Яшчэ аднаго беларуса затрымалі за камэнтар пра тэракт у канцэртнай залі пад Масквой
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з супрацоўнікам будаўнічай фірмы. На ім ён кажа, што нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, адкуль рабіў рэпосты знаёмым, а таксама пакінуў «нэгатыўны камэнтар» пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».
Гэта 13-ты беларус, пра якога вядома, што яго затрымалі за камэнтары пра тэракт у Расеі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў камэнтарах, чаму пасьля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі імпрэзы, а калі Расея бамбіць украінцаў — не.
Раней стала вядома, што жыхар Капыля пакінуў камэнтар, у якім выказаў сваё меркаваньне, што за тэрактам у Расеі могуць стаяць расейскія ўлады. Пра яго жорсткае затрыманьне стала вядома з праўладных каналаў.
Латушка прадставіць рабочай групе Рады ЭЗ шляхі прыцягненьня Лукашэнкі да адказнасьці
Рабочая група Рады Эўрапейскага Зьвязу па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі 8 красавіка разгледзіць беларускае пытаньне, паведаміла «Позірку» прэс-служба намесьніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта і кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Паўла Латушкі, які возьме ўдзел у гэтай сустрэчы.
https://smarturl.click/mpXlm
Саша Філіпенка ў сваім Instagram паведаміў, што ягоны раман «Былы сын» выходзіць па-беларуску.
«Мы будавалі, будавалі і нарэшце пабудавалі — «Былы сын» выходзіць па-беларуску ў выдавецтве „Гутэнбэрг” !!!»
Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменьнік родам зь Менску, жыве ў эміграцыі, ляўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаваньне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртаньне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п’ес. Ягоныя творы перакладзеныя больш як на 10 моваў.
Ён быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску ў 2020 годзе, асудзіў поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022-м.
Пасьля паводкі ў Расеі затапіла 10 з 17 рэгіёнаў Казахстану. Абвясьцілі надзвычайную сытуацыю
Адной з прычын маштабнай паводкі стаў павялічаны скід вады з Ірыклінскага вадасховішча ў Арэнбурскай вобласьці Расеі, дзе ў выніку прарыву дзьвюх дамбаў затапіла шмат населеных пунктаў.
Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ў краіне склалася цяжкая сытуацыя зь вясновай паводкай, якую выклікала моцнае раставаньне сьнегу.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце прэзыдэнта Казахстану, у дзесяці рэгіёнах праз паводку абвясьцілі рэжым надзвычайнай сытуацыі мясцовага маштабу. Урад стварыў рэспубліканскі штаб для ліквідацыі наступстваў.
https://smarturl.click/mpXbn
На выезд зь Беларусі ў Польшчу сабралася рэкордная чарга легкавікоў
Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, на выезд з Беларусі ў Польшчу на адзіным адкрытым цяпер памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль знаходзіцца 500 легкавых аўтамабіляў і 34 аўтобусы.
Як піша «Люстэрка», гэта рэкорд з пачатку году.
У чаце падарожнікаў паведамляюць, што, каб пераадолець беларуска-літоўскую мяжу на легкавым аўтамабілі, патрабуецца 12 гадзін, спазьненьне аўтобусаў адносна раскладу нязначнае.
Разам з тым на выезд зь Беларусі ў Літву ў Каменным Логу цяпер стаіць 130 аўтамабіляў і ніводнага аўтобуса.
400 «прадстаўнікоў грамадзкасьці» ва УНС. Як іх выбіралі і хто мае права выступаць ад «народу»
Пачынаючы з 1996 году, у Беларусі прайшло шэсьць Усебеларускіх народных сходаў. Сёлета ў чарговым возьмуць удзел 1200 чалавек. Траціна зь іх — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савету Рэспублікі, прадстаўнікі выканаўчай і судовай улады. У поўным складзе ва УНС прымуць удзел дэпутаты Менскага гарсавету. Рэшта — прадстаўнікі «канструктыўнай грамадзкасьці» — члены прафсаюзаў, саюзаў жанчын і вэтэранаў, партыі «Белая Русь» і БРСМ.
Расказваем, каго і як выбралі ў лік 400 «прадстаўнікоў грамадзкасьці»: https://smarturl.click/O0jGa
За мінулы год каля 10 чалавек асудзілі нібыта за «адзіночныя пікеты» на Зыбіцкай у Менску
За «адзіночныя пікеты» на вуліцы Зыбіцкай затрымалі каля 10 чалавек за 2023 год. Яны былі аштрафаваныя або атрымалі адміністратыўныя арышты на 15 сутак.
Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Минск-Новости» паведаміў судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітры Карсюк.
Расказваючы пра правапарушэньні на Зыбіцкай, Карсюк паведаміў: «Каля 10 спраў — аб парушэньні ўстаноўленага парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, калі адпачываючыя без атрыманьня прадугледжанага законам дазволу праводзілі адзіночныя пікеты, выкрыкваючы лёзунгі пратэстнага характару. У выніку вінаватыя асобы былі падвергнутыя адміністрацыйным спагнаньням — ад штрафаў да арышту тэрмінам на 15 сутак».
https://smarturl.click/71Qve
Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель двух беларускіх ваяроў
Загінулыя ваявалі ў батальёне «Волат». Дэталяў гібелі не паведамляецца з прычын бясьпекі. У відэапаведамленьні прэсавай службы палка гаворыцца: «Полк Каліноўскага паведамляе, што пры выкананьні адной з баявых задач загінулі два ваяра батальёну «Волат».
Перад гэтым мінулай восеньню паведамлялася, што загінулага беларуса-добраахвотніка «Бахуса» пахаваюць 21 кастрычніка на Івана-Франкоўшчыне. Тады ж Свабода падлічыла, што з пачатку вайны 24 лютага 2024 году сама меней 35 беларускіх добраахвотнікаў (цяпер 37), а з 2014 году — больш за 40.
https://smarturl.click/e5W0k
У Беларусь прыбыла партыя расейскіх верталётаў Мі-35М
Аб прыбыцьці чарговай партыі расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
Гэта ўжо другая партыя такіх верталётаў расейскай вытворчасьці для беларускай арміі, першая прыбыла ў Беларусь 17 жніўня 2023 году.
2 красавіка Аляксандар Лукашэнка ў часе свайго наведваньня Горадні выказаўся аб падрыхтоўцы да вайны: «Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра. „Хочаш міру — рыхтуйся да вайны“, ня я гэта прыдумаў».
https://smarturl.click/5O4Z3
Ня толькі збожжа. Літва прапанавала павялічыць мыта на імпарт у ЭЗ рыбы і гародніны зь Беларусі і Расеі
У Брусэлі 5 красавіка пачаўся разгляд прапановы Эўракамісіі пра павышэньне імпартных мытаў на расейскае і беларускае збожжа. Тым часам Літва прапанавала таксама павысіць іх на гародніну і рыбную прадукцыю з гэтых краінаў, паведамляе выданьне 15min.lt.
«Мы прапануем распаўсюдзіць адпаведныя захады хаця б на тыя катэгорыі, якія ў асноўным імпартуюцца ў Эўрапейскі Зьвяз — гародніну, рыбную прадукцыю. Мы лічым, што амаральна імпартаваць прадукцыю гэтых краін і дапамагаць акумуляваць прыбытак агрэсару, які фінансуе вайну ва Ўкраіне, і ў той жа час наносіць шкоду мясцовым вытворцам Эўразьвязу», — заявілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Літвы.
https://smarturl.click/opwJB
Reuters: Магнат нерухомасьці з ААЭ, які займаўся будаўніцтвам «Паўночнага берагу», пакідае Беларусь
Эмірацкі магнат нерухомасьці Мухамэд Алі аль-Абар ініцыяваў продаж прыналежных яму актываў у Беларусі, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы: ён дасягнуў папярэдняй дамовы аб продажы сваёй долі ў шматмільярдным праекце нерухомасьці ў Менску. Гаворка пра шматфункцыянальны жылы комплекс «Паўночны бераг», які будуецца ў Менску.
Пад праект «Паўночнага берага» Лукашэнка ў 2021 годзе нават выпусьціў адмысловы ўказ № 186, згодна зь якім інвэстару даваліся шматлікія прэфэрэнцыі:
https://smarturl.click/xB4Bm
Беларусь — у топе краін сьвету з самым высокім узроўнем разводаў
Беларусь заняла 6-е месца сярод краін з самым высокім узроўнем разводаў у сьвеце — з паказчыкам 3,7 на 1 тысячу чалавек, згодна зь нядаўнім дасьледаваньнем амэрыканскай кампаніі Petrelli Previtera. У першай пяцёрцы рэкардсмэнаў рэйтынгу апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам Расея і Малдова:
https://smarturl.click/B60z5
«Беларускасьць — гэта не варыянт рускасьці». Віктар Корбут пра ролю ў лёсе Беларусі «Нашай долі» і «Нашай нівы»
Беларускі дасьледнік Віктар Корбут абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму: «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“».
«Я шчыра жадаю беларусам аб’яднацца ў нацыю, але аб’яднаць можа толькі мова», — кажа ён.
На прэзыдэнцкіх выбарах у Славакіі перамог Петэр Пелегрыні, які выступае супраць ваеннай дапамогі Ўкраіне
Сьпікер парлямэнту і лідэр партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя» Пэтэр Пелегрыні набраў 53,12% галасоў і перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Славакіі, умацаваўшы ўладу прарасейскага прэм’ер-міністра Робэрта Фіца. Яго празаходні апанэнт Іван Корчак набраў 46,87% галасоў. Пелегрыні — даўні саюзьнік прэм'ер-міністра Робэрта Фіца:
https://smarturl.click/5OAkJ
Пра Беларусь, дэфіцыт снарадаў, мабілізацыю. Асноўнае з новага інтэрвію Зяленскага
-Зь Беларусі мы пакуль ня бачым пагроз, але тут тры магутныя лініі абароны і тут маецца войска
-Запасаў СПА можа не хапіць ужо празь месяц
-Інфармацыйныя дывэрсіі Расеі з нагоды мабілізацыі спрацавалі ва Ўкраіне
https://smarturl.click/W3LEX
У Беларусі пачалі завочную справу супраць дзяўчыны знойдзенага павешаным у Кіеве актывіста
Сьледчыя органы Беларусі пачалі спэцыяльнае вядзеньне крымінальнай справы супраць беларускі Бажэны Жолудзь, якая з 2020 году знаходзіцца ва Ўкраіне.
Як паведаміў адмысловы Telegram-канал, створаны для інфармаваньня пра асобаў, супраць якіх вядзецца завочнае расьсьледаваньне, расьсьледаваньне вядуць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі.
https://smarturl.click/0eYpv
У Беларусі зьнізілі выдаткі на адукацыю і павялічылі фінансаваньне Камітэту судовых экспэртыз
Савет Міністраў Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў павялічыць у 2024 годзе выдаткі на Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.
Згодна з рашэньнем ураду, дадатковыя 674 273 рублі выдзеляць за кошт скарачэньня на тую ж суму фінансаваньня, прадугледжанага для Міністэрства адукацыі Беларусі на «вышэйшую і навукова арыентаваную адукацыю для падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі».
Нямецкія войскі пачынаюць прыбываюць у Літву, іх кантынгент складзе 5 тысяч вайскоўцаў
З 8 красавіка дня ў Літву пачынае прыбываць нямецкая брыгада Lietuva.
Як паведаміла агенцтву BNS Міністэрства абароны Літвы, першыя 20 вайскоўцаў прыбываюць 8 красавіка, каб «адказваць за плянаваньне перакідваньня брыгады ў Літву і ўзгадняць патрабаваньні да вайсковай інфраструктуры». Яшчэ 150 нямецкіх вайскоўцаў прыбудуць у Літву сёлета ў кастрычніку.
Як паведаміў LRT міністар абароны рэспублікі Лаўрынас Кашчунас, асноўная частка брыгады прыбудзе ў Літву з 2025 году, а поўнай апэратыўнай магутнасьці плянуецца дасягнуць у 2027 годзе.
Чакаецца, што ў Літву прыбудуць каля 5 тысяч нямецкіх вайскоўцаў. Іх месцамі службы будуць Рудніках і Рукле, дадаткова сем’і будуць жыць у Вільні і Коўна.
Лаўроў прыбыў у Кітай на перамовы па Ўкраіне і Азіяцка-Ціхаакіянскаму рэгіёну
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Кітай, паведаміў расейскі МЗС 8 красавіка, для, як адзначылі ў ведамстве, перамоваў аб вайне РФ ва Ўкраіне, двухбаковых сувязях і сытуацыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Лаўроў паразмаўляе са сваім кітайскім калегам Ван І на шэраг «гарачых тэм», сярод якіх таксама будзе супрацоўніцтва краін у міжнародных арганізацыях, такіх як ААН і «Група дваццаці» (G20), заяўлялі раней у Маскве.
https://smarturl.click/xB4YM
У Італіі знайшлі мёртвым кіроўцу зь Беларусі
Пра здарэньне паведаміла італьянскае выданьне «L’arena».
54 гадовага беларуса без прыкмет жыцьця знайшлі калегі ў горадзе Пэск’ера-дэль-Гарда, правінцыя Вэрона. Ён знаходзіўся побач са сваім аўтамабілем. Імаверна, сьмерць была натуральнай, адзначае выданьне, паколькі першасны агляд ня выявіў прыкмет, якія маглі б быць падазронымі. Апыталі дваіх іншых кіроўцаў, якія былі на месцы. Паліцыя адкрыла расьсьледаваньне.
Ілюстрацыйнае фота Reuters
8 красавіка 1903 году нарадзіўся Аляксандар Скібнеўскі, тэатральны рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафэсар. У пасьляваенныя часы 10 гадоў быў галоўным рэжысэрам Тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, паставіў этапныя для гэтага тэатру спэктаклі паводле п’есаў Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» і Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка», шмат іншых спэктакляў.
Іншыя адметныя падзеі і даты 8 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/opwjw
Беларускія спартоўцы паводле стану на 7 красавіка атрымалі 16 алімпійскіх ліцэнзій
У Баку завяршылася эўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барцоў вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі 4 ліцэнзіі: Арыян Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадзімагамедаў (да 74 кг), Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг). У беларускай каманды на 7 красавіка 16 алімпійскіх ліцэнзій. Адбор на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў іншых відах спорту працягваецца.
Раней выканкам МАК рэкамэндаваў дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах толькі ў якасьці нэўтральных атлетаў, прычым толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрымку вайны, якую Расея пачала супраць Украіны, і хто ня зьвязаны з узброенымі сіламі ці органамі дзяржаўнай бясьпекі Расеі і Беларусі. Таксама спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць узяць удзел у парадзе дэлегацый на цырымоніі адкрыцьця гульняў.
https://smarturl.click/M1jGV
Кіраўнік МАГАТЭ пацьвердзіў выбух дрона на Запароскай АЭС
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ААН па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі пацьвердзіў выбух дрона на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі, якую кантралююць расейскія вайскоўцы.
Гросі не ўдакладніў, які з бакоў канфлікту запусьціў бесьпілётнік. «Як паведамілі на ЗАЭС экспэртам МАГАТЭ, сёньня на аб’екце выбухнуў дрон. Гэта адпавядае нашым назіраньням. Я заклікаю ўстрымлівацца ад дзеяньняў, якія супярэчаць пяці прынцыпам МАГАТЭ і парушаюць ядзерную бясьпеку», — гаворыцца ў паведамленьні Рафаэля Гросі ў сацсетцы Х.
https://smarturl.click/LYw3e
Святлана Ціханоўская: «У Беларусі людзі жывуць, як у ГУЛАГу. Санкцыі ня могуць быць эфэктыўнымі, пакуль існуюць спосабы іх абысьці»
Беларуская дэмакратычная лідэрка ў інтэрвію для чэскага навіновага тэлеканалу ČT24 распавяла пра мэханізмы ціску на рэжым і прааналізавала, як за апошні час зьмяніліся думкі ў грамадзян Беларусі.
Асобна Святлана Ціханоўская адказала на пытаньні пра палітвязьняў і падкрэсьліла: яны нязломныя. Пра гэта інфармуе афіцыйны ТГ-канал дэмакратычнай лідэркі.
«Мы разумеем: ціск на рэжым — гэта ня срэбная куля, якая вырашыць усе праблемы, але гэта эфэктыўны мэханізм. Тым ня менш, санкцыі ня могуць быць эфэктыўнымі, пакуль існуюць спосабы іх абысьці. Таму ўсе шляхі павінны быць зачыненыя, каб рэжым ня мог здабываць карысьць з адносінаў з Эўропай».
https://smarturl.click/kjmjk
Ці добра вы ведаеце гісторыю шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
Увесь час існаваньня Вялікага Княства Літоўскага, на працягу пяці з паловай стагодзьдзяў (з ХIII да XVIII), прывілеяваным і кіроўным станам гэтай дзяржавы была шляхта. Гісторыкі называюць яе «палітычным народам» ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю шляхты, з дапамогай нашага тэсту:
https://smarturl.click/9z1gp
У цэнтры Варшавы беларускія актывісты прынялі ўдзел у пэрформансе, прысьвечаным супрацьдзеяньню гандлю ЭЗ зь Беларусьсю і Расеяй
Удзельнікі акцыі аблілі беларускія і расейскія тавары бурачным канцэнтратам, які сымбалізуе «кроў украінцаў». Яны патрабуюць, каб ЭЗ увёў поўны байкот беларускай і расейскай прадукцыі. Свабодзе даслалі відэа з акцыі, фота @belamova.
5 красавіка ў Брусэлі пачаўся разгляд прапановы Эўракамісіі пра павышэньне імпартных мытаў на расейскае і беларускае збожжа. Літва прапанавала таксама павысіць іх на гародніну і рыбную прадукцыю з гэтых краінаў.
На трохбаковай сустрэчы дэлегацый парлямэнтаў Літвы, Польшчы, Украіны і прадстаўнікоў аграрыяў гэтых краін ўзгаднілі дэклярацыю, мэта якой — забарона імпарту ў гэтыя краіны і транзыту празь іх тэрыторыю расейскіх і беларускіх прадуктаў харчаваньня:
https://smarturl.click/opwJB
3,6 тысячы вакансій. У Менгарвыканкаме расказалі, колькі і якіх лекараў не хапае ў сталіцы
Ва ўстановах аховы здароўя Менску вакантныя пасады 2 300 спэцыялістаў зь сярэдняй мэдыцынскай адукацыяй і 1 300 — з вышэйшай. Укамплектаванасьць лекарамі складае 79%, работнікамі зь сярэдняй мэдыцынскай адукацыяй — 74,6%. Больш за ўсё не хапае пэдыятраў і лекараў агульнай практыкі:
https://smarturl.click/Q1VM0
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму за час праўленьня Лукашэнкі і Пуціна тэракты адбываліся толькі ў Беларусі і Расеі, а ў іншых краінах рэгіёну нічога такога не было?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Прычына ў аўтарытарным характары ўлады, якая выкарыстоўвае такія здарэньні для застрашваньня ці мабілізацыі, ці нейкіх іншых сваіх мэтаў. Таму афіцыйнае раскрыцьцё такога злачынства ніколі не выклікае ўсіхнага даверу. У іншых нашых суседзяў характар улады іншы, апроч таго, ёсьць зьмяняльнасьць і рэальныя выбары кіраўнікоў.
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш, беларускай пісьменьніцы, дзяячкі беларускага адраджэньня. У 1948 Чэхаславаччына выдала СССР паэтку і яе мужа Янку. Праз шмат гадоў іх унук Міхась вырашыў прайсьці апошнімі чэскімі дарогамі сваіх славутых бабулі і дзеда.
Іншыя адметныя падзеі і даты 7 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/vwWlQ
Асноўнае за 6 красавіка ў Беларусі і вакол яе
Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская вярнулася з МКС на Зямлю
Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць СМС-позвы ў войска і ўзмацняе адказнасьць за ўхіленьне ад службы
Абвясьцілі ляўрэата літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Яе ўпершыню прысудзілі пасьмяротна
У Беларусі сёньня некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак, 14 чалавек у шпіталі
Споўнілася 25 гадоў з дня сьмерці палітыка і навукоўцы Генадзя Карпенкі. Сябры і калегі расказваюць пра яго
Другога шанцу ні Ўкраіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву ня ўдасца іх адбіць
«Куды коціцца сьвет». Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены