Выказваньні Лукашэнкі пра габрэяў пракамэнтаваў кіраўнік МЗС Ізраілю
Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб дачыненьні габрэяў да карупцыі «непрымальныя і абуральныя». Пра гэта заявіў 16 чэрвеня міністар замежных спраў Ізраілю Ісраэль Кац. Паводле яго слоў, якія перадае партал jns.org, такія камэнтары «гучаць як відавочна антысэміцкія».
14 чэрвеня на нарадзе з урадам пра карупцыйную справу, адным з фігурантаў якой зьяўляецца яго былы памочнік — інспэктар па Віцебскай вобласьці, экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло — Лукашэнка заявіў: «Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысэміт, але больш за палову — габрэі. Яны што ў нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і ня думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам — і габрэй, і беларус, і ўкраінец, і расеец, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець», — заявіў Лукашэнка. https://smarturl.click/Zyg8O
У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум? Прайдзіце наш ТЭСТ: https://smarturl.click/dpmYo
Читать полностью…У Нідэрляндах затрымалі беларуса — падазраюць, што ён параніў нажом трох чалавек
Паводле інфармацыі нідэрляндзкага парталу rtvoost.nl, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвэнтэр. Адзначаецца, што ў памяшканьні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў «схапіў нож і размахваў ім».
Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Паведамляецца, што яны атрымалі лёгкія раненьні і былі шпіталізаваныя. Падазраваны беларус уцёк з месца здарэньня, яго затрымалі ўвечары 16 чэрвеня. https://smarturl.click/Q1gXw
Першая ахвяра футбольнага Эўра. У Гамбургу паліцыя страляла ў чалавека зь сякерай
Здарэньне адбылося перад матчам Польшча — Нідэрлянды каля афіцыйнай фан-зоны. Паліцыянты заявілі, што мужчына пагражаў ім, а ў заплечніку ў яго было «запальнае прыстасаваньне». Пасьля стрэлаў нападніка павезьлі на хуткай дапамозе.
Пасьля страляніны раён перакрылі.
https://smarturl.click/VDgkR
Аварыя ў Магілёве, пажар пад Лунінцам
Адразу два незвычайныя надзвычайныя здарэньні адбыліся ў Беларусі. У Магілёве легкавік урэзаўся ў жылы дом: https://smarturl.click/M1BlR
А пад Лунінцам загарэўся турыстычны аўтобус, які кіраваўся ў Тураў: https://smarturl.click/l5bQ1
Быкаў на Свабодзе. Пра дэмакратыю і таталітарызм
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Адкуль бяруцца небінарныя людзі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Папулярнасьць, найперш у моладзі, «неакрэсьленага полу» — гэта вынік дыктатарскай барацьбы з «прапагандай ЛГБТ» і прапаганды «традыцыйных каштоўнасьцяў», што па сутнасьці азначае разбурэньне чалавечай прыватнасьці і ператварэньне краіны ў канцлягер. Моладзь уцякае ў бясполасьць ад сваіх звар’яцелых бацькоў. Яна не знаходзіць іншага спосабу супрацьстаяць хлусьні, тэрору і войнам, апроч уцёкаў ў паралельную рэальнасьць, дзе сьвет такі, які мусіць быць, дзе ўсім ёсьць месца і дзе ёсьць вяршэнства законаў. На Захадзе пра такія ўцёкі яшчэ можна казаць адкрыта, у нас у Беларусі — ужо не.
«Наш Быкаў». Ганна Сурмач: «Без Васіля Быкава І зьезд беларусаў сьвету прайшоў бы зусім інакш»
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадзкая дзяячка і гісторык.
Адхіліць Васіля Ўладзімеравіча ад мікрафона Краўчанка не адважыўся, ды і ня змог бы ў той сытуацыі.
Як беларускі журналіст Андрэй Гнёт адбывае хатні арышт у Сэрбіі
«З раніцы да ночы я працую над сваёй абаронай», – сказаў 42-гадовы Гнёт у інтэрвію балканскай службе Радыё Свабода/Свабодная Эўропа.
https://smarturl.click/8Ew4a
15 чэрвеня: асноўнае ў Беларусі і вакол яе, а таксама на сайце Свабоды
▪️Румынія вырашыла не дапускаць афіцыйную дэлегацыю зь Беларусі на сэсію ПА АБСЭ ў Бухарэсьце
▪️У Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і грашовай дапамогі
▪️МАК назваў імёны беларускіх спартоўцаў, якіх дапусьцілі да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы
▪️Лукашэнка зноў выказаўся ў антысэміцкім духу. Беларускі палітоляг напісаў пра гэта амбасадару Ізраіля
▪️Эўразьвяз і праваабаронцы заклікалі Сэрбію вызваліць рэжысэра Гнёта і не экстрадаваць яго ў Беларусь
▪️«Танкі на Польшчу зь Беларусі ня пойдуць — паляцяць ядзерныя ракеты». Як беларусаў адвучваюць ад страху перад вайной. Блог Багдзевіча
▪️Падкаст «Куды коціцца сьвет». Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету. Пра аўстралійскіх абарыгенаў Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар
Крамлёўскія боты апублікавалі 120 тысяч пастоў з фэйкавымі цытатамі знакамітасьцяў. Ім прыпісалі заклікі перастаць дапамагаць Украіне
Боты сеткі «Двайнік» за суткі апублікавалі 120 тысяч пастоў з фэйкавымі цытатамі Джэніфэр Эністан, Скарлет Ёхансан, Алена Дэлона і іншых знакамітасьцяў, высьветліла выданьне «Агенцтва».
Па дадзеных журналістаў, зь вечара пятніцы боты апублікавалі ў сацсетцы X 50 карцінак з фэйкавымі цытатамі, пасьля гэтага іншыя акаўнты «Двайніка» рэтвітнулі іх больш за 120 тысяч разоў. «Агенцтва» называе сетку «Двайнік» найбуйнейшай зь сетак дэзынфармацыі Крамля, якія працуюць на заходнюю аўдыторыю.
У пастах зоркам прыпісалі заклікі перастаць дапамагаць Украіне і словы аб «разбуранай» Эўропе. Малюнкі з цытатамі боты публікавалі на ангельскай, францускай, нямецкай і польскай мовах. Як адзначаюць журналісты, гэтыя публікацыі ўжо набралі некалькі соцень тысяч праглядаў.
Лукашэнка зноў выказаўся ў антысэміцкім духу
Ён зьвязаў этнічную прыналежнасьць са злачыннай дзейнасьцю. Беларускі палітоляг зьвярнуў на гэта ўвагу амбасадара Ізраілю, а Сьвятлана Ціханоўская заклікала асудзіць антысэміцкую рыторыку Лукашэнкі.
https://smarturl.click/vw6vy
У Беларусі прызначылі чарговы завочны суд, сярод фігурантаў — Вераніка Цапкала і Анатоль Котаў
25 чэрвеня ў Берасьцейскім абласным судзе пачнецца разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў фармаце «спэцыяльнага вядзеньня». Гэтым разам завочна будуць судзіць Вераніку Цапкалу, палітоляга Анатоля Котава, актывістку Вольгу Карач,
выканаўцу абавязкаў старшыні партыі «Народная грамада» Яўгена Вільскага і архітэктара Вадзіма Дзьмітранка. Іх абвінавачваюць паводле 5 крымінальных артыкулаў:
https://smarturl.click/EeZpW
Быкаў на Свабодзе. Пра эміграцыю
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету
Пра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыцьцё Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, аўтаркай кніг. Шмат гадоў яна займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў Аўстраліі.
ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/oU3O8noMsnM
У аварыі ў Смалявіцкім раёне на Меншчыне загінулі два чалавекі
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, аварыя адбылося 16 чэрвеня каля 15-1 гадзіны на аўтадарозе Р-53 Слабада — Навасады.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen не справіўся з кіраваньнем і зьехаў на правую ўзбочыну, дзе наехаў на апору лініі электраперадачы.
«У выніку кіроўца і 50-гадовая жанчына-пасажыр загінулі на месцы здарэньня, яшчэ двое пасажыраў — 27-гадовая жанчына і аднагадовае дзіця — дастаўлены ў бальніцу», — гаворыцца ў паведамленьні.
Туск: завоз беларускіх «айцішнікаў» у Польшчу дапамог стварыць «замежную агентуру»
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск скрытыкаваў сваіх папярэднікаў ва ўрадзе — партыю «Права і справядлівасьць» — за іміграцыйную палітыку.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х Туск напісаў: «І яшчэ раз. Яны завезьлі СОТНІ ТЫСЯЧ мігрантаў з Азіі і Афрыкі (заадно зарабляючы грошы на візах), а таксама расейскіх і беларускіх „айцішнікаў“, дапамагаючы ствараць замежную агентуру. Гэта хочуць прыкрыць расісцкай прапагандай. Яны разьлічваюць на кароткую памяць і гучнасьць свайго крыку».
Камісія па расьсьледаваньні візавага скандалу ў Польшчы, сярод іншага, спрабуе ўстанавіць, ці маглі замежнікі, якія маюць дачыненьне да сэрыі дывэрсіяў у Польшчы, трапіць у краіну па візавай праграме Poland. Business Harbour. У рамках гэтай праграмы ў Польшчу маглі прыяжджаць на працу беларускія IT- спэцыялісты. https://smarturl.click/Xyg2Z
«Саміт міру» у Швайцарыі падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны
Пераважная большасьць з амаль 100 краін, якія ўдзельнічалі ў «саміце міру» ў Швайцарыі 15-16 чэрвеня, падпісалі выніковае камюніке гэтай канфэрэнцыі, у якім павага да тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны называецца як неабходная ўмова для мірнага ўрэгуляваньня.
Расея не была запрошаная на канфэрэнцыю, ня браў удзелу ў ёй і Кітай. Шэраг краін, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, таксама не падпісалі камюніке — у прыватнасьці Саудаўская Арабія, Індыя, Бразылія, Паўднёвая Афрыка, Інданэзія, Тайлянд, Мэксыка і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
У камюніке ўдзельнікі саміту пагадзілі па такіх пунктах, як праца ўкраінскіх АЭС пад поўным сувэрэнным кантролем Украіны, гарантыі бясьпекі гандлёвага суднаходзтва ў Чорным і Азоўскім морах і вяртаньне ва Ўкраіну ўсіх украінскіх цывільных асобаў, якія былі незаконна затрыманыя. https://smarturl.click/aJxoX
Прызначылі новы суд над палітвязьнем Францкевічам
Актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня» асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі строгага рэжыму. Але тэрмін хочуць павялічыць.
https://smarturl.click/z29Bb
У Беларусі вайскоўцы краін СНД трэнуюць разьмінаваньне
Інжынэрныя войскі краінаў СНД будуць тыдзень адпрацоўваць у Беларусі сумеснае гуманітарнае разьмінаваньне.
https://smarturl.click/gpQz4
У расейскім Растове-на-Доне спэцназ штурмам узяў СІЗА. Захопнікі забітыя пры штурме, супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў закладніках, вызваленыя і не пацярпелі, трансьлююць расейскія агенцтвы заяву службы пасьля праведзенай апэрацыі.
Вэрсіі пра вынікі апэрацыі розныя — некаторыя крыніцы падаюць, што сілавікі забілі ўсіх шасьцярых захопнікаў, паводле іншых зьвестак, забітыя двое, чацьвёра затрыманыя.
У расейскім Растове-на-Доне падсьледныя ўзялі ў закладнікі двух наглядчыкаў
Сілавікі не ўдакладняюць, якія патрабаваньні выстаўляюць захопнікі. Улады сьцьвярджаюць, што зь імі вядуцца перамовы, і называюць абстаноўку «кантраляванай». Квартал побач з СІЗА ачэплены.
https://smarturl.click/xBb7O
Сёньня - Bloomsday, сусьветнае сьвята аматараў Джойса
16 чэрвеня 1904 у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993-м.
Пра іншыя падзеі 16 чэрвеня - у матэрыяле "Ужо сёньня": https://smarturl.click/VDg90
Зяленскі: Расеі перададуць плян міру пасьля ўзгадненьня зь міжнароднымі партнэрамі
На пленарным пасяджэньні саміту міру ў Швайцарыі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што калі ўсе ўзгодняць плян дзеяньняў, ён будзе перададзены прадстаўнікам Расеі, каб на другім саміце міру можна было зафіксаваць рэальны канец вайны.
Аб тым, што Расея павінна быць пазьней падключаная да перамоваў, сказала прэзыдэнт Швайцарыі. Пры гэтым кіраўнік офіса ўкраінскага прэзыдэнта Андрэй Ярмак падкрэсьліў, што Ўкраіна ня пойдзе на тэрытарыяльныя ці іншыя кампрамісы.
Асноўныя цытаты з саміту тут.
https://smarturl.click/kj39R
Румынія не дапусьціць афіцыйную дэлегацыю зь Беларусі на сэсію ПА АБСЭ ў Бухарэсьце
У лютым Сьвятлана Ціханоўская заклікала Парлямэнцкую асамблею АБСЭ не прызнаваць новапрызначаны «парлямэнт» Беларусі і не запрашаць чальцоў «гэтага нелегітымнага ўтварэньня» на сэсіі ПА АБСЭ.
https://smarturl.click/Xyg5G
Незалежна ад прычыны, па якой не былі адчыненыя дзьверы, судзяць за «непадпарадкаваньне міліцыянтам» падчас ператрусаў.
https://smarturl.click/AdX7v
У Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і дапамогаў. Каго гэта закране і што рабіць
З 1 ліпеня ў Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і шэрагу іншых сацыяльных выплат — дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама дапамогі ў доглядзе інваліда I групы ці асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Расказваем па пунктах, каго закрануць зьмены і што трэба зрабіць да 21 чэрвеня, каб не застацца бяз пэнсіі/выплатаў у ліпені:
https://smarturl.click/AdX7g
МАК назваў імёны 11 беларускіх спартоўцаў, якіх дапусьцілі да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы
Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў першую частку пераліку беларускіх спартоўцаў, якіх афіцыйна дапусьцілі да ўдзелу ў Гульнях-2024 у Парыжы. У яе ўвайшлі 11 беларускіх спартоўцаў (барцы, цяжкаатлеты, прадстаўнікі скачкоў на батуце і раварыстка). Яны будуць выступаць у якасьці індывідуальных нэўтральных атлетаў. Сьпіс яшчэ будзе абнаўляцца:
https://smarturl.click/LYdpd
Расейскія z-рокеры ў Пружанах, электроншчына пад Берасьцем. Якія фэсты пройдуць сёлета ў Беларусі
Гэтым летам у Беларусі пройдзе мінімум 8 музычных фэстаў. На некаторых зь іх бальшыня выступоўцаў — з Расеі, ёсьць актыўныя прыхільнікі расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Расказваем, што, дзе і калі пройдзе:
https://smarturl.click/l5bWg
Палітэмігранты прадалі кватэру ў Горадні — цяпер суд хоча скасаваць дамову
У судзе Горадні пачаўся цывільны працэс аб адмене ўгоды куплі-продажу кватэры. Пазоўнікам выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Горадні, адказчыца — журналістка і грамадзкая актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая ад 2021 году з палітычных прычын жыве зь сям’ёй у Польшчы, піша Hrodna.life.
Падрабязьней: /channel/hrodnaonelove