для вышэйшых навучальных устаноў перадалі ў цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі.

Над выданьнем працавалі прадстаўнікі гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, Акадэміі кіраваньня і гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту.

«Выданьне ажыцьцявілі пры непасрэдным удзеле і ініцыятыўнай падтрымцы Фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расеі», — адзначаецца ў паведамленьні.

https://smarturl.click/DaYd3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇲 Прэм’ер Армэніі заявіў аб «замарожваньні» удзелу краіны ў АДКБ і спробах Расеі дэстабілізаваць сытуацыю

Нікол Пашыньян у інтэрвію журналісту тэлеканалу France 24 заявіў аб «замарожваньні» удзелу краіны ў Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Пашынян дадаў, што гэты дагавор не выконваўся ў дачыненьні да Армэніі, асабліва ў 2021-2022 гадах, калі яму прапанавалі падпісаць супольную дэклярацыю Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ, у якой адсутнічала палітычная ацэнка агрэсіі Азэрбайджану супраць Армэніі.

https://smarturl.click/71v7y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сама меней 115 чалавек асудзілі пасьля рэйдаў сілавікоў на сваякоў палітвязьняў

Па стане на сёньня пад перасьлед трапілі сама меней 275 чалавек, абсалютная большасьць зь іх — жанчыны, кажуць праваабаронцы.

Пад адміністрацыйны перасьлед трапілі сама меней 115 чалавек, на некаторых зь іх склалі адразу па два пратаколы. Зь іх 85 судзілі па арт. 24.15 КаАП аб «выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі» — судзьдзі прызначалі ім вялікія штрафы разам з кампэнсацыяй выплатаў. На шэраг людзей завялі крымінальныя справы за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні і садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці:

https://smarturl.click/xBVqL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 лютага

🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

🇱🇻 Латвія першай у ЭЗ забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі

🎥 У Беларусі «для бясьпекі» на выбарчых участках усталявалі звыш 30 тысяч камэр назіраньня

❗️Як Беларусь дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей: расьсьледаваньне Свабоды

❌ «Забароняць прадаваць нерухомасьць без прысутнасьці ўласьніка». Спэцслужбы зацікавіліся дзейнасьцю натарыюсаў

🙍🏻‍♂️ «Марудна хадзіў, цяжка дыхаў». Былы вязень расказаў пра стан Ігара Ледніка, які памёр у калёніі

👫 У адных — без праблем, у іншых — «зруйнаванае жыцьцё». Як жывуць беларусы, якія засталіся бязь дзейных пашпартоў

✍🏻 «Мая любоў да мовы пачалася з пачуцьця шчасьця». У Вільні напісалі дыктоўку паводле Васіля Быкава

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЭКСКЛЮЗІЎ.❗️Як Беларусь дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей. Расьсьледаваньне Свабоды

Улады Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў. Разам з журналістамі з «Схемаў», Свабодзе ўдалося зьвязацца з тымі самымі дзецьмі, якіх прывозілі ў Беларусь, а пасьля вярнулі назад у акупаваныя Марыюпаль і Лісічанск. Агулам нам вядомыя імёны паўсотні такіх дзяцей.

Расказваем, як Беларусь стала адным з цэнтраў так званага «перавыхаваньня» ўкраінцаў у ляяльных акупацыйнай расейскай уладзе грамадзянаў, і як Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі спрабуюць «адбяліць» ваенныя злачынствы Расеі:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/WmyJwBwzrMg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маці Навальнага паказалі цела палітыка. Жанчына кажа, што сына хочуць пахаваць таемна і што ёй пагражаюць

Маці Аляксея Навальнага Людміла выпусьціла відэазварот, у якім распавяла, што яе сына хочуць таемна пахаваць і што ёй пагражаюць, што зь целам нешта зробяць, калі яна не пагодзіцца на таемнае пахаваньне.

У мэдыцынскім заключэньні аб сьмерці, паказаным маці Навальнага, сказана, што прычыны сьмерці — натуральныя, паведаміла прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.

https://smarturl.click/JDnBq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад FSC запатрабавалі расьсьледаваць сэртыфікацыю мэблі, якую робяць палітвязьні ў беларускіх турмах

Сёньня міжнародны лідэр сэртыфікацыі ў сфэры лясной гаспадаркі FSC (яго знакі якасьці стаяць на мэблі, вырабленай у турмах Беларусі, у тым ліку палітвязьнямі), атрымаў патрабаваньне расьсьледаваць, як сыстэмы FSC дапусьцілі сэртыфікацыю беларускіх турмаў, зьвязаных з парушэньнямі правоў чалавека; лясоў, якія знаходзяцца ва «ўласнасьці» Лукашэнкі; дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія закупляюць прадукцыю з гэтых лясоў і турмаў.

Адкрыты ліст падпісалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, палітыкі 17 краінаў, праваабаронцы і «зялёныя» актывісты з усяго сьвету:

https://smarturl.click/DaYeo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

Пад санкцыі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны трапілі два беларускія прадпрыемствы:

➖ «Завод дакладнай электрамэханікі», галаўное прадпрыемства па распрацоўцы і вытворчасьці ракетнага ўзбраеньня, у тым ліку РСЗА В-200 «Палянэз» і ракетнага комплексу В-300РК «Палянэз-М».

➖ ААТ «Планар» — навукова-тэхнічны комплекс, які займаецца распрацоўкай і пастаўкай спэцыялізаванага тэхналягічнага абсталяваньня для рэалізацыі тэхналёгіяў у мікраэлектроніцы:

https://smarturl.click/w94w7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзяніна Беларусі год утрымлівалі ў рабстве на Ўрале

33-гадовы Вадзім Жалезкі ў траўні 2023 году прыехаў у Расею на запрашэньне швагра, каб зарабіць.

За 10 месяцаў працы яму не заплацілі, аднойчы моцна пабілі. Беларус гаворыць, што на фэрме, зь якой яго вызвалілі, ёсьць іншыя людзі, якія знаходзяцца ў рабстве.

https://smarturl.click/Yz33v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мая любоў да мовы пачалася з пачуцьця шчасьця»

У Вільні адзначылі Дзень роднай мовы напісаньнем дыктоўкі, для якой выбралі тэкст Васіля Быкава. Распыталі ўдзельнікаў дыктоўкі пра тое, што для іх родная мова і як дамагчыся яе пашырэньня.

https://smarturl.click/LY3YO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля 30 дзён арышту ня выйшлі на волю Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў

22 лютага скончыўся паўторны арышт былога палітвязьня Аляксея Раманава. Яго затрымалі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ падчас масавага «хапуна» па ўсёй Беларусі. На судзе ён атрымаў 15 содняў нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён арышту. Сёньня ён меў выйсьці з ізалятару.

Як стала вядома Свабодзе, Аляксея Раманава не адпусьцілі з гомельскага ІЧУ «ў сувязі з выбарамі». Ён мае інваліднасьць, анкалягічнае захворваньне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад. «Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, і яго пакладуць на лячэньне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Свабодзе інфармаваная крыніца.

Ня выйшаў пасьля 30-сутачнага арышту і былы гомельскі палітык Васіль Палякоў (на фота). Пасьля 23 студзеня ён двойчы атрымліваў 15 содняў па адміністрацыйных артыкулах. Ёсьць інфармацыя, што супраць яго пачалі крымінальную справу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Актывіст Алесь Крот, які быў кіраўніком «Студэнцкай рады», выехаў зь Беларусі і расказаў, як яго вэрбавалі ў КДБ

Да канца 2023 году актывіст заставаўся ў Беларусі. Увосень да яго прыйшлі сілавікі зь ператрусам і пачалі пагражаць крымінальнай справай за «экстрэмізм». Пасьля ператрусу Алеся завезьлі ў будынак КДБ, дзе пачалі допыт. Перад Кротам паставілі ўльтыматум: ці ў турму, ці супрацоўнічаць з КДБ. Актывіст сказаў, што выбраў другі варыянт, каб мінімізаваць рызыкі.

У інтэрвію «Белсату» Алесь расказаў, што КДБ цікавіла магчымасьць удзелу ў розных мерапрыемствах дэмакратычных сілаў за мяжой. Сілавікам была патрэбна інфармацыя аб тым, хто ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца офісам Ціханоўскай, Латушкі, адкуль ідзе фінансаваньне.

З куратарам Крот сустракаўся ў кавярні KFC, перапіску вёў у Telegram. Празь месяц актывісту ўдалося выехаць зь Беларусі і расказаць аб гэтым вэрбаваньні.

Цяпер ён у бясьпецы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі пастара з Новалукомля, які маліўся за Ўкраіну

22 люстага затрымалі Аляксандра Зарэцкага, пастара эвангельскай царквы Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць), за тое, што падчас набажэнстваў у яго грамадзе гучала малітва за спыненьне вайны ва Ўкраіне, піша christianvision.

Раней мясцовыя ідэолягі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі перасьледам.

Незадаволенасьць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных акцыях, якія яны робяць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Будзем змагацца з крыніцамі, адкуль рэжым Лукашэнкі бярэ сваю сілу. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША расказаў аб працягу Стратэгічнага дыялёгу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

У Вільні 23 лютага пройдзе чарговая сэсія Стратэгічнага дыялёгу «ЗША — Беларусь», які пачаўся 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.

Перад гэтай падзеяй прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Крыстафэр Сьміт адказаў на нашы пытаньні, у тым ліку аб прыярытэтах гэтага дыялёгу, аб адказнасьці Аляксандра Лукашэнкі за саўдзел у нападзе Расеі на Ўкраіну і ўціск беларускага грамадзтва.

https://smarturl.click/gpgEO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цярпеньне, сьмерць і руціна. Тры маналёгі беларускіх добраахвотнікаў, якія два гады на вайне

«Рамантыка скончылася дзесьці на другі месяц, у той час і мазалі перасталі зьяўляцца, бо рукі сталі як жалезныя», — кажа «Павал».

Як зьмянілася за два гады ўспрыманьне вайны і перамогі сярод беларускіх добраахвотнікаў? Пра што яны мараць і чаму радуюцца? Расказваем тры гісторыі.

https://smarturl.click/yq6xL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога палітвязьня Аляксея Раманава адпусьцілі пасьля 30 сутак арышту

Аляксея Раманава затрымалі супрацоўнікі КДБ 23 студзеня, падчас кампаніі масавага перасьледу па ўсёй Беларусі. На судзе Раманаў атрымаў 15 дзён арышту нібыта за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён.

Аляксей Раманаў мае інваліднасьць, анкалягічнае захворваньне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад.

«Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэньне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Свабодзе інфармаваная крыніца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начная атака Расеі на Ўкраіну: тры чалавекі загінулі ў Адэсе, восем атрымалі раненьні ў Дніпры

Расейскія войскі ў ноч на 23 лютага атакавалі Ўкраіну бесьпілётнікамі і ракетамі.
Як паведамілі ў Сілах абароны поўдня, у выніку ўдару па Адэскай вобласьці, якую Расея атакавала ракетамі і дронамі з авіяцыі і з Чорнага мора, загінулі тры чалавекі.

Аскепкі зьбітага ўкраінскімі супрацьпаветранымі сіламі дрону ўпалі на прадпрыемства ў прыбярэжнай зоне і выклікалі руйнаваньні і пажар. Пад заваламі знайшлі целы трох загінулых.

https://smarturl.click/qlBOW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад выступам Ціханоўскай у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ афіцыйная дэлегацыя Беларусі пакінула залю

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік афіцыйнай дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных выступілі перад камітэтам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ціханоўская заклікала прызначыць дакладчыка па Беларусі, выключыць з Парлямэнцкай асамблеі прадстаўнікоў афіцыйнага беларускага парлямэнту і не прызнаваць вынікаў так званых выбараў у Беларусі.

Калі на сэсіі анансавалі выступ Ціханоўскай, афіцыйная дэлегацыя рэжыму на чале з Андрэем Савіных дэманстратыўна пакінула залю. Савіных падчас выступу заявіў пра разбурэньне «рэгіянальнай архітэктуры бясьпекі ў Эўропе» і паскардзіўся на санкцыі і «дэзынфармацыю»:

https://smarturl.click/W3Rvk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія першай у ЭЗ забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі

Падтрыманыя Соймам Латвіі папраўкі забараняюць увоз сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі ў Латвію зь Беларусі і Расеі, а таксама ўвоз такой прадукцыі з трэціх краін, паведамляе прэс-служба ведамства. Забарона будзе дзейнічаць сама меней да ліпеня 2025 году:

https://smarturl.click/e5011

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз «саюзную дзяржаву» Расея зможа мабілізоўваць беларусаў, — аналітык ISW

Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Y1ng5xnSISU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Данос на пісьменьніка Сашу Філіпенку напісаў ягоны дзед

Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў у інтэрвію DW Беларусь, што данос на яго напісаў родны дзед. «Ён падсеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга, што адбываецца. Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік», — расказаў Філіпенка.

У лютым стала вядома, што на пісьменьніка Філіпенку завялі крымінальную справу. Па якім артыкуле — невядома. Паведамлялі, што «яшчэ дзьве іншыя справы ў працэсе завядзеньня»:

https://smarturl.click/1d346

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚈 Чыгуначныя перавозкі паміж Беларусьсю і Польшчай з пачатку вайны ва Ўкраіне зьнізіліся ўдвая

У Падляскім ваяводзтве, дзе дзейнічаюць два чыгуначныя пераходы, польскі бок фіксуе больш чым двухразовае падзеньне перавозак.

На станцыі «Кузьня Беластоцкая» ў 2022 годзе абслужылі каля 2,6 тысячы грузавых цягнікоў, а ў 2023 годзе — 1,2 тыс.
У Семянуўцы ў 2022 годзе адправілі 2,6 тысячы саставаў, у 2023-ім — 1,7 тысячы. На памежным пераходзе «Тэрэспаль — Берасьце» у 2022 абарот саставаў зьнізіўся на 60% у параўнаньні з 2021 годам, за 2023 год зьвестак няма:

https://smarturl.click/LY3G3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мянялася стаўленьне да вайны беларусаў, украінцаў і расейцаў

Як і ў чым за два гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны зьмянілася стаўленьне да гэтай вайны грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі? Прааналізавалі вынікі апытаньняў 7 дасьледчых цэнтраў з трох краінаў:

https://smarturl.click/VDRGn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве патлумачылі, чаму закрылі яшчэ два КПП на мяжы

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што закрыцьцё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю абумоўлена некалькімі фактарамі, у тым ліку недахопам рэсурсаў для якаснага кантролю і актывізацыяй дзейнасьці беларускіх спэцслужбаў супраць Літвы.

https://smarturl.click/JDnnO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У адных — без праблем, у іншых — «зруйнаванае жыцьцё». Як жывуць беларусы, якія засталіся бязь дзейных пашпартоў

Свабода пагаварыла з чатырма беларусамі, у якіх няма дзейнага пашпарта. Адны жывуць амаль без складанасьцяў. Іншыя ня могуць наняць жытло, працаваць, адкрыць бізнэс, выехаць за мяжу.

https://smarturl.click/O0L03

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Швайцарыі стварылі групу спэцыялістаў для кантролю за санкцыямі супраць Беларусі і Расеі

У Дзяржаўны сакратарыят эканомікі краіны паступіла агулам каля 230 паведамленьняў аб падазроных выпадках, таму ўлады Канфэдэрацыі вырашылі больш пільна сачыць за выкананьнем санкцыйных патрабаваньняў.

https://smarturl.click/mpBp0

Читать полностью…
Подписаться на канал