Ад тэракту да тэрору. Што агульнага паміж выбухам у менскім мэтро і нападам на маскоўскі «Крокус Сіці Хол»
Тэракты здараюцца ў розных краінах — і ў дэмакратыях, і ў дыктатурах. Але ёсьць прынцыповае адрозьненьне ў тым, як да тэрактаў ставіцца ўлада, а таксама ў тым, у якім выглядзе тэракты застаюцца ў гісторыі. Пра гэта піша ў блогу Сяргей Дубавец:
«Пажыцьцёвыя кіраўнікі разглядаюць тэракт не як адасобленае злачынства, а як сродак утрыманьня сваёй улады».
Увага, пошук!🔎
Шукаем беларусаў, чые дзеці сёлета заканчваюць выпускныя клясы ў школах Польшчы і Літвы. Хочам задаць некалькі пытаньняў пра арганізацыю выпускных вечароў. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Хатняя мова. Гісторыі 90-гадовых беларусаў Аўстраліі, якія не забыліся на свае карані
Расказваем гісторыі трох беларусаў Аўстраліі: Яўгеніі з-пад Слоніма, Мікалая і Галіны з Падляшша. Ім ад 82 да 98 гадоў. Яны пражылі на зялёным кантынэнце больш, чым на радзіме, але не забылі сваёй мовы:
https://smarturl.click/vw7gQ
«Паранаідальна шукаў маскоўскі, амэрыканскі сьлед». Новыя дэталі ад Шклярава пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязьнямі ў «Амэрыканцы» — у другім эпізодзе падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ»
Другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы». Пра знаходжаньне ў сьледчым ізалятары КДБ расказваюць паліттэхноляг Віталь Шкляраў і адвакат Ільля Салей.
🎥 Другі эпізод падкасту: https://www.youtube.com/watch?v=Yb3AIlnNXTg
✍🏻 Тэкставая вэрсія + фрагмэнты, якія не ўвайшлі ў падкаст: https://smarturl.click/RADw9
МЗС Вялікай Брытаніі параіла ўстрымацца ад любых паездак у Беларусь
«У Беларусі праходзяць расейскія вайсковыя дзеяньні. Існуе некаторая рызыка таго, што прамы канфлікт, зьвязаны з вайной ва Ўкраіне, можа пашырыцца на Беларусь», — гаворыцца ў рэкамэндацыі. У ёй адзначаецца, што ў выпадку падарожжаў насуперак рэкамэндацыям «турыстычная страхоўка можа быць ануляваная», а консульская падтрымка «строга абмежаваная»:
https://smarturl.click/EeRaV
11 красавіка — гадавіна выбуху ў менскім мэтро
У гэты дзень у 2011 годзе адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі. Згодна з прысудам меркаваных выканаўцаў выбуху Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава расстралялі.
📚 Кніга Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро»
Іншыя адметныя падзеі і даты 11 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppD07
«Гісторыя на Свабодзе». Адыход Украіны ад ВКЛ пасьля Люблінскай уніі паспрыяў пачатку нацыянальнага працэсу беларусаў, — Дарота Міхалюк
Ці лічылі ў Польшчы на пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918–1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
📜 ТЭКСТ: https://smarturl.click/mpXGz
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/EndRjMYVDkI
«Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА
Крытыкаваў акупацыю Расеяй Беларусі. Пісаў «Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!» Служыў разам з Валерыем Сахашчыкам. Расказваем, што вядома пра памерлага вязьня Аляксандра Кулініча.
https://smarturl.click/8EMJQ
Моладзь уцякае за мяжу. Што робіць Лукашэнка?
Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццаціклясьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як і з дапамогай чаго ўлады спрабуюць затрымліваць маладых людзей у Беларусі.
Поўнае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=nEQT_OP5En8
Пэнсіянэраў на вытворчасьць?
Праблемы з працоўнай сілай у Беларусі сталі настолькі відавочнымі, што іх прызнаў ужо і Лукашэнка. Ён заявіў пра неабходнасьць знайсьці для працы на заводах некалькі тысяч «патрыятычна настроеных» пэнсіянэраў.
У Швайцарыі адбыўся пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Эўрапейскія праваабаронцы правялі ў Швайцарыі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязьняў. Арганізатарам акцыі выступіла кампанія Libereco.
61-гадовы палітзьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобэлеўскі ляўрэат утрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камэры, нягледзячы на свае хранічныя захворваньні.
У 5 раёнах Беларусі пачаліся вучэньні — упершыню з удзелам вялікай колькасьці вайскоўцаў запасу
У Мінабароны паведамілі пра пачатак двухдзённых вучэньняў 120-й зэнітнай брыгады, у іх возьме ўдзел вялікая колькасьць вайскоўцаў запасу. У часе вучэньняў плянуюць адпрацаваць «новыя спосабы» выкарыстаньня ЗРК «Бук», пытаньні «адбіцьця паветранага нападу праціўніка, у тым ліку пры дапамозе дронаў, разьмяшчэньня на мясцовасьці, супрацьдзеяньня дывэрсійна-выведным групам і інш.:
https://smarturl.click/W38ne
АПК: Беларусь прайграла выбары ў Камісію папярэджаньня злачыннасьці і крымінальнага правасудзьдзя ААН
Беларусь прайграла выбары за месца ў Камісію папярэджаньня злачыннасьці і крымінальнага правасудзьдзя ААН, куды яна ўваходзіла з 2010 году, паведаміў прадстаўнік АПК Валер Кавалеўскі. Паводле яго, ад Усходнеэўрапейскай групы ў камісію выбралі Альбанію і Латвію. Трохгадовы тэрмін знаходжаньня Беларусі ў камісіі завяршаецца ў канцы 2024 году.
АПК загадзя інфармаваў чальцоў Эканамічнай і сацыяльнай Рады ААН пра парушэньні рэжымам Лукашэнкі «абавязаньняў у галіне супрацьдзеяньня злачыннасьці» і заклікаў адхіліць кандыдатуру Беларусі на выбарах:
https://smarturl.click/0eY7W
Лукашэнка зь неанансаваным візытам ляціць у Расею
11 красавіка ў Маскве Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам», паведамляе ягоная прэс-служба: абмяркуюць разьвіцьцё супрацоўніцтва ў розных сфэрах, «пытаньні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні», міжнародную абстаноўку і «каардынацыю дзеяньняў па рэагаваньні на існыя выклікі і пагрозы».
12 красавіка Лукашэнка і Пуцін разам паўдзельнічаюць у мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі.
Асуджанага на 20 гадоў калёніі Гундара яшчэ на год пазбавілі прадуктовых перадач
Мінулая забарона на атрыманьне перадач дзейнічала па 24 верасьня 2024 году, яе падоўжылі яшчэ на год. Цяпер Уладзімер Гундар знаходзіцца ў адзіночнай камэры. «Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам ня ведае, за што», — распавяла крыніца @racyja.
Уладзімер Гундар — інвалід 2-й групы, у палітвязьня няма адной нагі вышэй калена. Вядома, што ў яго падвышаны ціск, ён перанёс гіпэртанічны крыз у зьняволеньні:
https://smarturl.click/XyGmZ
«Недаацэньваць беларускую армію нельга. Хоць самастойнай яна не зьяўляецца», — вайсковы экспэрт Грабскі
Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, расказвае Свабодзе, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска, аналізуе імавернасьць нападу Расеі на краіны NATO і адказвае на пытаньне, чаму Ўкраіна вымушана трымаць на сваёй паўночнай мяжы значны вайсковы кантынгент.
«Мы назіраем на мяжы зь Беларусьсю ратацыю вайсковых злучэньняў, якія не займаюцца аховай межаў», — кажа ён:
Расея цалкам зьнішчыла найбольшую ТЭЦ у Кіеўскай вобласьці
У выніку ракетнай атакі расейцы цалкам зьнішчылі Трыпольскую ЦЭС, якая забясьпечвала электраэнэргіяй тры вобласьці — Чаркаскую, Жытомірскую і Кіеўскую. Супрацоўнікі ЦЭС не пацярпелі. Гэта ўжо трэцяя ЦЭС (пасьля Зьмеяўскай у Харкаўскай вобласьці і Вуглегорскай у Данецкай), зьнішчаная расейцамі з пачатку вайны.
Уначы Расея атакавала энэргетычныя аб’екты ў Кіеўскай, Львоўскай, Запароскай, Адэскай і Харкаўскай абласьцях. Агулам па Ўкраіне выпусьцілі 42 ракеты і 40 дронаў:
https://smarturl.click/XyGaA
Вярхоўная Рада ўхваліла законапраект аб мабілізацыі, які павялічыць колькасьць украінскіх войскаў
За дакумэнт прагаласавалі 283 дэпутаты. У апошні момант з законапраекту выключылі норму аб дэмабілізацыі, для гэтага распрацуюць асобны законапраект.
Дакумэнт абавязвае ўсіх грамадзян мужчынскага полу з 18 да 60 гадоў стаць на вайсковы ўлік — гэта датычыцца і тых, хто пражывае за мяжой, без дакумэнта аб вайсковым уліку ўкраінцам ня будуць надаваць консульскія паслугі. Правы тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі, будуць абмежаваныя, павялічацца штрафы за ўхіленьне ад войска:
https://smarturl.click/Q1V6q
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд справу ў дачыненьні да дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі
Франаку Вячорку інкрымінуюць 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Акрамя таго, яму прад'явілі пазоў «у інтарэсах дзяржавы» аб пакрыцьці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў, «прычыненай супрацьпраўнымі дзеяньнямі». Яго будуць судзіць завочна:
https://smarturl.click/G60Jw
Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці
Ведамства ўнесьла зьмены ў інструкцыю, якая рэглямэнтуе выпуск, продаж і рэкляму эратычнай прадукцыі і тавараў. У ёй перагледзелі азначэньне парнаграфіі — цяпер ёй будуць лічыцца і «нетрадыцыйныя палавыя адносіны \ паводзіны», да якіх Мінкульт, сярод іншага, аднес гомасэксуальныя і бісэксуальныя адносіны, транссэксуальнасьць.
У Беларусі прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад перасьлед. У лютым улады падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»:
https://smarturl.click/e5W4b
Галоўнае 10 красавіка
🪖 У Беларусі ў пяці раёнах пачаліся вучэньні з удзелам вялікай колькасьці вайскоўцаў запасу
💸 Пагрозы дэвальвацыі беларускага рубля нарастаюць, — эканаміст Крук
🚜 «З грузам праблем і бяз бачаньня пэрспэктывы». Чаму Лукашэнка не задаволены айчыннай прамысловасьцю
🕯 «Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА
⛓ Яшчэ двух беларусаў затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі. Аднаго зь іх моцна зьбілі
👓 «Я толькі зьняла акуляры — і мяне высачылі». Як спэцслужбы знаходзяць беларусаў праз камэры відэаназіраньня і што гэта за сыстэма
🛏 «Ён у нас да 22 красавіка». Што вядома пра затрыманьне гомельскага бізнэсоўца Навума Каца
▶️ «Гісторыя на Свабодзе». Адыход Украіны ад ВКЛ пасьля Люблінскай уніі паспрыяў пачатку нацыянальнага працэсу беларусаў, — Дарота Міхалюк
🎙 Дубавец: Супраць беларускасьці змагаюцца не беларусы, а «расейцы са знакам якасьці»
📷 Чарга фураў на мяжы Польшчы зь Беларусьсю трапіла на спадарожнікавы здымак. Яе даўжыня — амаль 50 км
Чарга фураў на мяжы Польшчы зь Беларусьсю трапіла на спадарожнікавы здымак. Яе даўжыня — амаль 50 км
Як выглядае чарга на беларуска-польскай мяжы, якая расьцягнулася амаль на 50 км. Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі, а таксама даведалася, чаму такі затор.
https://smarturl.click/baL7L
Чаму рэжым ваюе з Каліноўскім, Геніюш і нацыянальным сьцягам
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Прапагандыст спадзяецца, што хутка гэта і адбудзецца. Днямі сквэру на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы далі назву Яблыневы. Гэта адбылося таксама ў рамках змаганьня з Каліноўскім.
Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.
https://youtu.be/gEb0BhwrZn4
У берасьцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Ён тыдзень не дажыў да суду
Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі ў Берасьці 29 лютага. Абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд меўся адбыцца 16 красавіка.
Аднак 9 красавіка мужчына памёр. Пра гэта «Люстэрку» распавялі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.
У дакумэнце аб сьмерці, на які спасылаюцца крыніцы выданьня, напісана, што Аляксандар памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.
11 красавіка Кулініча пахаваюць у яго родным Маладэчне.
«Калі я не магла дыхаць і задыхалася, мэдык хацеў слухаць мае лёгкія праз кармушку», — Вольга Гарбунова пра Валадарку
Другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы».
Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, раней кіраўніца шэлтэру для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», цяпер прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы. Яе затрымалі ў лістападзе 2021 і да суду трымалі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
«Каб спалохацца за жыцьцё, мне хапіла некалькі месяцаў хворых нырак ад холаду на Акрэсьціна, двух ковідаў, выкашліваньня лёгкіх, пары прыступаў страўніка, парушаных гармонаў, запаленьня суставаў і анальных крывацёкаў ад нерухомасьці, зьніжанага зроку, поўнага роту крыві пасьля некалькіх тыдняў адсутнасьці зубной шчоткі і ўсякіх іншых «дробязяў». Калі я не магла дыхаць і задыхалася, мэдык хацеў слухаць мае лёгкія праз кармушку...»
Дырэктар беларускага ліцэю ў Гайнаўцы стаў дэпутатам Падляскага сэйміку ў Польшчы
Ігар Лукашук балятаваўся паводле сьпісу «Грамадзянскай кааліцыі» ад пяці паветаў Падляскага ваяводзтва (Беластоцкага, Бельскага, Высокамазавецкага, Гайнаўскага і Сямятыцкага).
https://smarturl.click/mpXEz
«З грузам праблем і бяз бачаньня пэрспэктывы». Чаму Лукашэнка не задаволены айчыннай прамысловасьцю
9 красавіка Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую нараду аб праблемах айчыннай прамысловасьці. Як выявілася, яна за гэты час сутыкнулася з мноствам выклікаў.
Запасы на складах расьлі амаль удвая хутчэй, чым адбываўся рост вытворчасьці, а экспарт вырас толькі за кошт таго, што прадпрыемствы вывезьлі сваю прадукцыю ў дылерскія цэнтры на тэрыторыі Расеі. Дрэнна працуе праграма імпартазамяшчэньня, павялічваецца карупцыя, абвастраецца дэфіцыт кадраў — рэальны стан беларускіх прадпрыемстваў і экспарту іх прадукцыі ў лічбах аналізуе Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/LYwQR
«Я толькі зьняла акуляры — і мяне высачылі». Як спэцслужбы знаходзяць беларусаў праз камэры відэаназіраньня і што гэта за сыстэма
Рэспубліканская сыстэма маніторынгу грамадзкай бясьпекі — так называецца мэханізм відэаназіраньня за жыхарамі Беларусі. Тысячы камэраў, экспарт сыстэмы ў іншыя краіны і былыя сілавікі ў кіраўніцтве. Расказваем, як яна адбудоўвалася і што зь ёй цяпер:
https://smarturl.click/baLvV
Пагрозы дэвальвацыі беларускага рубля нарастаюць, — эканаміст Крук
«Кепскі фінансавы стан прадпрыемстваў — гэта на сёньняшні момант праблемны пункт нумар адзін для беларускай эканомікі», — лічыць эканаміст Зьміцер Крук.
У інтэрвію Свабодзе ён адказвае на пытаньне, ці існуюць пагрозы дэвальвацыі нацыянальнай валюты, расказвае, чаму беларускі экспарт дасягнуў сваёй «столі», і разважае пра праблемы на беларускіх прадпрыемствах:
https://smarturl.click/z249b
«Ён у нас да 22 красавіка». Што вядома пра затрыманьне гомельскага бізнэсоўца Навума Каца
У судзе Цэнтральнага раёну Гомля 8 красавіка разгледзелі справу за «экстрэмізм» у дачыненьні вядомага мясцовага прадпрымальніка Навума Каца.
«Навіна, што яго затрымалі за „экстрэмізм“, выклікала ва ўсіх шок. Ён заўсёды і выключна быў толькі за ўладу», — расказаў Свабодзе прадпрымальнік з Гомля, асабіста знаёмы з Кацам.
Расказваем пра прадпрымальніка і яго магчымы палітычна матываваны арышт:
https://smarturl.click/mpX5O