У Беларусі зрабілі стражэйшымі падатковыя праверкі набыцьця нерухомасьці
Улады зьмянілі працэдуру праверкі даходаў і расходаў насельніцтва. Зьмены закранаюць людзей, якія пабудавалі дамы і кватэры.
https://smarturl.click/4kOYW
Лукашэнка заявіў, што ягонае кіраваньне падтрымлівае 87% насельніцтва. Пры гэтым выбары адбыліся са шматлікімі парушэньнямі
26 лютага Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. На сустрэчы таксама прысутнічаў міністар замежных спраў Сяргей Алейнік.
Называючы вельмі высокую лічбу падтрымкі дзейнай улады, Лукашэнка прамаўчаў, што выбары 25 лютага і датэрміновае галасаваньне прайшлі зь вялікімі парушэньнямі.
https://smarturl.click/71vel
Палітвязьня Алега Рубца будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»
Пінчуку споўнілася 22 гады, і чацьверты раз сьвята ён сустрэў за кратамі. 27 лютага ў Жодзіне яго пачнуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы», піша «Вясна».
Алега затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі. Суд прызначыў 5,5 гадоў калёніі. У чэрвені 2022 пакараньне ўзмацнілі і перавялі з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 содняў.
Новую справу палітвязьня будзе разглядаць судзьдзя Сьвятлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня.
Пераважную большасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі сябры «Белай Русі» і беспартыйныя
Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці дасталася 8 дэпутацкіх крэслаў, Камуністычнай партыі Беларусі — 7, Лібэральна-дэмакратычнай партыі — 4.
У Палату прадстаўнікоў увойдуць вядомыя прыхільнікі ўлады сярод якіх Ігар Сяргеенка, Ігар Марзалюк, Дзьмітры Шаўцоў, Аляксандар Шпакоўскі, Аляксандар Барсукоў, Вадзім Гігін.
svaboda.org/a/32835256.html
На фота Аляксандар Барсукоў, падчас разгону пратэстаў 2020 году другі намесьнік міністра ўнутраных спраў
ЦВК Беларусі заявіў пра яўку на Адзіны дзень галасаваньня ў 73,09%
На прэс-канфэрэнцыі старшыня ЦВК Ігар Карпенка, пачуўшы пытаньне пра «добраахвотна-прымусовы» заклік некаторых выбарцаў на ўчасткі, пачаў адказваць сваімі пытаньнямі, успамінаць ЗША, гаварыць пра адсутнасьць скаргаў і заявіў, што выбраны ўсе 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 скліканьня.
Украіна і ЗША заявілі пра фальсыфікацыю выбараў у Беларусі.
https://www.svaboda.org/a/32835225.html
Ва Ўкраіне паведамілі, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон
Пракуратура Ўкраіны расьсьледуе пакараньне сьмерцю бяззбройных украінскіх палонных па артыкуле «Парушэньне законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам».
Па дадзеных ведамства, забітыя сямёра ўкраінскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося падчас штурму расейскімі войскамі пазыцый УСУ паміж сёламі Іванаўскае і Хромава ў Данецкай вобласьці.
Пра тое, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон, гаворыцца ў заяве ўкраінскага амбудсмэна Дзьмітрыя Лубінца.
https://smarturl.click/pp2aj
ЗША асудзілі «фіктыўныя выбары рэжыму Лукашэнкі»
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зрабіў заяву з асуджэньнем «фіктыўных парлямэнцкіх і мясцовых выбараў рэжыму Лукашэнкі».
«Выбары адбываліся ў атмасфэры страху, у якой любы выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным, — гаворыцца ў заяве. — Рэжым працягвае ўтрымліваць больш за 1,400 палітычных вязьняў. Усе незалежныя палітычныя фігуры альбо ў зьняволеньні, альбо ў выгнаньні».
Дзярждэпартамэнт адзначыў, што рэжым Лукашэнкі не дазволіў прыезду назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, яшчэ больш абмежаваўшы празрыстасьць, якая важная для свабодных і справядлівых выбараў. https://smarturl.click/8EpB8
Галоўнае за 25 лютага
📌 Рэкордныя лічбы датэрміновай яўкі, ахова на ўчастках, адсутнасьць незалежных назіральнікаў: як прайшлі «выбары-2024» у Беларусі
📌 Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў «заставацца дома» і ня ўдзельнічаць у «бязвыбарах»
📌 Аляксандар Лукашэнка заявіў, што будзе браць удзел у прэзыдэнціх выбарах 2025 году
📌 Супярэчлівыя экспромты. Палітоляг Валер Карбалевіч камэнтуе заявы Лукашэнкі
📌 Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг Пётра Рудкоўскі камэнтуе выбарчую кампанію
📌 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўпершыню назваў лічбу загінулых украінскіх вайскоўцаў
📌 Раптоўна памёр беларускі журналіст, апошні рэдактар газэты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч
📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю Магдэбурскага права ў Вялікім Княстве Літоўскім? Прайдзіце наш ТЭСТ
«31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінула ў гэтай вайне». Зяленскі адказвае на пытаньні журналістаў. Ужывую
У Кіеве праходзіць форум «Украіна. 2024 год». У рамках гэтага мерапрыемства адбываецца прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Украінская служба Радыё Свабода ладзіць жывы эфір з прэс-канфэрэнцыі.
Сярод іншага, Зяленскі адказаў на пытаньне пра ўкраінскія страты падчас вайны. Паводле яго, загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў, а расейскіх вайскоўцаў загінула каля 180 тысяч.
Зяленскі дадаў, што загінулі дзясяткі тысяч цывільных грамадзян Украіны, у тым ліку на акупаваных тэрыторыях. Але ён падкрэсьліў, што пра сьмерці мірных грамадзян дакладных лічбаў няма і даведацца іх можна будзе толькі пасьля перамогі Ўкраіны.
Зяленскі таксама адказаў на пытаньне пра пэрспэктывы паставак Украіне армейскіх тактычных ракетных комплексаў (ATACMS): «Мы разумеем, навошта яны нам патрэбныя, і Расея разумее, што мы з гэтым будзем рабіць. Мы вельмі доўга працуем над зброяй далёкага дзеяньня. Калі дазволіце, я адкажу вам агульна: я станоўча стаўлюся да нядаўняй рэакцыі нашых партнэраў адносна гэтай зброі». https://smarturl.click/3kQpG
У Расеі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. У тым ліку на акупаваных тэрыторыях Украіны
У «цяжкадаступных і аддаленых» мясцовасьцях Расеі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Датэрміновае галасаваньне ў Расеі будзе праходзіць з 25 лютага па 14 сакавіка.
Пры гэтым ЦВК Расеі прыняла рашэньне, што датэрміновае галасаваньне будзе праведзена і на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей Украіны.
З 1 сакавіка галасаваць датэрмінова змогуць выбарнікі, якія знаходзяцца за мяжой. Асноўнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі пройдзе 15, 16 і 17 сакавіка. https://smarturl.click/Q1bnq
ЦВК: ніхто зь беларусаў замежжа пакуль не прагаласаваў у Менску. За мяжой галасаваньня няма
На пачатак Адзінага дня галасаваньня ніхто зь беларусаў замежжа не прыехаў прагаласаваць на спэцыяльна для гэтага створаны выбарчы ўчастак у Менску. Пра 25 лютага паведаміла сакратарка ЦВК Алена Балдоўская. Яна выказала спадзяваньне, што да вечара такія людзі знойдуцца.
У гэтую выбарчую кампанію ўчасткі за мяжой ствараць ня сталі — раней дзеля гэтага ў Выбарчы кодэкс унесьлі адпаведныя зьмены. https://smarturl.click/dpwo4
MOST: Польскія перавозчыкі падалі заяўку на блякаваньне адзінага шляху дастаўкі грузаў зь Беларусі ў Польшчу
Як стала вядома @mostmediaio, польскія перавозчыкі і фэрмэры падалі заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту на аўтадарозе № 68 у раёне Карошчына — гэта фактычна адзіная магістраль, па якой цяпер ідуць грузавыя перавозкі зь Беларусі ў Польшчу. На працягу месяца ўдзельнікі акцыі плянуюць прапускаць па гэтай трасе па 1 грузавіку за гадзіну.
Для беларускіх транспартных кампаній і польскіх кампаній зь беларускім капіталам гэта можа азначаць страты ў сотні мільёнаў эўра, заявілі выданьню прадстаўнікі галіны:
https://smarturl.click/3kQo8
У рагачоўскім шпіталі пацыенты паскардзіліся, што іх прымушаюць галасаваць
Як паведамляе @flagshtok, такая сытуацыя адбылася ў Рагачоўскай ЦРБ. На ціск паскардзілася пацыентка, якая ня мае беларускага грамадзянства. Яна ўчора напісала ў чат Рагачоўскага райвыканкаму, што тым, хто адмаўляецца, прыгразілі выпіскай са стацыянара і іншымі праблемамі.
«Калі я не хачу і не грамадзянін РБ, чаму мяне прымушаюць галасаваць прымусова!!! Пагражаючы тым, што выпішуць са шпіталя...», — напісала пацыентка:
/channel/flagshtok
Лукашэнка заявіў, што будзе браць удзел у прэзыдэнціх выбарах 2025 году
Пасьля галасаваньня на ўчастку ў Менску Лукашэнку спыталі пра будучыя прэзыдэнцкія выбары.
Ён адказаў: «Перадайце ім, што я пайду», — паведамляе набліжаны да Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого».
У Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня
Калі вы раптам маеце фота і відэа з выбарчых участкаў, калі ласка, дасылайце іх нам празь бясьпечныя каналы сувязі:
Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Беларуская дыяспара Бэльгіі ўзяла ўдзел у праўкраінскім антываенным шэсьці
Шэсьце адбылося ў сталіцы краіны Брусэлі з нагоды 2-й гадавіны паўнамаштабнай вайны, якую Расея вядзе з Украінай. Удзельнікі акцыі выступілі супраць расейскай агрэсіі. Было шмат нацыянальных беларускіх сьцягоў, гучалі заклікі да эўрапейскіх палітыкаў рэагаваць на пагрозы, якія нясуць сваімі дзеяньнямі і заявамі Пуцін і ягоны хаўрусьнік Лукашэнка. На адным з плякатаў было напісана «Прагматызм палітыкаў ЭЗ — шлях да ІІІ усясьветнай вайны».
«Нікога не затрымалі». У BelPol расказалі падрабязнасьці пра трансьляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах у публічных месцах
24 лютага трансьляцыю выступу Сьвятланы Ціханоўскай запусьцілі на больш як 2000 экранах у Беларусі. Сілавікі далі справаздачу аб затрыманьнях. Расказваем пра дэталі гучнай акцыі.
https://smarturl.click/ZyX7W
«Я плакала». Як беларусы адрэагавалі на закрыцьцё Літвой яшчэ двух пераходаў зь Беларусьсю
Беларусы ў шоку ад навіны пра закрыцьцё памежных пераходаў з боку Літвы Райгорад/Прывалка і Лаварышкі/Катлоўка зь 1 сакавіка. Найбольш пацярпяць жыхары Горадзеншчыны — ад закрыцьця пункту ў Прывалцы, да якога з Горадні можна было даехаць за паўгадзіны.
Пагаварылі зь людзьмі пра тое, як іхнае жыцьцё пагоршыцца, калі Літва закрые яшчэ два пераходныя пункты зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/l5A6m
Ці добра вы ведаеце гісторыю Магдэбурскага права ў Вялікім Княстве Літоўскім?
Гарады на сучасных тэрыторыях Беларусі, Літвы, Украіны і часткова Расеі, якія некалі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, карысталіся так званым Магдэбурскім правам на самакіраваньне. Ці добра вы ведаеце паходжаньне, зьмест і гісторыю Магдэбурскага права ў ВКЛ? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту:
https://smarturl.click/67Wg5
«Прыватную мэдыцыну хочуць зрабіць філіялам дзяржаўнай»
Міністар аховы здароўя прапануе зраўнаць цэны ў дзяржаўных і прыватных цэнтрах. Лекары расказалі, якія будуць наступствы і чаму дзяржава працягвае наступ на прыватныя клінікі.
https://smarturl.click/RAe7D
Латыскія лінгвісты не пагадзіліся называць Беларусь Балтрутэніяй
Паглядзіце, якія эўрапейскія краіны як называюць Беларусь.
https://smarturl.click/ZyXWW
Пасьля трансьляцыі ў Беларусі выступу Ціханоўскай пачаліся затрыманьні
ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104» — яна абслугоўвае экраны, на якіх учора паказалі зварот Ціханоўскай, паведамляе «Вясна».
Ніхто з затрыманых ня кажа на прымусовых відэа пра ўчорашнія падзеі — іх затрымалі нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Учора больш як 2000 экранаў у Беларусі паказалі зварот Сьвятланы Ціханоўскай — як паведамлялася, гэта адбылося з дапамогай арганізацыі «BelPol». https://smarturl.click/kjZWo
Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг камэнтуе выбарчую кампанію
Чым сёлетняя выбарчая кампанія адрозьнівалася ад папярэдніх? Што азначаюць заявы, зробленыя Лукашэнкам у асноўны дзень галасаваньня і напярэдадні? Ці будуць сёлетнія выбары прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі. https://www.youtube.com/watch?v=jV-KWq4HqeQ
Мастак Вінцэнт Дмахоўскі (1807–1862) на просьбу гісторыка Яўстаха Тышкевіча ў 1853 годзе напісаў сэрыю краявідаў з руінамі замкаў Горадзеншчыны і Віленшчыны.
Паказваем і расказваем, як яны выглядалі тады і як цяпер 👆🏻
Расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю
Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
Праваабаронцы пішуць, што Навальнага, у прыватнасьці, зьвязвалі і катавалі холадам. Гэтую інфармацыю яны перадалі галоўнаму расьсьледавальніку сьмерці Навальнага Хрыста Грозеву. Gulagu.net заклікае адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі РФ.
Супярэчлівыя экспромты. Лукашэнка не зьбіраецца сыходзіць, але не выключае варыянты
Аляксандар Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з сынам Колем і пасьля галасаваньня заявіў, што зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году, а таксама распавёў пра сваё бачаньне завяршэньня вайны ва Ўкраіне і зрабіў шэраг іншых заяваў.
Многія ягоныя высновы і сьцьвярджэньні гучалі супярэчліва, адзначае Валер Карбалевіч і аналізуе заявы Лукашэнкі:
https://smarturl.click/5OZEo
Раптоўна памёр вядомы беларускі журналіст і рэдактар Андрэй Александровіч. Яму было 49 гадоў
Андрэй Александровіч працаваў для такіх выданьняў, як «Белорусская деловая газета», Deutsche Welle, а таксама быў апошнім галоўным рэдактарам эканамічнай газэты «Беларусы і рынак», якая спыніла выхад у 2022 годзе:
https://smarturl.click/kjZo2
Пра апазыцыю, аб'яднаньне з Расеяй, адмову незалежным назіральнікам: пра што Лукашэнка казаў на выбарчым участку
Адказваючы на пытаньні дзяржаўных СМІ, Лукашэнка заявіў, што назіральнікі ад АБСЭ і «не прасіліся прыехаць на сёлетнія выбары», што пасьля Адзінага дня галасаваньня апазыцыі «будзе вельмі складана» захапіць уладу ў Беларусі, бо «выберам мы абсалютна надзейных, талковых людзей» а таксама выказаўся супраць поўнага аб'яднаньня з Расеяй.
Усе заявы (абнаўляецца): https://smarturl.click/dpwx4
Ціханоўская заклікала беларусаў «заставацца дома» і ня ўдзельнічаць у «бязвыбарах»
«У дзень „безвыбараў“ зрабі правільны выбар: застанься дома. Нам прапануюць зрабіць выгляд, што мы выбіраем. Але гэта падман. Будзе сытуацыя, калі наш удзел прывядзе да перамен. А сёньня ня ўдзельнічай у падмане — паглядзі ў „Ютубе“ маратон», — заклікаў Офіс Ціханоўскай.
25 лютага дэмакратычныя сілы арганізуюць у «Ютубе» анлайн-маратон «Выбіраю новую Беларусь»:
https://smarturl.click/8EpeV
На канец 2023 году Расея страціла забітымі каля 75 тысяч вайскоўцаў, — расьсьледаваньне журналістаў
Паводле ацэнкі журналістаў «Медузы» і «Медиазоны», да 1 студзеня 2024 году на вайне загінула 75 тысяч расейскіх мужчын ва ўзросьце да 50 гадоў без уліку войскаў самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР». Выданьні адзначаюць, што 75 тысяч — гэта статыстычная ацэнка, якая залежыць у тым ліку ад выпадковасьці. Найбольш верагодна, што рэальная колькасьць стратаў знаходзіцца ў прамежку ад 66 да 88 тысяч чалавек.
Меркаваная колькасьць параненых, паводле разьлікаў журналістаў, склала за два гады каля 130 тысяч чалавек:
https://smarturl.click/jk7Qk