Беларускія дыпляматы паўдзельнічалі ў расейскіх акцыях «Несьмяротны полк» за мяжой. Шэсьці плянуюць і ў Беларусі
Беларускія дыпляматы прынялі ўдзел у акцыях «Несьмяротны полк», арганізаванымі расейскімі амбасадамі і «Рускімі дамамі» за мяжой, у Віетнаме і Ярданіі, заўважыла Reform.news. Супрацоўнікі амбасадаў выйшлі на акцыі з банэрамі «Беларусь памятае» ў Ханоі і ў Амане.
«Несьмяротны полк» — расейскі рух, ад пачатку заснаваны ў памяць удзельнікаў Другой усясьветнай вайны, з часам перайшоў пад апеку расейскіх уладаў, у ім узмацніліся ідэалягічны і прапагандысцкі складнікі. Маршы падтрымалі ваенную агрэсію ва Ўкраіне.
Сёлета прарасейскія сілы Беларусі зьбіраюцца арганізаваць на 9 траўня шэсьці «Несьмяротны полк» у Менску, абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі:
https://smarturl.click/JDRDq
Як назавуць эпоху позьняга Лукашэнкі? Пра некаторыя ўзроставыя хваробы дыктатарскіх рэжымаў
Нечакана для многіх Лукашэнка пачаў хваліцца ўласнымі посьпехамі і дасягненьнямі і падсумоўваць зробленае за тры дзесяцігодзьдзі пры ўладзе. Раней гэта не было яму ўласьціва. Што адбываецца? — Аналізуе Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/xB1BL
Яйкі +12%, паска +10%. Як за год падаражэў велікодны стол і колькі ён цяпер каштуе
За год велікодная булка даражэе на 10%. Паглядзелі, колькі каштуе накрыць сьвяточны стол і як даражэюць асноўныя стравы. Найбольш зь велікодных прадуктаў падаражэлі гародніна і мяса:
https://smarturl.click/W3j3D
Чаму беларусы пішуць даносы. Вынікі тыдня з Карбалевічам
На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.
Чаму людзі пішуць даносы адно на аднаго і як на гэтую зьяву ўплывае аўтарытарны рэжым? Навошта Лукашэнка наведвае пацярпелыя ад Чарнобылю рэгіёны? Якія паўнамоцтвы будуць мець абраныя чальцы Каардынацыйнай рады?
Над гэтымі пытаньнямі разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. https://www.youtube.com/watch?v=VinQafq8USM
За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу
Як паведамілі сваякі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.
Зьміцер адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары. https://smarturl.click/LYnBO
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «іншаземных агентах», які выклікаў пратэсты
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вэта на закон «аб замежных агентах», прыняты грузінскім парлямэнтам у трэцім чытаньні. Аднак урадавая партыя «Грузінская мара» мае дастаткова галасоў у парлямэнце, каб пераадолець прэзыдэнцкак вэта.
Закопраект выклікаў масавыя пратэсты. За апошнія тры дні міліцыя затрымала на акцыях каля сотні чалавек. https://smarturl.click/z2qVp
«Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: абяцаюць выдаліць вірус пасьля вызваленьня палітвязьняў
Група беларускіх хакераў «Кібэрпартызаны» заявілі аб правядзеньні другой за месяц атакі на прадпрыемства «Гродна Азот».
«У часе першай атакі на сетку „Гродна Азот“ заклалі вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. Учора адпрацавала першая сэрыя такіх „закладак“, якая павінны выдаліць дадзеныя ў многіх сотнях пэрсанальных кампутараў супрацоўнікаў, дакумэнтазварот, дамэн-кантролеры і іншыя сэрвэры», — адзначаецца ў паведамленьні «Кібэрпартызанаў».
Хакеры падкрэсьлілі, што пры выкананьні патрабаваньняў аб вызваленьні палітвязьняў «усе закладкі нэўтралізуюць і выдаляць». https://smarturl.click/l5LoY
Заснавальніц «Імагуру» будуць судзіць завочна
Супраць сузаснавальніц менскага стартап-хабу «Імагуру» распачалі спэцыяльнае вядзеньне. Тацяне Марыніч (на фота) і Анастасіі Хамянковай інкрымінавалі па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
https://smarturl.click/Q1B33
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Беларуская зона адчужэньня. radio_svaboda/video/7362239480876567813">Расказваем, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей
👉🏻 Акцябрын ці Алесь? radio_svaboda/video/7362981550264192261">Пагарталі «Нарматыўны слоўнік уласных імёнаў» за 2011 год і расказваем, якія беларускія народныя імёны ёсьць у ім
👉🏻 Пішчалаўскі замак. radio_svaboda/video/7363335715217771782">Цікавае пра самы стары сьледчы ізалятар у Беларусі і што зь ім цяпер
👉🏻 Гісторыя 98-гадовай беларускі, radio_svaboda/video/7363735179212410118">якая ўжо 80 гадоў жыве ў Аўстраліі, але дасюль размаўляе па-беларуску
👉🏻 1 траўня — radio_svaboda/video/7364078728101629189">думаеце, гэта выключна савецкае сьвята? — А вось і не! Расказваем
У Сусьветны дзень свабоды прэсы беларускія і літоўскія журналісты зладзілі ў турме на Лукішках у Вільні акцыю салідарнасьці са зьняволенымі калегамі ў Беларусі.
Журналісты вынесьлі партрэты палітвязьняў з муроў турмы, гэта сымбалізавала надзею на іх хуткае вызваленьне.
Дэмакратычныя сілы Беларусі і Эўрапарлямэнт падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве
Ліст аб супрацоўніцтве падпісалі Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Рабэрта Мэтсала і кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 3 траўня ў Валеце, сталіцы Мальты.
https://smarturl.click/opb8w
Беларусь упала на 167-е месца ў сьвеце ў рэйтынгу свабоды прэсы сярод 180 краін
«Рэпартэры бязь межаў», якія штогод складаюць рэйтынг свабоды прэсы, адзначылі, што пазыцыі Беларусі пагоршыліся яшчэ больш, бо журналістаў у краіне актыўна перасьледуюць на падставе змаганьня з «экстрэмізмам». Беларусь знаходзіцца паміж Саудаўская Арабіяй і Кубай, якія традыцыйна займаюць нізкія месцы ў рэйтынгу.
https://smarturl.click/M1XgV
Ужо сёньня: 233 гады першай у Эўропе Канстытуцыі
3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Больш падзей 3 траўня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/gp5Xw
На выяве: Ухваленьне Канстытуцыі 3 траўня. Карціна Казімежа Вайнякоўскага
Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ. Відэа
«Кібэрпартызаны» узламалі сайт КДБ і выклалі базу зваротаў. Мы патэлефанавалі даносчыкам і пагаварылі зь імі пра тое, чаму ім не падабаецца бел-чырвона-белы сьцяг і ці не шкадуюць пра свае звароты.
А прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юліяна Шаметавец расказала, ці цяжка было ўзломваць сайт і навошта яны выклалі базу зваротаў цяпер.
📽 https://www.youtube.com/watch?v=lP_F9MrNPp4
Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня
Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, даведалася ініцыятыва дапамогі палітвязьням. Плянаваны тэрмін выхаду з калёніі — 21 траўня.
Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей была асуджана на 2 гады пазбаўленьня волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле «непадпарадкаваньне адміністрацыі». Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўленьня волі.
У Лідзе сілавікі затрымалі работнікаў малочнакансэрвавага камбінату, «Лакафарбы» і некалькіх прыватных арганізацый
Пра аблаву сілавікоў у Лідзе паведаміў мясцовы прапагандысцкі тэлеграм-канал. Колькасьць затрыманых не называецца. Іх затрымалі нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). Аўтары канала сьцьвярджаюць, што затрыманыя будуць зьбіраць камяні з калгасных палёў падчас арышту:
https://smarturl.click/Xyny6
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Колькі сябе памятаю, заўсёды было: «Мы за мір!» І ўлада, і народ. А цяпер за мір саджаюць у турму. Чаму?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта заўсёды была крывадушнасьць уладаў. Што за Сталіным, што за Хрушчовым і наступнымі правіцелямі. «Усмиряли» танкамі Вугоршчыну і Чэхаславаччыну, пайшлі ў Афганістан, вялі гонку ўзбраеньняў і халодную вайну, чачэнскія войны, цяпер Украіна. А на транспарантах — «Не вайне!» Расейская ўлада стаіць на вайне, тэроры і агрэсіі — так было спрадвеку. Гарбачоўскі пэрыяд, калі да ўлады прыйшоў чалавек іншага тыпу, закончыўся хутка. І зноў вярнуліся вайна і тэрор.
Сёньня — дзень памяці беларускага паэта Анатоля Сыса
Анатоль Сыс праявіў сябе як яркая, харызматычная асоба. Паэта пры жыцьці называлі геніем, але ягоныя скандальныя паводзіны часам абуралі людзей. Аднойчы ледзь не дайшло да міжнароднага скандалу, калі паэт прачытаў міністру замежных спраў Расеі павучальны верш пра «расейскага мядзьведзя».
За свае 46 гадоў жыцьця Анатоль Сыс пасьпеў выпусьціць тры зборнікі вершаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002). Ён памёр 4 траўня 2005 году. На вершы Сыса пісалі песьні, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты».
Больш падзей 4 траўня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/vw0bw
Галоўнае за 3 траўня
📌 «Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: пасьля вызваленьня палітвязьняў вірус абяцаюць выдаліць
📌 За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу
📌 Дэмакратычныя сілы Беларусі і Эўрапарлямэнт падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве
📌 15 дыпляматаў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку
📌 Выбары ў КР: «Ёсьць два шляхі вызваліць палітвязьняў». Дыскусія Губарэвіча і Дабравольскага
📌 Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсіі
📌 «Плято» рэпрэсіяў, якое вымалёўвалася летась, разбурылася, — сацыёляг Генадзь Коршунаў
Выбары ў КР: Чаму маўчыць Ціханоўская
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
https://youtu.be/M8QXbo8jL04
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій на ўдзел у Алімпіядзе
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС).
19 сакавіка дырэктар дэпартамэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеад паведаміў, што спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў, але «ім будзе прадастаўленая магчымасьць перажыць гэтую падзею [у якасьці гледачоў]». «Гэта той жа сцэнар, які выкарыстоўваўся для незалежных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Барсэлёне 1992 года з былой Югаславіі», — сказаў прадстаўнік МАК. https://smarturl.click/Q1B9B
15 пасольстваў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку
Тры зьняволеныя журналісты атрымалі словы падтрымкі ад замежных дыпляматычных місій.
https://smarturl.click/JDgYk
Латвія пачала ствараць на мяжы зь Беларусьсю абарончыя лініі. Пакуль бязь мінаў
Латвія пачала будаваць уздоўж мяжы з Расеяй і Беларусьсю ланцужок апорных пунктаў — абарончыя ўмацаваньні, розныя перашкоды і склады боепрыпасаў.
https://smarturl.click/8En50
Арганізатары Алімпіяды ў Парыжы скасоўваюць запрашэньні беларускім і расейскім валянтэрам
У лістах маладым людзям паведамляюць, што тыя не прайшлі праверку.
Усяго 45 тысяч чалавек адабралі ў якасьці валянтэраў на Алімпіяду, якая пройдзе ў сталіцы Францыі 26 ліпеня — 11 жніўня. Затым валянтэры будуць працаваць падчас Паралімпіяды 28 жніўня — 8 верасьня.
https://smarturl.click/jkZq8
«Плято» рэпрэсіяў, якое вымалёўвалася летась, разбурылася, — Генадзь Коршунаў
Сацыёляг Генадзь Коршунаў аналізуе асноўныя тэндэнцыі ў палітыцы рэпрэсіяў, адзначае асаблівую ўвагу сілавікоў да дыяспараў і выбараў у Каардынацыйную раду і дае несуцяшальны прагноз на год: «Калі раней рэпрэсавалі тых, хто аказваў дапамогу сем’ям палітвязьняў, то цяпер пачалі караць тых, хто дапамогу атрымліваў».
https://smarturl.click/VDBe4
Ад Сяргея Ціханоўскага няма зьвестак больш за 420 дзён
Апроч Ціханоўскага, больш за год у поўнай ізаляцыі, у рэжыме інкамунікада знаходзяцца палітзьняволеныя Марыя Калесьнікава (бязь зьвестак — 443 дзён), Мікола Статкевіч (448 дзён), Максім Знак (449 дзён) і іншыя палітвязьні.
https://smarturl.click/67naY
«Герой без імя, аўтар бяз прозьвішча». Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсіі
«Расказвае чалавек, які не называе свайго імя. Піша журналіст, які не называе свайго імя. На фота таксама не відаць твару. Ці не сутыкнёмся мы некалі з тым, што журналіст сядзе і прыдумае сам сабе тэкст?» З нагоды Дня свабоды прэсы Свабода пагаварыла з трыма ўжо былымі беларускімі незалежнымі журналістамі пра тое, як зьмянілася іхнае жыцьцё, калі яны пакінулі прафэсію.
https://smarturl.click/pp18X
Галоўнае 2 траўня
🎫 Гомельская судзьдзя, якая ў 2020-м судзіла Ціханоўскага, прасілася на службу ў КДБ, але яе не ўзялі
🪢 «Паехала да былога мужа па алімэнты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі
🇱🇹 Сярод аўтараў зваротаў у КДБ Беларусі знайшліся літоўскія. Пра што яны паведамлялі
🇺🇦 Ва Ўкраіне распрацавалі правілы паводзінаў з спартоўцамі зь Беларусі і Расеі на Алімпіядзе ў Парыжы
🧷 Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня
📰 Кляштар, канцлягер, калёнія асаблівага рэжыму для рэцыдывістаў. Гісторыя глыбоцкай вязьніцы
💳 «ПіК Свабоды». Ударыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
☎️ Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ. Відэа
Міністэрства фінансаў ацаніла ўнёсак малога прадпрымальніцтва ў бюджэт дзяржавы
Намесьнік кіраўніка Міністэрства фінансаў Дзьмітры Кійко адзначыў, што дзейнасьць дробнага прадпрымальніцтва ў Беларусі накіраваная на рэалізацыю «прадпрымальніцкага патэнцыялу чалавека».
Папраўкі ў закон аб прадпрымальніках ён назваў «цалкам апраўданымі», бо яны «ў тым ліку ліквідуюць залішнюю канкурэнцыю» паміж суб’ектамі розных формаў.
https://smarturl.click/M1XD4
Гэта ўдарыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
Поўнае відэа: https://youtu.be/SnngE2qoAWU