radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Маці Навальнага паказалі цела палітыка. Жанчына кажа, што сына хочуць пахаваць таемна і што ёй пагражаюць

Маці Аляксея Навальнага Людміла выпусьціла відэазварот, у якім распавяла, што яе сына хочуць таемна пахаваць і што ёй пагражаюць, што зь целам нешта зробяць, калі яна не пагодзіцца на таемнае пахаваньне.

У мэдыцынскім заключэньні аб сьмерці, паказаным маці Навальнага, сказана, што прычыны сьмерці — натуральныя, паведаміла прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.

https://smarturl.click/JDnBq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад FSC запатрабавалі расьсьледаваць сэртыфікацыю мэблі, якую робяць палітвязьні ў беларускіх турмах

Сёньня міжнародны лідэр сэртыфікацыі ў сфэры лясной гаспадаркі FSC (яго знакі якасьці стаяць на мэблі, вырабленай у турмах Беларусі, у тым ліку палітвязьнямі), атрымаў патрабаваньне расьсьледаваць, як сыстэмы FSC дапусьцілі сэртыфікацыю беларускіх турмаў, зьвязаных з парушэньнямі правоў чалавека; лясоў, якія знаходзяцца ва «ўласнасьці» Лукашэнкі; дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія закупляюць прадукцыю з гэтых лясоў і турмаў.

Адкрыты ліст падпісалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, палітыкі 17 краінаў, праваабаронцы і «зялёныя» актывісты з усяго сьвету:

https://smarturl.click/DaYeo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

Пад санкцыі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны трапілі два беларускія прадпрыемствы:

➖ «Завод дакладнай электрамэханікі», галаўное прадпрыемства па распрацоўцы і вытворчасьці ракетнага ўзбраеньня, у тым ліку РСЗА В-200 «Палянэз» і ракетнага комплексу В-300РК «Палянэз-М».

➖ ААТ «Планар» — навукова-тэхнічны комплекс, які займаецца распрацоўкай і пастаўкай спэцыялізаванага тэхналягічнага абсталяваньня для рэалізацыі тэхналёгіяў у мікраэлектроніцы:

https://smarturl.click/w94w7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзяніна Беларусі год утрымлівалі ў рабстве на Ўрале

33-гадовы Вадзім Жалезкі ў траўні 2023 году прыехаў у Расею на запрашэньне швагра, каб зарабіць.

За 10 месяцаў працы яму не заплацілі, аднойчы моцна пабілі. Беларус гаворыць, што на фэрме, зь якой яго вызвалілі, ёсьць іншыя людзі, якія знаходзяцца ў рабстве.

https://smarturl.click/Yz33v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мая любоў да мовы пачалася з пачуцьця шчасьця»

У Вільні адзначылі Дзень роднай мовы напісаньнем дыктоўкі, для якой выбралі тэкст Васіля Быкава. Распыталі ўдзельнікаў дыктоўкі пра тое, што для іх родная мова і як дамагчыся яе пашырэньня.

https://smarturl.click/LY3YO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля 30 дзён арышту ня выйшлі на волю Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў

22 лютага скончыўся паўторны арышт былога палітвязьня Аляксея Раманава. Яго затрымалі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ падчас масавага «хапуна» па ўсёй Беларусі. На судзе ён атрымаў 15 содняў нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён арышту. Сёньня ён меў выйсьці з ізалятару.

Як стала вядома Свабодзе, Аляксея Раманава не адпусьцілі з гомельскага ІЧУ «ў сувязі з выбарамі». Ён мае інваліднасьць, анкалягічнае захворваньне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад. «Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, і яго пакладуць на лячэньне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Свабодзе інфармаваная крыніца.

Ня выйшаў пасьля 30-сутачнага арышту і былы гомельскі палітык Васіль Палякоў (на фота). Пасьля 23 студзеня ён двойчы атрымліваў 15 содняў па адміністрацыйных артыкулах. Ёсьць інфармацыя, што супраць яго пачалі крымінальную справу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Марудна хадзіў, цяжка дыхаў». Былы вязень расказаў пра стан Ігара Ледніка, які памёр у калёніі

Разьвітаньне зь Ігарам Леднікам (на фота) адбудзецца ў Барысаве 22 лютага. Свабода пагутарыла з былым палітвязьнем Аляксеем Галоўкіным, які сустракаў Ледніка ў бабруйскай калёніі. Па яго словах, Ігар вельмі чакаў пераводу з калёніі ў шпіталь.

Па словах суразмоўцы, у Ігара пасьля апэрацыі была каластома, а так званыя «казлы» — асуджаныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй калёніі, не пускалі яго ў душ. Не вадзілі Ледніка і на «атаварку».

«Улічваючы стан чалавека ці „добры настрой“ „казлоў“, можна было зь імі дамовіцца мыцца хоць штодзень. Але для гэтага трэба быць пэдафілам, забойцам, рабаўніком, а не пісаць артыкулы пра Лукашэнку», — зазначыў Галоўкін.

https://smarturl.click/dpw60

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад Соні Гандзі да Сьвятланы Ціханоўскай і Юліі Навальнай. Гісторыі жонак палітыкаў, якія працягнулі справу мужоў

Пасьля гібелі расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ягоная ўдава Юлія паабяцала прадоўжыць справу мужа. Расейская служба ВВС сабрала 8 самых вядомых прыкладаў з сучаснай гісторыі, калі жанчыны займалі палітычнае месца сваіх мужоў. Там і гісторыя лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай:

https://smarturl.click/nyyvO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі

Прычына шпіталізацыі не паведамляецца. Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.

https://smarturl.click/XyD3L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта забараняюць «прапаганду бязьдзетнасьці»

«Улады хочуць увесьці адміністрацыйную адказнасьць за „прапаганду нетрадыцыйных стасункаў, пэдафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэньня дзяцей“.

Што да апошняга — у перакладзе з чынавенскай мовы на беларускую гэта значыць вось што: нельга нікому расказваць, што дзеці — гэта вялікая адказнасьць, і што да іх нараджэньня трэба ставіцца сур’ёзна, што гэта павінна быць узважаным рашэньнем. Дзяржаве проста трэба, каб было больш новых падаткаплатнікаў», — піша блогерка Наста Захарэвіч:

https://smarturl.click/dppBz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія кампаніі пастаўлялі абсталяваньне для ваеннай прамысловасьці Расеі ў абыход санкцыяў, — расьсьледаваньне

Нягледзячы на міжнародныя санкцыі, сучаснае заходняе абсталяваньне абыходнымі шляхамі працягвае паступаць у Расею. Пастаўкі сталі магчымымі ў тым ліку дзякуючы фірмам зь беларускімі каранямі, празь якія расейская група кампаній «ОСТЕК» увозіла тэхніку для вытворчасьці электронных кампанэнтаў, гаворыцца ў сумесным расьследаваньні «Бюро», «Вёрсткі» і OCCRP.

Расказваем, якія кампаніі дачыніліся да гэтага:

https://smarturl.click/3kkyk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Баевікі на выбарчым участку. Як у Беларусі праходзяць выбары і чаму сілавікі рыхтуюцца да іх як да ІІІ сусьветнай вайны

У Беларусі праходзяць выбары. Улады сьцьвярджаюць, што грамадзяне выбіраюць дэпутатаў у так званую Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, хоць ані ў так званых дэпутатаў, ані ў мясцовых саветаў у Беларусі няма сур’ёзных паўнамоцтваў, каб рэальна ўплываць на сытуацыю ў краіне.

Гэта першая выбачная кампанія ў гісторыі Беларусі, дзе выбарнікі не патрэбныя нават «дзеля галачкі»: улады скасавалі парог яўкі, таму выбары адбудуцца нават тады, калі за кандыдата прагаласуе адзін чалавек. У той жа час сілавікі актыўна рыхтуюцца працаваць на выбарчых участках. Расказвае Дзьмітры Гурневіч:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=DJ20vxHlvgo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда

Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны.

«Залужнага адхілілі, бо ён стаў больш папулярны за прэзыдэнта Зяленскага», — кажа ён:

https://smarturl.click/LYYle

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя месца і час разьвітаньня з палітвязьнем Ігарам Леднікам

Разьвітацца з Ігарам Леднікам можна будзе 22 лютага з 8-й да 12-й гадзіны па адрасе: горад Барысаў, вул. Нармандыя-Нёман, 22. Адпяваньне пачнецца а 9-й гадзіне.

63-гадовы палітзьняволены журналіст і грамадзкі актывіст Ігар Леднік памёр 20 лютага ў менскай лякарні, куды яго даставілі з бабруйскай калёніі. Ігар Леднік меў 2-ю групу інваліднасьці праз хваробу сэрца, а таксама іншыя хранічныя захворваньні. У зьняволеньні стан яго здароўя істотна пагоршыўся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусы ставіліся да суседзяў і каго найбольш хвалілі

У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору?

Пра гэта і іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/u4zMFO4xuyw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Данос на пісьменьніка Сашу Філіпенку напісаў ягоны дзед

Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў у інтэрвію DW Беларусь, што данос на яго напісаў родны дзед. «Ён падсеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга, што адбываецца. Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік», — расказаў Філіпенка.

У лютым стала вядома, што на пісьменьніка Філіпенку завялі крымінальную справу. Па якім артыкуле — невядома. Паведамлялі, што «яшчэ дзьве іншыя справы ў працэсе завядзеньня»:

https://smarturl.click/1d346

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚈 Чыгуначныя перавозкі паміж Беларусьсю і Польшчай з пачатку вайны ва Ўкраіне зьнізіліся ўдвая

У Падляскім ваяводзтве, дзе дзейнічаюць два чыгуначныя пераходы, польскі бок фіксуе больш чым двухразовае падзеньне перавозак.

На станцыі «Кузьня Беластоцкая» ў 2022 годзе абслужылі каля 2,6 тысячы грузавых цягнікоў, а ў 2023 годзе — 1,2 тыс.
У Семянуўцы ў 2022 годзе адправілі 2,6 тысячы саставаў, у 2023-ім — 1,7 тысячы. На памежным пераходзе «Тэрэспаль — Берасьце» у 2022 абарот саставаў зьнізіўся на 60% у параўнаньні з 2021 годам, за 2023 год зьвестак няма:

https://smarturl.click/LY3G3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мянялася стаўленьне да вайны беларусаў, украінцаў і расейцаў

Як і ў чым за два гады поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны зьмянілася стаўленьне да гэтай вайны грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі? Прааналізавалі вынікі апытаньняў 7 дасьледчых цэнтраў з трох краінаў:

https://smarturl.click/VDRGn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве патлумачылі, чаму закрылі яшчэ два КПП на мяжы

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што закрыцьцё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю абумоўлена некалькімі фактарамі, у тым ліку недахопам рэсурсаў для якаснага кантролю і актывізацыяй дзейнасьці беларускіх спэцслужбаў супраць Літвы.

https://smarturl.click/JDnnO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У адных — без праблем, у іншых — «зруйнаванае жыцьцё». Як жывуць беларусы, якія засталіся бязь дзейных пашпартоў

Свабода пагаварыла з чатырма беларусамі, у якіх няма дзейнага пашпарта. Адны жывуць амаль без складанасьцяў. Іншыя ня могуць наняць жытло, працаваць, адкрыць бізнэс, выехаць за мяжу.

https://smarturl.click/O0L03

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Швайцарыі стварылі групу спэцыялістаў для кантролю за санкцыямі супраць Беларусі і Расеі

У Дзяржаўны сакратарыят эканомікі краіны паступіла агулам каля 230 паведамленьняў аб падазроных выпадках, таму ўлады Канфэдэрацыі вырашылі больш пільна сачыць за выкананьнем санкцыйных патрабаваньняў.

https://smarturl.click/mpBp0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Забароняць прадаваць нерухомасьць без прысутнасьці ўласьніка». Спэцслужбы зацікавіліся дзейнасьцю натарыюсаў

У беларусаў, якія жывуць за мяжой, пасьля восеньскага ўказу Лукашэнкі ўзьніклі праблемы з продажам нерухомасьці па даверанасьці.

Як стала вядома Свабодзе, у неўзабаве гэты працэс можа яшчэ больш ускладніцца.

https://smarturl.click/opVJa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэхія працягнула забарону на выдачу візаў і дазволаў на жыхарства беларусам

Пры гэтым краіна пастараецца спрыяць дзеячам беларускай апазыцыі і студэнтам.

У сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну Чэхія больш ня будзе выдаваць візы і дазволы на жыхарства беларусам. Прэм’ер-міністар Пэтэр Фіяла абвясьціў аб падаўжэньні пастановы на прапанову Міністэрства замежных спраў. Аднак, паводле яго слоў, кабінэт міністраў таксама павінен стварыць умовы для дзейнасьці ў Чэхіі апазыцыі або студэнтаў, якія не жадаюць мець нічога агульнага з рэжымам у Беларусі.

Кабінэт міністраў Чэхіі неўзабаве пасьля паўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну ў 2022 годзе вырашыў спыніць выдачу візаў грамадзянам Расеі, а потым і Беларусі, за выключэньнем гуманітарных выпадкаў. Дагэтуль пастанова дзейнічала да 31 сакавіка, цяпер МЗС прапанаваў новую пастанову ўраду без канкрэтнага тэрміну спыненьня.

https://smarturl.click/jk7B8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк назваў Навальную праектам «кухарка-2». Вядомыя жанчыны Беларусі адрэагавалі

Апазыцыйны палітык у эміграцыі, лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк апублікаваў у сваіх сацсетках крытычны допіс пра сьмерць Навальнага і заяву ягонай удавы Юліі, што яна працягне справу расейскага апазыцыйнага палітыка.

У допісе зьмяшчаліся традыцыйныя для палітыка цьверджаньні пра супрацу з расейскімі спэцслужбамі. Зянон Пазьняк таксама піша пра «праект «кухарка-2»», праўдападобна, параўноўваючы Юлію Навальную зь лідэркай дэмсілаў Сьвятланай Ціханоўскай, якая працягнула справу зьняволенага мужа.

Свабода папрасіла гендэрных экспэртак пракамэнтаваць рэзкі допіс:

https://smarturl.click/z22xJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кабінкі бяз шторак, падарункі выбарнікам, першае затрыманьне, ЦВК кажа пра яўку ў 14,61%: як праходзіць датэрміновае галасаваньне ў Беларусі

21 лютага ЦВК заявіў, што за два дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі ўжо 14,61% грамадзян.

У кабінках для галасаваньня адсутнічаюць шторкі, але ёсьць папярэджаньні аб адказнасьці за вынас бюлэтэняў папярэджаньне ці яго фатаграфаваньне. На адным участку чалавек паспрабаваў вынесьці 2 бюлетэні — камісія паведаміла пра гэта ў міліцыю. Як вынікае зь дзяржаўных СМІ, маладым выбарнікам БРСМ дорыць падарункі. Паводле праваабаронцаў, сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў «сарваць выбары»:

https://smarturl.click/XyyzL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уніформа для дэпутатаў. Якім будзе новы «парлямэнт»

Сяргей Дубавец піша пра выбарчую кампанію 25 лютага:

«У мэдыя зьявіліся сьпісы найбольш верагодных дэпутатаў новай Палаты прадстаўнікоў. Большасьці гэтых будучых заканадаўцаў у Беларусі ніхто ня ведае, а за некалькіх асобаў, якіх людзі маглі бачыць у тэлевізары, падставаў галасаваць няма»:

https://smarturl.click/dppOz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 лютага

🇪🇺 Эўразьвяз зацьвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне

🇱🇹 Літва з сакавіка закрые яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, дзейных застанецца толькі два

👫 «Бэльгійцы папрасілі, каб пагаварыў па-беларуску, а я...» Гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову

👥 Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі ў штрафных ізалятарах калёній

🎥 Баевікі на выбарчым участку. Як праходзяць выбары ў Беларусі чаму сілавікі рыхтуюцца да іх як да ІІІ сусьветнай вайны

🙍🏻‍♂️«Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус

🚗 Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна

👫«Гісторыя на свабодзе». Станоўчым прыкладам сярод суседзяў беларусы лічылі латышоў і літоўцаў — Уладзімер Лобач

👱🏼‍♂️ Лукашэнка разумее: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг

🗣Гісторык Аляксандар Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага

Учора Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, але гэтым разам Лукашэнка сам апрануў вайсковую форму, казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну.

Пра што ўсё гэта сьведчыць, абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам:

ВІДЭА: https://youtu.be/m1OBvawfFto

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лёндан увёў санкцыі супраць кіраўніцтва калёніі, дзе памёр Навальны. Узгадваем, ці ўводзілі санкцыі супраць начальнікаў турмаў Беларусі

У канцы 2021 году ЗША ўвялі санкцыі адносна кіраўніцтва ІЧУ на Акрэсьціна, а ў жніўні 2023 году Эўразьвяз увёў санкцыі супраць шэрагу цяперашніх і былы начальнікаў беларускіх папраўчых калёній, сярод якіх — кіраўніцтва калёніі № 17 у Шклове, дзе загінуў Вітольд Ашурак, і начальнік калёніі ў Баруйску, дзе днямі памер палітзьняволены актывіст і журналіст Ігар Леднік:

Усе санкцыі: https://smarturl.click/jkkqz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд пакінуў у сіле санкцыі супраць «Гродна Азота» і «Хімвалакна»

Прадпрыемствы «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно» зьвярнуліся 2 сакавіка 2022 года з пазовам у Эўрапейскі суд. Яны патрабавалі адмяніць санкцыі, але суд пазоў не падтрымаў і 21 лютага пакінуў санкцыі ў сіле.

Цяпер прадпрыемствы мусяць аплаціць судовыя выдаткі:

https://smarturl.click/w99Vy

Читать полностью…
Подписаться на канал