Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з 1-й гарадзкой клінічнай бальніцы пасьля двух тыдняў лячэньня сэрца
Герарх падзякаваў лекарам, якія «пасьпяхова прывялі ў норму рытм сэрца», а таксама ўсім, хто маліўся за яго выздараўленьне, піша Catholic.by
Кандрусевіч паведаміў, што ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 3 сакавіка, будзе весьці імшу ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
Больш як 40 тысяч школьнікаў Менску апрануць у адзіную школьную форму
У «Беллегпраме» распрацавалі тры варыянты школьнай формы для розных узроставых груп: малодшай (1–4 клясы);
старэйшай (5–8 клясы) і падлеткавай (9–11 клясы). У праекце паэтапнага ўвядзеньня адзінай школьнай формы возьмуць удзел школьнікі з 50 школ і гімназій Менску.
Ідэю ўвесьці адзіную школьную форму ў Менгарвыканкаме агучылі ўулетку 2023 году. Тады казалі, што на форме будзе чырвона-зялёная сымболіка, якая, на думку ідэолягаў, дапаможа дзецям усьвядоміць «сваю прыналежнасьць да гэтай дзяржавы». На фота ўзораў формы прысутнічае круглая нашыўка ў чырвона-зялёных колерах, але якасьць фота не дазваляе разгледзець, што на ёй намалявана.
❓Як вам такая школьная форма? Стаўце 👍🏻 або 👎🏻
Галоўнае за 27 лютага
👫 Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек
❗️By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду
🇱🇹 У Літве дадаткова правераць больш за 18 тысяч беларусаў: давядзецца запоўніць апытальнік
🙍🏻♀️«Прагнозы несуцяшальныя». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі і ледзь не забілі ў Варшаве, расказаў пра яе стан
👨🏼⚕️ «Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж
👥 Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам зь вязьнямі
👮🏻♂️ Адпомсьціў начальнік, схапілі на працы, адміністратар у сацсетках. Хто ў Беларусі рызыкуе трапіць на «суткі»
🙍🏻♂️ «Гэта не апошняя сьмерць». Як выжываюць палітвязьні ў атрадзе для людзей з інваліднасьцю
«Прагнозы несуцяшальныя». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў Варшаве, расказаў пра яе стан
23-гадовая Лізавета, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы, цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі, у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. У яе няма мэдыцынскай страхоўкі, таму хлопец Лізы Даніла адкрыў для яе дабрачынны збор. Ён распавёў @zerkalo_io пра Лізавету і яе цяперашні стан.
«Учора заходзіў нэўроляг і сказаў, што сытуацыя пагоршылася: ёсьць верагоднасьць, што яна альбо памрэ, альбо застанецца ў такім стане назаўжды», — кажа Даніла:
https://smarturl.click/opVWD
By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду
Ініцыятыва By_Help паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней пад пагрозай завядзеньня супраць іх крымінальнай справы пералічылі грошы дзяржаве за ранейшыя данаты ByPol і іншым фондам салідарнасьці ў 2020 годзе, зноў прыходзяць сілавікі.
«Ім цяпер пагражае ня выплата адкупных у сторазовым памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да 15 гадоў у турме. Сёньня стала вядома пра які ўжо выпадак, калі таму, хто данаціў, шыюць менавіта такі артыкул», — паведамілі ў By_Help:
https://smarturl.click/DaYR0
У Літве плянуюць дадаткова праверыць больш за 18 тысяч беларусаў: ім давядзецца запоўніць апытальнік
Дэпартамэнт міграцыі сёлета плянуе праверыць усіх беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаваньняў і праверак. Яны павінныя будуць запоўніць апытальнік, які цяпер запаўняюць беларусы, якія прыяжджаюць у Літву. Калі зьявіцца нэгатыўная інфармацыя аб чалавеку, інфармацыю будуць перадаваць у Дэпартамэнт дзяржбясьпекі, які будзе прымаць далейшыя рашэньні:
https://smarturl.click/RAe3v
Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек
Белстат паведаміў, што ў эканоміцы Беларусі ў студзені 2024 году было занята 4,129 мільёна чалавек. Зьніжэньне гэтай лічбы адбываецца кожны месяц.
https://smarturl.click/O0LMX
Увага, пошук 🔎
Белстат паведаміў, што сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў амаль 2000 рублёў. Шукаем тых, хто працуе на поўную стаўку, але зарабляе ўдвая менш. Калі гэта вы, то напішыце нам і раскажыце сваю гісторыю. Гэта бясьпечна і ананімна.
📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі Sandvine, датычнай да блякаваньня інтэрнэту ў Беларусі ў 2020-м
Экспартныя санкцыі супраць гэтага бізнэсу ўвялі за пастаўку тэхналёгій ураду ў Эгіпце. Раней кампанія заявіла пра разрыў пагадненьняў зь Менскам і перастала дасылаць абнаўленьні на сваю тэхніку ў Беларусі.
https://smarturl.click/z2deo
У самым цэнтры Варшавы згвалтавалі і ледзь не задушылі беларуску
Напад адбыўся ў раёне 5-й гадзіны раніцы. Падазраванага ўжо затрымалі.
Беларуску рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, застаецца пагроза яе жыцьцю.
https://smarturl.click/opVew
Здымак экрану зь відэа, зьнятага на месцы злачынства
«Выбары не адпавядалі міжнародным стандартам»
Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хельсынскі камітэт вялі кампанію назіраньня за сёлетнімі парлямэнцкімі і мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Пасьля завяршэньня выбараў яны абнародавалі папярэднюю справаздачу аб сваім назіраньні:
непразрыстае фармаваньне выбарчых камісій;
узгодненыя ўладнай «вэртыкальлю» сьпісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты, і зарэгістраваных кандыдатаў;
агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасьць, але мерапрыемствы і іх мэдыйнае асьвятленьне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсьці прагаласаваць;
працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні; атмасфэра запалохваньня з забаронамі на фатаграфаваньне і вынас бюлетэняў,
рыторыка адносна «плянаў экстрэмістаў» і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасаваньня;
непразрыстая працэдура падліку галасоў;
поўная адсутнасьць незалежных назіральнікаў.
Больш чытайце тут:
https://smarturl.click/B64Jx
Найважнейшае за 26 лютага
🔸 Уладальнік «Legion 104» адмаўляе датычнасьць кампаніі да зьяўленьня выступу Ціханоўскай
🔸 «Нікога не затрымалі». У BelPol расказалі падрабязнасьці пра трансьляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах у публічных месцах
🔸 Пераважную большасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі сябры «Белай Русі» і беспартыйныя
🔸 ЦВК Беларусі заявіў пра яўку на Адзіны дзень галасаваньня ў 73,09%
🔸 Інтэрпол адказаў на прэтэнзіі, што беларускія ўлады карыстаюцца яго інструмэнтамі для перасьледу грамадзян за мяжой
🔸 У Літве паведамілі аб зьмяншэньні міграцыйнага патоку зь Беларусі
🔸 «Я плакала». Як беларусы адрэагавалі на закрыцьцё Літвой яшчэ двух пераходаў зь Беларусьсю
🔸 У Беларусі зрабілі больш строгімі падатковыя праверкі набыцьця нерухомасьці
🔸 Ніякай альтэрнатывы. Да чаго Лукашэнка рыхтуе беларусаў у 2025 годзе
🔸 Навошта Лукашэнку праводзіць выбары ў 2025 годзе і што на іх могуць зрабіць дэмакратычныя сілы? Тлумачыць палітоляг Казакевіч
🔸 «Прыватную мэдыцыну хочуць зрабіць філіялам дзяржаўнай». Дактары пра ідэю зраўняць цэны ў мэдцэнтрах
Навошта Лукашэнку праводзіць выбары ў 2025 годзе і што на іх могуць зрабіць дэмакратычныя сілы? Тлумачыць палітоляг Казакевіч
Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампаніі і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Тэкст:
https://smarturl.click/z2dgJ
Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=9DqvBejRLw4
Meta запускае кампанію па барацьбе з ШІ-дэзінфармацыяй і дыпфэйкамі
Карпарацыя Meta, уладальніца сацыяльных сетак Facebook і Instagram, у панядзелак абвясьціла, што запускае кампанію па барацьбе з дэзінфармацыяй у інтэрнэце — перш за ўсё з фэйкамі, якія ствараюцца пры дапамозе тэхналёгій штучнага інтэлекту. Для гэтага ў Meta будзе заснаваны спэцыяльны аддзел.
Прадстаўнік Meta у Эўразьвязе Марка Панчыні заявіў: «Напярэдадні выбараў мы адкрываем Цэнтар выбарчых апэрацый, каб адсочваць магчымыя пагрозы і прыбіраць іх у рэжыме рэальнага часу». Перад новай камандай будуць стаяць тры задачы: змагацца з дэзінфармацыяй, выяўляць і спыняць яе аўтараў і распаўсюджвальнікаў, і супрацьстаяць выкарыстаньню тэхналёгій штучнага інтэлекту для стварэньня фэйкаў. Маніторыць будуць кантэнт на ўсіх мовах Эўразьвязу.
https://smarturl.click/xBVgm
Эўразьвяз падоўжыў на год санкцыі супраць Беларусі, уведзеныя за рэпрэсіі і падтрымку агрэсіі Расеі
Рада Эўрапейскага Зьвязу да 28 лютага 2025 году падоўжыла дзеяньне санкцый, уведзеных супраць чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі за рэпрэсіі супраць беларусаў і падтрыманьне агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Як адзначаецца на сайце Рады Эўрапейскага Зьвязу, такое рашэньне ўхвалена на падставе штогадовага агляду абмежавальных захадаў і з пункту гледжаньня прадоўжаньня рэпрэсій і рэзкага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама «сталага ўдзелу краіны ў незаконнай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны».
Больш падрабязна тут:
https://smarturl.click/Adx6O
108 гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Гоман»
28 лютага 1916 году выйшаў першы нумар беларускай грамадзка-палітычнай і літаратурнай газэты «Гоман». Яна выходзіла двойчы на тыдзень зь лютага 1916 да канца 1918 году, напачатаку кірыліцай, а пасьля — і лацінкай. Рэдактарамі газэты былі Вацлаў Ластоўскі (да сярэдзіны 1917) і Язэп Салавей (пасьля).
Газэта, сярод іншага, надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, упершыню апублікавала некаторыя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Зьмітрака Бядулі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага і інш.
Іншыя запамінальныя даты і падзеі 28 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/XyD06
Беларускага трэнэра бягухі Ціманоўскай адхілілі ад удзелу ў спорце на 5 гадоў за парушэньне яе правоў у Токіё
Athletics Integrity Unit на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай. Трыбунал устанавіў, што Майсевіч парушыў стандарты паводзінаў, устаноўленыя Кодэксам этыкі, бо яго дзеяньні прызналі «яўнай абразай годнасьці спартоўца і злоўжываньнем <...> уладай»:
https://smarturl.click/xBVDL
Адпомсьціў начальнік, схапілі на працы, адміністратар у сацсетках. Хто ў Беларусі рызыкуе трапіць на «суткі»
У Беларусі ад 2020 году праз рэпрэсіі прайшлі дзясяткі тысяч чалавек, але беларускія сілавікі не спыняюцца ў пошуках «ворагаў». Пагутарылі зь беларусамі, якія днямі выйшлі з ізалятараў часовага ўтрыманьня, і расказваем пра новыя мэтады працы сілавікоў.
«Сядзелі людзі за падпіскі ў „Аднаклясьніках“ у 2015 годзе. Яны ўжо нават забылі свае паролі там, закінулі профілі. Але нехта знайшоў жа і здаў іх», — расказвае адзін з затрыманых:
https://smarturl.click/B64B9
Як выжываюць людзі з інваліднасьцю за кратамі
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як выжывае ў калёніі палітвязень Гундар, у якога няма нагі?
Пра гэта ды іншае гаворым з былым палітзьняволеным, праграмістам Аляксеем Галоўкіным, які ў сьнежні 2023 году быў вымушаны экстрана пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Швайцарыі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Nn3HMKd2LfI
Інтэрпол заблякаваў у сваёй базе доступ да зьвестак беларускага кінарэжысэра Андрэя Гнёта, якога хочуць экстрадаваць у Беларусь
Так краіны-сябры Інтэрполу (у тым ліку Беларусь) ня будуць мець доступ да зьвестак рэжысэра, зарэгістраваных у базе арганізацыі, пакуль не завершыцца праверка. Яна павінна высьветліць, наколькі пададзеная беларускімі сілавікамі інфармацыя адпавядае правілам і палажэньням Інтэрполу, піша @dw_belarus са спасылкай на прадстаўніка рэжысэра.
Андрэя Гнёта арыштавалі ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі — там яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Лукашэнкі перасьледуе яго за палітычную дзейнасьць:
https://smarturl.click/ba5xM
Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам зь вязьнямі
«Прусакі, клапы, вошы і нават пацукі — гэта звычайныя суседзі зьняволеных. А яшчэ цьвіль», — прызнаецца былы палітвязень, які прайшоў Акрэсьціна, «Валадарку» і Наваполацкую калёнію № 1. Адміністрацыя папраўчых устаноў на антысанітарыю заплюшчвае вочы.
https://smarturl.click/Q1bY3
У Салігорску паведамілі пра сьмерць шахтара падчас рамонтных работ
«На рудніку Першага рудаўпраўленьня, у начную зьмену, пры правядзеньні рамонтных работ на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Шыбут Аляксандар 1979 году нараджэньня. Прыносім свае спачуваньні родным і блізкім Аляксандра», — паведаміла неафіцыйная старонка 1-а рудаўпраўленьня ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Афіцыйнай інфармацыі ад «Беларуськалію» пра няшчасны выпадак пакуль няма.
У Менску на таргі выставілі кватэру сям’і Цапкалаў, але ніхто не прыйшоў
27 лютага на сайце электроннага аўкцыёну зьявілася аб’ява аб тым, што кватэру прадаваць не будуць. Прычына — адсутнасьць удзельнікаў, якія жадаюць набыць нерухомасьць.
https://smarturl.click/RAexb
Фота з інтэрнэт-аўкцыёну e-auction
«Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж
Пазбаўленае фінансаваньня ад галоўнай арганізацыі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа папрасіла ўлады сабраць для іх грошы з мэдыкаў: 1% ад месячнага заробку раз на год. Распыталі лекараў, як адбываюцца гэтыя паборы.
https://smarturl.click/qlBep
2 гады таму ў Беларусі адбыліся пратэсты супраць расейскай ваеннай агрэсіі
27 лютага 2022 году ў Беларусі людзі выйшлі на пратэсты супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Сілавікі затрымалі на акцыях ня менш за 800 чалавек.
Пратэсты супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які быў закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.
З тае пары праваабаронцы і журналісты зафіксавалі дзясяткі іншых фактаў перасьледу беларусаў за салідарнасьць з Украінай.
Іншыя запамінальныя даты і падзеі 27 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/B64ax
Кувалда «Вагнэра» як дамоклаў меч для Лукашэнкі
Апошнія заявы Лукашэнкі пра беларуска-расейскія адносіны — рэакцыя найперш на ціск з боку Расеі ў бок паглыбленьня інтэграцыі, ажно да зьліцьця ў адну дзяржаву.
Адна з публічных праяваў гэтага — пастанова расейскага ўраду аб стварэньні міждзяржаўнага падатковага камітэту.
Яшчэ адзін істотны чыньнік — пашырэньне сярод беларускай намэнклятуры дзяржаўнай ляяльнасьці да Расеі, да Пуціна.
Публічная праява гэтага — шаўроны ПВК «Вагнэр» на мундурах беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку і намесьніка кіраўніка МУС Карпянкова.
Піша аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/w94dy
Інтэрпол адказаў на прэтэнзіі, што беларускія ўлады карыстаюцца яго інструмэнтамі для перасьледу грамадзян за мяжой
Генэральны сакратарыят Інтэрполу адказаў на запыт Радыё Свабода аб выкарыстаньні ягоных мэханізмаў уладамі Беларусі для перасьледу апанэнтаў за мяжой.
«Усе запыты, накіраваныя Нацыянальным цэнтральным бюро ў Менску, старанна разглядаюцца на прадмет адпаведнасьці правілам і працэдурам Інтэрполу».
Гэтак Балканскай службе Радыё Свабода заявілі ў Міжнароднай паліцэйскай арганізацыі (Інтэрпол) пасьля чарговага выпадку, які падняў пытаньне аб злоўжываньні інструмэнтамі гэтай арганізацыі з боку ўладаў Беларусі дзеля перасьледу палітычных дысыдэнтаў за мяжой. Нагодай стала справа беларускага журналіста, рэжысэра і апазыцыйнага актывіста Андрэя Гнёта, якога арыштавалі ўлады Сэрбіі, калі ён прызямліўся ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі.
https://smarturl.click/67WQB
Уладальнік «Legion 104» адмаўляе датычнасьць кампаніі да зьяўленьня выступу Ціханоўскай
Уладальнік кампаніі «Legion 104» Андрэй Смаляк сказаў выданьню «Медиазона», што сапраўды выехаў 24 лютага ў Варшаву. Датычнасьць як сваю, так і кампаніі да зьяўленьня выступу Сьвятланы Ціханоўскай на публічных экранах ён адмаўляе.
«Мы адсачылі лічбавы сьлед на нашых сэрвэрах, уваход быў зь нямецкага IP, магчыма, з выкарыстаньнем VPN», — сказаў Смаляк.
Па факце ўзлому сілавікі завялі крымінальную справу. Супрацоўнікі кампаніі цяпер пад ударам.
«Кампанію трасуць не па-дзіцячы. Пэўна: гэта фінал. Цяпер я ў Польшчы зь сям’ёй на найманай кватэры, у кішэні — 900 даляраў. У мяне нічога не засталося. Але я хаця б на волі. Мае калегі ўсё пад ударам», — кажа Смаляк.
https://smarturl.click/RAed8
Аб’яднаны пераходны кабінэт: «Сьпісы дэпутатаў былі ўзгодненыя загадзя адміністрацыяй Лукашэнкі»
Аб’яднаны пераходны кабінэт з нагоды Адзінага дня галасаваньня 25 лютага заявіў:
«Выбарчая кампанія» характарызавалася ня проста адсутнасьцю адкрытай дыскусіі, канкурэнтнай барацьбы, але і стварэньнем атмасфэры татальнага кантролю і запалохваньня грамадзтва. Напярэдадні «бязвыбараў» ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзілі масавыя затрыманьні не толькі актывістаў, але і простых грамадзян».
Паводле АПК, працэс адбываўся пры адсутнасьці незалежных назіральнікаў, у атмасфэры страху, пад пагрозамі прымяненьня гвалту, датэрміновае галасаваньне характарызавалася як прымусам да галасаваньня, так і фальсыфікацыяй яўкі.
«Сьпісы дэпутатаў», якія падлягаюць прызначэньню, былі ўзгодненыя загадзя адміністрацыяй Лукашэнкі».
https://smarturl.click/Ee1BL
Ніякай альтэрнатывы. Да чаго Лукашэнка рыхтуе беларусаў у 2025 годзе
Мінулая выбарчая кампанія была ў пэўным сэнсе ўнікальнай, не падобнай на ўсе папярэднія. Моцны ўплыў на яе аказалі пратэсты 2020 году. Для Лукашэнкі гэта кампанія найперш цікавая як рэпэтыцыя прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца налета.
Аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
https://smarturl.click/qlBQB