radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У «Валадарцы» не засталося вязьняў, СІЗА-1 перавялі ў Менскі раён

Самы стары сьледчы ізалятар Беларусі, які знаходзіўся ў цэнтры Менску, афіцыйна расфармавалі. Паводле інфармацыі dissident.by, сама меней 42 палітвязьні знаходзіліся якраз на «Валадарцы». Цяпер іх перавезьлі ў Менскі раён.

https://smarturl.click/dpX7Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выданьні «DW Беларусь» і UDF.by прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»

У «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі выданьне «DW Беларусь». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. Таксама ў сьпісе апынулася і выданьне UDF.by, на якім публікуюцца навіны і аналітыка беларускай палітыкі, эканомікі і грамадзкай сфэры.

https://smarturl.click/0eG4m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманьні ў Лідзе і Менску

За выходныя стала вядома пра аблаву ў Лідзе, пры якой затрымалі 5 чалавек, аднаго зь іх — на працы. А з анонсу дзяржаўнага тэлеканалу АНТ стала вядома пра затрыманьне 4 студэнтаў БНТУ.

https://smarturl.click/8EnJL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: самагубства Гітлера; народзіны Яраслава Гашака, аўтара прыгодаў удалага ваякі Швэйк

29 красавіка 1883 году нарадзіўся чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак (на фота), аўтар прыгодаў удалага ваякі Швэйка.

29 красавіка 1945 году, калі пачаўся штурм Райхстагу, скончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер.

Іншыя адметныя даты і падзеі 29 красавіка ў гісторыі – у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYnxX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 красавіка

📌 «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі «базу даносаў у КДБ»

📌 Удзельнікі арганізацыі «Несьмяротны полк» падалі ў суд скаргу на адмову ў афіцыйнай рэгістрацыі

📌 Беларускія памежнікі заявілі, што выкрылі незаконную схему пастаўкі аўтамабіляў у краіну

📌 У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»

📌 У Беларусі дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансыянаты»

📌 Фальшывыя сябры перакладніка. Прайдзіце наш моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне затрымалі грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у забойстве двух украінцаў

У нямецкай зямлі Баварыя ў горадзе Мурнаў затрымалі 57-гадовага грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у забойстве нажом двух грамадзян Украіны. Паліцыя Баварыі паведаміла, што напад адбыўся ўвечары ў суботу, 27 красавіка, на тэрыторыі гандлёвага цэнтру.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што забітыя былі ўкраінскімі вайскоўцамі, якія праходзілі рэабілітацыю ў Нямеччыне. https://smarturl.click/JDgvk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу 39-гадовай Натальлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак або заклікі да такіх дзеяньняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь). Справу вядзе судзьдзя Жанна Брысіна. https://smarturl.click/Da2Bm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Хто сёньня ў нас маральны аўтарытэт?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Найчасьцей беларусы так кажуць пра бацькоў. Гэта адказ нармальнага чалавека, «ябацькі» так ня скажуць. Што да ўсёй нацыі, дык нязьменны, на маю думку, аўтарытэт Васіля Быкава. Рэжым ня мае маральных аўтарытэтаў, бо адкінуў «хімэру маралі» і па сутнасьці сваёй хамскі. Таму маральныя аўтарытэты зь ягонае волі апынуліся ў турмах. Гэта сапраўдныя героі, і мы, на жаль, пазбаўленыя магчымасьці чуць іхны голас. Што да тых, хто на свабодзе, яны толькі ў працэсе фармаваньня новай сыстэмы маральных аўтарытэтаў: хтосьці страчвае сваю ранейшую вагу, хтосьці, наадварот, набывае.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансыянаты»

У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўваньні». Пэўныя зьмяненьні тычацца і выплаты пэнсій.

https://smarturl.click/VDBzQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Брусэлі беларусы зладзілі «Чарнобыльскі шлях 2024»

Гэта была акцыя супраць дыктатуры, пагрозы ядзернай вайны і супраць разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

У Місіі Дэмакратычнай Беларусі прайшоў прагляд фільму «Атамны дождж для беларусаў», таксама тут чыталі вершы пра Чарнобыль і напісалі паштоўкі палітвязьням.

Фота і відэа чытачоў Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белавія» пачынае рэгулярна лётаць зь Менску ў Махачкалу

Палёты Менск-Махачкала-Менск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па пятніцах. Час палёту — каля трох з паловай гадзінаў.

https://smarturl.click/G6Y7g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзясяткі тарнада пранесьліся па тэрыторыі некалькіх штатаў у ЗША

Разбуральныя тарнада былі зафіксаваныя ў Тэхасе, Акляхоме, Канзасе, Нябрасцы, Аёве і іншых штатах. Пашкоджаныя сотні будынкаў. Інфармацыі аб ахвярах няма, аднак ратавальнікі дагэтуль абшукваюць разбураныя дамы, паведамляе CNN.

Чакаецца, што пагроза тарнада захаваецца да нядзелі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеі 27 красавіка ў Беларусі і вакол яе, а таксама важныя публікацыі Свабоды

▪️У Варшаве памерла 33-гадовая грамадзкая актывістка Вольга Жураўлёва

▪️Расеец спрабаваў вылецець па чужым пашпарце зь Менску ў Ерэван, каб папрасіць прытулку

▪️12-гадовы футбаліст зь Беларусі зрабіў выбар паміж «Рэал Мадрыдам» і «Барсэлёнай»

▪️У рамках праекту «Артэфакты. Музэй Вольнай Беларусі» выйшаў фільм пра моўных актывістаў Аліну Нагорную і Ігара Случака

▪️Тролінг гендэрных квотаў і забарона на ўдзел каліноўцам. Як праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду

▪️«Мы нікога ў Беларусі не трымаем». Чаму Лукашэнка і Пуцін не закрылі межы для тых, хто ўцякае ад рэпрэсій

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі і ў Расеі ўсё часьцей гараць аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Часам транспарт загараўся падчас руху, калі ўсярэдзіне знаходзіліся пасажыры. Летась Санкт-Пецярбург нават зьняў аўтобусы МАЗ з усіх маршрутаў і перастаў іх закупляць.

Як гэтыя выпадкі зьвязаныя зь міжнароднымі санкцыямі?
https://smarturl.click/Zy5j2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве памерла 33-гадовая грамадзкая актывістка Вольга Жураўлёва
З 2006 году Вольга Жураўлёва (Капланоўская) ўдзельнічала ў дэмакратычным руху, уваходзіла ў аб’яднаньні «Зубр», «Малады Фронт», «Альтэрнатыва», «Гавары праўду».

У 2014 яна выйшла на адзіночны пікет з плякатам «Сьмерць крамлёўскім акупантам» на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

«Бо я нязгодная з тым, што Крэмль правакуе вайну ва Ўкраіне, – патлумачыла тады Вольга журналістам Свабоды. – І плюс у той дзень было падпісаньне дамовы аб ЭАЭС, а я лічу, што нам трэба ад яго трымацца далей. Наша краіна павінна заставацца незалежнай!»
https://smarturl.click/xBk8e
Архіўнае відэа. Вольга Жураўлёва ў 2014 годзе, пасьля затрыманьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Telegram заблякаваў чат-бот украінскай выведкі і іншых афіцыйных структур

Празь некалькі гадзін блякаваньня ботаў яны зноў пачалі працаваць. Але за гэты час праблемы выклікалі жвавае абмеркаваньне ва ўкраінскай супольнасьці.

https://smarturl.click/JDg8O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔎 Увага, пошук!

Шукаем людзей, на якіх напісалі даносы і яны знайшлі сябе ў «базе КДБ», апублікаванай «Кібэрпартызанамі». Напішыце нам, гэта ананімна.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пасьля Акрэсьціна мы забралі заяву на развод»

Пра пагрозы электрашокерам, каву ад самага агрэсіўнага сілавіка ў балаклаве і ўратаваньне шлюбу. Як цяпер адбываюць адміністрацыйнае пакараньне, расказала былая зьняволеная.

https://smarturl.click/nyJ4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне Белсат і BelPol: у Расеі будуюць новую рэзыдэнцыю Лукашэнкі

Белсат і BelPol у супольным расьсьледаваньні паведамляюць, што ў Краснай Паляне каля расейскага гораду Сочы будуюць новую рэзыдэнцыю для Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле расьсьледнікаў, на зямельным участку, які раней належыў Беларусі, рэзыдэнцыю ад 2022 году будуе прыватная расейская фірма, зьвязаная з даўнім паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам. Кошт праекту ацэньваюць на 50 мільёнаў даляраў, а рынкавы кошт зямельнага ўчастку каля 100 мільёнаў даляраў. Пры гэтым паводле дамовы, якую атрымалі расьсьледнікі, участак прадалі расейскай фірме на загад Лукашэнкі па цане прыблізна ў 20 разоў ніжэйшай за рынкавую.   https://smarturl.click/9zGOD

На фота Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ў Краснай Паляне ў лютым 2021 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла пра пажар на заводзе Мотавела ў Менску. Абноўлена: Пазьней МНС паведаміла, што гарэла будаўнічае сьмецьце, пажар пагасілі і ніхто не пацярпеў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters: Маск наведвае Кітай, каб дамовіцца пра запуск праграмы для самакіраваных аўтамабіляў

Агенцтва Reuters паведаміла, што сёньня, 28 красавіка, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск прыляцеў у Пэкін. Пра гэты візыт раней не паведамлялася.

Паводле крыніцы Reuters, Маск сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітаю, каб абмеркаваць запуск праграмы для аўтаномных аўтамабіляў, а таксама дазвол выкарыстоўваць па-за межамі Кітаю, сабраныя там дадзеныя.

Дзяржаўныя кітайскія мэдыі паведамілі пра сустрэчу Маска з прэм’ер-міністрам Кітаю Лі Цянам. Маск пацьвердзіў сустрэчу ў сваёй сацыяльнай сетцы X. https://smarturl.click/nyJxV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія памежнікі заявілі, што выкрылі незаконную схему пастаўкі аўтамабіляў у краіну

Спосаб, з дапамогай якога машыны з Эўразьвязу ўвозілі ў Беларусь, быў простым: на іх выраблялі беларускія рэгістрацыйныя нумары і падраблялі дакумэнты.

https://smarturl.click/EeMEJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі «базу даносаў КДБ»

Група хакераў заявіла пра тое, што здабыла шмат закрытых зьвестак у выніку ўзлому сайту Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі.

Вынікі сваёй апэрацыі «Кібэрпатызаны» назвалі «зьліваам даносаў у КДБ». Каля 40 тысяч зваротаў зьявіліся на сайце КДБ за 9 гадоў.

«Калі вы раптам не заўважылі, то разам з базай сайту КДБ мы выклалі ў сетку і даносы, якія адпраўлялі чэкістам праз партал зь верасьня 2014 па жнівень 2023 гг. Цяпер скаргі „інфарматараў“ КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсьці на супрацоўніцтва. Самыя цікавыя зь іх ужо хутка на нашым канале», — напісалі «Кібэрпартызаны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У касьцёле Арханёла Міхала ў Наваградку ўрачыста адкрылі крыпту

У касьцёле для наведваньня ўрачыста адкрылі крыпту імя Сьвятога Дамініка і біскупа Віта. Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касьцёлу, дзе ёсьць пахаваньні айцоў дамініканцаў і сям’я фундатараў касьцёлу з роду Хадкевічаў.

https://smarturl.click/z2qYJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фальшывыя сябры перакладніка. Моўны ТЭСТ

Падобныя словы ў блізкіх мовах дапамагаюць разуменьню, калі азначаюць тое самае. Але бывае, што яны маюць зусім розныя значэньні і ўводзяць у аблуду. А беларускамоўных часам блытаюць сугучныя расейскія словы. Ці ўмеем разьмяжоўваць розныя мовы?

https://smarturl.click/dpXxz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Францішка Багушэвіча

28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, асьветнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.
Як Багушэвіч хаваўся ва Ўкраіне пасьля паўстаньня 1863-га

Іншыя адметныя даты і падзеі 28 красавіка ў гісторыі – у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdGJO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генштаб Украіны: «Сытуацыя на фронце складаная». На Данеччыне ідуць цяжкія баі

За 9 месяцаў пасьля захопу Аўдзееўкі расейскія войскі прасунуліся на 12 км на захад.
https://smarturl.click/e5XAk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зянону Пазьняку ўручылі Ордэн Пагоні ад Рады БНР. Днямі палітык адзначыў 80-гадовы юбілей

Цырымонія адбылася ў Беларускім доме ў Варшаве, паведамляе Belsat. Такой жа ўзнагародаю Рада БНР уганаравала праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні.

Узнагароды Рады БНР атрымалі і іншыя выбітныя беларусы. Мэдалём Ордэну Пагоні адзначаныя дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і намеснік камандзіра Вадзім Кабанчук, куратарка кніжнай калекцыі Бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане Караліна Мацкевіч, шэраг іншых беларусаў.

Відэа: Белсат.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расеец спрабаваў вылецець па чужым пашпарце зь Менску ў Ерэван, каб папрасіць прытулку

«Зламысьнік паведаміў, што чужы пашпарт „выпадкова“ знайшоў на тэрыторыі Расеі і вырашыў зь яго дапамогай перасекчы беларускую мяжу», — заявілі памежнікі. Што яму пагражае?
https://smarturl.click/0eGO8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кожная пятая арганізацыя ў Беларусі — стратная

Паводле статыстыкі Белстату, у студзені-лютым 2024 году 19% арганізацый Беларусі былі стратнымі. У параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам, колькасьць стратных арганізацый павялічылася на 19 (да 1134), але пры гэтым сума стратаў за гэты пэрыяд вырасла на 76,9% і склала склала амаль 1,4 мільярды беларускіх рублёў:

https://smarturl.click/mp1q5

Читать полностью…
Подписаться на канал