Ціханоўская абмеркавала зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў
Сустрэча адбылася падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Познані Impact.
Як паведамляе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, яна выказала падзяку Польшчы за пасьлядоўную палітыку адносна Беларусі і за тое, што Польшча працягвае прымаць беларусаў. Ціханоўская заклікала міністра эўрапейскіх справаў Польшчы Адама Шляпку ўзьняць пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму і пашырэньня практыкі выдачы візаў для беларусаў. Яна зьвярнула ўвагу на неабходнасьць захаваць пасажырскія зносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, важнасьць падтрымкі незалежных мэдыя і культурніцкіх ініцыятываў.
https://smarturl.click/aJ8nJ
Вайсковая выведка Ўкраіны: Харкаўшчыну разам з украінцамі абараняюць замежны легіён і полк Каліноўскага
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі працягваюць атакі з адначасовымі авіяцыйнымі і артылерыйскімі абстрэламі.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца пазыцыі расейцаў на Харкаўшчыне.
У подпісе да відэазапісу паведамляецца, што сумеснае кіраваньне мінамётным агнём на харкаўскім кірунку прарыву ажыцьцяўляюць падразьдзелы замежнага легіёну і палку Каліноўскага.
https://smarturl.click/B6wJ
Улады Славаччыны: нападнік на прэмʼера Фіцу дзейнічаў адзін
Робэрт Фіца знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане пасьля спробы замаху 16 траўня.
https://smarturl.click/mp3ao
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Колькі сёлета каштуе выпускны ў Беларусі?radio_svaboda/video/7369299385299045638"> Расказваем пра кошты і на што ідуць гэтыя грошы
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7369652050247830789">Расказваем, як паплечнік Лукашэнкі ў 1995-ым разарваў на кавалкі бел-чырвона-белы сьцяг
👉🏻 Рух па-беларуску. radio_svaboda/video/7368550938950257926">Забірайце новыя ўлюбёныя словы!
👉🏻 Працягваем расказваць пра беларускія гарады. radio_svaboda/video/7368929282338344197">Масты: цікавыя факты, якія вы маглі ня ведаць
Праваабаронца Судаленка з эміграцыі паскардзіўся на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты
Леанід Судаленка ня мае магчымасьці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі яго абараняць у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Гомлі ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, завочна.
Між тым працэс над праваабаронцам можа пачацца ў любы дзень.
https://smarturl.click/ZyQGz
Ужо сёньня: мінула 10 год са сьмерці Зьмітра Сідаровіча — музыкі і паэта, лідэра гурту «Камэлот»
Песенныя тэксты Зьміцер Сідаровіч пачаў пісаць яшчэ ў 13-гадовым узросьце. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, у 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт «Камэлот».
Пазьней граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002). У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танца ў кавярні «Жар-птушка». У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай бяседнай музыкі.
Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодзьдзя», аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды» і музыкі для дзяцей.
Больш гістарычных датаў 17 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eD95
Арышт сына, сьмерць бацькі, цяжкая хвароба дачкі. Гісторыя шматдзетнай маці Кацярыны
У Кацярыны, якая з палітычных прычын пакінула Беларусь з чацьвярымі дзецьмі, здарылася бяда. Яе 20-гадовай дачцэ Дар’і патрэбна тэрміновая апэрацыя для выдаленьня пухліны.
«Даша стамілася ад шпіталяў, на яе целе глыбокія шнары, распухлі грудная клетка, рукі, шыя. Але яна верыць, што пасьля чарговай апэрацыі ўсё будзе добра», — расказвае Кацярына аб сваёй дачцэ, якую днямі будуць апэраваць у Польшчы.
Падрабязьней пра гісторыю сям’і: https://smarturl.click/xBmAn
Лукашэнка ў Баку. Чаму адносіны Беларусі з Азэрбайджанам лепшыя, чым з Армэніяй
«Менск больш зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Азэрбайджанам, чым Баку — у сяброўстве зь Менскам. Рэжым Аліева не знаходзіцца ў ізаляцыі, праводзіць ураўнаважаную палітыку, супрацоўнічае з рознымі цэнтрамі сілы. Лукашэнка такой свабоды дзеяньняў ня мае, у яго зьвязаныя рукі і вузкі калідор для манэўру з аглядкай на Маскву».
У Віцебску прарасейскага актывіста асудзілі па артыкуле «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
74-гадовага прарасейскага актывіста Аляксандра Андрэйкава судзілі за даўні рэпост з рэсурсу, пазьней прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім», распавяла прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава.
«Ён, вядома ж, ніякі не „экстрэміст“. Сказаць, што ён знаходзіцца зараз у шоку, — гэта нічога не сказаць. Ці застанецца ён пасьля ўсяго гэтага „ябацькам“ — вось пытаньне», — напісала Мірсалімава ў Тэлеграме:
https://smarturl.click/3kdpZ
У 2024 годзе ў сеціва несанкцыянавана трапілі пэрсанальныя зьвесткі мільёна беларусаў
Гаворка пра адзін буйны інцыдэнт, зьвязаны з кампаніяй, якая займаецца перавозкамі, удакладніў дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных зьвестак Андрэй Гаеў. Назву кампаніі ён не назваў. За апошнія гады гэта ўжо ня першы буйны выцек асабістай інфармацыі беларусаў:
https://smarturl.click/AdMB9
Польшча аб’явіла ў вышук судзьдзю, які ўцёк у Беларусь
Томас Шмыт, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, абʼяўлены ў вышук, што зьяўляецца крокам да міжнароднага ордэра на арышт па абвінавачаньні ў шпіянажы, паведаміла нацыянальная пракуратура Польшчы. Нават калі Беларусь не прыслухаецца да міжнароднага ордэра, гэта абмяжуе магчымасьць Шмыта падарожнічаць за мяжу:
https://smarturl.click/0eD7L
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» ўсе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду
КДБ Беларусі прызнаў усе 12 сьпісаў кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду «экстрэмісцкімі фарміраваньнямі». Тым часам дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў далучыцца да галасаваньня на выбарах у Каардынацыйную раду і гэтым «зрабіць унёсак у будучыню Беларусі»:
https://smarturl.click/w9azA
«Справа 104». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі, у іншых апісваюць маёмасьць
Адна з эмігрантак расказала Свабодзе, што сёньня па яе месцы жыхарства ў Беларусі прыходзілі. Чаго хацелі, яна ня ведае, бо ад сваякоў запатрабавалі падпісаць дакумэнт аб невыдаваньні.
«Яны ўсе там страшна напалоханыя і мне нават ня кажуць, быў гэта вобшук, вопіс ці арышт жытла», — кажа жанчына. Яна неаднаразова брала ўдзел у акцыях у Варшаве.
https://smarturl.click/67Dxe
У Польшчы прынялі папраўкі ў закон аб адукацыі, якія могуць дапамагчы беларусам паступаць у польскія ВНУ
Сэйм Польшчы 15 траўня прагаласаваў за папраўкі ў закон аб адукацыі, якія датычацца дапамогі грамадзянам Украіны. Папраўкі разам з тым могуць паспрыяць і грамадзянам Беларусі.
https://smarturl.click/ppyLW
«Я ўжо ня памятаю свайго сапраўднага імя». Як працуе эвакуацыйная каманда, якая вывозіць людзей зь Беларусі
«Ён прыйшоў на мяжу, убачыў блёкпост і проста спакойна пайшоў міма ўсіх шлягбаўмаў, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі. Ва ўсіх памежнікаў быў шок». Удзельнікі каманды расказалі Свабодзе, як яны гэта «вывозяць», як правялі некалькі яскравых апэрацый і ці ўзяліся б эвакуаваць зь Беларусі Мікалая Лукашэнку.
https://smarturl.click/8Ekwb
Па месцы рэгістрацыі ў Беларусі намесьніка старшыні БАЖ Гарэцкага прыходзілі зь ператрусам
17 траўня сілавікі прыходзілі зь ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Менску намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.
Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што — невядома, піша БАЖ. Барыс Гарэцкі і іншыя лідэры Беларускай асацыяцыі журналістаў вымушана выехалі зь Беларусі яшчэ ў 2021‑м годзе пасьля разгрому сілавікамі офісу арганізацыі ў Менску.
«Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я ня ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады», — расказаў Барыс Гарэцкі прэс-службе БАЖ.
https://smarturl.click/5O70D
У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ выламалі дзьверы, жытло апячаталі
Зьміцер Казакевіч са жніўня 2021 году не жыве ў Беларусі. У 2020-2021 гадах яго затрымлівалі, дома адбылося тры ператрусы.
https://smarturl.click/AdMk4
Што сьведчыць пра ІТ-рынак падзеньне цэнаў на акцыі EPAM?
Даведаліся ў экспэртаў і паглядзелі, колькі цяпер каштуюць акцыі сусьветных кампаній і ці рэальна зарабіць на іх:
https://smarturl.click/dp844
Лукашэнка наведаў тэрыторыю Нагорнага Карабаху, які перайшоў пад кантроль Азэрбайджану
Напярэдадні, 16 траўня, падчас візыту ў Баку Лукашэнка назваў вайну за Нагорны Карабах вызваленчай для Азэрбайджану і прапанаваў прэзыдэнту Ільхаму Аліеву дапамагчы ў «пасьляваенным аднаўленьні» краіны.
https://smarturl.click/XyAZz
«Ёсьць сумневы, што на выбарах у КР прагаласуюць хаця б дзясяткі тысяч людзей», — аналітык Мажэйка
Аналітык Вадзім Мажэйка аналізуе кампанію выбараў у Каардынацыйную раду, разважае, ці зможа КР павялічыць свае паўнамоцтвы і ці ёсьць у гэтым сэнс, і адзначае, што менскі рэжым, рэагуючы толькі рэпрэсіямі, адвучыўся гуляць з палітычнымі апанэнтамі тонка.
https://smarturl.click/kjnv2
21 траўня ў сьвеце чарговы раз адзначаецца Міжнародны Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Гэтую дату абралі да чарговай гадавіны сьмерці ў калёніі № 17 пад Шкловам палітвязьня, актывіста зь Бярозаўкі Горадзенскай вобласьці Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі 21 траўня 2021 году.
Свабода сабрала расклад падзей з нагоды Дня салідарнасьці з палітвязьнямі ў розных гарадах сьвету: https://smarturl.click/vwzav
Беларусам сталі часьцей адмаўляць у шэнгенскіх візах
Працэнт адмоваў беларусам у 2023 годзе павялічыўся да 3,4% — у 2022 годзе гэты паказчык складаў 1,9%, паведамляе рэсурс schengen.news. Акрамя беларусаў, часьцей з адмовамі ў атрыманьні шэнгенскіх візаў сталі сутыкацца грамадзяне Расеі, Турэччыны і Ірану:
https://smarturl.click/2qOel
Галоўнае за 16 траўня
👮🏻♂️ Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць беларусаў за ўдзел у акцыях да Дня Волі па ўсім сьвеце
👫 «Справа 104». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі, у іншых апісваюць маёмасьць
👨🏻⚖️ Усе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду, у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»
🚗 «Я ўжо ня памятаю свайго сапраўднага імя». Як працуе эвакуацыйная каманда, якая вывозіць людзей зь Беларусі
🗣 «Дзеда хутка ня будзе, а нам далей будаваць гэтую краіну». Былыя палітвязьні разважаюць, які выбар горшы — зьяжджаць ці заставацца
🎉 Радыё Свабода — 70 гадоў. «Беларуская служба нарадзілася з намаганьняў беларусаў у Амэрыцы», — Багдан Андрусышын
🙍🏻♂️Лукашэнка рыхтуе беларусаў да ўдзелу ў вайне Расеі з NATO, якая можа адбыцца не пазьней за 2026 год, — расейскі палітоляг Марозаў
🇬🇪 За што змагаюцца грузіны: расказвае грузінскі журналіст
За што б'юцца грузіны
Чаму ў Грузіі працягваюцца маштабныя пратэсты супраць так званага закону пра «замежных агентаў? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады? — Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Сандро Джупалакіяні, журналіст грузінскай службы Радыё Свабода і сайту «Эхо Кавказа»:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/rYxQnPcbVd4
Паплечніку Бабарыкі Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калёніі
Яго прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня ці ўдзеле ў ім» і «распальваньні сацыяльнай варожасьці ці варажнечы». Для абвінавачаньня ў «махлярстве» суд належных падставаў не знайшоў, піша @viasna96.
Іван Краўцоў — беларускі палітычны актывіст, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году Віктара Бабарыкі:
https://smarturl.click/Yz0y0
Лукашэнка рыхтуе беларусаў да ўдзелу ў вайне Расеі з NATO, якая можа адбыцца не пазьней за 2026 год, — расейскі палітоляг Марозаў
«Пуціну можа спатрэбіцца ўдзел у вайне беларускага войска ў выпадку буйной няўдачы Расеі на полі бою», — лічыць палітычны аналітык Аляксандар Марозаў.
У парадзе 3 ліпеня ў Менску прымуць удзел расейскія «Іскандэры-М»
На аэрадроме «Ліпкі» адбылося першае трэнаваньне парадных разьлікаў мэханізаванай калёны. У ім удзельнічала каля 300 адзінак колавай і тракавай тэхнікі з розных падразьдзелаў Узброеных Сіл і «пэрспэктыўныя ўзоры ўзбраеньня і тэхнікі», распрацаваныя прадпрыемствамі Дзяржваенпраму.
У парадзе ўпершыню прымуць удзел апэратыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М», дадалі ў Мінабароны.
«Дзеда хутка ня будзе, а нам далей будаваць гэтую краіну». Былыя палітвязьні разважаюць, які выбар горшы — зьяжджаць ці заставацца
Ці адчувае сябе свабодным палітвязень пасьля таго, як адседзеў увесь тэрмін? Чаму вялікая частка былых палітвязьняў пасьля адбыцьця тэрміну пакідае Беларусь? Ехаць ці заставацца? Чаму абодва выбары дрэнныя? Пра гэта апошняя частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ».
https://smarturl.click/XyAmZ
🎡🎢 Увага, пошук!
Для падрыхтоўкі публікацыі шукаем дзейных ці былых супрацоўнікаў беларускіх паркаў атракцыёнаў.
Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць беларусаў за ўдзел у акцыях да Дня Волі па ўсім сьвеце
Ведамства паведамляе, што сьпіс падазраваных у справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся 104 прозьвішчамі. Сьледчы камітэт адзначыў, што атрымаў зьвесткі пра больш як сотню асобаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлаву, Беластоку, Брусэлю, Батумі, Прагі, Філядэльфіі і г.д.
У чым іх вінавацяць?
https://smarturl.click/kjn3X